Вторник, 13 Сентября 2005 г. 10:50
+ в цитатник
Абяцаў працяг - атрымайце.
На гэты раз "Простыя словы" - мне вельмі падабаецца.
Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы.
Гэта так проста, гэта так добра,
Як з галавою залезьці пад коўдру.
Прыцемкам сінім зімовай парою
Ў доме бацькоўскім ўсё так знаёма.
Ёсьць, чым сагрэцца, ёсьць, дзе схавацца
У доме бацькоўскім, у матчынай хаце.
Усё так надзейна усё так грунтоўна.
Што тут дадаць? Хіба што нічога.
Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы...
Дабранач, паненкі. Дабранач, панове.
-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-