-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в lihtarik

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 12.10.2003
Записей: 114
Комментариев: 125
Написано: 256





я сення дома..

Четверг, 11 Декабря 2003 г. 13:43 + в цитатник
я сення дома...як файна...я сення дома, заутра дома, паслязаутра дома...у мяне алімпіяда па хіміі у нядзелю...да і увогуле лень ісці у гэту школу...

я не разумею людзей...

Четверг, 11 Декабря 2003 г. 13:40 + в цитатник
Толькі сення зразумела, што я не разумею людзей…чаму (?), калі такому адзінокаму чалавеку прапануеш свае сяброўства, імкнешся да яго…ен забіваецца ў сваю ракавіну і чакае ад мяне толькі благога…няўжо яму лепей аднаму? Чаму ен так баіцца?…я напэўна ніколі не зразумею некаторыя ўчынкі людзей…
Я напэўна гадоў да 10 верыла ў існаванне “чароўнай палачкі”, якая навучыць мяне чытаць чужыя думкі… я і зараз веру, што мабыць нейкімі здольнасцямі псіхалагічна-гіпнатычна-телепатычнымі магчыма ведаць думкі навакольнага асяроддзя…толькі зараз паўстае пытанне, а ці сапраўды хочацца ведаць усе, што думаюць? мабыць лепей бачыць чалавека такім якім ты яго бачыш, якім ты яго сябе ўяўляеш, якім ты сябе яго акрэсліў і вызначыў, чым ведаць яго «сапраўднае Я»?…

...

Понедельник, 08 Декабря 2003 г. 15:42 + в цитатник
млін...адчуваю сябе лішняй...напэуна у кожнага чалавека павінен быць сябра, які увасабляе поуны ідэал, з ім зауседы весела, ен цябе поунасцю разумее, раздяляе твае погляды, калі цябе дрэнна дапаможа, калі весела - парадуецца разам...млін..нейкі тамагоча атрымліваецца...усе роуна так нельга...у суботу даведалася, што у дзяучыны вакол якой зауседы так шмат сяброу (ва усялякім выпадку я так лічыла), якую ніколі не бачыла адну, і якую усе так любяць...сказала з сумам, што у яе няма сяброу... нават зусім няма..."знаемых шмат, а сябра няма"...страна...я зауседы людзей, якія мне падабаюцца, у якіх есць маленькія зіхацістыя агеньчыкі у вачах, да якіх мяне цягне...лічу СЯБРАМІ...у мяне нават не атрымаецца назваць іх знаемымі! слова "знаемыя" да такіх блізкіх чалавекау успрымаю проста як абразу...вось.. а яшчэ мае сябры для мяне вельми важны...вельми...вось...

суумна и адзинока...

Суббота, 06 Декабря 2003 г. 15:49 + в цитатник
Мне адзінока…Толькі не так, калі часам адчуваеш сябе зусім адной перад жорсткім светам, ці калі трапляеш сябра ці каханага чалавека…Мне проста адзінока…проста…праўда ўсе не так і проста…чаму ў мяне ўсе так да звычайнасці складана… Зараз сяжу дама перад заснежаным вакном і як ніколі хочацца адчуць гук тэлефона, піск sms-кі, гудок у дзверы…хочацца паразмауляць з кімсьці пра што-небудзь глабальнае, сусветнае, пра шчасце, смерць, каханне, Свабоду…а у адказ цішыня…і пустата…
Я толькі зараз у суботу зразумела, што мне не даспадобы гэтыя выхадныя, мне суумна…куды пайсці, куды падацца?….можа пад’ехаць да С. і пазапісваць новыя песні на кружэлькі, а можа патэлефанаваць парачке сяброу і пасядзець недзе у кавярне за водарнай гарбатай з вяршкамі і кавалачкамі смачнай піцы, размауляць ні аб чым і проста..проста адчуваць цеплыню сэрцау, а можа сустрэцца з Натай, а можа пасядзець дома на канапе, гартаючы улюбленую кніжку вершау Л. Геніюш і глядзець да сінявы у вакно, заглынаючыся у сваіх марах…Як напэуна сення увечары будзе файна у горадзе…падае белы снег, прашпект з шэрагамі ліхтарау, водбліскі у вачах прахожых, сняжынкі на вейках… ммм…адзінота

Выпау снег…зіма…

Пятница, 05 Декабря 2003 г. 16:23 + в цитатник
Мне даручылі падрыхтаваць выступ класа на тэму “ Беларускі пісьменнік” , прычым любы, прычым абавязкова у прадсауленні павінна быць нейкая сцэнка… Думак ніякіх…Дапамажыце, калі ласка, хто чым можа!!! Мабыць у школе калісьці ставілі ці есць нейкія пэуныя думкі… Буду вельмі-вельмі удзячна!
Выпау снег…зіма…

ла-ла-ла...на Каляды... ла-ла-ла

Четверг, 04 Декабря 2003 г. 16:08 + в цитатник
Ахапіў святочна-зімовы настрой… Падрыхтавала невялічкія падаруначкі усім сябрам… доугі спіс атрымауся…я абажаю дараваць падарункі!!! Зараз займаюся пошукамі калядных беларускіх паштовак…а калі дакаладна Каляды (дата)?

...

Четверг, 04 Декабря 2003 г. 16:07 + в цитатник
“…В проекте приняло участие 17 сценариев и сценарных идей. 1 декабря координаторы проекта тщательно рассмотрели все письма и приняли решение: в новом клипе НОВОГО ИЕРУСАЛИМА «Любовь в ладонях» будет реализована ідея предложенная … и поблагодарить Александра Шарпенко, Татьяну А. (tanja a), trubchik, Бродягу, Alexei и Евгения .»
Брррр…ізноу пралет…хоць падзяквалі - ужо добра… а калі улічваць тое, што падзяквалі другой у спісе, такім чынам атрымліваецца яшчэ лепш…ня холадна ні спякотна…да усяго паралельна…
Спаборніцтва характараў працягваецца. Супрацьстаянне настаунікау школы №1** і вучаніцы 11 класы пераходзіць межы…Вучаніца 11 класы больш ня можа…трываць…Учора ўжо ў каторы раз пісала заяву аб маем уходзе са школы і ў які раз мне яе не падпісвалі… Не адпускаюць…Сволачы…Хачу на Волю…


цуды....вакол нас...расплюшчыце вочы...

Вторник, 02 Декабря 2003 г. 15:54 + в цитатник
Пачалася зіма…Я люблю зіму…з ей пачынаецца новае жыцце, новыя пачуцці, святочны настрой і цеплы пухнаты сняжок…Будзем лавіць з неба падаючыя зоркі і загадваць жаданні…і ўсе-усе мары, летуценні абавязкова здзейсняцца…Чамусьці ўзгадалася размова перад прошлым Новым Годам з 28-гадовым маладым чалавекам:
«-Слухай, як добра – хутка мае самае ўлюбленае свята – Новы Год!
-А што ж такога улюбленага?
-Цуды, чароуныя цуды! Падаючыя зоркі…жаданні..летуценні і мроі сыходзяць з неба на зямлю..
-Шчаслівая…Ты усе яшчэ верыш у цуд…Хутка гэта пройдзе…Станеш дарослай, пасталееш і зразумееш, што цуды і мроі зауседы застануцца цудамі і мроямі…» І ен не першы пра гэта кажа…А вы верыце у цуды?

я спала....эх...

Вторник, 02 Декабря 2003 г. 15:53 + в цитатник
… Ноч. Зоркі. Адна. Заплюшчыла вочы…Цемра абдымае, запаўняе мяне, падымае высока-высока.…Я лечу.. Я лечу да зорак…Я лечу разам з ветрам…я не адчуваю цяжар, цяжар зямных думак, зямных праблем, самой зямлі…Я і вецер – адно цэлае…Так легка…Я лечу ў неба…Я лечу да зорак.. Зоры усміхаюцца мне…я усміхаюся ім…Як хораша, легка…Я ведаю, што такое Свабода…Свабода вакол мяне…Я, вецер і паветра…Я свабодна…Празрыстыя цепла-халодныя кроплі крануліся мяне…дождж…палецелі з намі!… дождж змые з майго сэрца рэшткі зямных ланцугоу…я свабодна…я лечу

вучымся далей...

Воскресенье, 30 Ноября 2003 г. 22:27 + в цитатник
Урааа! У мяне 2 месца па биялогии на раене!!! Нас чакае горад! Усим дзякуй за падтрымку, асабистае-прыасабистае дзякуй майму сонейку Наце и майму анелу Аленке!!!

стары ольса...

Суббота, 29 Ноября 2003 г. 13:36 + в цитатник
А файны учора быу канцэрт!!! Проста супер! Шкада тольки за дзве рэчы: тое, што не умею так таньчыць (трэба навучыцца) и, што так и не набыла сябе новы ольсауски альбом (таксама паправима). А так усе было проста супер! Файная музыка, прыемныя твары сяброу, сярэднявечная вклауская атмасфера… уф…
Заутра алимпияда па биялогии. Вельми для мяне значная. Трымаю пальцы крыжыкам…и нямнога хвалююся…

каханне...

Пятница, 28 Ноября 2003 г. 13:39 + в цитатник
"Запуталось солнце в ресницах твоих,
Ладони в ладонях и мир на двоих...

Давай любовь, свой любовь
В ладонях нести.
Она одна однажды нас
Сумеет спасти...

...в глазах твоих небо,
В улыбке рассвет.
На нашу похожей
Любви больше нет...

Давай любовь, свой любовь
В ладонях нести.
Она одна однажды нас
Сумеет спасти..." (Новы Iерусалiм)

«…Падае дождж на зямлю, ен абмые мне твар…»

Пятница, 28 Ноября 2003 г. 11:05 + в цитатник
«…Падае дождж на зямлю, ен абмые мне твар…» Я люблю дождж! Я вельми люблю дождж!

Напачатку была Свабода, I Свабода была у руках

Пятница, 28 Ноября 2003 г. 11:04 + в цитатник
Напачатку была Свабода,
I Свабода была у руках Народа…
Памяць аб страчанай намi Свабодзе
Сьвецiць нам у паняволеньнi нашым,
I няволя не пагасiла у нас жаданьня свабоды.

В. Ластоускi
(«Патрыятычны малiтвеньнiк»)

я выспалася!

Пятница, 28 Ноября 2003 г. 11:00 + в цитатник
Як добра прасынацца раницай и ведаць, што сення ня трэба исци у школу, не трэба за 15 хвилин збирацца, бегчы на прыпынак, а потым доуга тлумачыць дырэктару, чаму спазнилася… Мяне вызвалили ажно на 3 дни ад школы з-за нядзельнай алимпияды па биялогии, каб паспела падрыхтавацца… Iзноу биялогия, зоология, генетыка, эвалюцыя, анатомия, экалогия… ничога – прарвемся! Мне патрэбна гэта месца…инакш… инакш ня будзе!

ок, тут усе ок!!!

Вторник, 25 Ноября 2003 г. 23:18 + в цитатник
Дауно у мяне не было такога файнага дня! А гэта значыць тольки адно – я паправилася ад сваей дыпрэсии и хандры! Дзень быу проста супер! Изноу я усих люблю, бо усе такия добрыя! Нават инфарматыца сення сказала, што янапамылилася, бо я кали жадаю магу быць лепшай па инфарматыцы. Я памирылася з усими сябрами, бо я была не права. А самае галоунае набыла нарэшце на Якуба Коласа сябе квиток на Ольсау – 6 рад 5 месца! У пятницу будзе свята! Муррр…. Пакупка джынсау звершылася як не магчыма прыемней – акрамя джынсау были набыты яшчэ 4 книги у Святачы, сярод яких адна з самых цикавых прачытаных мной книг – Алесь Пашкевич «Пляц Воли». Мяумурррр…

не звяртайце уваги...

Суббота, 22 Ноября 2003 г. 15:49 + в цитатник
нешта са мной адбываецца апошним часам... кожную хвилину на мяжы нервовага срыву... я ва усим усих падазраваю... павиталася - чалавек зник... и чамусьци так адбываецца з усими, кали я - зникаюць... и у рэале и у сециве... мабыць, раптоунае супадзенне... а мабыць и не... трэба хутка прымаць меры, бо ... цяжка... не звяртайце уваги...

Мы сами зрабили гэты свет таким жорстким и сами

Суббота, 22 Ноября 2003 г. 15:26 + в цитатник
Мы сами зрабили гэты свет таким жорстким и сами павинны выправиць сваю памылку, не спадзявацца на нешта ци нехта, а устаць зараз и пачаць выпрауляць свае памылки… жыцце занадта кароткае… магчыма не паспець…
Прабач мне, я учора была не права…гэта ад сэрца… успомни мае вочы и павер мне…

Бываюць такия песни, якия магчыма слухаць и

Суббота, 22 Ноября 2003 г. 15:25 + в цитатник
Бываюць такия песни, якия магчыма слухаць и слухаць бясконца…
«Краина доугай белай хмары…
Мы не растлумачым скуль прыйшли.
Ты не пачуеш нашай мовы,
Прасякнутай пахам зямли….

Мы пройдзем моучки, быццам вязни,
Бы цени анелау праз царкву.
Мы пройдзем праз спакусу каханнем,
Хаваючы у сэрцах дрыгву…

Сустрэнеш мой варожы позирк
Ты не зразумееш, што са мной.
Краина доугай белай хмары
Николи не будзе тваей…» ULIS « Краина доугай белай хмары»

«Хай заб’юся - не збочу з дароги!
Аб гранит падковы звиняць,
Наунамет распластаныя ноги,
Пена падае з храпы каня.
З не майго з непатрэбнага раю
У родны край, дзе змагауся, дзе быу,
Я имчуся, бо там адбираюць
Усе святое, што знау и любиу

Цераз буры агорау цяснины,
Дзе ваучыныя крочаць агни,
На палынны, на стэп, на раунину,
Дзе вось-вось закрычыць цягник.
Загалосиць, заплача у трывозе,
Пабяжыць да забытых дубоу,
Бо цябе у белы свет заводзяць,
Бо сказали забыу я любоу…

То не верх, а агонь не згасае.
Азары им дарогу мячу.
Я з табой, ты мой боль, я кахаю.
Меч са мной - я скажу, я скажу!
Успаминаючы песню былога,
Як песню сенняшних дзен…
Каханне на ложку другога,
Рви жылы мой белы конь!» ULIS «Падмоги»


секунда...секунда...хвилинка...

Четверг, 20 Ноября 2003 г. 16:40 + в цитатник
«Спявай мне песни пра каханне, але з иншых часоу..»
Усе не так… хочацца… не хочацца… ня ведаю… изноу заблыталася у сябе.. мой артыкул так и не адзначыли… чамусьци нияких эмоцый… я зноу пасварылася з усими настауниками школы… чамусьци смешна… ей зараз дрэнна… я гатова плакаць, зрабиць усе, каб дапамагчы… але ей не патрэбна мая дапамога… яна нават и не здагадаецца, што я пра яе… ен ад мяне хаваецца… чамусьци крыудна… ад другога хаваюся я… цикава… трэцяга я убачу ня скора…хачу бачыць зараз!… хачу вяликага-вяликага свята… з падаранкуми, любимай музыкай и з любимыми тварами… секунда…секунда…хвилинка…яшчэ адна хвилинка майго жыцця…кап…кап..кап…ты плакса…ты самая сапраудная наиуная плакса…


Поиск сообщений в lihtarik
Страницы: 5 4 3 [2] 1 Календарь