-Рубрики

 -неизвестно

 -Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Alia333

 -Сообщества

Читатель сообществ (Всего в списке: 1) ButchFemme

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 13.08.2003
Записей: 570
Комментариев: 1726
Написано: 3307

proЖизнь





Дождь - это всего лишь дождь... а плохим или хорошим его делает наше отношение к нему.

Сцібрыла цытату :)

Четверг, 04 Сентября 2003 г. 22:16 + в цитатник
Kахаць – гэта знаходзіць у шчасьці другога сваё ўласнае шчасьце.

Гатэрыд Лейбніц


LI 3.8.01

Проста ты...

Вторник, 02 Сентября 2003 г. 23:28 + в цитатник
Ізноў словы з аднаго з маіх улюбёных спеваў...
Улетели птицы в небо,
И как-будто лета не было,
И, что было между нами, -
Всё закончилось дождями.
И как будто не успели
Мы друг другу больно сделать,
Мы расстались так, как будто
Расстаёмся на минуту.

Не успели, не успели листья
Пожелтеть на деревьях.
Мы же сами так хотели...
Только в это всё не верю я...

Улыбаюсь и хожу земли не касаясь,
Потому что ты у меня есть.
Потому что ты у меня есть.
Потому что ты у меня есть.
Потому что ты у меня есть.
Потому что ты... просто ты.
В колонках играет: Мантана - Потому что

LI 3.8.01

Да перачытанага

Вторник, 02 Сентября 2003 г. 00:48 + в цитатник
Яшчэ мы хацелі напісаць эсэшкі (ці апавяданні?) пра той дзень... Вось я ўзгадала пра гэта й спецыяльна (!!!) ўключыла комп, каб вылажыць урывак з кнігі "Анёл-ахоўнік...". Мне здаецца, ён вельмі ў тэму...
"Представьте себе ребёнка, проснувшегося на рассвете и побежавшего выслеживать в тумане кроликов; он вдыхает сырой запах молочно-белых грибов, ест сочные, прохладные ягоды винограда, встречает двух лучших друзей и с криком бежит вниз по холму, чтобы нырнуть в ещё молочную от талого снега с вершин реку, обсыхает на солнце, лежа на шершавом стволе старого упавшего дерева и слушаю далёкий звук колокола. Он возвращается домой, и мать спрашивает, что он делал? "Ничего". Ребёнку известно, что он не сможет словами описать свой прекрасный день..."

LI 3.8.01

Перачытваючы дзённік...

Вторник, 02 Сентября 2003 г. 00:46 + в цитатник
Перачытвала дзённік сяброўкі, вышукваючы там адну рэч (гэта і не сакрэт, калі цікава, - пра дом з зялёным дахам), і наткнулася на запіс пра наша ранішняе й вячэрняе падарожжа... эх... чамусьці стала да болю сумна, а на вачах з'явіліся слёзы... файны быў той дзень.... напэўна, самы лепшы за ўсё лета... "амаль тыдзень таму..." ыеэх... як далёка ўжо той "тыдзень"...
Прабач, Анёла, я не магу не працытаваць цябе зараз:
"Усход сонца ў Хмелеўке,захад -у Заслаўі.Чароўнае жоўтае поле й канавы бяз мостаў:-) .Высокая трава й камары:-)."Девушкі,рыбы не хотіте?:-) і "Піво,мороженое,шоколад?":-) Маленькае кацяня на плоце й конь,спакойна жуючы авёс...Гусі ўдагонку й пагоня за буслом.Сьцяжынка на беразе возера й Замкавая вуліца...
Цудоўны аўторак.Амаль тыдзень таму..."

амаль тыдзень таму....
эх... мае рацыю, напэўна, Тася: калі я зараз замест таго, каб расплакацца, усміхнуся, - то буду ўжо не я....
Я застаюся сабой....

LI 3.8.01

Першага верасня

Вторник, 02 Сентября 2003 г. 00:40 + в цитатник
Пачынаю пісаць толькі наркамаўкай... а то тарашкевіча сё роўна нейкая трасяначная атрымоўваецца... Гэта быў так, уступ :)
Хто сёння не закрануў тэму першага дня восені? Напэўна, няма такіх людзей :) Для кожнага сённяшні дзень своеасаблівы, у чымсьці непаўторны... Ну й я не выключэнне... Шапаціць пакуль яшчэ зялёнае лісце....
-----------------------------------------
Нязвыкла прачынацца ўдзень, вучыцца ў другую змену.... Гэта ж трэба... За дзесяць гадоў навучання ў школе толькі аднойчы была на другой змене (дакладна памятаю, у пятым класе), потым яшчэ два гады каледжу... і тут, так бы мовіць, напрыканцы жыцця (жыцця шкаляра-студэнта :) не хавайце мяне жывою!!) падаруначак :) Ужо й ня ведаю, радавацца яму ці не (радавацца, з сённяшняга дня я ж усміхаюся больш :)). Эх... усе (ну, амаль усе) мае сябры зараз грызуць граніт... а я?... сяджу тут і лодырнічаю... Не, ну вось не каб хаця б зараз заняцца справай!! А ўвечары яны будуць адпачываць, а я шпікаць (як я ненавіджу інгліш!!! цяпер яшчэ й дойч... аааааааа, ратуйця!!!!).
----------------------------------------------
Калі не набуду сёння фішку або картку - у нэт не палезу. Сё, хопіць. А то прыйдзецца ўсю апошнюю (яшчэ летнюю) зарплату аддаць за тэлефон :(

LI 3.8.01

Пытаньні

Понедельник, 01 Сентября 2003 г. 09:44 + в цитатник
Пытаньне дня:
Штроксы ці спадніца? Штроксы - зручна + зплечнік, у які можна пагласьці вялі-і-ізны сшытак па ангельскай і не целепацца з пакэтамі + на шлейку заплечніка можна прыляпаць значок "Я Беларусь" + будуць кішэні....
Цяпер спадніца - ніякіх плюсаў няма, аргумент адзін - сёньня як-ніяк сьвята, ПЕРШАЕ верасьня.... Эх... прыйдзецца спадніцу з усімі выцякаючымі (каблукі, блузка, сумка, пакэт пад ангельскі сшытак).
----------------------------------------
Ну й пытаньне тыдня (бо трэба вырашыць да наступнага панядзелка): Ці трэба мне ўладкоўвацца ў час навучаньня на працу, на першую палову дня?
+ Маральнае задавальненьне, грошы, ды й я так гэтага чакала...
- Цяжка будзе, вельмі цяжка... з тэхнікума буду дамоў вяртацца а дванаццатай гадзіне, раніцай у палову восьмага ўжо сыходзіць трэ будзе, значыць, ноччу прыйдзецца вучыць трыкляты ангельскі й кампанію... мда... ці здолею я так жыць? яшчэ й дырэктар сказаў, што "ет вам не каледж, тут лафы ня будзе" (а "лафы" насамрэч у каледжы й не было)... Эх... Разбіваецца мая, можна сказаць, мара, аб... аб што? аб шэраг акалічнасцяў і супярэчнасцяў...

LI 3.8.01

Эх

Воскресенье, 31 Августа 2003 г. 22:11 + в цитатник
Ужо вечар, а я так і не скончыла працу над рускамоўнай бібліятэкай :-/
прашлындалася ўвесь дзень... яшчэ зараз час ёсць... але як пачытаць хочЫцца... :)

LI 3.8.01

Прынцыпы

Воскресенье, 31 Августа 2003 г. 22:10 + в цитатник
Сёньня вырашыла скласьці спіс прынцыпаў (ці правілаў ,ці запаветаў), па якіх буду жыць далей....
1. Усьміхацца (хаця ўсьміхацца калі сумна так жа цяжка, як і сумаваць, калі весела).
2. Казаць пра знаёмых або добра, або ніяк (прям як пра мярцьвякоў :-/).
3. Ня хлусіць (ну, прынамьсі, меней, чым хацелася б).
4. Часьцей казаць сабе: "Усё будзе добра" (і не забываць казаць гэта йіншым).
5. Не злавацца й не нервавацца (з-за дробязяў).
6. Не зайздросьціць (ой... цяжка.... лепей, не зайздросьціць зло).
7. Дапамагаць людзям, калі ё магчымасьць (ну, гэта я ўмею).
8. Яшчэ раз усьміхацца....
9. Ну й прытрымлівацца дзесяці біблейскіх запаветаў...
Пачынаю з панядзелка :)

LI 3.8.01

Апошні дзень лета....

Воскресенье, 31 Августа 2003 г. 22:10 + в цитатник
На сустрэчу йішла пад дажджом.... "дождж - гэта проста дождж... ён не можа быць ні добрым, ні дрэнным... А добрым ці дрэнным яго робяць нашы адносіны да яго"... станаўлюся вар'яткай... бачу высакавольтны шчыт і кідаюся да яго - раптам наш... знак высокага напружаньня - ён у дваццаці сантыметрах ад замка... таму што я яго так намалявала... бярдота....
Увесь дзень прашвэндалася па вуліцах з Анёлай. Сярод усяго астатняга, вучыла яе на флейце граць. Праз хвілін 20 навучаньня яна ўжо здолела забацаць "Курган" :) Малайчынка :) Нягледзячы на заўтрашняе сьвята, настрой сёньня быў адпадны....
Вяртаючыся дамоў пабачыла вясёлку... Яшчэ ў тралейбусе ехала.... дзевятым... Сьпяшалася, хацелася хутчэй прыбегчы дамоў, схапіць здымач і сфоткаць яе, але.... як дабралася да свайго прыпынку й шпарка пашыбавала ў бок дома, зразумела, што няма нічога прыгажэй яе сучаснай, цяперашняй, якая яна ў гэты момант... што ніякі здымач не захавае яе такой ды й мне сё роўна не пасьпець... Я спынілася, а потым павольна пайшла.... вясёлка усьміхалася над дахам майго дома (здавалася, яе пачатак (або канец) павінен абавязкова трапіць у маё вакно).... развярнулася на 90 градусаў - блакітнае-блакітнае неба й лёгкія аблокі на йім, як маленечкія кавалкі паперы... яшчэ 90 градусаў - захад сонца.... вялікае, магутнае, з мільёнам празрыстых прамянёў... 90 - цёмнамармуровае, каменнае, халоднае й нечым жудаснае неба з яшчэ больш цёмнымі, цяжкімі хмарамі... здаецца, паварушыць іх немагчыма.... ізноў 90 - вясёлка.... тая, што мая....

LI 3.8.01

Ладья Отчаяния

Суббота, 30 Августа 2003 г. 16:00 + в цитатник
Урэшце скончыла вычытваць рускамоўны варыянт Ладзьдзі Роспачы... Дзіўна... год таму вычытвала той жа твор на беларускай мове, і ніякіх асаблівых пачуцьцяў ён у мяне ня выклікаў... нават і ня памятала, пра што там... А зараз... вычытваньне з працы ператварылася ў цікавы занятак, адпачынак... напэўна, толькі зараз я зразумела, захацела зразумець, пра што пісаў Караткевіч...
Вось рускамоўныя ўрыўкі:
----------------------------------------------------
Жизнь коротка, как закат. Вот солнце над водой, а вот - в Днепре - словы Гервасія Вылівахі...
----------------------------------------------------
- Поздно.
- Поздно, как говорится, только в гробу. Но я не верю. Я так люблю жизнь, - потому что просто живу! - что не могу верить даже этому. - з дыялога Гервасія з панні Боннай аб пакараньні першага...
----------------------------------------------------
Больше всего не люблю ходить за белорусами, - наконец сказала она. - Они такие жадные к жизни, что я начинаю думать: не ошиблась ли я со своим ремеслом. И они так любят эту землю, что я в своих пещерах нет-нет да и позавидую им. - Смерць... Другая палова выразу не пра нас.
----------------------------------------------------
- Лучшую часть себя я оставил на земле.
- Какую?
- Тех, кого я любил.
- Ну, а если встретишь кого у меня под землей?
- Они любили меня… На земле.
- А если не любили? Если в земной жизни вам не довелось встретиться, но это и было настоящее? Или еще так: встретились, но она легкомысленно отвергла тебя, не зная, что скоро, очень скоро наступит великое Поздно?
- Этого не случилось, а значит, все равно, что не было. - Смерць і Гервасій.
----------------------------------------------------
Люди бывают грязнее, чем свиньи, и чище ангелов. Добрее жизни и во сто крат страшнее смерти. - ізноў Выліваха
----------------------------------------------------
…Детство. Друзья идут по грибы. Все остальные продираются в чащобу, а он спокойно идет лесной дорогой и через каждые несколько шагов снимает боровик, вылезший прямо между колеями. Твердый, снизу словно посыпанный мукой (шел дождь, и капли, подпрыгивая от земли, били под его зонтик, а потом высохли), кременной, как сыр.
А вот соловейка; третье лето он преспокойно жил под его окном. А вот заяц; он дожил до старости сразу за гумнами, потому что так не бывает.
Делай неожиданное, делай, как не бывает, делай, как не делает никто, - и тогда победишь. Даже если ты слаб, как комар среди враждебного моря. Потому что только глупцы рассуждают всегда по правилам здравого смысла. Потому что человек только тогда человек, когда он дерзко рвет унылое предопределение и плюет на "извечный" закон.
- Ты воюешь не по правилам, Выливаха, - сказала Смерть. - Ты отдал мне этого латника и, следовательно, должен был закрепиться вот здесь, а вместо этого…
- Кому должен?
- Безошибочности…
- Я должен вот им, этим людям. И никому больше.
Еще один слон Смерти зарокотал ребрами по столу. Выливаха ухмыльнулся… Что знала эта безглазая дрянь о рябине, растущей на его замке, пусть и без достаточного простора земли, но зато недосягаемой для коз? Что знала она о зайце в зарослях боярышника, который ценой ежедневных царапин сберегал в целости шкуру. Что знала она о его народе, жившем вопреки всему, взращивая шипы на своих корнях, а не на стеблях?
"Пускай косит твоя коса. Что мне от моих красивых, но ненужных цветов, если корни мои молчат и разрастаются в земле, и ждут своего дня?" - думкі Вылівахі пад час гульні ў шахматы са Смерцю.

З.Ы. Цікава сё ж, а што там насамрэч?

LI 3.8.01

Анёл-ахоўнік за тваімі плячыма

Суббота, 30 Августа 2003 г. 11:54 + в цитатник
Чытаю быццам разумную ксёнджку... Гэт мяне мама павіншавала з надыходам новага навучальнага года :)
Не магу ўтрымацца, каб не працытаваць некалькі выразаў адтуль:
"Человек вправе выбирать между Светом и Тьмой. И избежать выбора - невозможно. Человек не может заявить, что он отказывается от выбора. Дело в том, что человек сотворён в виде сосуда, который должен быть заполнен или Светом, или Тьмой. Третьего не дано". - ведаю, што сама сабе супярэчу зараз, але даю сто адсоткаў, што гэта так і ёсць. Не пытайцеся ў мяне чаму - сё роўна не растлумачу.
"Представьте себе, что выы шагаете по дороге. За вашей спиной - далёкое прошлое, впереди - неизвестное будущее. Ни то, ни другое вы не можете видеть. Так воспринимает время большинство людей. Но если изогнуть дорогу в кольцо, то начало и конец дороги сольются. Если вы стоите в центре этого кольца, то все события равноудалены от вас и можно с одинаковой ясностью видеть всё - и прошлое, и будущее". - Шчыра, я ўяўляю сваё жыцьцё менавіта як дарогу, пачатку й канца якой ня бачна... Прачытаўшы гэна, доўга спрабавала "скруціць" сваё жыцьцё ў кола. Не атрымалася.

PS Магчыма будзе працяг (калі знайду сярод бярдоты яшчэ якую цікавую на мой погляд думку.
Усім жадаючым ксёнджку магу пазычыць :)

LI 3.8.01

Зараз знайду

Пятница, 29 Августа 2003 г. 20:22 + в цитатник
Зараз знайду якую-небудзь добрую музыку...О! Вось!!! НРМ - Простыя словы
...
Гэта так проста. Гэта так добра,
Як з галавою залезьці пад коўдру....
...
Шыкоўна... ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
В колонках играет: N.R.M. - Prostyja slovy

LI 3.8.01

Адкрыцьцё!!!

Четверг, 28 Августа 2003 г. 18:38 + в цитатник
Сёньня даведалася, што раніца, дзень, вечар, ноч змяняюць адзін аднаго ў пэўны час!!!
У 6 пачынаецца раніца, дзень у 12, вечар - 16, ноч - 24. І ніяк інакш!!! Гы-гы-гы...

Гэт я сайт адзін раблю... дык куратар (так бы мовіць, навуковы рэдактар) правярае яго й пакідае потым шматлікія каментарый і заўвагі... на мыле... Пра час: "Між іншым, калі змяняюцца гэтыя прывітанні? Трэба ў 6:00; 12:00; 18:00; 24:00). А то я зазірнуў у 17:30, а было ўжо "Добры вечар"!!!"
Які жжжах!!!

LI 3.8.01

Пакінутыя сляды

Среда, 27 Августа 2003 г. 20:21 + в цитатник
Я йду па дарозе й чую збянтэжаны боль пакінутых за спіной гарадоў... сэрца балюча сціскаецца ад крыкаў пакінутых там жыхахоў... кожны крок пакідае на размоклай зямлі след... спіной адчуваю доўгі ланцуг пакінутых слядоў... у кожным следзе застаюцца вочы пакінутых жыхароў... у пакінутых вачах я бачу боль.... Боль чорнай лужынай запаўняе мой след... ланцуг чорных лужын цягнецца ўдалячыць... з кожным крокам чорны шлях падаўжаецца.................
Я не бачу пачатку - ён за спіной... Я не бачу канца - наперадзе няма слядоў...
В колонках играет: ДДТ - Далеко, далеко

LI 3.8.01


Поиск сообщений в Alia333
Страницы: 19 ..
.. 4 3 [2] 1 Календарь