-Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в nicoff

 -Интересы

 -Постоянные читатели

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 30.12.2006
Записей:
Комментариев:
Написано: 45





* * *

Четверг, 04 Января 2007 г. 03:01 + в цитатник
 (266x362, 19Kb)
Нам Фрэйд, вядома жа, падкажа
пра сублімацыю ўсяго,
у ложак з намі разам ляжа,
што мы няўмекі ўміг дакажа,
усё раскажа і пакажа,--
ой, паважаем мы яго!


22 сакавіка 2002 г.

* * *

Четверг, 04 Января 2007 г. 02:50 + в цитатник
Ці быў паэтам Казанова?
Вядома ж, быў, бо ведаў с л о в а,
а ўжо пасля, забраўшы сэрцы,
ён і астатняе збіраў.

А мы, рассеўшыся ў галерцы,
глядзім і бачым вынік спраў
неўтаймаванага хлапца -
усё пачаўшага з к а н ц а .


22 сакавіка 2002 г.

* * *

Четверг, 04 Января 2007 г. 02:47 + в цитатник
А што жыццё? Дзе той пачатак пэўны?
І дзе канец адвечнага быцця?..

Бывае, што пачуццяў тыя спевы
раптоўна ціснуць вагай адкрыцця -
і ты ўжо не валодаеш сусветам,
а ён, сусвет. валодае табой.

І сэрцы нечаканасцю сагрэты,
і ціха распранаецца габой...


8 сакавіка 2002 г.

* * *

Четверг, 04 Января 2007 г. 02:43 + в цитатник
Абдымі, заціхні і ўглядзіся
ў надыход вясны доўгачаканай...

Выдзьмувае сонечны наш ранак
дзён былых скамечанае лісце,
і ізноўку будучыня меціць
залатую, стрыманую згоду...

Мне нясеш далоняў прахалоду
толькі ты, адзіная ў сусвеце.


26 лютага 2002 г.

* * *

Четверг, 04 Января 2007 г. 02:39 + в цитатник
Нам не трэба слоў -
ўсё раскажуць вочы,
рэхам адгукнецца
крыгаход надзей.
І няма адмоў
на парозе ночы -
будзе, не мінецца
тое, што ідзе.


1 снежня 1999 г.

* * *

Четверг, 04 Января 2007 г. 02:36 + в цитатник
Сказаць жадаю -
слоў няма.
Хачу спяваць -
прапалі ноты.
Вясну шукаю -
ды зіма
мае расхрысціла вароты...


1 снежня 1999 г.

Уладзіміру Мулявіну

Четверг, 04 Января 2007 г. 02:34 + в цитатник
Калі з сэрца рвецца песня,
Не трымай яе, мой дружа -
Ў ёй памры ты і ўваскрэсні,
Гэта будзе цяжка дужа.

Але гэта здзейсніць трэба,
Бо паклікала свабода,
І яна імкнецца ў неба,
Каб адтуль сысці патрэбай
Да маўклівага народа.


29 лістапада 1999 г.
 (642x494, 114Kb)

Леаніду Барткевічу.

Четверг, 04 Января 2007 г. 02:20 + в цитатник
 (356x349, 39Kb)
Заспявай нам, Лявон, заспявай!
Хай заплача душа беларуса,
Хай засцелецца дзіўным абрусам
Змарнаваны наш родны край.

Заспявай нам, Лявон, заспявай!
Будуць песні - мы жыці будзем,
Не забудзем, што мы - людзі,
Хоць і душыць спрадвечны адчай.

Заспявай нам, Лявон, заспявай!..


29 лістапада 1999 г.

* * *

Четверг, 04 Января 2007 г. 02:17 + в цитатник
У неба ўзляцець
і ўніз абарвацца,
угледзецца ў смерць,
але затрымацца.
І будзе пытанне
заўжды без адказу.
Снягі развітання
сагрэюць адразу...


21 кастрычніка 1999 г.

Сайт Міколы Яцкова

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 05:22 + в цитатник
nicoff.mylivepage.ru/ Галоўная старонка персанальнага сайта Міколы Яцкова

Метки:  

Поиск сообщений в nicoff
Страницы: 4 [3] 2 1 Календарь