-Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в бусел

 -Интересы

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 27.01.2005
Записей:
Комментариев:
Написано: 1150

гняздо





Я - беларус, Беларусь я люблю,
Маю надзею і веру сваю,
Шчыра кладу я на сэрца далонь,
Я - беларус - так спрадвеку было.
Край ад пачатку Дняпра і да Буга,
Мы тут жывем бязь ніякай напругі.
Побач суседзі - мы зь імі ў згодзе
Слава табе, памяркоўны народзе.
Сярод аблокаў матляецца бусел,
Шклянка з вадою на белым абрусе,
Хлеба акраек у торбе мы маем -
Усіх пачастуем, усім адламаем.
Я - беларус - мне чужога ня трэба,
З чыстым сумленьнем гляджу я на неба.
Тут нарадзіўся, я тут застануся
Я ганаруся сваёй Беларусьсю!

лыжы

Понедельник, 26 Декабря 2005 г. 22:09 + в цитатник
усё пераносіцца - заўтра апошні працоўны дзень (нават поўдні - поўдні будзем лазіць па ждановічах, набываць лыжную амуніцыю), пасьлязаўтра едзем катацца на лыжах і ўсё - калядныя канікулы да 3-га студзеня.

depeche mode

Понедельник, 26 Декабря 2005 г. 14:50 + в цитатник
мусіць трэба з'езьдзіць
В колонках играет: iq48 vyjscie

LI 5.8.22 dm_vilnia_468x120.gif (468x120, 16Kb)

Без заголовка

Понедельник, 26 Декабря 2005 г. 12:27 + в цитатник
у суботу езьдзіў да Коласа ў Возера... я люблю ў яго бываць... паветра там цудоўнае... атмасфера, жыхары...
і сам Колас... ён такі даволі сапраўдны... без масак, без штучных вобразаў, без картынных дзеяньняў... сапраўдны і просты...

плянавалася ў суботу кан'яку выпіць, пагаварыць, але нешта я захварэў (мусіць прадула калі гатавалі шашлык) і пасьля трэцяе чаркі пайшоў спаць - перанеслі на наступны дзень...
раніцою настроіў якому-та ягонаму знаёмаму кампутар. знаёмы вельмі зьдзівіўся - гадзіну я сядзеў у яго на крэслі, мацаў клявішы, амаль нічога не рабіў і ўсё запрацавала... ну й пайшлі дапіваць кан'як...

дапілі, паехаў я ў Мінск.
а потым сядзелі з Мішам у піцэрыі "Тэатра" - на гэты раз з піцай і півам...

а ўначы я сьніў сон, у якім бачыў знаёмую Марыну, якую ня бачыў ужо два гады...
В колонках играет: Зьмiцер Вайцюшкевiч - Будзе дождж

LI 5.8.22

пальчаткі

Вторник, 20 Декабря 2005 г. 12:29 + в цитатник
учора згубіў пальчаткі, забыў у маршрутке...
сеньня спытаў у вадзіцеля і ён мне іх вярнуў... дзякуй яму!
не тое што пальчаткі уяўляюць сабою якую матэрыяльную каштоўнасьць, проста абвык я да іх - шэсьць зім разам
В колонках играет: Зьмiцер Вайцюшкевiч - Прыйдзi, мой каханы

LI 5.8.22

за здаровы лад жыцьця

Понедельник, 19 Декабря 2005 г. 15:33 + в цитатник
у нас ў канторы прапагандуецца здаровы лад жыцьця...
ніхто ня смаліць, калектывам не выпіваем, больш таго - калі-некалі разам праводзім час займаючыся спортам. напрыклад, улетку езьдзілі катацца на роварах ("Summer Party" :) ), зараз едзем катацца на горных лыжах. вось.
В колонках играет: N.R.M. - Рок-н-рол не ўратуе

LI 5.8.22

Без заголовка

Понедельник, 19 Декабря 2005 г. 12:49 + в цитатник
у апошні час даволі часта мяне ахоплівае пачуцьцё беспрычыннага страху й панікі.
ня ведаю прычын. не магу знайсьці.
В колонках играет: N.R.M. - Kraina

LI 5.8.22

Муракамі

Пятница, 16 Декабря 2005 г. 12:27 + в цитатник
вось хто чытаў "паляваньне на авец"?
з гэтае кнігі, калі я чытаў першы раз, мне запомніліся назвы - гатэль "Дэльфін" і кафэ "Данкін Донатс". культавыя назвы. але зараз перачытваю гэтую кнігу ў перакладзе іншага перакладчыка і выдадзеную ў іншай выдавецкай канторы. тут "Данкін Донатс" пераклалі як "Містэр Донатс". неяк уражаньне сапсавалася.
В колонках играет: iq48 vyjscie

LI 5.8.22

песенька

Четверг, 15 Декабря 2005 г. 18:26 + в цитатник
сеньня спампаваў з інэту крыху музыкі
сярод іншых песьня Вольскага... добрая песьня...
калі зразумею як - залью сюды

Калі ідуць на абардаж
І поўніць полымя прасьцяг
Да верху мачты экіпаж
Цьвікамі прыбівае сьцяг.

Даўно здалася нават сталь
І толькі зараз мы памром
Пад сьцягам, што ў прадоньне хваль
Зьнікае разам з караблём

У крыві краіны нашай бель
Прыходзіць час сьмяротных сноў
І нашай волі карабель
Няскораны ідзе на дно.

І сеньня ў вечны наш працяг
У неба на сьвінаньні дня
Уздымуць нас як волі сьцяг,
Якога й Богу нельга зьняць.
В колонках играет: Вольскі Лявон - Калі ідуць на абардаж (Паўстанцам)

LI 5.8.22

крама

Четверг, 15 Декабря 2005 г. 12:32 + в цитатник
у бліжэйшы час пайду ў музычную краму - набуду новае музыкі. і ў кнігарню зазірну - можа таксама чаго прыгляджу.
В колонках играет: Troitsa zhuravy

LI 5.8.22

здароўе

Среда, 14 Декабря 2005 г. 13:26 + в цитатник
каторы дзень ўжо дома няма кампутара - у брата.
спаць лажуся ў адзінаццаць. перад гэтым гадзіну-другую чытаю. з раніцы адчуваю сябе вельмі добра. і прачынаецца лёгка.
В колонках играет: The Beatles - You Never Give Me Your Money

LI 5.8.22

Віскулі

Четверг, 08 Декабря 2005 г. 14:11 + в цитатник
Чатырнаццаць год таму ў Белавежскай Пушчы былі падпісаны паперы, па якіх "скончыўся" Савецкі Саюз.
Для каго як, а я не вельмі сумую па Саюзе. Сябраваць краінам і людзям не перашкаджае ні мяжа, ні розныя грашовыя адзінкі.
В колонках играет: Крамбамбуля - Кураняткi (Cucelerim)

LI 5.8.22

машына

Понедельник, 05 Декабря 2005 г. 17:33 + в цитатник
Увесь дзень сеньня шукаў у каго запазычыць машыну, каб з'езьдзіць к бацькам і завезьці пральную машыну.
У некалькіх чалавек яна зламаная, у некалькіх вельмі спадрэбна ў вікэнд, у некаторых зусім няма.
Вырашэньне прыйшло нечакана. Адзін таварыш з малой радзімы едзе на тыдні ў Мінск.
В колонках играет: Баляда пра Шэйна - Баляда пра Шэйна-Джека О'Конелi i ягоны сiнi нос

LI 5.8.22

пераклад

Пятница, 02 Декабря 2005 г. 15:35 + в цитатник
вось паспрабаваў перакласьць сьвітанак...







Ніч нас дивує зірками,
Кожен шукає свою,
Вічного щастя немає.
Хтось заблукає, а хтось
Я так хочу, згадає про сонце,
Майбутнє своє віднайде.

Де він, мій день,
Де мій світанок,
Де сонце зійде - ніч заховає у сні.
День мій прийде
І розповість мені
Відповідь де, на всі питання мої.

Буду вітати я трави,
Буду долати мости.
В небі світанку всі барви
Хтось не побачить, а хтось,
Я так хочу, мене привітає,
І сонцю назустріч піде.

Не пускай в серце, не пускай
Сум ночей пустих,
Все минає, що було.
Зустрічай, сонце зустрічай.
Світанок стирає вчорашнє минуле.
Ти не втрачай, віри не втрачай
У ранкову мить,
Щоб почати все знову.
Пам'ятай, тільки пам'ятай,
Де сонце встає, там майбутн твоє.
Знаю...

Зоркамі ноч нас зьдзіўляе,
Кожны шукае сваю,
Вечнага Шчасьця няма-а,
Хтось заблукае, а хтось,
я жадаю, успомніць пра сонца
Каханьне сустрэне свае.

Дзе ён, мой дзень,
Дзе мой сьвітанак,
Дзе сонца ўзыдзе, ночка схавае ў сьне
Прыдзе мой дзень
І ён раскажа мне,
дасьць мне адказ на ўсе пытаньні мае.

Я абдымаць буду травы,
Буду адольваць масты.
У небе сьвітанка ўсе фарбы
Хтось не ўбачыць, а хтось,
я жадаю, мяне прывітае,
І сонцу насустрач пайдзе

Ня ўпускай у сэрца, ня ўпускай
Сум начэй пустых,
Усе мінае, што была
Сустракай, сонца сустракай.
Сьвітанак сьцірае учорашні сум.
Ты не губляй, веры не губляй
Ранішняй парой,
Каб пачаць усё зноўку.
Памятай, толькі памятай
Дзе сонца ўстае, там каханьне твае
Ведай...


В колонках играет: Мроя - Зямля

LI 5.8.22

фота

Пятница, 02 Декабря 2005 г. 01:18 + в цитатник
дадаў яшчэ крыху армейскіх фотак

C

Четверг, 01 Декабря 2005 г. 16:24 + в цитатник
C

Сука
Сьнежань
Сьмяяна
Сенхайзер
Самазвал
Сонца
Сібуйа
Саня
Сала
Сьнег
В колонках играет: N.R.M. - Odzirydzidzina

LI 5.8.22

Без заголовка

Четверг, 01 Декабря 2005 г. 14:26 + в цитатник
Пара Года адчыняе дзьверы і выходзіць, - а праз іншыя дзьверы заходзіць іншая Пара Года. Хтосьці ўскаквае, бяжыць да дзьвярэй: гэй, ты куды, я забыў табе сёе-тое сказаць! Але там нікога. А у пакоі ўжо іншая Пара Года - пасела на крэсле, чыркае сярнічкай, пачынае смаліць. Ты нешта забыў сказаць, - прамаўляе яна. - Ну так гавары мне, раз такая справа, я потым перадам. - Ды не, ня трэба, нічога асаблівага... А вакол завывае вецер. Нічога асаблівага. Проста памерла яшчэ адна пара года...
В колонках играет: N.R.M. - Pies'nja Padzemnych Szycharou

LI 5.8.22

пракалоўся

Вторник, 29 Ноября 2005 г. 14:13 + в цитатник
прыйшлося распавесьці маме, што зьбіраюся прывезьці ёй пральную машыну.
а то патэлефанавала сёньня і заяўляе - "буду купляць сабе машыну".
стой, гавару... ніхт
я сам, гавару, прывязу...
зараз шукаю аўтамабіль, штоб гэтую самую машыну прывезьці...
В колонках играет: Зьмiцер Вайцюшкевiч - Прыйдзi, мой каханы

LI 5.8.22

Без заголовка

Понедельник, 28 Ноября 2005 г. 14:48 + в цитатник
Навіна сумная...

24 лістапада быў падпісаны загад аб выключэньні Тацяны Хома "за грубае парушэньне правілаў унутранага распарадку". Дэкану факультэта міжнародных эканамічных адносінаў, дзе яна навучалася, аб`яўленая вымова "за неналежнае выкананьне сваіх службовых абавязкаў у часцы кіраўніцтва выхаваўчай работай на факультэце". Два тыдні таму Таццяна Хама была абраная ў Праўленьне Саюза нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы ESIB – буйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў і інтарэсаў студэнтаў у Эўропе. Афіцыйнай прычынай выключэньня адміністрацыя ўнівэрсытэта называе тое, што Тацьцяна прапусьціла 3 дні заняткаў без дазволу дэканата для ўдзелу ў Зьезьдзе ESIB у Францыі, дзе і адбываліся выбары новага кіраўніцтва арганізацыі.

У загадзе адміністрацыі гаворыцца: “адміністрацыяй унівэрсытэту выяўлены факт самавольнага і беспадстаўнага выезду студэнткі Тацяны Хомы ў Францыю і знаходжаньня яе ў гэтай краіне ад 11 да 14 лістапада 2005 году ў пэрыяд вучэбных заняткаў. Улічваючы складаную ўнутрыпалітычную сытуацыю і ўвядзеньне надзвычайнага становішча ў гарадах Францыі, учынак студэнткі Т.Хомы мог прывесьці да непрадказальных трагічных вынікаў. Паводзіны названай студэнткі неабходна кваліфікаваць ня толькі як надзвычай грубае (і ўжо ня першае) парушэньне правілаў унутранага распарадку ўнівэрсытэту, але і як адкрытую непавагу да БДЭУ як арганізацыі, якая нясе юрыдычную і маральную адказнасьць за забесьпячэньне бясьпекі студэнтаў у працэсе навучаньня”.

Супрацоўнікам інтэрната, дзе жыве Тацяна, загадалі не сыходзіць сёньня з працы, пакуль на працягу гэтага дня Тацяна Хома ня будзе выселеная.

Нагадваем, што Тацяна Хома зьяўлялася адной зь лепшых студэнтак курсу, большасьць сэсіяў у яе здаденыя на "выдатна. Тацяна таксама ніколі ня мела вымоваў, у тым ліку за пропускі заняткаў.

Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Унівэрсытэт можа згубіць сваіх эўрапейскіх партнэраў з-за выключэньня Тацяны Хома.

Так пагана на душы... шкада дзяўчыну... але больш пагана не ад таго...
былі б нармальныя студэнты - ніхто б сеньня у нархоз не прышоў... а так усе баяцца, ці камсамольцы...
усе назіраюць моўчкі, хто вочы апусьціць, бо сорамна, іншы ж скажа няўслых "добра што ня я" ці яшчэ горш "Так і трэба"

эххх
В колонках играет: Dire Straits - Expresso Love

LI 5.8.22

Без заголовка

Понедельник, 28 Ноября 2005 г. 13:23 + в цитатник
значыць, распавядаю спачатку пра кіно.
хадзіў у суботу ў кіно з дзеўчынай. у дзеўчыны добрая попа. не сакрэт, дзеля яе я і ішоў.
дамовіліся сустрэцца каля акадэміі навук пад аркамі. я, вядома, прыйшоў ледзь-ледзь раней (на 20 хвілін).
спачатку ад няма чаго рабіць пачаў нагамі гарнуць снег у кучу. проста так. тут мне прыйшла ў галаву добрая думка. уявіце сабе авальны торт. ну, як быццам узялі з картону выразалі 30 аднолькавых авалаў і склалі.
вось, значыць, я зрабіў 2 такіх авала-пастамента. на адным паставіў сьлед свайго правага чаравіка. прыняў сакраментальную паставу - архітэктар бусел глядзіць сваё тварэньне, якое прэтэндуе на сусьветную вядомасьць.
было задумана рамантычна - яна прыходзіць, бачыць мяне ў такой паставе і пытае - "што гэта?". ну або што-небудзь падобнае. а я павінен быў выдаць - сьлед чалавека ў маштабе 1:1...
і праз 3 секунды дадаць - правы.
тут павінен уступіць у гульню другі такі авал (парожні).
ну, не складана здагадацца, што на другім авале след павінна была пакінуць яна.
па задуме аўтара (мяне) гэта павінна было неяк зблізіць нас.
прыгожа? а то ж...
ну і як усё ўжо здагадаліся - нічога гэтага не адбылося.
т.к. яна мяне не разгледзела, то стала тэлефанаваць мне. я выйшаў з ролі, пачаў махаць рукой, што я тут, яна падышла.
я ёй - во, глядзі - сьлед
яна - ну ды
я не стаў рабіць акцэнты і вырашыў, што задумка не пракаціла.
далей я, значыць, жартаваў, юліў, клоўнічаў - усё як мае быць.
зайшлі ў кіназалю, сьвятло марудна згасла, і тут яна дастала з сумачкі...
высілак, барабанны дроб...
зефір у шакаладзе ў шапаткім пакаванні (а хто б зьдзівіўся калі б гэта былі чыпсы з джынтонікам)
я адпусціў яшчэ пару жартаў па фільме - міма.
паглядзелі, выйшлі.
я - як фільм?
яна - добрае кіно.
я (трохі з жартам) - так, нічога фільм, праўда - крыху соплі...
сакраментальная фраза - вось калі б сцэнары пісаў Хэммінгуэй, то фінал быў б зусім іншы...
яна - ну, Хэммінгуэй не рамантычны пісьменнік.
вельмі я жадаў сарвацца і папытаць "Дарагуша, а якія творы Эрнэста вы чыталі?"
але бусел добра выгадаваны малады чалавек.
і ён проста з жартам з'ехаў з гэтай тэмы.
таму як бусел зразумеў, што ніякіх такіх твораў Хэммінгуэя дзеўчына не чытала, а ставіць яе ў нязграбнае становішча буслу не жадалася, таму як у дзеўчыны вельмі добрая попа і буслу вельмі жадаецца за гэтую попу патрымацца... :)
пака-пака - тэлефануй
выпраўляць яе ў серабранку я не меў аніякага жаданьня.
на гэтым частка першая скончылася.
вывады - а ўсё проста -
аб чым гэта гаворыць?
гэта гаворыць аб тым, што з узростам я станаўлюся ўсё больш патрабавальным да людзей, да дзеўчын у асобнасьці,
гэта ў сваю чаргу гаворыць аб чым? а аб тым, што падсьвядома я шукаю не проста задніцу ў пасьцелю, а нешта большае...
В колонках играет: Dire Straits - Expresso Love

LI 5.8.22

Віншую

Понедельник, 21 Ноября 2005 г. 12:44 + в цитатник
Віншую паважаных грамадзян і жыхароў Украіны з гадавінаю памаранцавай рэвалюцыі.
Жадаю каб усё ў іх атрымоўвалася. Ну ня ведаю чаго яшчэ жадаць. Посьпехаў.

P.S. Можа ўлетку будзем сваю рэвалюцыю сьвяткаваць :)
В колонках играет: The Beatles - Revolution

LI 5.8.22


Поиск сообщений в бусел
Страницы: 18 ... 12 11 [10] 9 8 ..
.. 1 Календарь