І зноў - ня ведаю з чаго пачаць.
Я дурніца, праўда, на шчасце, не для ўсіх. Ёсць некалькі чалавек, мабыць напішу пра іх калі-небудзь.
Я жыву дзейсці ў свеце сваіх мараў. Ніяк не магу вырашыць: дрэнна гэта альбо не.
Я адкрэсліваюся ад астатняга свету ўсё болей і болей, гэта не ўсім падабаецца (часам нават мне), але не магу заставіць сябе не рабіць гэтага.
Я жадала навучыцца добра маляваць. Але гэтага мне не дадзена, затое ўмею фатаграфаваць (ну..не профі..але і не з азадку рукі, як кажуць)).
Яшчэ я часам пішу вершы, але ...як бы так лепей сказаць..не цікава напісаныя нецікавыя вершы не цікавага аўтара)
Жадаю быць філолгам (а дзейсьці ў глыбіні душы - настаўнікам, але ж - цьфу-цьфу-цьфу).
А яшчэ жадаю займацца музыкай, але нефіг было кідаць музыкалку.
Хм, не бі і абіраю пераважна хлопцаў. Але часам заўважаю, што сімпатэзую некаторым дзяўчынам. Але не болей гэтага.))
Я вельмі люблю сваю сям'ю.
Я люблю восень, зіму, вясну.
Магу ..ну не закахацца, каханне гэта сур'ёзна... запасць на хлопца праз інэт.
Я люблю Кока-Колу))
Я жадаю навучыцца добра гатаваць.
Я люблю новый год.
Люблю гуляць са сваім малодшым братам і адчуваць сябе маленькай.
Люблю сваю родную краіну, мову, горад, гісторыю.
Мне падабаецца знаходзіцца ў бібліятэцы, чытаць назвы кніг, праглядваць тыя, што зацікавяць.
Я люблю фолк, люблю падарожжы.
Люблю Менск.
Люблю неба.
Сплю абдымаючы падушку (не магу заснуць без гэтага).
Люблю котак і катоў.
Джонні Деппа))
І Ціма Бартана да таго ж)
Яшчэ я рамантык,
сумую па Дар'і, якая не вернецца ў маё жыццё (спадзяваюся, што яна шчаслівая са сваімі цяперашнімі сябрамі і хлапцамі). Заўсёды буду берагчы ў памяці пяшчотныя ўспаміны звязаныя з ёю.
А яшчэ вельмі люблю сваю Настачку і Каценьку (нажаль Каця - толькі інет, хоць гутарым праз скайп..але ўсё роўна не тое).