-Рубрики

 -неизвестно

 -Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Alia333

 -Сообщества

Читатель сообществ (Всего в списке: 1) ButchFemme

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 13.08.2003
Записей: 570
Комментариев: 1726
Написано: 3307


таму, хто гэта не прачытае...

+ в цитатник

Cообщение скрыто для удобства комментирования.
Прочитать сообщение


sad_eyes   обратиться по имени Понедельник, 27 Октября 2003 г. 00:52 (ссылка)
Слухай, "Калі паміраюць дрэвы" - мой любімы верш, але кніжку Караткевіча з ім у меня скралі, а ў Інэце няма... ты не можаш працытаваць яго ўвесь? ...
Ответить С цитатой В цитатник
Alia333   обратиться по имени Re: Ответ в Alia333; таму, хто гэта не прачытае... Понедельник, 27 Октября 2003 г. 13:32 (ссылка)
Калі паміраюць...
Калі паміраюць дрэвы - яны павольна падаюць
на зямлю,
Больш павольна, чым пушок адуванчыка, -
і застаюцца ляжаць.
Калі паміраюць жывёлы - яны засынаюць у ветрабоі
Або чарнеюць на раллі уздзьмутым жыватом,
А над імі драпежна цягнуцца павольныя аблокі.
Калі паміраюць гарады -
па анфіладах крочаць рыжыя львы
І слізгоча струменьчыкам ртуці змяя па карцінах,
што ўпалі ў музеі.
Калі паміраюць планеты - застаюцца свінцовыя воды
І свісцячая песня пяскоў у расколінах скал.
Калі памірае каханне... Але каханне не памірае.
Яно вечна застаецца ў грудзях лікуючай тугою слоў,
Безнадзейным болем і непатольнай пяшчотай,
Калі нічым не дапаможаш, хаця сэрца аб зоры разбі.
Плач дрыядай, рагачы сатанінскай няшчыраю
ўсмешкай,
Львом куртатым кроч, слізгай самаахвярным змеем
Або падлай няшчаснай валяйся на ворыве лёсу -
Ўсё дарэмна. Няма дапамогі. І смерці няма ў кахання.
Чалавек толькі смертны. Але калі дрэвы не помняць,
Гарады не помняць, не помняць нямыя планеты -
Сэрца помніць каханне і попелам стаўшы з агню.
Аб пушыстым снезе бясконца яно ўспамінае,
Аб слядах на снезе, аб любых заснежаных веях,
Аб журботнай усмешцы і аб горкіх, апошніх,
бязважкіх
Пацалунках у вочы, запясці і вуснаў ражкі...
Скрухай поўнае, ўспамінае мёртвае сэрца
І аб тым, чаго не было і не будзе болей ніколі:
Аб агні ачага, аб неадчэпных цёплых дзіцячых
далонях,
Аб жаданні пакласці жыццё за яе і з успоратым горлам
Прыпаўзці і падохнуць ля ног, уратаваных табой.
Не забываючы здохнуць. Усё помніць і мёртвае сэрца
І кружляе з крыкам перадсмяротнай і ўсё ж
бессмяротнай тугі
Над магіламі мёртвых багоў,
над журботным спакоем зрынутых дрэў.
Над жывёламі, кінутымі на раллі,
Над планетамі мёртвымі і гарадамі -
Бессмяротнаю каняй, што моліць аб кроплі вады.
В колонках играет: for Aniol

LI 3.9.25
Ответить С цитатой В цитатник
 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку