у мяне таксама няма сяброў.... раней я лічыла, што іх шмат... не, не таму што яны былі, а зараз я засталася ў адзіноце, проста я так лічыла... я лічыла сябрамі ўсіх, каго ведала.... з кім побач жыла, з кім разам вучылася.... усіх, хто меў хоць нейкае дачыненне да мяне... усіх, з кім я хоць адзін раз гутарыла аб чымсьці.... А потым мае адносіны змяніліся.... з-за чаго? дакладна ўжо й не памятаю.... Цяпер для мяне сябар - гэта той чалавек, якому я магу цалкам давяраць, які мяне падтрымае, калі мне будзе цяжка, які парадуецца разам са мной маім посьпехам... чалавек, дзеля якога я згодна на любыя ахвяры.... чалавек, за якога я буду хвалявацца больш, чым за сябе... чалавек, які мяне ніколі не пакіне.... чалавек, якога ніколі не пакіну я....
Сябар.... эх.... ці ёсць у мяне зараз сябар?.. быў.... яшчэ месяц назад быў... зараз? зараз ужо й ня ведаю.... спадзяюся, што ёсць.... проста так здараецца....
LI 3.9.25