-Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в nicoff

 -Интересы

 -Постоянные читатели

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 30.12.2006
Записей:
Комментариев:
Написано: 45





* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 03:57 + в цитатник
Спадзяванне.
Распрананне.
Дакрананне.
Ноч і ранне...

І расстанне.
І чаканне.
І жаданне.
Спадзяванне...


4 чэрвеня 2004 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 03:56 + в цитатник
Жаданне наша
не астудзіцца,
наканаванае -
адбудзецца...


3 чэрвеня 2004 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 03:54 + в цитатник
Забяры мяне туды,
За аблокі -
Дзе таемныя брады
І вытокі,
Дзе ізноўку саграшу
Да пары...
Ты туды мяне,прашу,
Забяры.


3 чэрвеня 2004 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 03:52 + в цитатник
У кожнай хвіліны ў вачах
Заўсёды жыве спадзяванне -
Што знойдзе гняздоўе птах,
Што будзе за стомай адхланне,
Што свечку запалка ўзбудзіць,
Што шэпты ўстрывожаць кроў,
Што стрэнуцца вусны, грудзі,
Што ранак надыдзе зноў.


3 чэрвеня 2004 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 03:46 + в цитатник
Не сказалі таго,
што трэба,
і адразу бягом -
на неба...


3 чэрвеня 2004 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 03:31 + в цитатник
Здаецца,будзем паміраць
І ўваскрасаць,здаецца,будзем -
Аркестры нашы будуць граць,
І ноч спякоту не астудзіць,
І асалода песень тых
Накрые хваляй нас ізноўку...
Акорд апошні...
Першы ўздых...
І - подых новай аркестроўкі.


30 траўня 2004 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 03:29 + в цитатник
А ці трэба было,
Каб вось так панясло
Да асмягласці вуснаў,
Да напеву спакусы,
Да таго, што прыйшло?
А ці трэба было?..


30 траўня 2004 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 03:26 + в цитатник
Сустрэча - як патрэба,
Як той акрайчык хлеба,
Што голад наталяе.

Сустрэча - невядомасць,
Вірлівасць плыні-стромы,
Дзе сэрцы лёс люляе.

Сустрэча - дакрананне
Да грэху і выгнання,
Бо неба замаўляе...


30 траўня 2004 г.

* * *

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 03:21 + в цитатник
У выпадковасці не веру -
Пільнуе Бог заўсёды нас,
І адчыняе моўчкі дзверы,
Калі прыходзіць пэўны час...

30 траўня 2004 г.

Вершы

Суббота, 30 Декабря 2006 г. 03:07 + в цитатник
Літаратурная старонка


Поиск сообщений в nicoff
Страницы: 4 3 2 [1] Календарь