Спадчына Беларусі - ў інтэрнэце |
«Спадчына Беларусі» ў інтэрнэце
10.09.2009
Культурна-гістарычны праект «Спадчына Беларусі» распачаў сваю работу ў інтэрнэце. Цяпер пазнаёміцца з гісторыяй і мастацтвам Беларусі, пачынаючы ад найдаўнейшых часоў да канца 20-га стагоддзя, намнога прасцей і значна цікавей.
Сайт (http://spadczyna.com/)
spadczyna.com — аўтарскі праект, які ставіць на мэце вывучэнне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. На сайце змешчаны кароткія канспектыўныя публікацыі, а таксама шматлікія выяўленчыя матэрыялы, падаюцца спасылкі на матэрыялы па гэтых тэмах.
Асобная ўвага надаецца публікацыі здымкаў музейных артэфактаў (як з беларускіх музеяў, так і замежных), якія маюць дачыненне да гісторыі, культуры і мастацтва Беларусі, а таксама публікацыі рознага роду архіўнага і археалагічнага матэрыялу.
Аўтар сайту вядомы ў інтэрнэце пад нікам maystra. Ягонымі намаганнямі і ажыццяўляецца рэалізацыя ўсяго праекту. Пра апошнія навіны на сайце рэгулярна паведамляецца таксама ў ягоным блогу http://maystra.livejournal.com.
Комментировать | « Пред. запись — К дневнику — След. запись » | Страницы: [1] [Новые] |