па хіміі??? ваау!!!!!
А вось я хімію ня ведаю :( зусім :((( і не люблю яе :( Але ледзь не павязала сваё жыццё з ёй :-) я навучалася ў педагагічным класе пры БПУ імя М.Танка па спецыяльнасці біёлаг-псіхолаг. Два разы на год у нас была сессія ва універы, дзе мы здавалі экзамены па біялогіі, хіміі і літаратура-мове. Хімію я заўсёды ведала горш за ўсіх (мая школьная хіміца здзекавалася з мяне - "якога цябе туды панесла?", вышэй за трайбан у мяне ніколі не было.... а "панесла" мяне туды таму, што псіхолагам хацела быць, а без хіміі - ніяк). Ну дык вось... была я там, значыць, самая слабая... на лекцыі не хадзіла, пісьмовыя заданні заўсёды катала - не хапала ў мяне розуму іх рашаць (а, можа, проста думаць не хацела) - карацей, натуральная двайбышніца. І вось адбыўся ў нас першы пісьмовы экзамен. Па хіміі. Здавалі мы яго ў вялікай аўдыторыі разам з іншай групай (у нашай было чалавек 50, і ў той прыкладна столькі ж). Нічога скатаць не атрымалася (ды й адкуль было катаць? там жа не тэорыя - задачы), нешта я там напісала.... здаецца, абсалютную бярдоту... На наступны дзень у нас лекцыя стаіць. Ну, думаю, трэба схадзіць, адзнаку даведацца. Прыязджаю ва універ (вядома, спазніўшыся на гадзіну з гакам) і пасля перапынку заходжу ва аўдыторыю, хаваючыся за спінамі аднагрупнікаў, і тут нечакана чую голас прафесара: "Ааа! Алена! Позна спіце! Ну праходзьце, праходзьце". Запаўзаю на галёрку і пытаюся: "Адкуль ён мяне ведае?" - "А цябе цяпер тут усе ведаюць - ты адзіная з дзвюх груп напісала на 4, астатнім 3 і 2" :))) я доўга думала, што гэта жарт :)
Гэта чацьвёрка самая памятная ў маім жыцці :)
Помню твар маёй хіміцы, калі мы вярнуліся з сессіі і яна даведалася, што так атрымалася :)
Ну а потым я паступіла ў свой каледж... і згубіла універ... Але сё, што ні робіцца - да лепшага :)
LI 3.6.05