ты што??? як можна адмовіцца ад такога шанца??? да тысячы мараць пра рэспубліку!! гэта ж такая магчымасць!!! на самрэч нічога сверхздольнага не патрабуецца, проста падвучыць крыху і ўсе...абавязкова ідзі на рэспубліку...абавязкова...калісьці я зрабіла падобнае глупства, праўда па іншых прычынах, ой, як потым сябе карала за гэта..падумай!:)))
А вось я хімію ня ведаю :( зусім :((( і не люблю яе :( Але ледзь не павязала сваё жыццё з ёй :-) я навучалася ў педагагічным класе пры БПУ імя М.Танка па спецыяльнасці біёлаг-псіхолаг. Два разы на год у нас была сессія ва універы, дзе мы здавалі экзамены па біялогіі, хіміі і літаратура-мове. Хімію я заўсёды ведала горш за ўсіх (мая школьная хіміца здзекавалася з мяне - "якога цябе туды панесла?", вышэй за трайбан у мяне ніколі не было.... а "панесла" мяне туды таму, што псіхолагам хацела быць, а без хіміі - ніяк). Ну дык вось... была я там, значыць, самая слабая... на лекцыі не хадзіла, пісьмовыя заданні заўсёды катала - не хапала ў мяне розуму іх рашаць (а, можа, проста думаць не хацела) - карацей, натуральная двайбышніца. І вось адбыўся ў нас першы пісьмовы экзамен. Па хіміі. Здавалі мы яго ў вялікай аўдыторыі разам з іншай групай (у нашай было чалавек 50, і ў той прыкладна столькі ж). Нічога скатаць не атрымалася (ды й адкуль было катаць? там жа не тэорыя - задачы), нешта я там напісала.... здаецца, абсалютную бярдоту... На наступны дзень у нас лекцыя стаіць. Ну, думаю, трэба схадзіць, адзнаку даведацца. Прыязджаю ва універ (вядома, спазніўшыся на гадзіну з гакам) і пасля перапынку заходжу ва аўдыторыю, хаваючыся за спінамі аднагрупнікаў, і тут нечакана чую голас прафесара: "Ааа! Алена! Позна спіце! Ну праходзьце, праходзьце". Запаўзаю на галёрку і пытаюся: "Адкуль ён мяне ведае?" - "А цябе цяпер тут усе ведаюць - ты адзіная з дзвюх груп напісала на 4, астатнім 3 і 2" :))) я доўга думала, што гэта жарт :)
Гэта чацьвёрка самая памятная ў маім жыцці :)
Помню твар маёй хіміцы, калі мы вярнуліся з сессіі і яна даведалася, што так атрымалася :)
Ну а потым я паступіла ў свой каледж... і згубіла універ... Але сё, што ні робіцца - да лепшага :)
Вясна...каханьня пара...
А дзе тое каханьне...
Дзе яно? дзе?
Гэта пытаньне з’ядае мяне
Яно вымушае мяне ў сэрца хавацца...
Яно .. забівае....
яно – як бы краты, што на руках
яно... як Радзіма мая
...як свабода ў Радзіме,
як пытаньне , якое ўсе задаюць
і ніхто не шукае адказу
Кахаць?Што гэта?
Хвароба?Хлусня?Альбо д’ябла спакуса?
Што гэта? Надзея?Выпадак страшэнны?
Ці тая зараза, што ў сэрцы жыве?
Што вымушае рабіць тое, якое
Ніколі ніхто не рабіў:
Не выпадковае, не благое,
Але часам дурное...
эта урывак з майго верша "Вялікдзень" і толькі потым з'явілася "каханьне"
Ты кажаш тольки аб адной, аб светлай старане кахання....гэта цудоуна...вельми, але ж есць и адваротная,вельми непрыемная...такая.....можа я и зануда, а можа-дурная, але каханьне-гэта таксама пакуты,плач у начы, крык душы.....
Каханьне-гэта надзея,
Каханьне-гэта жыцьце,
Каханьне- гэта подых вясны...
Дзеля каханьня мы робім учынкі,
Якіх не растлумачыць нікому,
Дзеля каханьня можна памерці,
Можна жыцце сваё ў адначасьсе зьмяніць
Людзі кахаюць,іх дзеля каханьня стварылі..
Каханьне, слова цудоўнае,
Слова, якое яднае двух не пахожых людзей.
Мара каханьня, усё жыцьце яна з намі.
Каханьне - як рука выратоўніка,
Як спаса ад заняпаду
І падзеньня у бездань...
Каханьне - гэта кветка жыцьця,
Яе хараство й прыгажосьць,
Каханьне... яно не памрэ,
Пакуль не знікне са сьвету ўсё,
Усё, што жыве..
Усё , што мы бачым,
Каханьне - зорка ў начы
Каханьне – гэта тое,
што растлумачыць
не кожны у сілах..
* * *
Можа я і зануда,
А-можа дурны
Але каханьне-гэта багацьце душы,
Надзея, нават вайна, што вядзецца
Заўсёды людзьмі...
* * *
Вось, мабыць, і усё, што
Сказаць я зараз гатоў...
Пра каханьне ...
ведаеш, я таксама у тым жыцци была сабакам!(па тэсту)Аднак нешта у апошни час ниякай силы воли, ниякай стойкасци и ниякай логики у жыцци не маю, а вось наконт кахання....якое яно,на самой справе яшчэ не высветлила....нешта яно зауседы не такое, як бы нам хацелася, адсюль усе нашы пакуты, мы марым аб тым, чаго николи не зможам мець, мабыць на тое гэта и мары, можа так Бог вырашыу, каб тыя(я ци ты), хто больш за усе верыць у каханне, и каму яно найпатрэбней, николи не будзе маць яго...?не сумуй, але ж,кали у жыцци так атрымливаецца, больш ничога ужо не хочацца, и на нейки час усе имкненни не маюць сэнсу....А вось кали мы ничога не чакаем, яно прыходиць само,прыходиць, а ци патрэбна яно тады....
ты прау, тысячу разоу прау, гэты дзенник- гэта як вапрабаванне самаго сябе, ци можаш писаць тое, што на самрэч, тое, што сапрауды думаеш, адчуваеш... писаць гэта и ведаць, што усе будуць гэта чытаць... гэта можа не кожны... у меня таксама были шаленыя думки, што я не магу писаць усю прауду, не хачу, каб усе ведали маю душу, жадала кинуць гэту справу... чамусьци не магу... наркоцик...