-Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в nicoff

 -Интересы

 -Постоянные читатели

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 30.12.2006
Записей:
Комментариев:
Написано: 45





* * *

Воскресенье, 21 Января 2007 г. 23:25 + в цитатник
Гісторыі чорны гук
Казімежу сцеле брук…

М о с т П і л с у д с к а г а .

Воскресенье, 21 Января 2007 г. 23:21 + в цитатник
Пілсудскага цыркуль цвёрды
Пачоркаў абсягі часу.
І мост падмінае воды –
Ён з Віслаю сёння сам-насам.

На плечы свае нетаропка
Ўскладае кождзённасці раку
І маршальскай сіняй клёпкай
Мацуе кралеўскі Кракаў.
 (699x471, 81Kb)

Валадару Цурпанаву

Воскресенье, 21 Января 2007 г. 23:14 + в цитатник
Ну, што рабіць?.. Абдымкі адзіноты
Дазволу не пытаюцца ніколі.
Наперадзе – халодныя сумёты,
Чаканне непрацэджанага болю,
Вятроў сівых пранізлівае ліха,
Зламаная, пасушаная крона…

І лёс глядзіць на гэта моўчкі, ціха,
Як мудрая, ссівелая варона.

Т у м а н .

Воскресенье, 21 Января 2007 г. 23:12 + в цитатник
Мост мацае Казімеж у тумане,
А Вісла ціха хукае на ранак,
І качкі па тых хукалках,як здані,
І мы вядзём па Кракаву каханак.
 (699x471, 72Kb)

* * *

Воскресенье, 21 Января 2007 г. 23:07 + в цитатник
Неба хмарамі абкладзена,
Кракаў крэхча пад крыжамі…
Можа, гэта лёсам дадзена –
Нахіляцца пад дажджамі.

* * *

Воскресенье, 21 Января 2007 г. 23:06 + в цитатник
Грыміць трамвай па Кальварыйскай…
Не ўсведамляю я спрасоння –
Ці ў стольным Кракаве,
ці ў Мінску
Запалымнеюць сёння гоні.

І лёс ізноў рассыпе рыскі,
Падорыць шмат чаго міжволі…
Грыміць трамвай па Кальварыйскай
І не спыняецца ніколі.

Марціну П’ецуху

Воскресенье, 21 Января 2007 г. 23:02 + в цитатник
У н і в е р с і т э т.


Праз далоні Ягелонаў
Часу сыпаўся пясок.
І туліла ўсіх улонне,
Вусны пілі дзіўны сок.

І люляла альма-матэр
Подых будучых вякоў,
І знікалі цемры краты
На шляху у юнакоў.

Р а н а к .

Воскресенье, 21 Января 2007 г. 23:01 + в цитатник
Сонца сцены фарбуе,
Уздымае муры
І няспынна спрабуе
Зазірнуць у двары,
Дзе на кракаўскім бруку
Цішыні летуцень
І у сонечным гуке
Нараджаецца дзень.

* * *

Воскресенье, 21 Января 2007 г. 22:59 + в цитатник
Белыя Апосталы
Ў вечнасць заглядзеліся…
Мы для іх – апошнія,
Некуды мы дзеліся.

І няма адвечнасці,
А прыправы – посныя.
І стаяць над вечнасцю
Белыя Апосталы.

Ш л я х .

Воскресенье, 21 Января 2007 г. 22:58 + в цитатник
Са сталіцы ў сталіцу
Па шляху каралеўскім
Мы ляцім, і грамніцы
Сцерагуць пералескі.

І за чырванню рання
Белым спевам Варшава –
Там абдымкі вітання,
Нават нейкія справы.

І каб нешта мы счулі
У сваёй паняверцы,
Дзве сталіцы нас туляць,
Прыціскаюць да сэрцаў.

Яну Паўлу II

Воскресенье, 21 Января 2007 г. 22:53 + в цитатник
Святы Айцец сказаў: “Ня бойцеся!” –
І страхі некуды падзеліся.
Рассыпаў золата над восенню
Неўтаймаваны, звонкі верасень.

І трэба жыць… А за кастрычнікам
Вачэй бяздонне лістападавых.
І нам даводзіцца па звычаю
Усё на потым зноў адкладваць.

І ў снежань несці сэрцы босыя,
І помніць тое, з чым сустрэліся, -
Як нам Айцец сказаў: “Ня бойцеся!” –
І страхі некуды падзеліся.

* * *

Четверг, 04 Января 2007 г. 03:03 + в цитатник
І ўчора -- ты,
і сёння -- ты,
і заўтра будзеш ты са мною...
Твае масты
ў мае куты
прасцяг бязмернага спакою
перанясуць. І нематы
не будзе -- будзем я і ты.


7 чэрвеня 2002 г.


Поиск сообщений в nicoff
Страницы: [4] 3 2 1 Календарь