Немає хліба - співай!
Немає хати - ходи, гуляй!
Голий, голодний, але свободний!
Душа по Смерті попаде в Рай.
Не маєш мови – мовчи!
Потратив гонор – сиди, дрочи!
Лихо Тобі! Не чуєш Кохання – спи,
Побачиш солодкі сни.
дзяўчыны купляюць розныя прыстасаваньні, якія заменяць ім хлапцоў на бліжэйшы месяц.
хлопцы запаўняюць свае халадзільнікі півам, а сталы арэхамі ды чыпсамі рознымі.
майкі, шарфы, дудкі, сьцягі.
што гэта?
заўтра, шаноўныя, пачынаецца вялікі футбол! з чым усіх і віншую!!!
а наш працоўны графік перамясьціўся на 1,5 гадзіны у бок раніцы.
1. падпісаўся на "Народную волю" на тры месяцы і на "Нашу Ніву" на паўгады.
2. цяпер у мяне ёсьць прынтэр.
3. калі ўсё будзе добра, у ліпені набуду сабе ровар.
учора быў у войску, дзе праходзіў службу - там зараз брат стрыечны.
бачыў аднаго, з кім служыў - казаў, што ідзе устройвацца на працу (службу) у АМАП.
чаму? пытаю, ты ж нядурны хлопец, навошта? аджартаваўся - задрала гражданка. далей я ўжо не ўглыбляўся.
крыўдна.
вось служыў я, былі сябры, былі ня вельмі добрыя, былі сапраўдныя, з якімі і зараз праз колькі часу каньяк пьем час ад часу.
а зараз многа хто ідзе ў міліцыю, ў той жа АМАП, гэта значыць, што вялікая верагоднясьць убачыцца па розныя бакі.
учора бацька расказаў сапраўдную гісторыю іх знаёмства з мамай.
пазнаёміліся на вясельлі бацькавай стрыечнай сястры. пасьля гэтага бачыліся ўсяго некалькі разоў, а потым пажаніліся. жах. я доўга сьмяяўся. што тут яшчэ дадаць. і нашае пакаленьне называюць "неразважным"?
калі я быў студэнтам некі час я жыў на здымнай кватэры з сябрам Міколай.
аднойчы, калі было такое ж дрэннае надвор'е мы, смалячы на балконе пачалі разважаць на тэму надвор'я.
вось прыкладна нашыя думкі.
нямалы уплыў на надвор'е робіць атмасфэрны ціск. больш ціск - меньш дажджу. відавочна, што дзеля таго, каб пазбавіць навакольле ад дажджу трэба ціск узьняць. якім чынам? працягваем разважаць. многа было версій, але адна была вельмі вясёлая - трэба ўсім наесьціся гарохавага супу і... як гэта сказаць... выпусьціць газу. ціск уздымецца і дажджу ня будзе :))
ня гледзячы на такое надвор'е ўсім добрага настрою.
прайграў я ўчора бутэльку шампаньскага. усё зза іх.
вывады адрыўкамі фраз: судзьдзя - казёл. кіпер - дырка (у хіміку сьветлагорскім лепшы кіпер :) ). турэ не спадабаўся. ранальдіньё - піжонскі чыпсагрыз. ларсан зрабіў другі гол. льюнберг красава. вельмі шкада лемана.
учора цісну па кнопках пульта тэлевізара, натыкаюся на БТ і... у мяне адымаецца мова - некая маладая жанчына дае інтэрв'ю, а ў яе на куртцы прышпілен значок "за свабоду", я не разабраў што за яна (здаецца, культурны дзеяч) і не пасьпеў зразумець, пра што яна распавядала, але прыемна :)