як і абяцаў раней да вашай увагі допіс пра ваенныя помнікі якія мы сустракалі ў падарожжы
у асноўным фоткі
і пра тое як сучасныя людзі адносяцца да іх.
і як я.
што гэта значыць? ну паглядзіце (2 Мб)
шоў раніцой на працу. ліў дождж, дарога, па якой я заўжды хажу, ператварылася ў цаглянае балота. я стаў пад дах крамы, каб пачакаць аўтобуса. падумаў - калі б я яшчэ паліў, зараз дастаў бы пачак, выцягнуў бы цыгарэтку, узяў бы запальніцу... з-за таго што далоні мокрыя ад дажджу фільтар бы намок... сьціснуў бы цыгарэтку зубамі, чыркнуў запальніцай некалькі разоў, але яна намокла - потым некалькі разоў па джынсах, каб прасушыць... першае зацягваньне кароткае, каб распаліць, потым доўгае, каб напоўніць лёгкія, патрымаць крыху і паціху выпусьціць дым... эх, а я кінуў паліць больш за год таму... а побач поўзалі чарвякі
Понедельник, 28 Августа 2006 г. 21:30
+ в цитатник
спачатку (ці паралельна) чытаць тут
а потым глядзець фоткі (~3Mb) і мае камэнтары
крыху пазьней зраблю пост пра ваенныя помнікі асвейшчыны і ня толькі...
а яшчэ будзе пост пра прыроду
прабачце за якасьць - памяньшаў каб трафіку меньш жэрла, калі каму трэба ў лепшым - звяртайцеся
сёньня ўначы бачыў бусла, сапраўднага так бы мовіць. але ён быў з падрэзаным крылом і не лятаў. на захадзе ёсьць мінізаапарк. дык вось бусел у няволі зусім не падобны на вольнага. няма ў вачах гонару, велічнага супакою. здаецца хацеў сказаць "бач, брат, як атрымалася, кім я стаў, экспанатам". шкада птушку. дзеля таго каб дзеці, ну і, мабыць, і дарослыя, убачылі жывую птушку яе зняволілі, замест таго, каб узяць дзяцей, звазіць на прыроду і паказаць і буслоў, і качак, і крумкачэй і чаго толькі не жыве на нашай зямлі. дарослым няма часу, лянота. лепш дупу на канапу пасадзіць і тэлек зырыць, ці ўвогуле пляшку гарэлкі выпіць.
пачаў з бусла, скончыў гарэлкай.
-бусел - ты отморозок...
....
-засунь галаву ў лядоўню
-не дапаможа, сама ж кажаш, што адмарозак, мне ад таго горш ня стане, наадварот, адмарожаны орган увальецца ў свае роднае асяродзьдзе
-ну тады ў гарачую ванну
-таксама міма - калі тое што замарожана будзе растайваць такое зь мяне пальецца...