дзяўчыны купляюць розныя прыстасаваньні, якія заменяць ім хлапцоў на бліжэйшы месяц.
хлопцы запаўняюць свае халадзільнікі півам, а сталы арэхамі ды чыпсамі рознымі.
майкі, шарфы, дудкі, сьцягі.
што гэта?
заўтра, шаноўныя, пачынаецца вялікі футбол! з чым усіх і віншую!!!
а наш працоўны графік перамясьціўся на 1,5 гадзіны у бок раніцы.
Футбол!!! А мне ён падабаецца! Не ведаю, як хто, а я люблю футбол і тэніс (не ведаю, як на беларускай мове):) Карацей кажучы, не ўсе дзяўчаты не паважаюць спорт! Такім чынам, хлопцы, якія не маюць цягі да футболу, сушыце сухары!!! :)