-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Stolik

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 15.11.2003
Записей:
Комментариев:
Написано: 1235

Stolik Толіка





Можаш размаўляць са мной па беларуску! ;)

Навіны з палёў-2

Понедельник, 12 Сентября 2005 г. 00:27 + в цитатник
Нягледзячы на верасень суніцы красуюцца
sunica800.jpg (700x525, 82Kb)
Рубрики:  лецішча

Навіны з палёў-1

Понедельник, 12 Сентября 2005 г. 00:26 + в цитатник
Плот дабудавалі
zaborsupernew800.jpg (700x525, 78Kb)
Рубрики:  лецішча

слоўнік для Lingvo

Среда, 31 Августа 2005 г. 23:52 + в цитатник
Для ўсіх тых, хто жадае размаўляць па беларуску, але хвалюецца, што ня ведае дастаткова словаў для гэтага, існуюць якасныя слоўнікі для шырокавядомай праграмы lingvo (lingvo.ru)

Слоўнікі магчыма спампаваць з гэтай старонкі
http://aarrtteemm.nm.ru/indexr.dhtml

Лепшы зь іх мае назву "Ять"/"Яць" і зроблены Аляксандрам Ворвулем, аднак астатнія таксама не замінуць.

Мне дапамагае, спадзяюся і вам будзе карысны.

З.Ы. таксама дапаможа online слоўнік http://www.slounik.org
Рубрики:  спасылкі&сеціва

РэклЯма %)

Вторник, 30 Августа 2005 г. 23:27 + в цитатник
Далучыўся да суполкі, якую трэба было даўно стварыць на liveinternet'e - "Беларусы" http://www.liveinternet.ru/users/884682/

Мяркую большасьць з чытачоў майго дзёньніку таксама мае поўнае права далучыца.

Welcome!
Рубрики:  спасылкі&сеціва

Плот на лецішчы

Понедельник, 29 Августа 2005 г. 01:18 + в цитатник
Другі тыдзень замест паўнавартаснага ўікэнда (з шпацырам, півам і агульнай лянотай%) займаюсь будоўлей плота.
Сякія-такія вынікі ўжо ёсьць... Яшчэ адзін-два сапсаваных ўікэнда і шанцаў у трусаў пад'есьці зімой саджанцы больш ня будзе.
zabornew.jpg (523x698, 71Kb)
Рубрики:  лецішча

Пляны на водпуск

Понедельник, 29 Августа 2005 г. 01:15 + в цитатник
Заўтра апошні працоны дзень перад месячным адпачынкам. Пляны акрэсьлены, іх ня шмат і ўсе цалкам выконваемыя: прабавіць ўікэнд у Рудакова (возера каля Мядзеля і Нарачы), наведаць Гародню (і магчыма Ліду), ну і на дэсэрт - напрыканцы верасьня з'езьдзіць у Прагу.

Карэктоўкі магчымы, галоўнае каб у лепшы бок%)
Рубрики:  асабістае

Слоўнік для беларускамоўных падонкаў

Среда, 24 Августа 2005 г. 20:36 + в цитатник
Прачытаў, жыццёва! Пішы яшчэ!
Прачытаў, гламурна! Залік!
Аўтар забей сябе!
Тэма @$лі не расчыненая!
ТЛ/АМ (Творчасьць Лайно Аўтар %@дак)
Першынах!
У дзесятцы й не ябе!
Гэта пяць, паліш сука!
Аўтару залік, тэма сісек расчыненая!
Аўтар пякельны сатана, творчасьць выдатная!
Увага! У каментарах підары!
Вывучай албанскую мову!
Сябра, гэта баян!
Іржуняздужу!
Аўтар, выпі атруты!
Няздужаў.
У Бабруйск, жывёла!
Аўтар шукае спонсара!
Каментары рулят як заўсёды!
Аўтар, забей сябе асадкай!
А я б адказаў мацюком!
Сябра, рэспект ды павага табе!

знойдзена тут http://www.bugtraq.ru/cgi-bin/forum.mcgi?type=sb&b=18&m=123656
Рубрики:  спасылкі&сеціва

налепка "euro BY"

Воскресенье, 07 Августа 2005 г. 19:17 + в цитатник
Вельмі шмат бачу налепак на машынах з літарамі BY побач з зорачкамі Эўразьвязу на блакітным фоне (значна больш, чым BY на чырвона зялёным фоне%). Кожны раз жадаю атрымаць такую. Дзе ўзяць?

З.Ы. Нехта распавядаў, што такія абавязваюць наляпіць, калі перасякаеш мяжу з Эўразьвязам (Польшчай). Ці слушна гэта?
Рубрики:  Беларусь

Прагрэс

Воскресенье, 07 Августа 2005 г. 19:17 + в цитатник
Апошнім часам пачалі з'яўляцца прыемныя сацыяльныя агіткі на бігбордах Менску. Ранейшыя "Мент, які заўсёды побач" ці "Маладыя пераможцы конкурсу імя Адміністрацыі Празідзента" нічога акрамя прыкрасьці ў мяне не выклікалі.

Зараз жа файныя малюнкі Мірскага замку з суперскім небам над нім ці чырвона-зялёная ружа з лапідарным "Квітней (амаль Жыве%) Беларусь" нават настрой трохі ўздымаюць.

Знайшлі нарэшце недзе добрага крэатыўшчыка.
Рубрики:  Беларусь

Без заголовка

Воскресенье, 24 Июля 2005 г. 20:59 + в цитатник
Настроение сейчас - tired

Патрапіў на Басовішча. Асноўныя ўражаньні:

1. зьменліва дрэннае надвор'е - ушчэнт прамоклі падчас шпацыру - я ўсёткі ведаю як добра ставіць намёт - высахлі й не захварэлі.

2. нейкая няякасная арганізацыя - ад'ехалі на паўтары гадзіны пазьней - НРМ пасьпеў згуляць толькі недзе 7 песень (з 22 запланаваных) , бо з-за затрымак часу іншымі ўдзельнікамі пачалі граць толькі ў 3.00 замест 2.00(здаецца гэта ўсё, што закранула мяне - можа й не такая й дрэнная падрыхтоўка?%) іншых музычных уражаньняў чамусьці няма...

3. killer bar - месца дзе можна адчуць сабе амаль сваім сярод музыкаў - пасядзелі-папілі-пагутарылі з прадстаўнікамі некалькіх бел. гуртоў taxi, Б:Н:, сонцаварот, imprudence, iq48 - ох і цяжкая гэта работа - рок-музыкі%))

ну й вельмі дагледжаны вёска-гарадок - Гродек - куды там нашым вёскам і "дзярэўням"...

вось такі ўікэнд...
bastolik.jpg (460x832, 146Kb)
Рубрики:  вандроўкі

ААЭ

Среда, 20 Июля 2005 г. 01:20 + в цитатник
"ААЭ - гэта краіна, якая пераважна экспартуе нафту (45% экспарту), газ, а таксама рыбу й фінікі. "

гл. на фота адна з крыніц іх пасьпяхоасьці
Dates_Red800.jpg (600x800, 278Kb)
Рубрики:  вандроўкі

басовішча

Вторник, 19 Июля 2005 г. 02:16 + в цитатник
Настроение сейчас - чакаю ўікэнда

амаль набыў квіткі на аўтобус і амаль падаў паперкі на польскую візу (усё заўтра з раніцы), каб патрапіць, нарэшце, на басовішча - лепшы беларускі рок-фест (http://www.barcnews.org/cgi-bin/barc_by/news.cgi?c...mpl=b_bnews1&alt_tmpl=a_bnews1) , які адбываецца зразумела за мяжой - у панскай польшчы. пра якое чуў яшчэ ў школьцы, але так ніколі й не наведваў.

спадзяюся час прыйшоў
Рубрики:  вандроўкі

адгулялі вясельле

Вторник, 19 Июля 2005 г. 01:46 + в цитатник
цікава. хто наступны?%)
ldovs&pechs.jpg (640x480, 90Kb)
Рубрики:  асабістае

У сераду наведаў возера з сябрамі. На гэтым фота

Суббота, 16 Июля 2005 г. 02:04 + в цитатник
В колонках играет - neuro dzubel

У сераду наведаў возера з сябрамі. На гэтым фота яны яшчэ халастыя.

Але левая пара сёньня ўжо ажанілася. Астатнія двое зробяць гэта заўтра...
maladziony640.jpg (640x480, 116Kb)

вярнуўся

Суббота, 16 Июля 2005 г. 00:57 + в цитатник
без кальяна.

МЕНСК - 2031

Пятница, 24 Июня 2005 г. 22:58 + в цитатник
Прыснiў сягоння ноччу сон,
Як быццам я ужо старой,
I думкай цалкам быу надхнен,
Верш напiсаць пра горад свой.

Пра пафасны праспект Скарыны,
Пра яго яркiя вятрыны,
Пра плошчу Быкава ў сталiцэ,
Пра гарацкiя таямнiцы.

Як на Тадэуша Касцюшкi,
Збiраюцца ў стаi птушкi.
А на завулке Ганчара,
Гурбой гуляе дзетвара.

Як на ўрада доме сценке,
Ёсць шыльда - вулiца Карпенкi,
А там, дзе на Францыска вiллы,
Я бачу помнiк Радзiвiлу.

У Курапатах ля дарогi
Мемарыял збудован строгi.
Ды я знайшоў сабе прытулак
Дзе новы Грунвальдскi завулак.

Пагоня - герб маёй дзяржавы.
А бел-чырвона-белы сцяг - сцяг славы.
Праспект Машэрава вярнуўся,
Ды сквер Завадскага адкрыўся.

На Вiтаўта народ гуляе,
Над Менскам сонца шчыра ззяе.
I я, чамусцi, ганаруся,
Што жыў у вольнай Беларусi.

(с) Минский Дмитрий Белорусович
Рубрики:  Беларусь

UAE

Четверг, 23 Июня 2005 г. 00:49 + в цитатник
Ну вось, ізноў еду туды, дзе пачаў весьці свой дзёньнік. Адзначу гадавіну (а дакладней год і тры месяцы) набыцьцём бульбулятара ці як там яго... ммм ... о! кальяна%)

ніжэй рэтрапаказ фота адтуль%)))))

Ноччу ў нядзелю выязджаю з Менска ў Маскву, раніцай у панядзелак там. Неяк трэба палову дня ў Маскве пазбавіць адному, але хутчэй за ўсё наўпрост паеду ў дамадзедава, бо шмат з вялікай скрыняй не пашпацыруеш па маскве. У шэсць вечара - самалёт. Праз пяць гадзін ужо каля індыйскага акіяна (дакладней Чурвонага мора)...

галоўнае, што пужае - гэта сярэдняя тэмпература ў абу-дабі: днём -41, ноччу 32...

назад паеду 10 ліпеня...
Рубрики:  вандроўкі

Шатляндцам не забілі...

Суббота, 11 Июня 2005 г. 01:23 + в цитатник
Шатляндцам не забілі, затое я ўжо ведаю за каго буду хварэць у ангельскай Premier League

Александр Глеб перешел в лондонский "Арсенал"?
10.06.2005
Лондонский «Арсенал» и «Штутгарт» договорились о переходе белорусского полузащитника Александра Глеба, сообщает РТР-Спорт. 24-летний футболист национальной сборной Беларуси обошелся вице-чемпионам Англии в 11 миллионов фунтов.
Некоторое время назад «Арсенал», давно мечтавший приобрести белоруса, предложил за Александра 8 миллионов фунтов. Однако эта сумма не устроила «Штутгарт». Но после того, как Глебом заинтересовался «Челси», «Арсенал» согласился с ценой немецкого клуба - 11 миллионов.
Английские газеты уже сообщили, что сегодня футболист должен пройти медицинский осмотр в своем новом клубе.

LI 3.9.25

Ну наконец-то в открытыю заговорили:

Среда, 08 Июня 2005 г. 20:01 + в цитатник
вот так у нас права человека интерпретируют:

Выйшаў загад міністра адукацыі А. Радзькова "Аб мерах па недапушчэньні спробаў уцягваньня навучэнцаў і студэнтаў у супрацьпраўную дзейнасьць палітычнага толку". Дакумэнт для службовага карыстаньня тлумачыць парадак правядзеньня ідэалягічнай працы са студэнтамі і навучэнцамі вышэйшых і сярэдніх навучальных установаў, а таксама вызначае асабістую адказнасьць кіраўнікоў органаў упраўленьня адукацыі і ўстановаў адукацыі "за факты ўдзелу навучэнцаў і студэнтаў ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, супрацьпраўных дзеяньнях".

"Неабходна зрабіць усё магчымае, каб у студэнцкіх аўдыторыях не было месца для антыдзяржаўнай рыторыкі ікрытыканства".

цалкам тут http://www.charter97.org/bel/news/2005/06/08/stud

LI 3.9.25
Рубрики:  лукашызмы

скОты ў Менску

Вторник, 07 Июня 2005 г. 23:09 + в цитатник
напэўна, палова менску пасьпела сфатаграфацца з мужыкамі ў спадніцах. А чым я горш за астатніх? Ці, дакладней, дык я нічым ня лепш...


Поиск сообщений в Stolik
Страницы: 13 12 11 [10] 9 8 ..
.. 1 Календарь