Быў файным...
З раніцы наступіла на агрызак ад пружынкі з-пад крышкі аб'ектыва (у час падарожжа я яе згубіла, і прыйшлося дома кусачыкамі крамсаць другую, вялікую). Узрадавалася (добра, што я, а не сабака і не котка). Дакавыляла да канапы. Выцягнула з нагі. Балюча. І кроў (ааа, баюся крыві! так і прытомнасць можна страціць :)). Так мне і трэба, бачыла ж, калі рамантавала крышку, што разогнуты кавалак адляцеў некуды, але з-за сваёй выключнай ляноты не пайшла яго шукаць. Але цяпер ён у сметніцы. Добра, я магу спаць спакойна.... Настрой цудоўны! сёння я еду ў каледж разам з Наташкай!
----------------------------------------
Да інстытута дабіралася ў адзіноце. Сядзела, глядзела ў вакно і думала аб нечым прасторавым. Раптам адчула востры боль на левай далоні. Паглядзела - аса! ааааааа!!! як я баюся розных насякомых! Ускочыла і выбегла з тралейбуса. За што яна мяне? вось слухай потым розных .якія кажуць, што осы джаляць толькі ў выпадках самаабароны... Рука імгненна распухла, пачырванела і нагрэлася (з якіх часоў у мяне алергія? ці што гэта за бурная рэакцыя такая?)
-----------------------------------------.
На інстытуце дзяўчынак прачакала хвілін 10... Вось яны й выплываюць з метро... Наташка, заўважыўшы мяне здалёк крычыць: "Ой. Валя, ды цябе не пазнаць!"... Ага, таму вы й спазніліся аж на 10 хв. :). Паказала руку, пажальбілася... "Як?? Валя, цябе? а-ха-ха, о-хо-хо...як, ты не ўцякла? гы-гы-гы..." (мяне фактычна не магчыма ўджаліць, бо я раблю ногі, пабачыўшы монстра яшчэ здалёк). Утраіх ехалі ў каледж, і Наташка навучала Алену, каб тая не давала мне канспекты (бо павырываю з сярэдзіны старонкі :)), не паказвала фатаздымкі (бо абавязкова "на памяць" адзін сцібрю :)), не ездзіла разам дадому (бо "папрашу" правесці мяне на прыпынак :)), не садзілася за адну парту (бо буду да яе чапляцца з розным глупствам :))... Было весела... ехалі і ўтраіх смяяліся... Каля "Спадарожніка" я падумала, што мне не хапае Наташкі, з яе жартамі, аптымізмам, і жыццялюбствам, з яе часам бязглуздымі расповядамі аб яе прыгодах... І ў гэты час яна сказала, абарваўшы мае думкі: "Як мне цябе не хапае, Валя..."... Мне таксама...
-----------------------------------------------
На справаводстве з Фіфаняй разгарнулі старыя канспекты (з мінулага года, вядома, дома іх ніхто не адкрываў :), і знайшлі там старыя занатоўкі... Выкладчыца нешта бухцела пра ОРД, а нас панясло: "А памятаеш....?", "угу... гы-гы. А ты, памятаеш? ...".... Маленькі кавалачак паперкі, які можа абудзіць бязконцыя хвіліны радасці і суму....
-----------------------------------------------
З каледжа ізноў ехалі ўтраіх.... Хрумкалі найсмачнейшымі чыпсамі (нават чыпсы бываюць смачнымі, калі вельмі кушаць хочацца :)), грэліся, дзяліліся ўражаннямі апошняга дню...
Настрой цудоўны!!! як мала часам патрэбна чалавеку для шчасця....
LI 3.8.01