Случайны выбор дневника Раскрыть/свернуть полный список возможностей


Найдено 3 сообщений
Cообщения с меткой

еўразвяз - Самое интересное в блогах

Следующие 30  »
Wild-Mowgli

Ціханоўская: Уступленне ў ЕС — адзіны спосаб захавання Беларусі як незалежнай дзяржавы

Среда, 08 Ноября 2023 г. 15:30 (ссылка)




7399830_ (201x46, 4Kb)8 лістапада, Позірк. Еўрапейская будучыня з’яўляецца для Беларусі “не проста опцыяй, а неабходнасцю”, такое меркаванне выказала кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская, завяршаючы ўвечары 7 лістапада ў Берліне канферэнцыю новастворанага міжнароднага альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”.



Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што ў сустрэчы ўдзельнічалі дэпутаты з Аўстрыі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Францыі, дыстанцыйна — з Ірландыі, ЗША, Украіны, а таксама Еўрапарламента.



Калі Беларусь хоча выжыць як незалежная краіна, то членства ў ЕС з’яўляецца адзіным эфектыўным спосабам, — заявіла Ціханоўская. — Беларусы кожны раз чуюць гэта ад нас (дэмсіл. — “Позірк”.). Але яны жадаюць пачуць гэта і ад вас. Яны хочуць ведаць, што Беларусь чакаюць у Еўропе. Наша агульная задача — даць ім прамень надзеі. Я цвёрда веру, што з вашай дапамогай мы вырвем Беларусь з кіпцюроў Расіі. І аднойчы мы ўбачым, што Еўрасаюз распасціраецца ад Лісабона да Тбілісі, Кішынёва, Харкава і Мінска”.



Дзякуючы супрацы дэмсіл са згаданымі парламенцкімі групамі, паводле слоў кіраўніцы АПК, “дэмакратычная Беларусь вось-вось зробіць першыя крокі на шляху да Еўрасаюза”. Пры гэтым неабходна “пракласці маршрут, каб гэты шлях быў хуткім і бязбольным”.



Я лічу, што мы можам пачаць рыхтавацца да еўрапейскай будучыні ўжо цяпер, — сказала Ціханоўская. — Я веру, што мы зможам правесці ўсе неабходныя рэформы вельмі хутка. Не толькі таму што беларусы дысцыплінаваныя і законапаслухмяныя, але і таму што яны імкнуцца жыць нармальным жыццём у еўрапейскай краіне”.



З дапамогай сяброў-парламентарыяў, на яе думку, стане магчыма “вярнуць беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці еўрапейскую ідэнтычнасць”, а таксама “аднавіць здаровыя адносіны з суседзямі”, у першую чаргу з Украінай, якая “змагаецца з тым жа злом”, што і Беларусь.



Разам з нашымі еўрапейскімі суседзямі мы зможам рэфармаваць міжнародныя інстытуты, якія цяпер паралізаваныя і знаходзяцца ў стане комы, каб прымусіць іх рэальна вырашаць праблемы, што спараджаюцца злом, — заявіла дэмлідар. — Пачынаючы з гэтай сустрэчы ў Берліне, мы, прадстаўнікі дэмакратычнай Беларусі, у кожнай сталіцы пачынаем працу па афармленні нашых стасункаў з еўрапейскімі краінамі і еўрапейскімі інстытутамі”.



Ціханоўская таксама выказала ўпэўненасць у тым, што беларускія палітвязні нарэшце выйдуць на волю.



Тэму палітвязняў яна таксама абмеркавала ў гэты дзень з прадстаўнікамі нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libere­co, паведаміў Позірку Вячорка. Ён нагадаў, што менавіта гэтая структура ініцыявала праграму “хросных”, у рамках якой “больш за 300 дэпутатаў з 21 парламента ўзялі патранаж над беларускімі палітвязнямі”.



Ціханоўская абмеркавала з дырэктарам Libere­co Марка Фіберам і яго камандай, як зрабіць кампанію больш эфектыўнай, каб больш дэпутатаў бралі патранаж над палітвязнямі, а дапамога, якую аказваюць парламентарыі, адчувалася самімі палітвязнямі і іх сем’ямі, — сказаў галоўны дарадца дэмлідара. — Казалі таксама пра магчымасць, каб палітвязні, якія ўжо выйшлі на волю, працягвалі падтрымліваць сувязь са сваімі “хроснымі”.



Таксама падчас сустрэчы абмяркоўвалі праграму рэабілітацыі палітзняволеных, якія ўжо выйшлі на волю, дзякуючы якой яны могуць атрымаць падтрымку і неабходную кваліфікаваную медыцынскую і псіхалагічную дапамогу”, — дадаў ён.



Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

Полк Каліноўскага загучаў у Еўрапейскім парламенце!

Воскресенье, 23 Июля 2023 г. 20:44 (ссылка)


ПОЛК КАЛІНОЎСКАГА/7399830_Polk_Kalinouskaga (160x160, 8Kb)На канферэнцыі «Бяспека Еўропы праз 15 гадоў пасля расейскага ўварвання ў Грузію»



"Полк Каліноўскага разумее, што без свабоднай і дэмакратычнай Украіны не можа быць міру ў Еўропе, таму мы будзем змагацца да перамогі Украіны ў гэтай вайне. Полк Каліноўскага таксама разумее, што без свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, гэтак жа пытанне міру ў Еўропе будзе заўсёды падвешанае. У дадзены момант Беларусь знаходзіцца "дэ факта" пад акупацыяй". - гэта толькі адна з тэзісаў, якія мы спрабуем данесці еўрапейскім парламентарыям.



ЕЎРАПАРЛАМЕНТ. БРУСЭЛЬ. ПОЛК КАЛІНОЎСКАГА/7399830_Polk_Kalinouskaga_EU1 (700x525, 207Kb)



Таксама да гасцей канферэнцыі звярнуліся Віктар Юшчанка (прэзідэнт Украіны 2005-2010), Валдзіс Адамкус (прэзідэнт Літвы 1998-2009), Тоомас Хендрык Ільвес (прэзідэнт Эстоніі 2006-2016), Міхаіл Саакашвілі (прэзідэнт Грузіі 2004). -2013 ) і Яраслаў Качыньскі (віцэ-прэм'ер-міністр Польшчы, прэм'ер-міністр 2006-2007)



ЕЎРАПАРЛАМЕНТ. БРУСЭЛЬ. ПОЛК КАЛІНОЎСКАГА/7399830_Polk_Kalinouskaga_EU2 (700x525, 202Kb)



Мы ўдзячныя нашай сяброўцы, каардынатару замежных спраў "Групы кансерватараў і рэфармістаў у Еўрапейскім Парламенце" Ганне Фатыге.



Пакуль беларусаў чуюць - Жыве Беларусь!



t.me/belwarriors/2660


Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

Полк Каліноўскага збірае рэзерв на тэрыторыі Еўразвяза

Вторник, 30 Мая 2023 г. 10:09 (ссылка)


Полк Каліноўскага збірае рэзерв на тэрыторыі Еўразвяза!


Полк Каліноўскага/7399830_ (700x700, 283Kb)

 




Для нас не мае значэння, у якіх арганізацыях вы знаходзіцеся, якіх вы палітычных поглядаў і перакананняў. Калі вы разумееце неабходнасць вызвалення Беларусі ад дыктатуры Лукашэнкі і ўсведамляеце, што для гэтага неабходна сіла - падавайце заяўку ў наш чат-бот.



@Rezbat_bot



Дадзеная заяўка ні да чаго Вас не абавязвае! Але ў найбліжэйшай будучыні надасць магчымасць атрымаць тактычную і прафесійную ваенную падрыхтоўку ад нашых інструктараў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны.



Давайце разам рыхтавацца да гадзіны Х!



Пакуль ёсць тыя, хто гатовы змагацца, — Жыве Беларусь!


 




 



 

Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество

Следующие 30  »

<еўразвяз - Самое интересное в блогах

Страницы: [1] 2 3 ..
.. 10

LiveInternet.Ru Ссылки: на главную|почта|знакомства|одноклассники|фото|открытки|тесты|чат
О проекте: помощь|контакты|разместить рекламу|версия для pda