-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в lithvin

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 04.09.2003
Записей:
Комментариев:
Написано: 143





ere

Воскресенье, 04 Июля 2004 г. 02:58 + в цитатник
erere

Вясна

Суббота, 06 Марта 2004 г. 21:38 + в цитатник
Вясна
Трымціць вясна паўсюць..
Зьвініць капель....
І паўніць сэрца усіх каханьнем...
Чароўны вецер веснавы...
Прапейжа песьню, дождж жыцьця!
Прапей вайну гароты, суму і пэўнай алдзіноце...
Спасі ты парасткі вясны!
ЗРАБІ УСЁ КАБ ЗЕЛЯНЕЛА
Каб пахла сьнегам і зімой..
Каб чулі мы групоўкі сьпеваў,
Як парасткі мы бачым на палях...
Прабач ты сонейка, вясну..
Прабач, ты сьнег..
Прабач людзей, якія ужо забылі аб табе....
Прасьці зіму й вецер, сьцюжу, сьнегапад....
Прабач луну й зоры...
Вяртай спакой, ЧАРОЎНЫ ВОЙ....
І ТЫ УБАЧЫШ СЭРЦЫ НА ВАКНЕ....
Якія зьзяюць асалодай..
Якія пахнуць новым летам...
Якія ўсім пяюць пра тыя дні твае такія....
І кожны верыць хай пачне....
што ёсьць нас сьвеце шчэ вясна,
Што ёсьць тры бусла, нават ежа.....
Што ёсьць дзяўчыны, хлопцы і бацькі....
Няхай не верым мы аблокам..
Няхай не чуем мы траву..
Няхай, няхай няхай...
Заграй жа ты, вясёлка ночы,
Заграй ручай, паўсюль заграй...
Сьпявай і поўні шчасьцем усіх....
ТЫ паўтарайся ты- божа наш вялікі!
Цябе мы зразумеем ўсе,
Калі мы будзем ля цябе..
Калі калі калі.....

ГОрстачка слоў, лустачка сэнсу... Хтосьці плача

Суббота, 06 Марта 2004 г. 21:36 + в цитатник
ГОрстачка слоў,
лустачка сэнсу...
Хтосьці плача,
хтосьці сьмяецца...
Шчырасьці мала...
...адкрытасьці хопіць?..
прагне душа адпачынкку...

Вар'яцееш паволі,
глядзіш на малюнкі, і думаеш хто там?
ХТО ПІША ПРА ЧОРНЫ КІНЖАЛ?
хто плача? хто?
той, хто сьмяецца?

Горстачка слоў...
попел? праўда? ці сьмех?
два словы: праўда і сьмех...
Вар'яцею паволі...
Вецер стае пад нашым вакном...
Сонца хавае усьмешку за дахам дамоў...
Вы праглядзіця усё што пісалі.
Вы звар'яцелі? навошта, навошта...

Сьлёзы, атрута мая...
Ніхто іх не бачыць, ніхто не спазнае..
Акрылены простым імпэтам,
драпежныя словы хапаю...
ХТо тыдзень пражыў без пачуцьцяў?
ХТО БАЧЫЎ СЬМЕРЦЬ НА КАЛЕНЯХ?
ХТО ЦЕМРУ ЛЮБІЎ, як матулю?
Адкажаце? не... бо плакаць пачнеце...

І не забудзем стогн людзём, І сьлёз дубоў зялёных

Суббота, 06 Марта 2004 г. 21:36 + в цитатник
І не забудзем стогн людзём,
І сьлёз дубоў зялёных у летку,
Мы не прабачым сьлез бяроз і клёнаў,
Магучы крык , і сьлед маланкі....
Паўночны вецер, і кананаду града....
І плач матуль, начных сьценаняў....
І не забудзем мы ваўкоў....
якія пілі кроў....
І мы вяртаць пачнем
Вясновы сон....
Вясновы клад....
І хараніць зіму, яе сьнягі,
І мусар і вайну....
Забудзем і адрачомся....
Забудзем, здрадзім.....
А сьлёзы будуць ліцца.....
І плакаць зноў пачнуць матулі....
І зноў памрэ пяняр і вой..
І зноў паднімуцца сьцягі....
І зноў пачнуць брахаць...
І воўк урвецца ў стада да авец...
Пальецца кроў...Пальецца жаль....
І апануе жах....
І зноў пачнем мы чуць вякі,
Палі і нівы і вятры....
І зноў бажыцца будзе...
І зноў прасіць аб вызваленьні,..
Ізноў ізноў ізноў....


Стаяў адзін баец.... І быў курган адзін.... І

Суббота, 06 Марта 2004 г. 21:35 + в цитатник
Стаяў адзін баец....
І быў курган адзін....
І вецер ціха шапацеў..
І хмары плакалі над ім...
І хтосьці кьветкі там садзіў...
І хтосьці бачыў вjя зноў....
Ён усіх прабачыў:
ЗА адзіноту,
Нізкасьць, жахі...
За дунату й марнасьць спраў....
ЗА акіяны болю й кропельку каханьня....
Ён быў адзін, вялікі вой...
Ён выў у ноч,
Ён плакаў днём....
І бачыў тое- хоць вар’ят ....
АЛЕ ЁН БАЧЫЎ ТАМ УСЁ
І плач дубоў,
І Скрыгаценьне кратаў на нагах,
І гвозьдзі на руках яго....
І сьлезы бляклыя на твары...
І ён чытаў , чытаў усё...
ЯК ТРЭБА ЖЫЦЬ...
Ячк так памерці....
Як стаць героям
І як кахаць усім...
Ён стаў...на дзьве нагі...
Ён быў...адзін сярод людзей...
Ён ёсьць..у кьветках, сенажацях і мроях...
Ён прыдзе...ці сёньня ці заўтра....
Ці вечнасьць праждзе на прыступку жыцьця....
Ён выратуе ..ён дапамова....
Ён белым асьветліць чырвоныя твары...
Ён скажа.....ён зьнікне...
Ён дапаможа....

Першае верасьня

Пятница, 20 Февраля 2004 г. 00:00 + в цитатник
Першае верасьня... Дзень безумоўма адзін з самых запамінальных..Дзень, які так не любяць (ці хочаць зрабіць выгляд, што не любяць) колькі вучняў, студэнтаў па усёй краіне і па ўсяму сьвету...Дзень кьветак і пачатку новага году, году ведаў, новых сяброўств і, канешне, каханьня...
Сонца і дождж...Вецер і цішыня..нічога не можа затрымаць нясцерпны лёс у яго жаданьнях. Хмары і тыя нібыта таньчаць пад яго музыку, пад музыку неадступных падзей і неабсяжных пачуцьцяў... У гэты дзень, дзесьці загараецца новая зорка, якіясь успыхваюць новым, зьверхмоцным палымем, балюча апальваючы сэрца людзей, людзей, якія павіны вырасьці, саступіць з замку дзяцінства ў багну “сапраўднага дарослага жыцьця”.Невыразныя усьмешкі, рэдкія сьлёзы бацькоў, уздыхі вучняў, адчуваючых нялёгкую працу...

Хлопец, перасіліўшы сябе, стрымаўся каб у першы дзень нікога не пабіць... У першы жа дзень яму ўцямілі:ты лішні. ТЫ ня будзеш сядзець тут. Тут - гэта парта перад выдатнікамі, хлопцамі, якія гуляючы рабілі ўсе тэсты й кантрольныя... Згубіўшы гэтае месца, вучыцца прыдзецца ..але хаця не у поўную моц, затое трэ будзе... Вось з такім тварам, абцяжарыным сумам за згубленае, хлапец вырашыў агледзець сваіх будучыў аднакласнікаў... Вось і нейкі твар, дужа абразьлівы і нястрымны для вока... Уладальнік гэтага твару, падлетак у чорным піджаку і чорным гальштуку з балюча белай сукенкай.
Ён быў таксама адзін, але твар, твар быў падобны на твар раздутага кроліка, ці жабы, якую пасадзілі на камень дзём у самае пекла..Усьмешка ката і таго, хто шчэ ні разу не прайграваў...

Позірк Усеслава спыніўся на адной дзяўчыне. Была яна ня дужа яркая сярод іншых, але яе вочы і прыгажосьць прыковывалі вочы да сябе... Усе працягвалася не больш за паўхвіліны... Колькі думак прайшло у гэты невялікі час...

Гэта будзе гісторыя пра каханьне...Каханьне , якое будзе у гэтым апавяданьні, такім жа незразумелым і не уладкаваным, нясцерпна-тужлівым, бясконцым і у тыж момант-хуткім, настолькі, што часам можна нават не ўгнацца за ім... Каханьне, якое зьмяніла лёс як мінімум аднаго чалавека, пры тым так, як ніхто ня мог сабе ўявіць...

Матэматыка... Час цягнецца неапраўдана доўга... Час зьмяняе цябе й рух тваіх думак... ТЫ думаеш пра званок, прагнеш пачуць яго, кожная клетка цела прагне гэтага салодкага моманту... І тут вочы, бяздонна-чорныя, пакутлівыя і па дзіўнаму добрыя... Нібыта свае...
Нібыта вочы, якія ты бачыў у нейкім сьне... Сьне тваей мары... Але званок вяртае цябе да рэальнасьці і загадвае ўзняцца й падысьці да вакна... І пабачыць яе...
На наступным занятку, нейкай біялогіі, чуеш СЬМЕХ, які чамусьці адбіваецца у цябе мільёнам нябачных кропляў-ільдзінак, якія напаўняюць цябе да страчваньня прытомнасьці... Вочы забываюцца на свой абавязак, рукі перастаюць рухацца, а думкі пераплываюць паступова на абдумваньне пытаньня “ Што са мной і чаму так? Я паміраю? Захварэў?” Потым усё ж такі здолеш павярнуцца і ўбачыць вочы, твар, постаць... Забыцца і ўтануць... Але...званок...Як проста ён абрывае думкі вучня, як лёгка выкідвае яго ў сусьвет, у клас і душнае паветра комнаты, у якой столькі не любімых табе твараў...

Дом...Твая кватэра, байцькі, брат... Кампутар, які часта выратоўвае цябе ад поўнага развалу і спусташэньня...Адзіны лек ад забыцьця... Дзіўнае адчуваньне прыроды захапленьня навакольлем прыходзіць менавіта у гадзіны амаль поўнай фізічнай і маральнай пустаты, набытай іабой у разнайстайных напаўрэальным мірах нейкай Зямлі ці Альфы-Цэнтаўры, неразборлівых блуканьня па шматлікіх лабірынтаў лежхяных пяшчэр і па раскалёньных пясках пустынь...

вось і новы віток...

Среда, 11 Февраля 2004 г. 00:38 + в цитатник
Дарэчы адбылася падзея якуя я так чакаў апошнія тыдні..мяне запрасілі на рэспубліку...
Але падумаўшы, падлічыўшы шансы і свой час я высьветліў што кінуць, забіць на усе нельга...нельга чытаць і рашаць толькі адну хімію усе два месяцы..нават зза рэспублікі....ведаць хімію як першакусьнік ці нават другакурснік нейкага хімфаку..г
эта жах..тым больш што яна мне не спатрэбіцца больш.....мне цяжка далося гэтае рашэньне..... не ведаю чаму але надыйшоў час адмаўляцца ад пэўных сваіх дасягненьняў..проста і хутка.... цяжка і балюча...

Люты....

Пятница, 06 Февраля 2004 г. 13:56 + в цитатник
Каплі зьвіняць за вакном...
Сонца грае з імі ў гульні вясны,
Кожны бачыць, чакае вясну,
Ручаіны зьвяняць пра пачатак адлігі,
Толькі ветрык пяе пра свае,
пра прасторы, пра нівы, пра горы Алтая, чырвонанга края,
края сонца й вечнага золата лесу,
Пра пустыні сьнягоў і холоднага лёду,
Адзін толькі сумны бадзяецца сьнег,
Ён не рады вясне,
Пасьмяяўся ўжо, плачыць удзень,
Просіць каб люты прыйшоў,
Прасіць прачнуцца мароза,
І сумны ляжыць,
Надакучыла сонца яму.
Ад злосці зчарнеў,
Ад гэтага дыму вар’яцкіх машын,
Зза гразі, што паусіль яго акружае,
Што сыплецца кожную раніцу на далоні яго,
Плакаць й паміраць...
Што яму засталося яшчэ?

Так было й так будзе,
Пакуль не сканаем, ці не надакучым зіме...
Пакуль будзе сонейка грэць і сьвяціць....

Ідзеш і лаесься ціха пра дождж,
Праклітнаеш вясну і снег, якога так шмат...
Не усьмехнешся, пнеш нейкую рэч пад сабой...
Не заўважыш усьмешкі, што побач на вуснах сябра твайго,
Ты асьлепнеш ад сонца такой чысьціні....
Ты - вар’ят, чалавек,
Ты жыць ня здолдеш больш, чым патрэбна,
Бо ты-не жывеш...
Дзе радасьць твая? Дзе шчасьця душы і сэрца твайго?
Дзе пакуты, якія сканалі ўжо?
Дзе сябры і твае сваякі?
Дзе казкі схаваў, якія расказвала маці ў ноч?
Дзе словы, якія казаў сваёму ты каханьню?
Дзе ты? Дзе ты сядзіш?
У трох сьценах?
Ці ў каменным лесе?
Дзе дзьверы? Дзе вокны?
Нябесы, нівы, лугі й палі?
Дзе мы? Дзе зьверы?
Не бачыш?
А вочы адкрый, паглядзі!....
І не кажы, што не бачыш....
Вар’яцей ад сябе, зрабі сам сябе....
І не кажы што не чуў,
Што шчасьця не бачыў...



Процитировано 1 раз

Твая крыніца

Четверг, 29 Января 2004 г. 19:21 + в цитатник

Я жыў і ведаў што жыву,
Я быў і ведаў што стаю,
Я адчуваў і ганарыўся сам сабой....
Цягнуўся сьледам час...
Цягнуўся лёс за мной,
ён шлях яшчэ не выбраў свой...
І вось я напаткаў цябе....
Ісьпіў вады тваёй крыніцы....
Стаў я раставрацца у ёй,
У яе чароўных хвалях,
У вежах галасоў яе,
У незвычайных паляваньняў,
У дуэлях цішыні таемнай,
І стаў нікім, нічым пустатой...
Зьміў свой колер на ніякі,
І думкі усе свае згубіў,
Дзе напаткаў цябе упершыню....
Я ведаў, марыў, спадзяваўся..
Разбіла ты усяго мяне...
ТЫ нарадзіла зноў....
Як што было?...як зьнікла у Лета?...
Я неабачліва спытаўся у сябе...
І не звычайым чынам
адказ свой я пачуць не змог....
А можа музыка не грае...
А можа яна была там..
Каля крыніцы , ля цябе...
А можа верш быў мой і там..
Я усяго яго ідэю зьнёс....
Усё....згарэлі зоры у душы..
Зьявіўся поўны адчуваньняў розум...
Зьвіўся я на сьвет як рачаёк у вёсну....
Цяку і бачу толькі хмары....
Толькі сонца...
Толькі адгалоскі Бога....



Процитировано 1 раз

Слота жыцьця

Среда, 28 Января 2004 г. 02:29 + в цитатник
Крочым па слоце жыцьця...
Крочым праз беды й мроі,
Праз ветры надзей і кроплі каханьня,
Праз рэкі й азёра чаканьня....
Бязлуздая, поўная мар,
Чырвоная й вельмі вясёлая....
Неабачліва зьнітаваная з чорнай зямлей,
Хутка ты зьменіш сябе і усіх хто разам з табой,
Вымусіш плакаць у ночох,
Думаць і галасіць,
Рэзаць рукі лязом зхаладзелым,
Мусіць падняцца праз паветра на вышэйшы паверх...
Крові напіцца ты пажадала?
Чыстай надакучыла быць?
Белы колер не да твару табе?
Ці проста памерці дазволіш?
Непаслухмяна карысныя у небе вякоў,
Кола вясны й пахі змаганьня....
Колюць цябе у сэрца, у душу й проста ў думкі твае....
Паласнуць бы па твары сваім...
Кінжалам ці шабляй... мне усе роўна...
Я паміраю...я...хто за слова такое?...
Гэта ужо ня істотна й нікому амаль не патрэбна.....
Гэта ужо нес права паперы й літар такіх ужо родных..



Процитировано 1 раз

КРУТА У МЯНЕ ДЫПЛОМ ДРУГОЙ СЦЕНЕНІ НА ГОРАДЗЕ ПА

Понедельник, 19 Января 2004 г. 17:30 + в цитатник
КРУТА У МЯНЕ ДЫПЛОМ ДРУГОЙ СЦЕНЕНІ НА ГОРАДЗЕ ПА ХІМІ!!!!!

Ціхія кроплі дажджу за вакном, Позірк у цемру

Воскресенье, 18 Января 2004 г. 02:50 + в цитатник
Ціхія кроплі дажджу за вакном,
Позірк у цемру імчыць,
Лётаюць думкі паўсюль ля цябе,
Штосьці-з тварам цудоўным,
Хто з постацьцю дзіўнай.
Літары, кніжкі і вобразы іх,
Стромні , якія імчаць да цябе праз стагодзі....
Стрэлы міра твайго, што забіваюць сэрца тваё,
Коп’і, што робяць зь цябе не чалавека,
ТЫ бачыш падман,
Ты адчуваеш, а што-не спазнаеш,
Ты думаеш, што ведаеш дзе ты,
Ты ведаеш зь кім і навошта?
Памылкі мы робім і не ведаем нават...
Цуд пабачым, забудзем і аждрачэмся,

Кананада Дажджу,
Забівае цябе,
Кананада людзей,
Словаў кры’ўды й каханьня,
Вочы, якія ратуюць хоць што для цябе,
Ты апранаеш свой палітон,
Ты зачыняеш сябе ад усіх,
Ты-ужо ня ты,
Ты уночы прачнесься,
Вачыма паглядзіш і зноўку засьнеш...

Частка вады-акіяна,
Частка агіды й вялікага суму,
Словы, хто кажа табе увесь час,
Ня вартыя нават сабакі,
Ня вартыя нават, каб ціха памерці,
Словы які кідаем у небыцьцё,
Словы вяртаньня, вызваленьня й заняпаду....

Кроплі крывавага сьнегу,
Усё што засталося да нашага дня нараджэньня...
Усё што будзе для нас пасьлязаўтра...
Ня вартая нават сузор’я надзей....



Процитировано 1 раз

Бясконцы шлях

Среда, 14 Января 2004 г. 20:23 + в цитатник

Трымай сябе, не забывай што ты адзін,
Трымайся сябра, бо ты ўсе роўна быў адзін,
Забудзь пра дапамогу й хваробу,
Ты-чалавек, ты-звыш прыроды...
Не будзь, як статак, што на лузе ,
ня будзь як звар’яцелы й кабан,
І____лычам____не____тыкай____паўсюль,
Падурнеў, дык прачніся,
Ап’янеў - дык прабачся..
Аступіўся - ня здолей памерці,
і станеш ты кім пажадаў....
Шанец ты маеш ў сьвеце пажыць,
Дык атрутай паі і трымайся парады маёй,
Забудзь пра ўсіх, каго любіш,
Хто мае уплыў на цябе,
Бо нехта, як сьвет загадаў, здрадзіць табе хоць калі...
Словы, якія ты любіш забудзь,
Мову якую ты хочаш пачуць,
кінь у калюжыне бруднай,
твар, што табе сьніцца у ночы,
забудзь й не вяртайся...

Кім станеш? Што зь цябе будзе?
Поўны адказ ты знойдзеш,
Ты напаткаеш свой лёс на нябёсах,
У момант які падаруеш сабе,
Сэнсу ня бачыш? Ну што ж, прабач, бывай,
Бо тут і месца ужо табе ня будзе...
Хто ты? Ты будзеш чалавекам?
Якім? Такім жа моцным, як і Бацька?..
Калім не верыш, дык не слухай ,

Бо я вар’ят, я ўзжо памёр у каторы раз,
Мяне забілі ля дарогі,
Дзе былі продкі і туры,
Дзе напаткаў я кол чароўны,
Але які і чый ён быў....
Хіба што ведае Сварог....



Процитировано 1 раз

Назапасалі дрэвы сокі, Зямля упітала сок зімы, І

Вторник, 13 Января 2004 г. 23:58 + в цитатник
Назапасалі дрэвы сокі,
Зямля упітала сок зімы,
І дрэвы шчэ, канешне, сьпяць,
Душа пяе і сэрца плача,
А ты цяпло, каханьне і любоў,
Храніш глыбока у сабе...
І нейкім незнаёмым чынам
Хаваюць вусны гукі
лагоды й каханьня,
і , безумоўна, бясконцыя пачуцьцяў сьлезы...

Праносяцца перад табой усе:
І дней бясконцых небыцьцё,
І ночы, якіх не вабяць сваёй цемнатой,
кнігі , якія абрыдлі сваёй прастатой,
...дзесьці прывіды ужо бачыў,
Ці не сканаў ці ты толькі пачаў?
... ціхія сьпевы, легкія, як частка аблокаў,
І непасьціжныя нам,...
Што бачым на небе?
Дым ад машын, самалёты....
Птушак, якія ужо і не ў вырай лятуць....
Што пабач, што каля нас?
Пустота? Ці скалы?
Ці проста магіла Зямля?
Што здарыцца з намі хоць заўтра,
Хто можа каму адказаць?..
Сум..бясконцы сум...і цемра у душы....
Сябры, якія нават і не бачаць...
Калі памрэш, то й мо заўважаць....
Але хіба я толькі за сябе кажу...

Я заняў трэцяе месца на алімпіядзе на гарадзе....

Вторник, 13 Января 2004 г. 02:02 + в цитатник
Я заняў трэцяе месца на алімпіядзе на гарадзе.... сумна....ніхто у на час не ведае хімію....а хто ведаюць усе у ліцэі БДУ....

Воўк

Вторник, 13 Января 2004 г. 02:00 + в цитатник
Воўк..вялізны воўк...
Страшэнны вой.....
І вочы полымем гараць...
Блішчаць, як шаблі, зубы....
Зьвісае чорным і калючым яго
Падзерванелая ўжо скура..
Зьвер, таямнічы й непатрэбны ,
Пакінуты у лясох сваёй радзімай,
Як страж, сядзіць каля крыніцы,
Якая красная ад крові,
І берагі яе счарнелі ад люцкой атруты,
Сядзіць, й пільнуе некага у ночы....
Хто гэта?
І адкуль ён узяўся?
Чаму жах у вачох адчуваеш,
Нават калі ты пабачыш яго хоць прывід?
Чаму ён глядзіць на цябе
зь дзіўнай лагодай і бацькоўскай любоўю?
Чаму ён чаруе павагай і розумам нечалавечым?
Што ён? Вышэй за цябе?
Ці проста як ты? ....
Зьвер, когці што вілы, якія блішчаць на двары,
Пастка , што берлаг нейкага зьвера....
Адчай? Вось нешта падобнае ты адчуваеш...
Сьлезы на ягоным вачох?
Сьлёзы ката ці чалавека?
Сьлёзы яго ці народа твайго?



Процитировано 1 раз

Адсутнасьць усяго на зямлі

Среда, 07 Января 2004 г. 21:08 + в цитатник
Ніводнай зорачцы на небе....
І вецер зноў ня дзьме...
Вочы твае зачыняе паволі і ахутвае дзіўная цемень усяго .....
Чарговая ноч, чарговы адчай....
Адзіная справа, якую ты робіш заўсёды-ты плачаш у ноч.....
Дрэвы, зямля......карэньне на ёй, што ланцугі на нагах...
Дзіўна, як можна гэта ўбачыць?
Як можна ў зіму лётаць, як летам?
Як можна не есьці нічога й плакаць аб дзіўных істотах?
Як вушы чуюць усё, што навокал нібыта пяе
Пра каханьне, пра нашу Зямлю і пра нейкіх тупых, звар’яцелых асоб? ....
Што гэта? Рэальнасьць ці сон?
Што гэта - жыцьцё ці чарговая сьмерць?
Што можа каго тут усё ж затрымаць?
Хто можа хоць слова сказаць?

Нам хочацца дзіва...нам хочацца проста звычайнага слова...
Песьню пачуць...якая кранае не толькі усе, што ты з’еў на сьняданак...
Што трымае сэрца твае на далонях сваіх... што трымае цябе усяго...
Песьня, што міла гучыць на ніве звычайным і лузе...
Музыка ветру , палёў і дажджу...
Гук,і якія нам сьняцца у ночы,
Што дзесьці ляжаць недалёка...

Дрэна нам стане увечар....
Дрэна сканаем пад музыку вязьняў...
Станем усім мы цацкай дурной....
Ні грошай не знойдзем у сваім мы жыцьці...
Ні чалавека, якого кахаем.
Усе забабоны што тычацца нас,
Памруць разам з намі:
Не стане ніхто не пляваць, не стукаць аб дрэва...
Стануць усе, як ніколі ніхто шчэ не бачыў....
Кожны будзе сябе рабаваць..
Гвалтаваць і рабаваць...
Станем адной мы сям’ей..
Хто табе скажа: пакуль і бывай?
Хто, ХТО, ХТО????
Хто працяне руку дапамогі?
Хто прынясе вады, што ў крыніцах цячэ?
Хто пакажа лес, увабраны вясною?
Хто нам адкажа?

Якія я дурны, што пішу ўсё гэта....
Слабы й хлуслівы..
Малы й зьнямоглы ад болю....
Гавару я ў бездань свайго ж і жыцьця....
Маўчу і адказ жадаю пачуць...

Результат теста "Какой вы дракон? - 2"

Вторник, 09 Декабря 2003 г. 02:08 + в цитатник

"Дракончик из мультика "Мулан" ;) Вы - маленький, весёлый, никогда не унывающий дракон, но иногда вы слишком много о себе думаете."




Пройти тест "Какой вы дракон? - 2"


Результат теста "Любовь - боль или радость?!"

Вторник, 09 Декабря 2003 г. 01:56 + в цитатник

"От любви ты получаешь истинное наслаждение"

Любовь для тебя это прежде всего масса положительных эмоций, когда ты влюблен(а) ты не думаешь о плохом, ты счастлив(а) и паришь в облаках. Ты - человек, который действительно радуется своим личным победам и не думает о грустном. Но стоит признать, что и у этого светлого чувства бывают свои темные стороны, которых ты, увы, не замечаешь. Поэтому ты искренне страдаешь, когда твоя любовь тебя покидает. Научись объективно смотреть на вещи, но не переставай радоваться, просто иногда приподнимай свои розовые очки!


Пройти тест "Любовь - боль или радость?!"


Результат теста "Ваш класс"

Вторник, 09 Декабря 2003 г. 01:52 + в цитатник

"Вы- воин. Ваша сила в вашем оружии. Вы всегда честны. Всегда идете на прямик, верные своим целям."




Пройти тест "Ваш класс"



Поиск сообщений в lithvin
Страницы: 3 [2] 1 Календарь