-Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в nicoff

 -Интересы

 -Постоянные читатели

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 30.12.2006
Записей:
Комментариев:
Написано: 45





* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 05:17 + в цитатник
Бурчыць тамбурынам
счарнелае неба --
ідзе навальніца.
Хвіліна -- і грымне!..
Дай, Божа, бо -- трэба
напіцца й пазбыцца
спякоты бясконцай,
і зданяў падманных,
і смагі адвечнай...

А потым хай сонца
прысядзе на ганак
і скажа аб нечым.


23 траўня 2003 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 05:11 + в цитатник
Вось яно -- побач,
а ўзяць -- немагчыма.
Дзве рукі поруч --
здаецца, учынак.
Нешта наяве --
а веры няма...

Прыдзе і збавіць
ад тлуму зіма.


23 траўня 2003 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 05:07 + в цитатник
А жыццё -- як прадмова,
і між намі няма нематы.
А навошта мне словы,
калі побач са мною ты?..


22 траўня 2003 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 05:03 + в цитатник
У зялёным полымі траўня
Дагараюць зімовыя рэшткі,
Недзе белае знікла бяспраўе
І душа ажывае нарэшце,
І ў вачах залацяцца зоркі -
Нібы злодзей, я скраў іх з неба.

Будзе добра, не будзе горка,
Не памрэ да жыцця патрэба.


22 траўня 2003 г.

Тамтам

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 04:32 + в цитатник
Не, яна не прыляціць -
Я той Музе не патрэбны.
У сталіцы сакаціць -
Т а м чуваць той голас срэбны.

Ну, а як жа! Там усе -
І Гілевіч не старэе,
І Шабовіч там трасе,
Ой, цяжкім сваім харэем...

Муза - там!
Тамтам, тамтам...


23 ліпеня 2004 г.

Перад Купаллем

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 04:20 + в цитатник
Падоўжым той дзень
да купальскай спакусы.
Абдурым гадзіннік.
Пакрыўдзіцца сон.
І некалькі жмень асалоды -
на вусны,
і папараць-кветцы -
апошні паклон...


3 ліпеня 2004 г.

Ігару Арцямкову -- у дзень нараджэння

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 04:11 + в цитатник
Так бывае, браток:
Скрыжаванне, выток,
Свету першы глыток
І - палёт праз гады...

Што з табой - назаўжды,
Што не трэба - далоў.
Да асноў, каранёў -
Дакрананне ізноў...

І няхай далячынь
Для цябе - як палын,
А ў Масковіі той,
Ой, шурпаты сувой, -
Не бядуй, мой браток,
Бо радзінны куток
Пазірае ў твой бок -
Ты ж ягоны сынок...

Ды і мы побач, тут, -
Ад пакут
І атрут
Калі што, захінём.

Ну, браток, - з тваім Днём!


5 ліпеня 2004 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 04:05 + в цитатник
Крануўся маёй рукі
Загадкавы той блакіт...
Ён сцішана п'е з ракі
І зоркі трасе з ракіт;
Ён можа казаць, але
Маўкліва глядзіць услед -
Калі я іду далей
У новы, чароўны свет.


6 чэрвеня 2004 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 04:02 + в цитатник
Цікава жыць!..
Світанак пацалуе -
І ўсё дрыжыць,
І ты ўвесь свет мілуеш,
А ён ізноў
Цябе не адпускае...

І ўсё - без слоў.
Загадкавасць якая!..


6 чэрвеня 2004 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 04:00 + в цитатник
Уляцела птушкай: "Трэба!",
Адпаўзло смаўжом: "Навошта?" -
І кладзецца зерне ў глебу,
І лістоў чакае пошта,
І не так ужо далёка
Да вытокаў,
Да аблокаў...


6 чэрвеня 2004 г.


Поиск сообщений в nicoff
Страницы: 4 3 [2] 1 Календарь