злачынствы аднаго народу не абяляюць дзеяньняў іншага. А літоўцы тут увогуле не ў тэму неяк.
І ўсё ж, пры рускіх было сама горш. Гэт я як гісторык кажу. Магу й фактамі падмацаваць.
карацей, шмат літараў атрымалася, а галоўнага не сказаў. Ёсьць такая рэч як генафонд. Дык вось, дасьледваньні гэтай цікавай рэчы паказваюць, што бліжэй за ўсіх да Беларусаў ...літоўцы, ага. Пасьля ідуць латышы.
падазрэньні, так бы мовіць, палітычнага зьместу, бо асобным палітычным моцам зручна культываваць гэтыя ідэі.
Субстрат - гэта ўплыў. Славянскія плямёны прыйшлі з паўднёвага захаду на гэтыя землі ў V-X стст., калі тут панавалі балты, а далей на ўсход - фінаугры. Балты і славяне, у адрозьненьне ад фінауграў, - плямёны арыйскага (індаеўрапейскага) паходжаньня. У выніку міксацыі (а не асіміляцыі, як прынята лічыць) балтаў і славянаў, на тэрыторыі Беларусі сфармаваліся племянныя суполкі Крывічоў, дрыгавічоў й радзімічаў. Зь цягам часу, а дакладней у XI-XIII стст., у працэсе ўзаемадзеяньня вышэйузгаданых + суседніх плямён аформіліся дыялектныя групы падзьвінадняпроўцаў і палешукоў. Далейшы крок - фармаваньне Беларускай народнасьці.
У Беларускай культуры вельмі шмат балцкага. Прычым, яшчэ пытаньне чаго больш: балцкага ці славянскага.
Рускі этнас аформіўся ў працэсе ўзаемадзеяньня славянаў з фінауграмі + пазьней, пад час іга, татараў.
Украінцы славяне+ськіфы+сарматы+таксама татарскі ўплыў.
пра астатняе крыху пазьней напішу. Прашу прабачэньня, ня маю часу.
ну, цiкава... наогул - напiшы - пра падазрэннi, пра фiнскi субстрат (прабачэнне, не ведаю, шо гэта такое), можа яшчэ выйдзе - что беларусы - и не славяне зусiм?))) як зразумець - "збольшага балты" %)
А "шматлікія крывавыя войны, ня менш крывавыя падаўленьні паўстаньняў і нацыянальных рухаў, стварэньне штучных перашкод для разьвіцьця нац.культуры + катастрофа пад назвай К А М У Н І З М." - у гiсторыi усё крывава, але гэта крыу i прыгнёт - не толькi ад рускiх.. хiба лепей дзеля развiцця культуры палякi? цi лiтоуцы? проста трэба спачатку ведаць..гiсторыю хоць троху...
рускія - не братні народ, таму што з братамі так не паступаюць...
Калі канкрэтней, то Беларусы - збольшага балты. У рускіх моцны фінскі й татарскі субстрат. Да выразаў, кшталту, "фсе мы славяне!" я стаўлюся з падазрэньнем. Чаму, магу напісаць асобна.
шматлікія крывавыя войны, ня менш крывавыя падаўленьні паўстаньняў і нацыянальных рухаў, стварэньне штучных перашкод для разьвіцьця нац.культуры - гэта толькі "дасавецкая эпоха".
+ катастрофа пад назвай К А М У Н І З М. Што канкрэтна, таксама магу пералічыць.
"я не лічу рускіх "братнім народам", - чаму рускiя - не братнi народ? а украiнцы?
"я не забыўся на усе тыя беды, якія былі прынесены на нашую зямлю з Усходу" - якiя такiя беды, што нават мацней за злачынствы падчас вайны немцаў i французаў %) ?
Не ведаю наконт "братских народов", але гэтым словаспалучэньнем карыстаюцца хутчэй шавiнiсты, чым тыя, хто хоча бачыць Беларусь - Беларусьсю, а не "белоруссией". Так заўжды было, так заўжды будзе. Да расейцау трэба ставiцца як да роўных, калi яны так ставяцца да нас.
прывіт, сябра КЗЛ))
будзе маё разуменьне пэўных ідэй. Яно можа ў нечым супадаць з думкамі іншых, але да гэтых высноваў я прыйшоў сам. Ніхто мне не прадстаўляў гэтыя ідэі ў такім выглядзе, у якім я зьбіраюся іх выкладаць тут.