lithvin обратиться по имени
Четверг, 04 Декабря 2003 г. 01:37 (ссылка)
Каханьне
Каханьне-гэта надзея,
Каханьне-гэта жыцьце,
Каханьне- гэта подых вясны...
Дзеля каханьня мы робім учынкі,
Якіх не растлумачыць нікому,
Дзеля каханьня можна памерці,
Можна жыцце сваё ў адначасьсе зьмяніць
Людзі кахаюць,іх дзеля каханьня стварылі..
Каханьне, слова цудоўнае,
Слова, якое яднае двух не пахожых людзей.
Мара каханьня, усё жыцьце яна з намі.
Каханьне - як рука выратоўніка,
Як спаса ад заняпаду
І падзеньня у бездань...
Каханьне - гэта кветка жыцьця,
Яе хараство й прыгажосьць,
Каханьне... яно не памрэ,
Пакуль не знікне са сьвету ўсё,
Усё, што жыве..
Усё , што мы бачым,
Каханьне - зорка ў начы
Каханьне – гэта тое,
што растлумачыць
не кожны у сілах..
* * *
Можа я і зануда,
А-можа дурны
Але каханьне-гэта багацьце душы,
Надзея, нават вайна, што вядзецца
Заўсёды людзьмі...
* * *
Вось, мабыць, і усё, што
Сказаць я зараз гатоў...
Пра каханьне ...