Трымай сябе, не забывай што ты адзін,
Трымайся сябра, бо ты ўсе роўна быў адзін,
Забудзь пра дапамогу й хваробу,
Ты-чалавек, ты-звыш прыроды...
Не будзь, як статак, што на лузе ,
ня будзь як звар’яцелы й кабан,
І____лычам____не____тыкай____паўсюль,
Падурнеў, дык прачніся,
Ап’янеў - дык прабачся..
Аступіўся - ня здолей памерці,
і станеш ты кім пажадаў....
Шанец ты маеш ў сьвеце пажыць,
Дык атрутай паі і трымайся парады маёй,
Забудзь пра ўсіх, каго любіш,
Хто мае уплыў на цябе,
Бо нехта, як сьвет загадаў, здрадзіць табе хоць калі...
Словы, якія ты любіш забудзь,
Мову якую ты хочаш пачуць,
кінь у калюжыне бруднай,
твар, што табе сьніцца у ночы,
забудзь й не вяртайся...
Кім станеш? Што зь цябе будзе?
Поўны адказ ты знойдзеш,
Ты напаткаеш свой лёс на нябёсах,
У момант які падаруеш сабе,
Сэнсу ня бачыш? Ну што ж, прабач, бывай,
Бо тут і месца ужо табе ня будзе...
Хто ты? Ты будзеш чалавекам?
Якім? Такім жа моцным, як і Бацька?..
Калім не верыш, дык не слухай ,
Бо я вар’ят, я ўзжо памёр у каторы раз,
Мяне забілі ля дарогі,
Дзе былі продкі і туры,
Дзе напаткаў я кол чароўны,
Але які і чый ён быў....
Хіба што ведае Сварог....