-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Stolik

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 15.11.2003
Записей:
Комментариев:
Написано: 1235

Stolik Толіка





Можаш размаўляць са мной па беларуску! ;)

дай дарогу

Понедельник, 06 Июня 2005 г. 01:46 + в цитатник
слухаю карэнт музік
паціху раблюсь фанатам ДД...ці ўжо?

http://www.daidarogu.com/mp3/Dai%20Darogu%20-%2020%20cm%20-%2014%20-%20Sane.mp3
В колонках играет: ДАЙ ДАРОГУ! - Сане

LI 3.9.25

падарунак

Четверг, 02 Июня 2005 г. 00:51 + в цитатник
не ну я канешне разумею, што гэта "authentic hand-made goody", зробленае пад "круцейшы" амерыканскі брэнд
але ж надта шмат часу мінула пасьля вяртаньня з амерыкі... ня ўпэўнены, што здолею такое апрануць у менску %)

kapitan_tanaka!!!

Вторник, 31 Мая 2005 г. 02:10 + в цитатник
вось з-за такіх дзёньнікаў мне й падабаецца livejournal

http://www.livejournal.com/users/kapitan_tanaka




вынікі паўфінала эўрабачаньня

Воскресенье, 22 Мая 2005 г. 01:01 + в цитатник
Знайшоў на анлайнеры вынікі паўфінала эўрабачаньня:

http://www.ljplus.ru/img/shtolik/eurovision2005.jpg

Пішуць, што з'явіліся на некалькі хвілін на афіцыйным сайце, а потым зьніклі (?? - не правяраў)... але вынікі праўдападобныя%)

Абырвалг трынаццатая, а не 17, як нарож кажа... так што ня ўсё так дрэнна;) Нават ад балгараў (напэўна, дзякуючы кіркораву%) першае месца атрымалі, і ад расеі другое (zdob zi zdub у іх першы)...
А вось Югаславы - малайцы, толькі Славенію ў фінал ня здолелі праціснуць...

LI 3.9.25

РАЗОМ НАС БАГАТО

Суббота, 21 Мая 2005 г. 03:20 + в цитатник
My choice on eurovision...

Першы куплет:
We won’t stand this - no! Revolution is on!
Cuz lies be the weapon of mass destruction!
All together we’re one! All together we’re strong!
God be my witness wе"vе waited too long!
Фальсифікаціям - ні! Махінаціям - ні!
Понятіям - ні! Ні брехні!
Віримо - Так! Можемо - Так!
Знаю переможемо - Так! Так!

Рэфрэн:
Разом нас багато - нас не подолати!

Другі куплет:
What you wanna say to your daughters and sons?
You know the battle is not over till the battle is won!
Truth be the weapon!
We ain’t scared of the guns!
We stay undefeated, cuz together we’re one!
Ми - вже разом, ми - назавжди!
Ми - України доньки і сині!
Зараз як ніколи - годі чекати.
Разом нас багато - нас не подолати!

Рэфрэн:
Разом нас багато - нас не подолати!
Jest nas wielu, nas nie pokonacie (польская вэрсія)
Alle wir in allem, sind wir nicht zufallen (нямецкая вэрсія)
Si estamos juntos, somos invencibles (гішпанская вэрсія)
V jednote ja nase sila (чэская вэрсія)
Le people uni serait jamais vaicu (француская вэрсія)
Мы вместе мы едины, мы не победимы (расейская вэрсія)
Разом нас багато - нас не подолати!
В колонках играет: Разом - Нас Не подолати

LI 3.9.25

Бел-чырвона-белыя палосы на адзеньні

Понедельник, 16 Мая 2005 г. 00:53 + в цитатник
Ніхто не зьвяртаў увагі колькі зараз зьявілася адзеньня з бел-чырвона-белымі палосамі ? У некаторых паміж белымі і краснымі яшчэ і чорныя палосы ёсьць, як на БНР-аўскім сьцяге кароткачасова было...



Ці то гэта міравая тэндэнцыя ці "інтрыгі заходніх і кітайскіх спэцслужбаў па папулярызацыі сімбаляў апазіцыі" + сапраўдная сьвядомасьць насельніцтва...

А калі гэта ва ўсім сьвеце зараз, то гэта ж які PR крок мог бы быць па папулярызацыі краіны! Лепш, чым турэцкія білборды на кожным кроку...

green leaves

Суббота, 14 Мая 2005 г. 01:48 + в цитатник
В колонках играет - N.R.M. катуй - ратуй

адчыніўся менскі батанічны сад

наведаў, нават спадабалася

але яшчэ рана, пазьней прыгажэй будзе

Схадзіў сёньня на Кастрычніцкую... станоўчых

Среда, 11 Мая 2005 г. 01:03 + в цитатник
Схадзіў сёньня на Кастрычніцкую... станоўчых эмоцый няма...

На плошчы стаяла чалавек 300-400 (напэўна палова з іх сьвядома з нагоды акцыі), партый, арганізацый і сэнсу амаль не было...
Спазьніўся на ланцуг, не бачыў людзей сьпяваўшых "мы выйдзем шчыльнымі радамі", затое бачыў амапаўцаў, якія, калі невялічкая група (10 чалавек макс.) сідзячы вырашыла выказаць свае адносіны (без аніякіх заклікаў і плакатаў), прыбеглі і пацягнулі іх у аўтобус.

Яшчэ быў хлапец з плакатам "Мы паважаем ветэранаў, але перайменоўвайце праспекты Скарына й Машэрава"
(http://www.livejournal.com/community/minsk_by/268818.html )

Вось напэўна словы менавіта гэтага хлопца:

"Так я там был, с плакатом. Меня повезали вторым после сына Вечерки, видать чисто за плакат. Всего взяли 7 человек. В автобусе ОМОНвском, рассмотрели мой плакат, одбрили видать и отдали обратно (вот он сейчас рядом со мной - оставлю на память :) ) - ну дальше мы там дружно обсудили политику и прочее, как оказалось милиция сама против этого дурацкого переименования.
Дальше привезли в Центральное РОВД, там проверили документы и видаьт поступила комманда отпустить - и нас распустили по домам.

Так что вот мое первое "боевое крещение". Не жалею что пошел, я к оппозиционным групировкам отношения не имею (кстати это ментов удивило), просто нарисовал плакат и пришел и высказал свое мнение.
Как это ни странно, но страшно не было. ОМОНвцы, несмотря на некторые свои дурацкие воззрения, тоже во многом нормальные люди.

Насчет организации, что-то я ее не заметил, ну так ее и не предполагалось - это спонтанная акция и известная только посредством интернета была, там действительно было несколько политических - но немного." (с) Volna = Usun

Карацей нічога не атрымалася і без арганізацый і партый не атрымаецца. Адзіная надзея зараз на бюракратычную ліставую вайну на маю думку.

Заўтра пайду назвы праспектаў на асфальце маляваць - крэйду ўжо знайшоў (са школьных запасаў%)

LI 3.9.25

Гэта мой горад і я тут жыву

Понедельник, 09 Мая 2005 г. 22:11 + в цитатник

Гэта мой горад! І я тут жыву!


Гэта мой горад і я тут жыву,
Гэта мой рэгіён, як зараз модна казаць,
І назву вуліц патрабую не кранаць!

факты

Воскресенье, 08 Мая 2005 г. 16:28 + в цитатник
Наконт перайменаваньняў.
http://president.gov.by/rus/president/news/archive/may2005/1-8/#n0700505-7

Машэраў -- сам адзін з пераможцаў, у гонар якіх пераймяноўваецца праспэкт. Стварыў падпольную арганізацыю, у партызанах быў камандзірам атрада, камісарам брыгады. Героем Савецкага Саюза стаў у 1944 годзе. На пасадзе першага сакратара ЦК КПБ апекаваўся будаўніцтвам Паркавай магістралі; калі загінуў, то яна і стала праспэктам Машэрава.


Мікалай Дрозд (падпольная мянушка -- Дзядзя Вася) -- падпольшчык, рабочы лямцавай фабрыкі "Чырвоны Кастрычнік". Хаваў у сваёй кватэры зброю і лекі, ягоныя жонка і дзьве дачкі былі партызанскімі сувязнымі. Удзельнічаў у замаху на Вільгельма Кубэ. У верасьні 1943 г. немцы арыштавалі самога, жонку і адну з дачок, катавалі і забілі ў Трасьцянцы. Жыў на Заслаўскай, 33 -- таго дома цяпер няма. Калі там праклалі новую вуліцу, то назвалі ягоным імем.


Іван Варвашэня -- таксама падпольшчык, потым партызанскі камісар на Случчыне. У адрозьненьне ад Дразда, дажыў на партыйных пасадах да 1957 г., пахаваны на Вайсковых могілках. Вуліца ягонага імя -- паблізу.


Старабарысаўскі тракт - адна з нешматлікіх вуліц, якія захавалі даваенную і нават дарэвалюцыйную назву. Пераносіць гэтую назву на іншую вуліцу няма сэнсу. То і ня будуць.


Вуліца Іерусалімская атрымала сваю назву зусім нядаўна, калі сьвяткавалася 3000-годзьдзе Іерусаліму, раней гэта быў адрэзак вул. Дразда. Паблізу -- абедзьве менскія сынагогі, на Даўмана і на Крапоткіна. Здаецца, ніводнага дома з адрасам на гэтай вуліцы няма; каб відно было, як яна завецца, з боку вул. Варвашэні паставілі адмысловы знак.


Спасылаюцца на ініцыятыву вэтэранскіх арганізацыяў. Хто чуў пра такую ініцыятыву? Што за арганізацыі, калі і з якой ініцыятывай яны выступалі? Можна паверыць, што прасілі нешта неяк ушанаваць. Немагчыма паверыць, каб прасілі перайменаваць праспэкт Машэрава.


У жыхароў адпаведных вуліц не пыталіся, вядома. Як жыхар перайменаванага праспэкта кажу гэта з пэўнасьцю.


Зянон Пазьняк (яшчэ за талакоўскім часам, да сваёй палітычнай кар'еры) распавядаў, што Паркавая магістраль // праспэкт Машэрава ўпершыню зьявілася на менскім генплане, запраектаваным немцамі ў вайну. Асноўныя ідэі гэтага генплану, казаў З.П., пасьля вайны праводзіліся ў жыцьцё бальшавікамі. Калі так, -- іронія сітуацыі яшчэ большая.

UPD: як нагадвае vadim_i_z, партызанскі парад 1944 г. адбыўся не "ў раёне плошчы Незалежнасьці", а на Чырвонаармейскай, дзе быў іпадром -- далекавата.

(C) miram http://www.livejournal.com/users/miram/374903.html

LI 3.9.25

WW2

Суббота, 07 Мая 2005 г. 02:53 + в цитатник
"Вчера ехал по кольцевой , а на электронном табло где пишут ограничение скорости светились цифры 1945-2005... Сегодня, так уж получилось , несколько часов смотрел БТ , ОНТ и Лад. Я целиком и полностью осознаю трагизм и значение Второй мировой войны для Беларуси , но если я еще раз услышу по белорусским каналам слова Великая "Отечественная" Война и Наша Победа , то я точно сблевану на экран . К 9 маю нужно купить затычки для ушей типа беруши и черную многослойную повязку на глаза" (с) Balaslau

ППКС

LI 3.9.25

10 траўня 1945

Суббота, 07 Мая 2005 г. 02:37 + в цитатник
Сёньня на працы паказалі нумар газеты Праўда імя Сталіна, надрукаваную 10 траўня 1945 і перадрукаваную ў 2005. Яе ўсім ветэранам даслалі. (я яе сфатаграфаваў, але не прынёс дадому). Трэціну першай старонкі займае вусатая пачвара. Але побач Чэрчыль ды Эйзенхаўэр. Віньшаваньні ўсіх трох. Але калі сэнс амерыканскага ды брытанскага - "мля сколькі ж людзей загінула", то савецкага - "як мы ім надавалі няглядзячы на ўсе страты"

Карацей цікава, але вельмі ідэялагічна...

LI 3.9.25

Вяртаючыся да сымбаляў

Суббота, 07 Мая 2005 г. 01:17 + в цитатник
У другую нядзелю траўня адзначаецца Дзень дзяржаўнага гербу й сьцягу.

"Закон патрабуе павагі да цяперашніх сымбаляў Рэспублікі Беларусь, але паводле геральдыста Анатоля Цітова, гэтыя сымбалі – сьведчаньне элемэнтарнай непісьменнасьці.

(Цітоў: ) “Геральдыка кругом аднолькавая. Як арытмэтыка. Ня можна казаць пра расейскую ці беларускую арытмэтыку. Законы аднолькавыя. Паводле законаў геральдыкі, чым больш старажытны герб, тым болей павагі да яго ўладальніка. Герб Пагоня з 1566 года.У 1995-м я быў на сьвяткаваньні герба Польшчы. Да мяне падыходзілі геральдысты розных краін і казалі: “Што вы, беларусы, нарабілі?! У вас быў адзін з самых старажытных гербаў Эўропы. А вы зрабілі нешта такое... капусту!" Адзін чэскі геральдыст кажа: “Ну правільна! У іх жа на грошах – зайчыкі”. Я быў гатовы праваліцца скрозь зямлю"

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/20...cd-403b-9c98-0e347f6fde06.html

LI 3.9.25

Вось ён колер беларускай рэвалюцыі

Четверг, 05 Мая 2005 г. 01:46 + в цитатник
Ужо і ў Амерыке ведаюць яго:
В Беларуси зреет 'белая революция' - 'White Revolution' stirring in Belarus ("The Washington Times", ЗША. By Jeffrey T. Kuhner. 04.05.2005.:

http://fromby.net/white/kuhner.html

LI 3.9.25

ПРАМАЯ БЕЛАРУСКАЯ СУВЯЗЬ

Вторник, 03 Мая 2005 г. 01:03 + в цитатник
ПРАМАЯ БЕЛАРУСКАЯ СУВЯЗЬ. МАНІФЕСТ №1.

1. Гэты Маніфест дзейсны ў кожным пункце Зямлі.

2. Я магу звярнуцца да любога чалавека ці людзей, якія падтрымліваюць
гэты Маніфест, у якім бы месцы яны не знаходзіліся, непасрэдна
альбо праз тэхнічныя сродкі. Я магу задаць любое пытанне,
згодна з абставінамі, не маючы намеру прынесці шкоду ці ўмяшацца
ў прыватныя справы [напрыклад, дзе знайсці прытулак (часовы
ці пастаянны), працу ці месца вучобы ў адпаведным населеным пункце,
запытаць тэхнічную ці арганізацыйную інфармацыю і г.д.]. Задаючы
пытанне, я аўтаматычна сведчу аб сваёй згодзе з гэтым Маніфестам.

3. Я з разуменнем пастаўлюся да кожнага пытання, заданага мне
ў адпаведнасці з гэтым Маніфестам, і абавязкова адкажу на яго.
Калі я не буду ведаць адказ, то накірую да чалавека, які можа
яго ведаць. Пры магчымасці, я акажу больш канкрэтную дапамогу.

Дадатак. Калі Вы хачаце атрымаць карысць ад прамой сувязі і згодныя
з гэтым Маніфестам, размесціце яго на асабістай інтэрнэт-старонцы
ды/альбо іншым чынам паведаміце яго зацікаўленым людзям.

БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ КАРЫСНА!

LI 3.9.25

02/06/1995

Вторник, 03 Мая 2005 г. 00:29 + в цитатник
02/05/2005...

Хакейнае

Понедельник, 02 Мая 2005 г. 23:34 + в цитатник
Калі пасьля матча з Славакіяй я амаль (за тры хвіліны да канца матчу) палічыў Мезіна БОГам (паўсотні выратаваньняў!!!), але каманда прайграла і ён застаўся ўсяго толькі Хрыстосам, то зараз Мішу Грабоўскага (на сярэдзіну матча з Аўстрыяй 2:0 абедзьве шайбы на яго ліку) - можна без пытаньняў далічыць да Сьвятых!! %)

LI 3.9.25

Хрыстос увасрэс

Воскресенье, 01 Мая 2005 г. 15:41 + в цитатник
Ён та зразумела "сапраўды ўваскрэс!" але ж я згодзен вось з гэтым:

"Я вось не разумею, як могуць у храме Хрыста Выратавальніка, ужо некалькі тысяч год разводзіць людзей наконт свяшчэннага вагню, што запальваецца кожную пасху? І тым больш шмат хто верыць, а прэса кажа гэта з такой сур'ёзнасьцю нібы апісваючы натуральную з'яву!" (с) ceaser_by

і дадам яшчэ сваё:

"а яшчэ з гэтага "цуда" яны вынаходзяць галоўную прычыну, каб карыстацца грыгарыанскім (ці там юліанскім -- карацей увесь час адстаючым) календаром..."

махляры й фокусьнікі...

LI 3.9.25

дзецям чарнобыля...

Четверг, 28 Апреля 2005 г. 01:02 + в цитатник
У суботу йшоў гуляць у ббол у бдуір. недзе а 12 гадзіне пачуў шматгалоснае выцьцё сірэн хуткай дапамагоі, выяжджаючых з здаецца 1-й бальніцы (паміж АН і БДУІР). Прычым выла мінімум паўтузіна.

Адразу вырашыў, што недзе здарыўся поўны П.

Аднак убачыўшы навюткія машыны з шматлікімі налёпкамі кшталту "Charnobyl children" палягчэла... А падлічыўшы іх колькасьць (ня меньш за дзесяць) зрузумеў, што "двайныя стандарты" захаду ўсёткі дазваляюць яму рабіць дабро беларусам...
В колонках играет: ULIS - Kraina u kratach

LI 3.9.25

Йэххх

Суббота, 23 Апреля 2005 г. 00:58 + в цитатник
Замест знатнага канцэрту Garadzkih пайшоў упершыню гуляць у нейкі там боўлінг...
ня ведаю, як там было на канцэрце, але мне ў боўлінге спадабалася %)

LI 3.9.25


Поиск сообщений в Stolik
Страницы: 13 ... 11 10 [9] 8 7 ..
.. 1 Календарь