Среда, 09 Сентября 2009 г. 22:56
+ в цитатник
Прыйшла восень.
Каляндарная, не сапраўдная. Таму пакуль што не цікава.
Пацягнуліся аднастайныя дні - праца, дом, увечары прагулка, спаць, праца. Цьфу. Нават на вучобу крыху захацелася.
Ну нічога, тут тыдзень можа застаўся.
Каторы дзень не адпускае пачуцце, што чагосьці не стае, не хапае. Не магу зразумець чаго і не магу нічога з гэтым зрабіць.
Нядаўна паглядзела фільм "Облако". І вось цяпер ніяк не магу выкінуць яго са сваёй галавы. Раўла амаль увесь фільм, Паўла Каленберг - мм... якая ж дзяўчына, Франц Дзінда - які хлопец. Як натуральна яны гралі.
Самае прыгожае каханне якое я бачыла ў сваім жыцці. Жадаю цяпер набыць гэты фільм, каб мець у сваёй маленькай калекцыі.
-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-