Среда, 19 Апреля 2006 г. 13:52
+ в цитатник
учора вяртаўся ад стрыечнага брата дамоў...
на эскалатары паміж Кастрычніцкай і Купалаўскай пачуў ззаду "Жыве Беларусь" - хлопец з дзеўчынай убачылі бел-чырвона-белую стужку на заплечніку. "Жыве" адказваю. "Адкуль ты?". Я нават збянтэжыўся што адказаць? "з уручча ў сухарава"?, "са Сьветлагорску"? "У якім сэнсе?" пытаю. але эскалатар скончыўся, ды й рабяты нешта адказвалі сваім сябрам, якія ехалі ніжэй і пытаньні засталіся без адказаў.
ехаў потым далей у метро і думаў. беспартыйны я. я даўно маю намер далучыцца да якой "партыі". проста няма часу. да і ня ведаю да каго. 25-га ў скверы Купалы запісаўся ў "рух мілінкевіча", але нешта няма руху ад таго руху. я ў ніякім сэнсе не асуджаю.
думаю. проста трэба быць хоць чым карысным, "рабіць гісторыю"...
-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-