-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в lihtarik

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 12.10.2003
Записей: 114
Комментариев: 125
Написано: 256





...

Пятница, 27 Февраля 2004 г. 21:26 + в цитатник

(“все будет как прежде, мы все умрем в надежде на весну…”)

вясна...

Среда, 25 Февраля 2004 г. 14:37 + в цитатник
нейкі ўзнеслы настрой такі...радасны...і ў каленках любімы "эмігрант" грін грэя...сумная песня, але адначасова чамусьці весела...:)))))))))...я хачу ўсміхацца вечна і хачу ўсіх любіць і кагосьці аднаго кахаць...

холадна...

Пятница, 20 Февраля 2004 г. 20:36 + в цитатник
зараз я ведаю як мерзлі нашыя продкі-партызаны..так як я мерзла ўчора-не мерзла ніколі...але справа гэтага была варта!...прастаяўшы 4 (!) гадзіны на плошчы я нарэшце дачакалася ўзнагароджвання і нават нарабіла шмат фотаздымкаў (і ў тым ліку з тлустай ваверкай)...а потым амаль столькі ж часу "таяла" ў ванне з гарачай вадой...
------------------
а потым засынаючы пад цеплай-цеплай коўдрай марыла пра цеплую-цеплую вясну...я ведаю, што выйсці з замарожана-адмарожанага стану мне дапаможа толькі вясна...адразу як толькі прагляне сонейка набуду шмат-шмат кветак, растаўлю па ўсех кутах кватэры, набуду які-небудзь ярка-аранжавы пуловер і буду да стомы бегаць па прамяністым сонечным лужынам...а потым расцалую ўсіх сваіх сяброў, задару ўвсеь свет усмешкамі і да непрытомнасці буду глядзець на сонца...мрр...:)))

хварэю...

Понедельник, 16 Февраля 2004 г. 13:27 + в цитатник
я захварэла...39'2...а гэта значыць толькі адно, што Чэмпіянат Еўропы па біятлону прыйдзецца глядзець не з трыбуны а з ложка сярод падушак....крыўдна...

хутка....

Четверг, 12 Февраля 2004 г. 16:08 + в цитатник
дзень бела-чырвонага колера, пухнатых сардэчак, і ананімных валянцінак...
----------------
а так хацелася згаснуць...даць сябе перапынак...
----------------
і тысячу разоў хочацца ўсе кінуць і збегчы...туды дзе цябе ніхто ня ведае, ніхто не знойдзе але хутчэй за ўсе і ніхто не зразумее...а тут усе забудуць,выдаляць з старонак жыцця, нічога не зразумеўшы...

таам дзе я не была...

Понедельник, 09 Февраля 2004 г. 14:11 + в цитатник
а ўчора быў самы лепшы канцэрт НРМ...а я на ім не была...вось так... зарз сіжу і з сумам чытаю артыкулы тых хто там прысутнічаў... лепшы гурт краіны...лепшы мой гурт...і я не была...да і яшчэ не пазнаемілася з тымі з кім вельмі жадала пазнаеміцца...украінскія сябры...

дома

Понедельник, 09 Февраля 2004 г. 14:05 + в цитатник
“Музыкальная газета” з Лявонам на абодвух галоўных старонках, інтэрв’ю…”задолбаная” гітара на канапе…кубак гарбаты з вяршкамі…і любімае печыва…я дома…я сення дома…

дзіўныя вочы...

Среда, 04 Февраля 2004 г. 15:30 + в цитатник
Страная дзяўчына…бачу яе амаль кождны дзень…неяк яна вызначаецца сярод іншых…нейкая есць палахлівасць у вачах, нібыта чакае ўвесь час абразы…і амаль заўседы з адной і той жа дзяўчынай…я рэдка памыляюся калі адношу чалавека да асаблівых…у яе дзіўныя вочы…трэба неяк з ей пазанаеміцца…

25 хвілін...

Вторник, 03 Февраля 2004 г. 16:17 + в цитатник
25 хвілін...25 хвілін каб зайсці і выйсці, каб паспець напісаць тое, што цябе хвалюе, каб паспець прачыітаць тое, што хвалюе сяброў і каб паспець даць добрую параду...ой як гэта мала...ды яшчэ з маімі сур'езнымі адносінамі да ўсяго...я не магу проста так напісаць, каб было і ўсе...але часам мне здаецца, што менавіта так выглядае...я пішу тое, што я думаю...Есць адзін дзеннік у ЖЖ які проста выводзіць мяне з раўнавагі...рэўнасць ...мабыць...проста...ня можа быць...хутчэй за ўсе проста ўзнікае пытанне "Як яна ня бачыць фальшы? Непрыкрытай лесці і фальшы?!"...мяне проста ўзбурае і ніколі не паўстае пытання "што мяне гэта не павінна хваляваць..."...і я яшчэ і яшчэ націскаю гэты дзеннік...
--------
гэта крыху хвастліва...але як прыемна чытаць пра сябе добрае!!!...эгаізм...даруйце проста гэта тое, чаго мне не хапае...як пігулькі...не наркоцік...а менавіта вітаміны, якія вяртуюць "віта"...
----------
заблыталася...дакладней адзінкі зразумеюць...канец сувязі.

кулбтпаход

Пятница, 30 Января 2004 г. 14:12 + в цитатник
сення будзе Вайцюшкевіч...спаткаемся ?!

звычка...

Четверг, 29 Января 2004 г. 21:08 + в цитатник
звычка пісаць...ці звычка чытаць...

Я БУДК ЧАКАЦЬ ВЯСНУ!

Вторник, 27 Января 2004 г. 21:03 + в цитатник
не буду больш нічога пісаць...да вясны..

ненавіжу...

Вторник, 27 Января 2004 г. 20:41 + в цитатник
даруйце але мне сапраўды так лягчэй...лепей так чым у жыцці...


ненавіжу

Вторник, 27 Января 2004 г. 20:29 + в цитатник
як я аказваецца магу ненавідзець чалавека!!!!!!!проста да немагчымасці ненавідзець!!!!!!!а з ей бачылася толькі двойчы!!!!!!! але як я яе трываць не магу!!!!!!!!я ненавіжу слова ненавіжу........але як я ненявіжу яе......

мне сорамна...так стала крыху лягчэй....

эх...

Суббота, 24 Января 2004 г. 21:46 + в цитатник
хопіць мне нагадваць пра НРМ!!!!!!!!!!!!!...гэта жорстка...я ўсе роўна ніяк не магу туды пайсці...ніяк...зараз разравуся...:(((((

спаць...

Суббота, 24 Января 2004 г. 15:45 + в цитатник
пазаўчора я зразумела як я нарэшце стамілася...як мне не хапае простых вакацый...каб спаць да 12, каб рабіць усе што жадаеш, каб забыцца на іспыты і думаць толькі пра светлае і чароўнае...як мне не зхапае вясны...мне проста вар'яцкі хочацца леч на канапу і так ляжаць доўга-доўга...прачынацуца і зноў засынаць...мне не хапае дабраякаснага адпачынку...

.......

Среда, 21 Января 2004 г. 14:29 + в цитатник
...............................

...

Среда, 21 Января 2004 г. 14:25 + в цитатник
а я хацела на НРМ...
а я хацела на Стары Ольса...
а я хацела ....
нічога не атрымаецца.....
нічога...

менск узімку

Среда, 21 Января 2004 г. 14:12 + в цитатник
Сення зразумела як я не люблю дзенны зімовы Менск…нагадвае раскіданыя ў бязладдзе тыповыя кардонкі-дамы з тыповымі дзіркамі-вокнамі… зімовае агаленне робіць несамавітымі, нейкімі дзіўна незвычайна вялікімі дрэвы, безліч брудных слізкіх лужын, агалелыя галіны хмызняку, шмат смецця…і людзі нейкія не такія…у цяжкіх паліто з цяжкімі вачамі…затое калі выключаецца сонца і ўключаюцца ліхтары - гэта мой самы-самы ўлюблены на свеце горад(!!!)…я абажаю яго шырокія вуліцы, яго таямніча высокія квадратныя дамы з яркімі асветленымі электрычным святлом квадраты вокан, яго пачвар-дрэваў і яго зіхатлівы снег…

сення...

Суббота, 17 Января 2004 г. 21:23 + в цитатник
зайшла ў галерэю мастацтва, выбірала сябе карціну ў пакойчык..якое ўсе прыгожае...раздражняла і ўсе сапсавала адно-музыка пэўнага папсовага характара з радые прадаўцоў і самі прадаўцы з тыпічнымі прадаўцоўска-савецкімі тварамі крыху нахабна-незалежнымі...ну што нельга было зрабіць адпаведную гэтаму прыгожаму месцу атмасферу???...эх...
-----------
потым быў заснежаны прашпект з думкамі пра вечнае...усе ў нашым жыцці залежыць ад нейкага "шчаслівага выпадка"...як тое атрымаць добры білет ці калі сустракаюцца раптам два пэўных чалавека ў пэўны часам на пэўных каардынатах і потым не разыходзяцца ніколі...сення я сустрэлася ў вагоне метро з сваім экс...стаяў як заўседы нейкі надзьмуты, не зважаючы на нікога, дзякуй богу не пазнаў мяне...але пра "шчаслівыя выпадкі" (гэта быў не шчаслівы")...як усе залежыць ад тых хто нам на воблачках кіруе нашым лесам...
------------
мы размаляўваем наш свет у тыя колеры якія мы самі бачым...нават самая дрэнная падзея замест першапасаткова здаваючайся брудна-шэрай можа стаць жоўта-аранжавай...усе залежыць ад нас...і ад тых хто там на воблачках...:)))))


Поиск сообщений в lihtarik
Страницы: 5 [4] 3 2 1 Календарь