Першае верасьня... Дзень безумоўма адзін з самых запамінальных..Дзень, які так не любяць (ці хочаць зрабіць выгляд, што не любяць) колькі вучняў, студэнтаў па усёй краіне і па ўсяму сьвету...Дзень кьветак і пачатку новага году, году ведаў, новых сяброўств і, канешне, каханьня...
Сонца і дождж...Вецер і цішыня..нічога не можа затрымаць нясцерпны лёс у яго жаданьнях. Хмары і тыя нібыта таньчаць пад яго музыку, пад музыку неадступных падзей і неабсяжных пачуцьцяў... У гэты дзень, дзесьці загараецца новая зорка, якіясь успыхваюць новым, зьверхмоцным палымем, балюча апальваючы сэрца людзей, людзей, якія павіны вырасьці, саступіць з замку дзяцінства ў багну “сапраўднага дарослага жыцьця”.Невыразныя усьмешкі, рэдкія сьлёзы бацькоў, уздыхі вучняў, адчуваючых нялёгкую працу...
Хлопец, перасіліўшы сябе, стрымаўся каб у першы дзень нікога не пабіць... У першы жа дзень яму ўцямілі:ты лішні. ТЫ ня будзеш сядзець тут. Тут - гэта парта перад выдатнікамі, хлопцамі, якія гуляючы рабілі ўсе тэсты й кантрольныя... Згубіўшы гэтае месца, вучыцца прыдзецца ..але хаця не у поўную моц, затое трэ будзе... Вось з такім тварам, абцяжарыным сумам за згубленае, хлапец вырашыў агледзець сваіх будучыў аднакласнікаў... Вось і нейкі твар, дужа абразьлівы і нястрымны для вока... Уладальнік гэтага твару, падлетак у чорным піджаку і чорным гальштуку з балюча белай сукенкай.
Ён быў таксама адзін, але твар, твар быў падобны на твар раздутага кроліка, ці жабы, якую пасадзілі на камень дзём у самае пекла..Усьмешка ката і таго, хто шчэ ні разу не прайграваў...
Позірк Усеслава спыніўся на адной дзяўчыне. Была яна ня дужа яркая сярод іншых, але яе вочы і прыгажосьць прыковывалі вочы да сябе... Усе працягвалася не больш за паўхвіліны... Колькі думак прайшло у гэты невялікі час...
Гэта будзе гісторыя пра каханьне...Каханьне , якое будзе у гэтым апавяданьні, такім жа незразумелым і не уладкаваным, нясцерпна-тужлівым, бясконцым і у тыж момант-хуткім, настолькі, што часам можна нават не ўгнацца за ім... Каханьне, якое зьмяніла лёс як мінімум аднаго чалавека, пры тым так, як ніхто ня мог сабе ўявіць...
Матэматыка... Час цягнецца неапраўдана доўга... Час зьмяняе цябе й рух тваіх думак... ТЫ думаеш пра званок, прагнеш пачуць яго, кожная клетка цела прагне гэтага салодкага моманту... І тут вочы, бяздонна-чорныя, пакутлівыя і па дзіўнаму добрыя... Нібыта свае...
Нібыта вочы, якія ты бачыў у нейкім сьне... Сьне тваей мары... Але званок вяртае цябе да рэальнасьці і загадвае ўзняцца й падысьці да вакна... І пабачыць яе...
На наступным занятку, нейкай біялогіі, чуеш СЬМЕХ, які чамусьці адбіваецца у цябе мільёнам нябачных кропляў-ільдзінак, якія напаўняюць цябе да страчваньня прытомнасьці... Вочы забываюцца на свой абавязак, рукі перастаюць рухацца, а думкі пераплываюць паступова на абдумваньне пытаньня “ Што са мной і чаму так? Я паміраю? Захварэў?” Потым усё ж такі здолеш павярнуцца і ўбачыць вочы, твар, постаць... Забыцца і ўтануць... Але...званок...Як проста ён абрывае думкі вучня, як лёгка выкідвае яго ў сусьвет, у клас і душнае паветра комнаты, у якой столькі не любімых табе твараў...
Дом...Твая кватэра, байцькі, брат... Кампутар, які часта выратоўвае цябе ад поўнага развалу і спусташэньня...Адзіны лек ад забыцьця... Дзіўнае адчуваньне прыроды захапленьня навакольлем прыходзіць менавіта у гадзіны амаль поўнай фізічнай і маральнай пустаты, набытай іабой у разнайстайных напаўрэальным мірах нейкай Зямлі ці Альфы-Цэнтаўры, неразборлівых блуканьня па шматлікіх лабірынтаў лежхяных пяшчэр і па раскалёньных пясках пустынь...