-Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в бусел

 -Интересы

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 27.01.2005
Записей:
Комментариев:
Написано: 1150


Без заголовка

Четверг, 04 Мая 2006 г. 19:56 + в цитатник
В колонках играет - Крама - [Будзь разам з намi #01] Хворы на рок-н-рол

СЬВIНЬНЯ I БУСЕЛ

СЬВIНЬНЯ I БУСЕЛ






Аднойчы ў нейкае сяло
Бусла зь нянацку занясло
Лагодны прыглядзеў завулак,
Ён збудаваў сабе прытулак.

Але ж вальготна нават дня
Не дазваляла жыць сьвiньня
Сама прыпёршысь спазаранку
Яна заводзiла шарманку:

- Каб жыць такiм, як ты буслом
Я лепей стала бы аслом
I што за шчасьце жыць на воле?
Другая мне спрыяе доля!

Ну вось, напрыклад, я - сьвiньня
Памояў маю шмат штодня
Ды пойла мне прыносяць шклянку,
Жыцьце - найлепей за гулянку!

Хазяiн мой такi лагодны
Ён даражэй чым бацька родны.
За вухам трэпле, хвост мне круцiць
Ён лепшы. Нават калi лупiць.

Ды бруд выносiць кожны дзень.
Жыцьце, як у казцы! Марыць лень.
Я вось прыйшла табе спытаць;
Навошта птушкам працаваць?

Паслухай добрую параду
Давай да нас у загон, адразу
Ты будзеш жыць, як у тым раю.
Табе я справу гавару.

Ды Бусел той зусiм ня слухаў,
Што ўнiзе нехта зычна хрукаў.
Той гоман моўчкi ён цярпеў,
А потым у вырай паляцеў.

Праз зiму птушка вазьвярталась,
Ды неяк пра сьвiньню спыталась.
Але ж нядобрыя навiны -
Няма сьвiньнi, ды шмат сьвiнiны...

Мараль знайсьцi тут вельмi проста,
Няхай гучыць занадта востра;
У залежнай кожнай у жывелы
Канец аднолькаў - невясёлы.

Stolik   обратиться по имени Пятница, 05 Мая 2006 г. 11:17 (ссылка)
напэўна байка К.Крапівы?
Ответить С цитатой В цитатник
бусел   обратиться по имени Пятница, 05 Мая 2006 г. 17:36 (ссылка)
Stolik, не - знойдзена ў сеціве за подпісам "Дзьмітры Беларусавіч Мінскі"
Ответить С цитатой В цитатник
Stolik   обратиться по имени Пятница, 05 Мая 2006 г. 17:39 (ссылка)
ааа.
даволі вядомы аўтар ужо.
Ответить С цитатой В цитатник
Комментировать К дневнику Страницы: [1] [Новые]
 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку