-Рубрики

 -неизвестно

 -Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Alia333

 -Сообщества

Читатель сообществ (Всего в списке: 1) ButchFemme

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 13.08.2003
Записей: 570
Комментариев: 1726
Написано: 3307

proЖизнь





Дождь - это всего лишь дождь... а плохим или хорошим его делает наше отношение к нему.

Апошняе...

Среда, 27 Августа 2003 г. 20:20 + в цитатник
Можа сапраўды ў апошнюю восень? Тады то было апошняе лета.... хаця яно ў любым выпадку было апошнім. Першым такім і апошнім... і больш яго ўжо ня будзе... Усё адышло ў мінулае... Сьмех... слёзы... Мае сонечныя прамяні й навальнічныя хмары... эх... сумна... самотна....
В колонках играет: ДДТ - В последнюю осень

LI 3.8.01

Дождж

Среда, 27 Августа 2003 г. 20:20 + в цитатник
Дождж... жжжжж... дачакалася.... цяпер унутры й звонку сё аднолькава...
Гляджу ў бок вакна... Кроплі павольна спаўзаюць па шклу... Празрыстая кропка... мяккі эліпс... кволы струменьчык... Аддалены гук фартэпіяна... клявішы ці кроплі? Чыесьці рукі дакранаюцца да клявіятуры ці кроплі апускаюцца на шкло?

Мяне зараз мог бы зразумець толькі адзін чалавек...
В колонках играет: Michael - Day Rizing

LI 3.8.01

Без слов

Вторник, 26 Августа 2003 г. 15:45 + в цитатник
Песня без слов.Ноч без сна.
Всё в своё время зима и весна.
Каждой звезде свой неба кусок.
Каждому морю дождя глоток.
Каждому яблоку место упасть.
Каждому вору возможность украсть.
Каждой собаке палку и кость
И каждому волку зубы и злость
Снова за окнами белый день,
День вызывает меня не бой.
Я чувствую, закрывая глаза,
Весь мир идёт на меня войной
Если есть стадо - есть пастух.
Если есть тяга - должен быть дух.
Если есть шаг - должен быть след.
Если есть тьма - должен быть свет.
Хочешь ли ты изменить этот мир?
Сможешь ли ты принять как есть?
Встать и выйти из ряда вон?
Сесть на электрический стул или трон?
В колонках играет: В. Цой - Песня без слов

LI 3.8.01

Грусть

Понедельник, 25 Августа 2003 г. 21:03 + в цитатник
- Чего такая грустная?
- Просто так
- Что случилось?
- Ничего, просто мне грустно...
- Почему?
- Потому что...
- Шикарный ответ! Что с тобой?
- Ничего, просто мне грустно...
- Почему?
- Я уже отвечала
- Ничего ты не отвечала!!! давай рассказывай
- Просто так. Ничего не случилось. Мне ПРОСТО грустно.
- Просто не бывает, что случилось???
- Да ничего не случилось! можешь ты понять или нет?
- Нет, что случилось?
- Ничего! Ни-че-го, НИЧЕГО не случилось!!!
- Чего ты хочешь, поорать на кого-то?
-... Я уже ничего не хочу...
И я повесила трубку.
Через пару минут телефон снова зазвонил. В слезах подымаю трубку:
- Что?
- Ты чё, ненормальная???
- Что...
- У тебя с головой всё в порядке???
- Что ты хочеш?
- Чё я хочу??? А ты знаешь, что это невежливо, даже по отношению к незнакомому человеку, а уж тем более ко мне... трубку кидать...
- ...
- Чего ты её кидаешь? Что я сделал? Я помогаю тебя, пытаюсь выяснить в чём дело, а она видетели характер демонстрирует. Чё случилось?
- ...
- Так поступают только свиньи. Почему ты молчишь?
- Я тебя слушаю
- Вот подумай над этим
- Пока
И я снова положила трубку... Он даже не понял, что я плачу...

LI 3.8.01

Бярдота

Воскресенье, 24 Августа 2003 г. 22:26 + в цитатник
Пачула дождж і расплюшчыла вочы.... азірнулася - ужо светла.... шэрае неба й кроплі па шклу... комп уключаны, але нікога побач з ім няма... Нацягнула коўдру... ага, коўдру... значыць, нехта ноччу мёрз, спрабуючы схаваць хаця б ногі пад халоднае пакрывала.... амаль з арнаментам.... але сінтэтычнае.... Заплюшчыла вочы, пачала ўспамінаць... Ноч.... шмат-шмат зор.... зусім мала ліхтарыкаў... глыбокая цемра.... наперадзе вялікая мядзьведзіца й вузкая сцяжынка.... Наступны кадр... Я чытаю яе дзёньнік, а яна пасапвае ў абдымку з мядзьведзяняткам.... Стала цёпла.... у вачах з'явіліся слёзы.... паглядзела ў расчыненае вакно й згарнула старонку... дзьве вялікія кроплі.... Мернае пасапваньне... ці то яе, ці то мядзьведзянятка... скурчыўшыся пад коўдрай.... Дзякуй....
Наступны кадр... пачула дождж і расплюшчыла вочы................

LI 3.8.01

мой страх

Суббота, 23 Августа 2003 г. 00:24 + в цитатник
Сяджу ў цемры й думаю...
ЦІ ВАРТЫ ДЗЕСЯЦЬ ХВІЛІН АСАЛОДЫ ДЗЁН, А МОЖА Й ТЫДНЯЎ ХВАЛЯВАНЬНЯЎ?

LI 3.8.01

З улюбёнага (або верш, які прымушае плакаць)

Суббота, 23 Августа 2003 г. 00:23 + в цитатник
Уладзімір Караткевіч
Воўк

Сaмцы сціснула пасткаю лапу.
Пахла дымам далёкіх стрэх.
Воўк кусаў акрываўленай зяпай
Сталь халодную, мерзлы снег.
Толькі ранкам яе пакінуў
І кружыў сярод бліжніх лоз
Адзінокі, як месяц над нівамі,
У траскучы гэты мароз.
Людзі ўдзень прыйшлі да адрынутай
І яе, заўважыўшы след,
Як жывую прынаду пакінулі
Ў дзень апошні глядзець на свет.
І ўвесь дзень мільгацеў за аблогай,
Дзе спляліся хмызы, як паркан,
Цень вялізнага, цень сівога,
Цень самотнага ў свеце ваўка.
Калі ж ноч сняжком лебядзіным
Закурыла на стужкі дарог,
Ён прыйшоў з бяспечнай лагчыны
І на снег поруч з ёю лёг.
Занурыўшыся, думаў сурова,
Быццам спаў, - ды спакойна так, -
Толькі ціха ўздрыгвалі бровы
Жаўтаплямыя, бы ў сабак.
Поруч з ёю, яшчэ не памёршай,
Ён прыпомніў леташні снег,
Сіні месяц, сустрэчу першую,
У руі той шалёны бег.
Што ж дарэмна выць і бадзяцца?
Калі людзі са зброяй прыйшлі,
Ён не мог, не жадаў падняцца
І пакінуць яе на зямлі.
Ён глядзеў не змаргнуўшы ў рулю,
Ён маўчаў, не дыхаў, не соп,
Узяўшы гарачую кулю
У шырокі пукаты лоб.
_________________
мой настрой:

LI 3.8.01

Дзесяты...

Суббота, 23 Августа 2003 г. 00:23 + в цитатник
Іван Пятровіч. Кіраўнік групы. Галоўны йінжынер. Выдатны спецыяліст. Чалавек, з якім я працавала ў адным КБ.
З ім у мяне звязана шмат успамінаў - і добрых, і дрэнных... як ён смяшыў мяне й крыўдзіў, як вучыў і караў, як праводзіў "экскурсіі" і прымушаў самастойна па некалькі гадзін вышукваць нумар, які мог мне сказаць адразу... Не хачу я нічога пісаць... Увогуле, жаданьне распісваць дзесяць момантаў у мяне знікла ўжо на чацьвёртым запісе, але я пачала й абавязана была скончыць.... Але на сёньня хопіць... Хопіць назаўсёды... Быў час і прайшоў, было жыцьцё й знікла, былі пачуцьці, засталіся ўспаміны...

"трэба жыць далей, дзень прыйдзе новы...."

LI 3.8.01

Cёмы... Восьмы... Дзевяты....

Суббота, 23 Августа 2003 г. 00:14 + в цитатник
Аляксандр (каля 35 гадоў)

Адной рукой падпёрла галаву, дзьвюма пальцамі другой набіраю спецыфікацыю... выгляд абсалютнай абыякавасці да ўсяго...
- Сумуеш?
- Не, працую.
- Табе тут самотна?
- Не, не самотна
- Стамілася?
- Не
- Не сумуй, праз тры гадзіны ўжо канец працоўнага дня
- Але заўтра з раніцы ён пачнецца ізноў...
- Але заўтра пятніца, а за ёй выходныя!
- Эх...
- А ведаеш, хутка будзе ў Заслаўлі фэст. У верасні. Кажуць, файны.
- Сапраўды?
- Так. І музыка там будзе файная. Варта з'ездзіць, адным словам.
- Ой, а калі?
- Дакладна ня ведаю, на пачатку верасня.
- Дзякуй за карысную йінфармацыю! Абавязкова буду!

Абмяняліся ўсьмешкамі, я ўключыла музыку й пачала заахвочана працаваць. Настрой узняўся. Дзякуй табе, Саша.

А фэст той адмянілі... таму што ў Полацку будзе святкаваньне дня друкара, а на два святы ў нашай дзяржавы няма сродкаў.... Вось так... А пакуль шчэ час ёсць, пачалась пабудова помніка... літары "У"... Чаму менавіта літары, тым больш менавіта "У" ніхто не ведае....
_________________________________
Наташа (19-гадовая дзяўчына. Дачка Алены)
Ведае сабе кошт... Заўсёды ганарлівая, самаўпэўненая.... Моцная....Аднойчы афармляла пашпарт на нейкі аб'ект і забылася пералічыць колькасць карысных рэчываў у йім (дакладней, ня ведала, што для кожнага аб'екту трэба пералічваць нанова й пакінула старыя лічбы). Па злоснай выпадковасьці яе памылку не заўважыла ні яе маці, ні Іван Пятровіч, ні Ўладзімір Анатольевіч... і пашпарт пайшоў далей па інстанцыях. І вось прыбягае да нас раз'юшаны кіраўнік усёй вытворчасці: "Дзе тая дзяўчынка, якая падлічвала колькасць каштоўных рэчываў?"... У КБ цішыня... Шаснаццаць вачэй глядзяць на яго й чакаюць працягу.... (а самой Наташы якраз няма). "Я пытаюся, дзе тая дзяўчына???" Здавалася, ён яе разарве на кавалкі... Здаравенны раз'юшаны мужык роў на ўвесь корпус... Праз некалькі хвілін у нашым пакоі сабралася тэрміновая нарада - што ж цяпер рабіць? пашпарт ужо дасланы заказчыку, а памылка толькі-толькі знайшлася, ды яшчэ такая... падсудная... Усё кіраўніцтва стаяла на вушах... усе раўлі, размахвалі рукамі, вінавацілі адзін аднаго й тыцкалі пальцам у нейкую паперку... А Наташка зашылася ў куце і назірала спужанымі вачыма за усім гэтым... Я ніколі не бачыла яе такой... ні да інцыдэнту, ні пасля... Як мыш... маленькая... спужаная... Слабая....
_____________________________________
Тацьцяна (жанчына сярэдняга ўзросту)
На яе кампе я працавала ў час яе водпуску. Чатыры з паловай тыдні. Урэшце яна з'явілася і я перабралася на йіншую машыну. На наступны дзень пасля яе з'яўленьня чую яе дыялог з Вольгай:
- Уяўляеш, пакуль мяне не было, нехта тут шчэ беларускую раскладку паставіў...
- Угу, уяўляю, і што?
- Як што? я цяпер нармалёва працаваць не магу, я ж звыклася, што ў мяне руская ды ангельская, а зараз як не пераключуся - сё беларуская выскоквае. Жах нейкі! І каму яна магла спатрэбіцца?
- Ну, нейкаму была патрэбна. А ты выдалі яе.
- Якое выдалі?! я не ведаю, якім чытам яе туды ўпіхнулі, а ты кажаш "выдалі"... І каму ў наш час патрэбна беларуская мова?
- Мы жывем у Беларусі...
- Я не жыву... А на гэтым месцы працаваў нейкі вар'ят...

LI 3.8.01

Чацьвёрты... Пяты... Шосты...

Пятница, 22 Августа 2003 г. 00:17 + в цитатник
Уладзімір Анатольевіч (проста добры чэл)

У мяне па горла працы, а я сяджу й малюю... Падыходзіць начальнік са спіны (я яго не бачу) і пытаецца: "Ну як там камплектацыя па 232? хутка будзе? як атрымліваецца, добра?" я ўзнімаю вочы й гляджу на яго, адначасова яго вочы апускаюцца ўніз, да маіх рук... Хаваць малюнак няма сэнсу... Хвіліна маўчаньня... Ён ізноў узнімае свае вочы да маех вачэй... усьміхаецца й кажа: "Бачу, добра атрымліваецца, вельмі прыгожа"...
І пабег некуды па справах...
________________________________
Вольга (адзіны чалавек з КБ, якога я ўвесь час спрабавала зразумець, ды так і не атрымалася)

Выходзіць з водпуску Вольга, праглядае маю працу й вышуквае там памылкі, кажа мне пра йіх і загадвае нічога не рабіць пакуль яна не разбярэцца. Я чакаю некалькі гадзін, потым пытаюся ў яе (раптам яна забыла?), яна просіць трохі часу... Увесь наступны дзень я яе не турбую з гэтым, але напрыканцы ня стрымліваюся, яна адказвае, што вось-вось скончыць сваю працу, і тады мы разам зоймемся маім заданьнем. На наступную раніцу я чакаю недзе паўгадзіны, бачу, што яна ізноў занятая й адкрываю той файл, у якім былі памылкі (яна мне з самага пачатку сказала, што трэ было выпраўляць), ан не. Файл не адкрываецца (толькі для чытаньня), і тут высвятляецца, што яна ўжо займаецца гэтым чарцяжом. Без мяне. Прычым працягвае працу над ім, ня выправіўшы памылкі. Праз некалькі гадзін яна скончыла працу над чарцяжом і надрукавала яго. З "памылкамі".... так званымі... Мне нічога не сказала, нічога не спытала, нават не падыходзіла... А памылкі аказаліся й не памылкамі зусім... Толькі вось навошта яна так зрабіла?
__________________________________________
Людміла (саракагадовая жанчына)

Тая ж самая Вольга пыдышла неяк да мяне й спытала, як надрукаваць з ворда кніжку. Некалькі гадзін я таройкалася з гэтым пытаньнем, спрабавала, высвятляла, шукала... знайшла... Падыходжу да яе, а яна сарамліва на мяне глядзіць і кажа: "А гэта не мне, а Людміле патрэбна было", Людміла, пачуўшы гэта, паварочваецца да мяне й надменна кажа: "Дзякуй, калі мне спатрэбіцца, я ў цябе спытаю", потым ідзе да плоттэра й працягвае друкаваньне кнігі метадам "ксераксу"...

LI 3.8.01

Першы

Четверг, 21 Августа 2003 г. 09:33 + в цитатник

Алена... (жанчына фатамадэльнай знешнасці гадоў 35)
Цішыня... мірнае пстрыканьне мышак... час ад часу рычаньне плотара... спакой...
Першыя кроплі дажджу спрабуюць дацягнуцца да шыбы расчыненага вакна.... нехта сказаў: "ура! дожджык", нехта "жжжах, ізноў дождж".... "дрэнны, брыдкі дождж", "добры, лагодны дожджык", "агідны", "прыемны"... Алена стаяла каля плотеру й глядзела ў вакно, а потым, калі ўсе змоўклі, вымавіла: "Дождж не можа быць добрым ці дрэнным: гэта проста дождж. А добрым, ці дрэнным яго робяць нашыя адносіны да яго"...
Я паглядзела ў вакно й падумала, што гэта сапраўды так...............................

LI 3.8.01

Трэці

Четверг, 21 Августа 2003 г. 09:33 + в цитатник
Слава (высокі дужы мужык (нечым падобны да мядзьведзя), недзе 40 гадоў)

Прынеслі нам кавун. Кожны адрэзаў сабе па невялічкаму кавалачку. На сподаку засталася шчэ недзе чвэрць. На ўсіх па-роўну не хопіць і ўсе, як выхаваныя людзі, адмаўляюцца. У перапынак пакой спустошваецца, застаецца толькі Слава. Я вяртаюся з перапынка раней, адчыняю дзьверы й бачу такую карціну: ён сядзіць каля сподаку й за абедзьве шчакі дабівае апошні кавалачак кавуна. Раптам Слава заўважае мяне. Замірае, неміргаючы глядзіць мне ў вочы, потым пачынае таропка жаваць і ўрэшце кажа: "А што ж ты думала, Алена, так і трэба, уціхую, пакуль ніхто не бачыць" й працягвае спакойна абгрызаць зялёную корачку.

LI 3.8.01

Другі

Четверг, 21 Августа 2003 г. 09:30 + в цитатник
Тамара... (мініацюрная жанчына амаль пенсіённага ўзросту)
Канец працоўнага дня... засталося хвілін дзесяць.... Лье дождж... Большасць народу без парасонаў... А Слава на машыне :) Народ пачынае напрошвацца да яго: "Падкінь хаця да метро". Відавочна, жадаючых больш, чым месц у машыне. Асабліва баіцца не ўлезці Тамара. Яна пачынае распытваць Славу, што ў яго за машына. Ён расказвае, а яна з выглядам вялікай знаўцы каментуе кожны яго выраз, прычым вышуквае толькі адмоўныя моманты. Так працягваецца некалькі хвілін. Бачна, што Славе гэта ўжо надакучыла. Дабіраюцца да багажніку:
Слава: А вось калі хто не памесціцца ў машыну, у мяне шчэ багажнік ёсць
Тамара, звяртаючыся да народу: Ой, на багажнік ня вельмі разлічвайце, ён малы
Слава: Нічога. Тамара Васільеўна, не хвалюйцеся, вы якраз туды памесціцеся.
Яна змоўкла й не вымавіла да канца дня ніводнага слова. А ў машыну сё-ткі памясцілася....

LI 3.8.01

Дождж...

Четверг, 21 Августа 2003 г. 09:30 + в цитатник
Дождж...
Абсалютная млявасць і абыякавасць да жыцьця...
Заўсёды трэба шукаць нешта, за што можна зачапіцца, што можа ўтрымаць... шукаць, трэба шукаць... трэба? шукаць?

LI 3.8.01

Ёсць думкі.... але не хочацца йіх выкладаць..

Воскресенье, 17 Августа 2003 г. 13:39 + в цитатник
Ёсць думкі.... але не хочацца йіх выкладаць...
Ёсць словы... але не хочацца йіх казаць....
Ёсць пачуцьці... але не хочацца йіх мець...
Ёсць ложак.... пайду, лягу й буду проста глядзець у паталок... Трэці дзень... проста глядзець і нічога не бачыць... проста слухаць і нічога не чуць... Проста...........

LI 3.8.01

Сёньня мой апошні дзень ператварыўся ў перадапошні

Пятница, 15 Августа 2003 г. 00:05 + в цитатник
Сёньня мой апошні дзень ператварыўся ў перадапошні... Падышоў начальнік і спытаў, ці не супраць я шчэ ў пятніцу выйсьці... Я нават не задумалася... А зараз... навошта? што вырашыць яшчэ адзін дзень? што зменіцца за гэты час? Зменіцца, вядома нешта зменіцца, але ці патрэбны мне тыя змены?
На пятніцу былі йіншыя планы, а цяпер... цяпер планы ізноў іншыя... Хм... сапраўды... Але ўсё, што ні робіцца....
Сёньня ўладкавалася на працу мая крэсная сястра. У МАЁ НПО. Заўтра ў яе першы працоўны дзень... а ў мяне апошні... Крыўдна, ды й... ня ведаю... зайздросна? Яна не будзе працаваць у МАІМ КБ, не будзе сядзець за МАІМ кампом, не бузе выконваць МАЮ працу, але... сё ж зайздросна... яе месца магло праз год стаць маім, а цяпер... Хаця, сё, што ні робіцца - да лепшага....
Нельга выказваць такія думкі... Калі з'яўляюцца - трэба хаваць, нікому не паказваць, але... дзёньнік на той заводзяць, каб выкладаць у яго розны бруд.
Я эгаістка, і я гэта прызнаю. Я думаю пра свой апошні дзень, і зусім не радуюся яе першаму дню... Няправільна гэта... А з другога боку.... магчыма ўсе людзі такія. Проста нехта скажа шчыра, а нехта схлусіць: "як я за цябе рада".
А з трэцяга боку, гэта не апраўдвае мяне. Трэба імкнуцца да лепшага, да чыстага й празрыстага..........

LI 3.8.01

Плюсы й мінусы сёньняшняга дня

Четверг, 14 Августа 2003 г. 00:05 + в цитатник
Пачну з дрэннага. Мінусы:
- Перадапошні працоўны дзень. Як бы мне не было тут цяжка й самотна, як бы мяне тут не крыўдзілі й я не крыйдзілася, як бы я не злавалася й не сумавала тут - сё роўна шкада развітвацца з гэным месцам. Ня ведаю... Не магу растлумачыць, чаму... Магчыма, я проста такі чалавек: заўсёды хутка прывыкаю й потым цяжка развітваюся, і ўвогуле стаўлюся да мінула неяк... ня так... люблю ў яго сыходзіць і блукаць там... Але заўсёды смутак агортвае.. светлы-цёмны - ўжо не істотна. Проста смутак.
- Згубіла мару. Ну, мару-не мару, але вялікае жаданьне, вялікую надзею. Хацела сабе фатаапарат набыць. Прафесійны. Хадзіла ў перапынак на Дынама - знаёмілася з коштам. 700 (семсот) баксаў... Прафесійны. Мыльніцы ад 20, мыльніцы з зумам ад 70, але мне яны ні з зумам, ні без не патрэбны... Толькі прафесійны. А грошай столькі няма... Вось і думаю - сё ж мыльніцу, ці Зеніт ледзь не савецкіх часоў... Не магу жыць без фатаграфаваньня, а мая Вілія на днях накрылася... медным тазікам :(
- Ехала на працу й з працы расплюшчаная па дзьвярному шклу. Паўгадзіны туды, паўгадзіны назад. Шыкоўна...
- Здорава лажанулася з адной з камплектацый на працы (аж самой сорамна было), з-за чаго нарвалася на справядлівы смех калег па КБ і незадаволенны позірк начальніка.
- Увечары схадзіла на кіношку, якую ўсе расхвальвалі. Насамрэч, фільм аказаўся не тое, не сёе. Ды й кампанія дурная.
- Дзень увогуле нейкі дурны ды разбіты, раструшчаны на кавалкі. Нават галава баліць.

Цяпер плюсы:
- Перадапошні дзень працы. Хутка ў мяне з'явіцца процьма вольнага часу. Можна будзе з раніцы адаспацца, днём папрацаваць над асабістым праектам, увечары файна пагуляць. Ноччу кінуць запіс у дзёньнік :)
- Фатаапарат. Сё ж я знайду сабе які-небудзь. Не мыльніцу, дык Зеніт, не Зеніт, дык мыльніцу з зумам... Што-небудзь да будзе, а то як я буду жыць?
- Ехала расплюшчаная, што немагчыма было паварушыцца, затое на дзьвюх нагах :)
- Лажанулася з камплектацыяй, затое выканала складаны чарцёж. Без памылак. Сама, без чыёсьці дапамогі. Потым сабрала камплект, склала некалькі схем, аформіла дакументацыю... Ганаруся сабой.
- Схадзіла на кіношку. Сё ж схадзіла. Сё ж паглядзела. Сё ж былі там цікавыя моманты.
- Дзень дурны, але ён ужо заканчваецца. Прыйшла ноч. А потым... ноч... зоры... неба... А яшчэ потым... раніца наступнага дня...

Сё ж такі, сё, што ні робіцца - сё да лепшага :)

LI 3.8.01

Чорнае й белае - пытаньне да народу

Среда, 13 Августа 2003 г. 01:00 + в цитатник
Што ёсць чорнае й што ёсць белае? З чым вы атаясамліваеце гэтыя колеры? Ці не шахматная дошка нашае жыцьцё? Тады фігуры... людзі? А хто йіх (нас) фарбуе? Самі? Ніхто не паўплывае на наш колер? Але ж дзе такое было, каб шахматныя фігуры самі фарбаваліся? ніхто... але нехто сё ж павінен выбраць... чорнае ці белае?


Стэрыатыпы... Адкуль яны ўзяліся й як іх пазбавіцца? Чорны - дрэннае, белы - добрае. Чорнае - боль, крыўда, смутак, гора, слёзы, страх. Белае - прыгажосць, радасць, чысціня, усмешка, пяшчота, дабрыня... НЕ ТАК... Насамрэч, не так... прынамсі, для мяне. Белае - абсалют. Але абсалютнае не з'яўляецца ідэальным. А калі й з'яўляецца, то толькі некалькі імгненьняў: потым становіцца брудным. Святло цягне да сябе, але забівае... сваім святлом. Святло забівае святлом! А яшчэ цеплынёй, той самай пяшчотай, дабрынёй, прыгажосцю... Ляцеў матылёк на святло ліхтарыка...


Белае... такога колеру ў прыродзе амаль не існуе. Пялёсткі рамонкаў (нехта зараз усьміхнуўся ), птушынае пер'е, камяні.. Чаму так мала? Гэта ж ідэал. Самае чыстае, самае светлае - і амаль няма. Ды й то што ёсць, бруд.


Й жыцьцё нашае... ніякая не шахматная дошка... а мы не фігуры на ёй. Няма людзей ні чорных, ні белых (калі стэрыатыпна атаясамліваць рысы характару з колерамі). Нават немаўлятка ўжо не белае. А чорныя... ня ведаю... я не сустракала ніводнага чалавека, які б не зрабіў хаця б адзін добры ўчынак у сваім жыцьці й у характары якога нельга было б знайсці што-небудзь станоўчае.


Вось і ўсё.


ізноў дарога...

Среда, 13 Августа 2003 г. 00:58 + в цитатник
Учора йшла праз дождж, сёньня - праз сонечны вецер... Злева-справа - сё тыя ж краявіды, наперадзе - адзін з трох працоўных дзён... Перадперадапошні... Трэці з канца... І радасна й сумна...


Тыдзень таму:

Чарцёж панэлі ўліку. Спрошчана, шкаф. Два з паловай метры ў вышыню, 80 см у шырыню...

- Чаму 80?

- Э-э-э... Іван Пятровіч выправіў. А што?

- Павінна быць 60.

- Дык было... а потым я тры дні перамалёўвала пад 80... Вось толькі надрукавала... цёпленькі шчэ...

- Што надрукавала, бачу. Іван Пятровіч памыліўся, трэба 60. Прыйдзецца яшчэ раз маляваць.

- Як? Яшчэ раз??? А можа проста сціснуць па баках?

- Не, цэху патрэбен дакладны чарцёж. Кожны элемент мае свае памеры, а так, калі ты сціснеш шкаф цалкам, яны зменяцца.

- А-а-а... Але ж прыйдзецца панова маляваць каркас, а потым у яго запіхваць элементы... Яны ж не памесцяцца...

- Так, не памесцяцца... Прыйдзецца йіх па-іншаму размяркаваць.

- Тады ж трэба будзе й Э3, і Э4, і ЗІП перарабляць...

- Прыйдзецца, але што зробіш... Малюй...

- Эх.. добра...

- Цяпер пяройдзем да АВР. Разгарні... Та-а-ак...З якой мадэлі ты ўзяла чарцёж?

- З дванаццатай. Трэцяе выпрабаваньне. Іван Пятровіч даў яе.

- Ён ізноў наблытаў... або не ведаў. Гэта прыблізны чарцёж, стары, а намі ўжо распрацаваны новы: выпрабаваньне трэцяе-А. Бяры яго й рабі тое самае, што зрабіла з трэцім.

- Гэта некалькі дзён працы.

- Я ведаю. Разумею. Але новы чарцёж больш дакладны. Цэху патрэбны такі. Малюй.


Праз гадзіну ў калідоры:

- Здароў!

- Здароў...

- Ты з канструктарскага?

- Угу.

- А я з цэху. Мы не любім вас, канструктароў.

- Дзякуй за шчырасць. Чаму ж?

- Таму што вы атрымоўваеце грошы за нікому не патрэбную працу. Мы НІКОЛІ НЕ КАРЫСТАЕМСЯ вашымі чарцяжамі. Вы іх малюеце толькі для сябе.

....

Да чытаючых гэтае глупства

Среда, 13 Августа 2003 г. 00:56 + в цитатник
Сё, што тут напісана й сё, што я шчэ збіраюся напісаць (або шчэ не збіраюся) - гэта не ёсць запісы ў дзёньніку. Сё, што вы бачыце тут - проста замалёўкі з майго ўласнага жыцьця. Моманты, урыўкі, кавалкі - як хочаце. Я б ніколі не занесла йіх дзёньнік (або занесла б, але ў іншай форме), і ў сваю чаргу ніколі не вылажу сюды, так бы мовіць, на людзі, запісы з свайго дзёньніку. Так што на нешта асабістае можаце не спадзявацца (з другога боку, сё што тут ёсць - так ці йінакш асабістае). У сувязі з гэтым, раю вам закрыць маю старонку, выкрэсліць з свайго нататніку спасылку на яе (калі яна там ёсць) і ніколі не ўспамінаць пра гэта. Але калі вам падабаецца калупацца ў гэтай бярдоце\брыдоце\лухце - калі ласка. Тады ўжо й, будзьце так ласкавы, пакіньце каментар для мяне.


Дзякуй за увагу.

Праз дождж

Среда, 13 Августа 2003 г. 00:55 + в цитатник
09:59 Я йшла праз дождж.......................Ноччу

Я йшла праз дождж.......................


Ноччу не спала......... танула ў цішыні...... блукала ў бязглуздых думках.......Застацца? Пайсці? Верыць? Спадзявацца? Чакаць?.. Вырашыла пакінуць на волю лёсу...


Неўзабаве пачало днець.... вылезла на балкон... холадна... ізноў схавалася пад коўдру...


Раніцай шпацыравала па ўжо знаёмым завулку... Злева - сцяна... справа - сцяна... наперадзе - разбітая дарога.... невядомасць.... Дождж біў па твары... вецер яго падахвочваў... мелкія й пранізлівыя кроплі... Было непрыемна.... самотна....


Дождж быў ужо мной... я была дажджом.... Праз некалькі хвілін хады мы былі ўжо адным цэлым... У заплечніку боўтаўся парасон, але ён быў мне ўжо не патрэбен... як і ніхто, і нішто ў той час... толькі дождж... толькі... але... бясконцасць... яе не існуе... нішто не можа быць бясконцым... нават час... нават дождж... нават сум... Я скіравала направа й апынулася паміж непрацуючым будынкам прахадной і мокрым брызентам фуры... Вецер сціх, а з ім і дождж... Я ўжо бачыла дзверы, у якія павінна была зайсці................................... і зайшла....



Запіс нумар два...

Среда, 13 Августа 2003 г. 00:53 + в цитатник
Сяджу й тупа гляджу ў блакітнае вакно...

Пішу сюды з няма чаго рабіць, увогуле лічу напісаньне інтэрнэт-дзёньніка дурной, нікому не патрэбнай справай. Хіба хто-небудзь сапраўды выкажа ТУТ свае пачуцьці? хіба ТУТ будуць чыесьці хваляваньні... НЕ, нічога тут не будзе... толькі бязглузды набор слоў, нікому не патрэбных, нічога невартых... проста словы........................... і кропкі................


Поиск сообщений в Alia333
Страницы: 19 ..
.. 3 2 [1] Календарь