У кожнай хвіліны ў вачах
Заўсёды жыве спадзяванне -
Што знойдзе гняздоўе птах,
Што будзе за стомай адхланне,
Што свечку запалка ўзбудзіць,
Што шэпты ўстрывожаць кроў,
Што стрэнуцца вусны, грудзі,
Што ранак надыдзе зноў.
Здаецца,будзем паміраць
І ўваскрасаць,здаецца,будзем -
Аркестры нашы будуць граць,
І ноч спякоту не астудзіць,
І асалода песень тых
Накрые хваляй нас ізноўку...
Акорд апошні...
Першы ўздых...
І - подых новай аркестроўкі.