-Рубрики

 -неизвестно

 -Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Alia333

 -Сообщества

Читатель сообществ (Всего в списке: 1) ButchFemme

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 13.08.2003
Записей: 570
Комментариев: 1726
Написано: 3307

proЖизнь





Дождь - это всего лишь дождь... а плохим или хорошим его делает наше отношение к нему.

я здолею...

Четверг, 11 Сентября 2003 г. 09:39 + в цитатник
зараз пайду і навучуся нармалёва вымаўляць па-нямецку гук "рьрьрь"!! і не трыкляты, а самы прыгожы гук!!!
і Я ЗДОЛЕЮ яго вымавіць!!!

LI 3.8.01

!!! :-) !!!

Четверг, 11 Сентября 2003 г. 09:39 + в цитатник
ЦУДОЎНЫ!!!
ЗВЫШФАЙНЫ!!!
СУПЭРНЫ!!
НЕПАЎТОРНЫ!!
дзень...

З,Ы. сё ж такі жыццё - зебра... :-/

LI 3.8.01

як некалі даўно

Среда, 10 Сентября 2003 г. 08:29 + в цитатник
паднялася ў палову сёмага... нехаця сабрала заплечнік... не. сё ж такі лепей у другую змену, хоць выспацца троху можна...

СЁННЯ ІДУ Ў ФОТАСТУДЫЮ!!!!!!!

LI 3.8.01

вяртаюся да жыцця...

Среда, 10 Сентября 2003 г. 08:05 + в цитатник
Патроху вяртаюся да больш-менш псіхічна здаровага стану... яшчэ баліць, але ўжо не так моцна... Узгадала сёння, што ў тыя дні (вечар суботы - першая палова нядзелі) было й шмат чаго файнага... напрыклад. мы схадзілі ў стары ДК, паблукалі ў цемры са свечкамі... вылезлі на дах... непаўторна.... цябе захлынае нешта непаўторнае, калі ты стаіш НАД горадам, над ліхтарамі, над дрэвамі і дарогамі... зусім іншае неба, іншыя зоры, іншая поўня, нават паветра іншае... цуд... Удалечыні мігцяць агеньчыкі жывога горада, у большасці вокны, а здаецца, што гэта шырачэзная дарога з тысячамі машын... А потым сыходзіш на зямлю, ПАД ліхтар, і ўсё змяняецца, становіцца звыклым і непрывабным...
Яшчэ ўспамінала, як мы з Аняй ішлі з Пухавічаў у тую вёску (мы ж кілометраў гэтак 6 сё ж прайшлі пешшам)... якое неба!!! столькі зор я не бачыла, напэўна, з гадоў 12, калі ў апошні раз была ў сваёй вёсцы... Я была ў захапленні!! не магла адвесці ад неба вачэй!!! цёмнага-цёмнага, чорнага-чорнага... аксамітнага... глыбокага... бязмежна прыгожага... чароўнага неба...
Сёння я ўжо не шкадую, што ўсё так здарылася... я магла і не пабачыць усёй той прыгажосці!

LI 3.8.01

размазывая сопли по лицу....

Понедельник, 08 Сентября 2003 г. 23:51 + в цитатник
Рыдая взахлёб пытаюсь понять - почему? ребёнком была, не плакала, а сейчас... это всё после работы в КБ... нервишки, видать, расшатались... всё-таки съехала с реек....

На немецком сегодня отличилась... почему же всё так сложно, для меня?.. после моего "выдающегося" чтения, немка долго меня отчитывала (вернее, не то, что бы отчитывала: "Алфавит мы знаем? учили?" - "Да, я знаю алфавит" - "Так все буквы читаются так, как в алфавите" - "Нет, не все" - "Ну так я читала на прошлом уроке, ты меня слушала?" - "Да, я слушала, но всё не запомнила" и т.д.). Целую пару, объясняя новый материал, она повторяла: "специально для Лены ещё раз: то то читается так то", "Лена, ты слышишь?", "Лена, ты запомнила?", "Лена, ты поставила ударение?".... Каждый раз, прочитав новую строку слов, она говорила: "А теперь тоже самое прочитает Лена"... Пообещала не оставить меня в покое.... Я кусала губы вкровь чтобы не расплакаться... обидно, блин... Все получили девятки... а я пять... "Если у кого-то такие же проблемы со чтением как у Лены, признавайтесь сразу и не запускайте это дело...". Обидно... ну не могу я произнести это чёртово "ррррррььь" или "хрьрьрьрьрьрь". Не-мо-гууууу. И вообще я не понимаю принципов чтения: какого чёрта одна и таже буква в разных словах читается по-разному? и как это я должна догодаться где её и как читать? особенно мне нравиться правило про слова иностранного происхождения - как я должна отличить чисто немецкое слово от иностранного? и ещё мне понравилась её фраза "все буквы читаются как в алфавите". Нихрена они так не читаются.... Самое обидное, что дома сутками занимаюсь немецким, больше ничему не уделяю столько внимания...
Домой пришла, мама мне своё коронное: "Как дела?" - "Нормально, пять по немецкому получила" - "А что ты хотела???..." ну и начала читать мне морали... только этого мне и не хватало... хлопнула дверями и опять расплакалась... нет чтобы сказать "ну ничего, всё получиться со временем", так нет, начала орать какая я бездарность... бля...

LI 3.8.01

гісторыя ў тэму

Воскресенье, 07 Сентября 2003 г. 20:37 + в цитатник
Неяк недзе чула байку пра тое, як адзін чалавек прасіў Бога, каб той яму дапамог. Бог прыйшоў да чалавека і сказаў: "Я выканаю любое тваё жаданне. Дам табе тое, што ты хочаш, але май на ўвазе - твайму суседу я дам у два разы болей. Што ты хочаш?". Чалавек думаў-думаў і адказаў: "Выкалі мне адно вока".

LI 3.8.01

Ой....

Суббота, 06 Сентября 2003 г. 18:44 + в цитатник
Мяне нельга пускаць на кніжны рынак... адну... з вялікімі грашыма....
Паехала, называецца, за нямецкім і мэнэджмэнтам... у выніку недакупіла бізнес-нямецкі, затое паспяхова разбазарыла ўсе грошыкі, на якія павінна была з цягам часу набыць шмат-шмат-шмат усяго карыснага для навучання :(
На кніжным пакінула не толькі свае грошы, але яшчэ й грошы Фіфанькі (якая дала мне іх на кнігу па нямецкаму) і маміны (на кнігу па нямецкаму для мяне)... Цяпер прыйдзецца вяртаць са сваіх... Эх...

LI 3.8.01

Рэальная гісторыя :)

Суббота, 06 Сентября 2003 г. 09:36 + в цитатник
Решил я, что пора заняться собственным здоровьем.
Прочитал книгу Г.Малахова, где он советует прежде всего делать себе клизмы из выпаренной мочи. Берется кастрюля, наливается туда 2 литра собственной мочи, ставится на плиту и выпаривается пока не останется 0.5 литра, а затем из этого делается клизма.
Этим я и занялся. Представляете аромат. Жена в ужасе, но пока терпит. Тут я другой способ узнал. Купил себе "Кремлевскую таблетку". Стоит дорого. Но в инструкции написано, что ее можно использовать многократно. Для этого нужно ее вовремя уловить,
помыть с мылом, в спирте, и можно использовать повторно. Ну, я у жены прошу сковородку. Она спрашивает зачем. Я говорю, что буду в нее какать. Жена в ужасе: жарить будешь?"

LI 3.8.01

Галадоўля

Суббота, 06 Сентября 2003 г. 09:34 + в цитатник
На пяты дзень навучання пачынаю разумець анекдоты пра заўсёды галодных студэнтаў :)
------------------------
Дзень першы - пра ежу ніхто не казаў.
Дзень другі - "Ці не паслаць нам каго ў ларёк?" (у мінулым годзе на вялікім перапынку выбіраліся дзве ахвяры, якім беглі ў ларёк і пакупалі перакусон на ўсю групу).
Дзень трэці - "Заўтра я вазьму з сабой бутэрброды..."
Дзень чацвёрты - "Я зараз ад голаду падохну.... Заўтра прынясу супчык у тэрмасе".
Дзень пяты - "Не дайце памерці... цяпер я разумею анекдоты пра студэнтаў...".

LI 3.8.01

Сённяшні дзень

Четверг, 04 Сентября 2003 г. 22:19 + в цитатник
Быў файным...
З раніцы наступіла на агрызак ад пружынкі з-пад крышкі аб'ектыва (у час падарожжа я яе згубіла, і прыйшлося дома кусачыкамі крамсаць другую, вялікую). Узрадавалася (добра, што я, а не сабака і не котка). Дакавыляла да канапы. Выцягнула з нагі. Балюча. І кроў (ааа, баюся крыві! так і прытомнасць можна страціць :)). Так мне і трэба, бачыла ж, калі рамантавала крышку, што разогнуты кавалак адляцеў некуды, але з-за сваёй выключнай ляноты не пайшла яго шукаць. Але цяпер ён у сметніцы. Добра, я магу спаць спакойна.... Настрой цудоўны! сёння я еду ў каледж разам з Наташкай!
----------------------------------------
Да інстытута дабіралася ў адзіноце. Сядзела, глядзела ў вакно і думала аб нечым прасторавым. Раптам адчула востры боль на левай далоні. Паглядзела - аса! ааааааа!!! як я баюся розных насякомых! Ускочыла і выбегла з тралейбуса. За што яна мяне? вось слухай потым розных .якія кажуць, што осы джаляць толькі ў выпадках самаабароны... Рука імгненна распухла, пачырванела і нагрэлася (з якіх часоў у мяне алергія? ці што гэта за бурная рэакцыя такая?)
-----------------------------------------.
На інстытуце дзяўчынак прачакала хвілін 10... Вось яны й выплываюць з метро... Наташка, заўважыўшы мяне здалёк крычыць: "Ой. Валя, ды цябе не пазнаць!"... Ага, таму вы й спазніліся аж на 10 хв. :). Паказала руку, пажальбілася... "Як?? Валя, цябе? а-ха-ха, о-хо-хо...як, ты не ўцякла? гы-гы-гы..." (мяне фактычна не магчыма ўджаліць, бо я раблю ногі, пабачыўшы монстра яшчэ здалёк). Утраіх ехалі ў каледж, і Наташка навучала Алену, каб тая не давала мне канспекты (бо павырываю з сярэдзіны старонкі :)), не паказвала фатаздымкі (бо абавязкова "на памяць" адзін сцібрю :)), не ездзіла разам дадому (бо "папрашу" правесці мяне на прыпынак :)), не садзілася за адну парту (бо буду да яе чапляцца з розным глупствам :))... Было весела... ехалі і ўтраіх смяяліся... Каля "Спадарожніка" я падумала, што мне не хапае Наташкі, з яе жартамі, аптымізмам, і жыццялюбствам, з яе часам бязглуздымі расповядамі аб яе прыгодах... І ў гэты час яна сказала, абарваўшы мае думкі: "Як мне цябе не хапае, Валя..."... Мне таксама...
-----------------------------------------------
На справаводстве з Фіфаняй разгарнулі старыя канспекты (з мінулага года, вядома, дома іх ніхто не адкрываў :), і знайшлі там старыя занатоўкі... Выкладчыца нешта бухцела пра ОРД, а нас панясло: "А памятаеш....?", "угу... гы-гы. А ты, памятаеш? ...".... Маленькі кавалачак паперкі, які можа абудзіць бязконцыя хвіліны радасці і суму....
-----------------------------------------------
З каледжа ізноў ехалі ўтраіх.... Хрумкалі найсмачнейшымі чыпсамі (нават чыпсы бываюць смачнымі, калі вельмі кушаць хочацца :)), грэліся, дзяліліся ўражаннямі апошняга дню...
Настрой цудоўны!!! як мала часам патрэбна чалавеку для шчасця....

LI 3.8.01

Пра зорачкі...

Четверг, 04 Сентября 2003 г. 22:18 + в цитатник
Цікава, па якім прынцыпе на ліру выдаюцца зорачкі? па колькасці старонак? каментаў? выступаў на форуме? можа пастаянных чытачоў?..
я хачу мець або 1, або 3... не болей... люблю гэтую лічбу... 3... а тры ў тры - дзевяць.... д з е в я ц ь . . .
нават у шматкроп'і тры кропачкі...

і што за лічба ў лірушнай прозе пасля даты? сёння яна чамусьці тры...
В колонках играет: CHRIS SPHEERIS - CARINO

LI 3.8.01

Ёсць

Четверг, 04 Сентября 2003 г. 22:17 + в цитатник
паўгадзінкі на вольны занятак... мае трыццаць хвілін, у якія я магу рабіць што захачу.... цалкам мае...
можа заняцца сайтам? можа падрыхтаваць паштоўку? у чарговы (тысячны) раз паспрабаваць вымавіць картавае "хрьрьрьрьрь" ( ;) )? напісаць сачыненне па ЧОГ? пачытаць цікавую кнігу? праглядзець апошнія фатаздымкі? патэлефанаць аднагрупніцы? пайграць на баяне? напісаць з аплікатуры ноты пад флейту? адрамантаваць дзверы ў шафе? прагуляць сабаку? скласці тысячу пытанняў да ангельскай? моўчкі паслухаць музыку? набрасаць даўно абяцаны гараскоп? сядзець у акенцы лірушнай прогі і пісаць розную бярдоту... знайсці згубленае... згубіць знойдзенае...
В колонках играет: Paul Mauriat - Tocatta

LI 3.8.01


Поиск сообщений в Alia333
Страницы: 19 ..
.. 5 4 [3] 2 1 Календарь