-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Wild-Mowgli

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 18.02.2023
Записей: 412
Комментариев: 211
Написано: 762


Ціханоўская: Уступленне ў ЕС — адзіны спосаб захавання Беларусі як незалежнай дзяржавы

Среда, 08 Ноября 2023 г. 15:30 + в цитатник

7399830_ (201x46, 4Kb)8 лістапада, Позірк. Еўрапейская будучыня з’яўляецца для Беларусі “не проста опцыяй, а неабходнасцю”, такое меркаванне выказала кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская, завяршаючы ўвечары 7 лістапада ў Берліне канферэнцыю новастворанага міжнароднага альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”.

Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што ў сустрэчы ўдзельнічалі дэпутаты з Аўстрыі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Францыі, дыстанцыйна — з Ірландыі, ЗША, Украіны, а таксама Еўрапарламента.

Калі Беларусь хоча выжыць як незалежная краіна, то членства ў ЕС з’яўляецца адзіным эфектыўным спосабам, — заявіла Ціханоўская. — Беларусы кожны раз чуюць гэта ад нас (дэмсіл. — “Позірк”.). Але яны жадаюць пачуць гэта і ад вас. Яны хочуць ведаць, што Беларусь чакаюць у Еўропе. Наша агульная задача — даць ім прамень надзеі. Я цвёрда веру, што з вашай дапамогай мы вырвем Беларусь з кіпцюроў Расіі. І аднойчы мы ўбачым, што Еўрасаюз распасціраецца ад Лісабона да Тбілісі, Кішынёва, Харкава і Мінска”.

Дзякуючы супрацы дэмсіл са згаданымі парламенцкімі групамі, паводле слоў кіраўніцы АПК, “дэмакратычная Беларусь вось-вось зробіць першыя крокі на шляху да Еўрасаюза”. Пры гэтым неабходна “пракласці маршрут, каб гэты шлях быў хуткім і бязбольным”.

Я лічу, што мы можам пачаць рыхтавацца да еўрапейскай будучыні ўжо цяпер, — сказала Ціханоўская. — Я веру, што мы зможам правесці ўсе неабходныя рэформы вельмі хутка. Не толькі таму што беларусы дысцыплінаваныя і законапаслухмяныя, але і таму што яны імкнуцца жыць нармальным жыццём у еўрапейскай краіне”.

З дапамогай сяброў-парламентарыяў, на яе думку, стане магчыма “вярнуць беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці еўрапейскую ідэнтычнасць”, а таксама “аднавіць здаровыя адносіны з суседзямі”, у першую чаргу з Украінай, якая “змагаецца з тым жа злом”, што і Беларусь.

Разам з нашымі еўрапейскімі суседзямі мы зможам рэфармаваць міжнародныя інстытуты, якія цяпер паралізаваныя і знаходзяцца ў стане комы, каб прымусіць іх рэальна вырашаць праблемы, што спараджаюцца злом, — заявіла дэмлідар. — Пачынаючы з гэтай сустрэчы ў Берліне, мы, прадстаўнікі дэмакратычнай Беларусі, у кожнай сталіцы пачынаем працу па афармленні нашых стасункаў з еўрапейскімі краінамі і еўрапейскімі інстытутамі”.

Ціханоўская таксама выказала ўпэўненасць у тым, што беларускія палітвязні нарэшце выйдуць на волю.

Тэму палітвязняў яна таксама абмеркавала ў гэты дзень з прадстаўнікамі нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libere­co, паведаміў Позірку Вячорка. Ён нагадаў, што менавіта гэтая структура ініцыявала праграму “хросных”, у рамках якой “больш за 300 дэпутатаў з 21 парламента ўзялі патранаж над беларускімі палітвязнямі”.

Ціханоўская абмеркавала з дырэктарам Libere­co Марка Фіберам і яго камандай, як зрабіць кампанію больш эфектыўнай, каб больш дэпутатаў бралі патранаж над палітвязнямі, а дапамога, якую аказваюць парламентарыі, адчувалася самімі палітвязнямі і іх сем’ямі, — сказаў галоўны дарадца дэмлідара. — Казалі таксама пра магчымасць, каб палітвязні, якія ўжо выйшлі на волю, працягвалі падтрымліваць сувязь са сваімі “хроснымі”.

Таксама падчас сустрэчы абмяркоўвалі праграму рэабілітацыі палітзняволеных, якія ўжо выйшлі на волю, дзякуючы якой яны могуць атрымаць падтрымку і неабходную кваліфікаваную медыцынскую і псіхалагічную дапамогу”, — дадаў ён.

Рубрики:  Жыве Беларусь!
Метки:  

 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку