-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в OlgaMaya

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 21.01.2013
Записей:
Комментариев:
Написано: 9





Цудоўныя радкі...

Четверг, 11 Сентября 2014 г. 23:45 + в цитатник
0a2997cd46005bb87e39027d7593824d (600x600, 46Kb)
Калі ўсе згублены ключы,
калі ні шанцу,
анічога -
усё ж ідзі,
любі,
крычы
і пасягай на перамогу.
Алесь Разанаў
Рубрики:  Поэзия и проза

Неверагодна цудоўныя вершы Уладзіміра Караткевіча пра каханне

Четверг, 24 Января 2013 г. 23:59 + в цитатник
караткевич (184x142, 3Kb)
О каханне маё бясконцае,
Не ўцякай ад мяне, пашкадуй!
За табой, як за светлым сонцам,
Па штодзённай дрыгве іду.

Чарада нада мной жураўліная,
Пада мною – балот віры,
Журавінамі, журавінамі
Кроў мая на куп’і гарыць.

На шляху толькі чорная лотаць,
А за мной, ад маёй крыві,
Утрапёна квітнеюць балоты
Смолкай песень, пярэснай любві.

Кроў сплывае. Няма спакою.
І калі ўпаду нежывы,
Красаванне кветак жывое
Застанецца на месцы дрыгвы.

***

Крокі ўначы

Цёплы дзень дагарэў. Скача полымя з гулам,
Саснячок над ракою ў зялёнай імгле...
За дзень сонцам з вадою ўвесь твар абцягнула,
Ногі ў голках сасновых. Далоні ў смале.
Ўвесь дняпро ў кругах: ходзіць рыба шалёна.
На слупах фарватэрных – скупа – агні.
Побач з намі – чырвоны, наводдаль – зялёны,
Наш адзін, а ў таго у прадонні – двайнік.
Раптам – водар халодны свежага сена.
Раптам плеск. Гэта стог, вялізны, да хмар,
На чаўне, што не большы ніяк за палена,
Быццам прывід, плыве на зялёны ліхтар.
Над ракою дымок. Ціха полымя шастае,
Ты і я ў будане на сене ляжым.
Калі ёсць на зямлі дзве унцыі шчасця, -
Ўсё яно, без астачы, у сэрцы маім.
Што шукаў ты ў чужой зямлі, чалавеча?
І нашто імкнуўся сябе ашукаць,
Калі вось пад рукой тваёй цёплыя плечы,
Вось віно і вогнішча, ноч і рака.
І кахаю, як быццам стакрот паміраю,
Поўны кожнай пражытай сваёй вясной.
О ўтрапёны агонь, як ты хутка згараеш,
І якая кароткая летняя ноч!
У вялікім спакоі зямлі шырокай,
Да якога праз хвалі мы праплылі,
Раптам крокі, мерныя, гучныя крокі
Проста ў вуха, прыціснутае да зямлі.
Нехта бераг трасе цяжкімі нагамі,
Нехта ноч разрывае, бы глупства чаўпе.
Не палохайся. Гэта не зубр і не мамант,
Гэта бакеншчык гасіць ліхтар на слупе.
Цішыня. Над вадою туманныя вежы.
Дай мне гэту зямлю з табою абняць.
Ты – празрыстасць, ты ўся – нерухомая свежасць,
Ўся – глыбінная, аж да канца, цеплыня.
Ты не чуеш, як падаюць росы патокам,
Як гарлачыкам трызніцца новы дзень,
Як нячутнымі, як салаўінымі крокамі
Над вялікай ракою каханне ідзе.

***

Нават сцюжным зімовым вечарам
Або ўвосень, як зліва лье,
Як цябе я на вуліцы стрэчу –
Падгінаюцца ногі мае.

Што казаць пра майскае ранне,
Калі ў росах салоўка б’е?
Што скажу я табе, каханы?..
Падгінаюцца ногі мае.

Што скажу са сваёй гаротай?
Хаты побач, а...
кроч не кроч,
Будзе тое ж:
салоўка, журбота,
Цыгарэты агеньчык ля плота
І маўчанне ў цёплую ноч.

Будзе тое ж:
начныя лукі
Без світання.
Салоўка пяе.
Пакахай жа, вазьмі на рукі –
Падгінаюцца ногі мае.

***

Ў бездарожжа для тых, каму шчаціць,
Дагарае ўначы маё сэрца...

Ты дала мне імгненнае шчасце,
Я табе даў за гэта – бяссмерце.

І калі ты падзякаю, болем
Азарыла мне прорвы сусвету,
Я сказаў:
“Больш, напэўна, ніколі
Мы на свеце не ўбачымся гэтым.

І табе – хай нас людзі рассудзяць –
Я зайздроснай аддзякую доляй:
Ты – ніколі – мяне не забудзеш,
Ты мяне не пабачыш – ніколі.

Ў ноч самоты, і ў цемры магілы
Будзе смага адна тваёй доляй:
Ты забыць мяне будзеш не ў сілах,
І са мною... ніколі.
Ніколі.

***
Стаю ўначы ў завіруху –
Аддаўся наплыву мар.
Ноч уважная слухае,
І вецер гайдае ліхтар.
Што са мною – не знаю.
Сэрца трывогу б’е.
Кахаю?
Здаецца, кахаю.
Напэўна, кахаю яе!
Клянуся зарою вяснянай
І тым, што міне зіма, -
Няма ў мяне іншай каханай,
Іншага друга няма.
Кахаю... у хустцы і ў косах,
Ў завею і летні гром,
Кахаю абутую й босую,
З кнігамі і з сярпом.
З ёй – радасць, адному – гора.
На гэтым цвёрда стаю.
Ноч крочыць,
І чуюць зоры
Клятву маю.
Рубрики:  Поэзия и проза

Метки:  

"Найти и потерять" (мой рассказ) есть и бел.версия "Агапэ"

Четверг, 24 Января 2013 г. 21:55 + в цитатник
9468 (410x447, 199Kb)
ИХ первая встреча…
Это случилось два года назад. Весной. В тот день шел дождь. Первый, мягкий и холодный… Он застилал собой все, как туман. ЕЙ нравилось идти просто так, без зонта. Наверное, первый раз в жизни ЕЙ нравился дождь… Нет, он нравился всегда. Как та гроза прошлым летом, которая, словно стеной, так стремительно приближалась, а ОНА стояла босиком на горячем колком песке и, как завороженная, ждала, когда капли упадут ЕЙ на ладони. Но сейчас был другой дождь, городской и скучный. Мелкие, словно бисер, капли ударялись о речную гладь. Парень и девушка стояли на самой нижней ступеньке моста под зонтом и бросали в реку крошки белого хлеба паре белых лебедей.
Все было как сквозь туман… Все как во сне… Только шум дождя связывал сознание с реальностью.
Пара лебедей и пара влюбленных… ОНА поднялась на мост. Вокруг больше никого, несмотря на большой город. Хотелось побыть одной. Иначе было невозможно…
На мосту ОНА увидела молодого человека. Появился ОН внезапно. Еще минуту назад здесь, кроме НЕЕ и парочки на берегу, никого не было.
ОН стоял, облокотившись на перила. У НЕГО тоже не было зонта. Казалось, ОН бродил под дождем весь день – ОН промок насквозь. Такой черный плащ и такие черные волосы… ОНА прошла мимо, не придавая ЕГО появлению никакого значения. Мало ли различных прохожих. Видимо, этот романтик захотел побыть в одиночестве. Романтик… Почему-то ЕЙ ОН показался именно таким. ОНА часто думала над характерами людей, которых встречала мельком на улице, но сейчас ничего не хотела знать об этом человеке. Просто ничего. Хотя бы несколько часов ни о чем не думать, и ничего не знать. И ЕЙ бы это удалось, если бы не какое-то странное чувство. Тревога или любопытство, не понятно, но что-то заставило ЕЕ оглянуться…
ОНИ были прекрасной парой…
После той встречи на мосту в дождливый скучный день ЕЕ жизнь изменилась навсегда. Любовь пришла. Любовь заставила поверить в себя. Любовь пела: «Я существую, настоящая, искренняя и глубокая…» Жизнь снова обрела смысл.
ОН пришел тогда, когда ОНА так нуждалась в НЕМ, но не осознавала этого. ОН пришел в дождливый день, когда ОНА была совсем одна. Пришел вместе с дождем, невероятный и загадочный. ОНА оглянулась, увидела ЕГО и сразу узнала. Это был ОН, тот самый, которого ОНА всегда ждала.
А ОН… ОН полюбил ЕЕ с первой встречи. И ЕМУ казалось: это навсегда. Навсегда любовь, навсегда ЕЕ зеленые глаза, теплые нежные поцелуи, встречи, телефонные разговоры до полночи. Но, видимо, СУДЬБА решила, что «навсегда» - это слишком долго.
Теперь ОНА уже не винит себя, что не смогла сохранить любовь. И ЕГО не винит. ОН тоже пытался… До последнего вздоха их поющей любви.
ИХ последняя встреча…
Маленький уютный домик на окраине города… Кажется, тогда за окном тоже лил дождь, как и в день их первой встречи. ОН стоял около окна, смотрел на НЕЕ. Но теперь это был совсем другой взгляд. ОНА сидела в кресле, укутавшись в мягкое одеяло. Время той ночью тянулось в тысячу лет. Но ИМ обоим не хотелось, что бы это заканчивалось, каким бы горьким не было прощание…

- Мы спасли друг друга, - ЕГО голос прозвучал будто изо всех уголков комнаты, - и потеряли… Я должен был это предвидеть, должен был не приходить больше.
- Ты всегда говорил правду… романтик,- отозвалась ОНА, - всегда…
- Зато ты всегда лгала. Мне и даже себе. И сейчас в глубине души тоже лжешь.
- Я говорю то, что чувствую, и не смей называть мои чувства ложью. Днем и ночью я только и думала, как начать любить все вокруг себя. Потом появился ты. Зачем?
Глупый вопрос.. ОНА знала это. Спросила нарочно, что бы причинить боль, но ОН все понял. ОН всегда все понимал.

Но теперь, что жалеть? ОН ушел навсегда. После дождя, когда за ним захлопнулась дверь, ОНА плакала так, как никогда еще в жизни. Смешалось все: боль, нежность, обида, любовь, недосказанность… Но больше в чувствах к нему было любви.
И ОНИ не сохранили ее…
Никогда ОНА больше не впустит в сердце воспоминания. Ни то, что было до НЕГО, ни то, что будет после. И вот теперь только ЕЕ «есть» имеет значение. А ЕЕ «было» уже навсегда в прошлом.
«Да, ты был прав, любовь моя, когда сказал, что я всегда лгала себе. Ты БЫЛ прав. И ты все понимал… Но ты ушел, и я не найду в себе сил простить тебя и… забыть».
Рубрики:  Поэзия и проза

Метки:  

Понравилось: 1 пользователю

Свяшчэннае пісанне ў прадмовах Францыска Скарыны (мая курсавая на 2-м курсе)

Четверг, 24 Января 2013 г. 21:36 + в цитатник
біблія (176x257, 15Kb)
image002 (200x216, 14Kb)
Францыск Скарына… Кожнаму беларусу вядома гэтае імя. Наш першадрукар, перакладчык, гуманіст імкнуўся прынесці веды і асвету на беларускія землі. У яго асобе ўсе мы, несумненна, бачым чалавека моцнага духоўна і маральна, які заўсёды падпісваў свае працы “Франциск Скорина с Полоцка” і ганарыўся гэтым.
“Францыск Скарына – сын свайго часу, сваёй “вялікай” эпохі, якая ўвайшла ў гісторыю сусветнай культуры пад назвай Рэнесансу. Як самабытны мысліцель Францыск Скарына склаўся, безумоўна, на айчыннай, усходнеславянскай глебе, на праваслаўна-візантыйскіх традыцыях. Ён добра ведаў усходнеславянскую рукапісную кнігу, шырока выкарыстоўваў творы ўсходняй патрыстыкі”, - слушна піша Адам Іосіфавіч Мальдзіс [Мальдзіс 1988, 3] . Але каб лепш зразумець яго як асобу, неабходна колькі слоў сказаць пра тую эпоху, той час, у які фарміраваўся характар нашага першадрукара.
Увогуле XV-XVI стагоддзі былі ўздымным, апагейным перыядам развіцця нашай дзяржавы. Паводле У. А. Калесніка, “ у пачатку XVI стагоддзя краіны Заходняй Еўропы перажывалі час духоўнага пералому. Феадальная саслоўная сістэма, што існавала вякамі і асвячала сваю справядлівасць імем Бога, цяпер дала трэшчыны, а ў іх узыходзілі парасткі новага, буржуазнага ладу. Паступова феадальна-саслоўныя народнасці з іх сепаратызмам рыхтаваліся перарасці ў буржуазныя нацыі, вярхі якіх складуць замест прывілеяваных феадалаў дзелавітыя людзі “трэцяга” грамадскага саслоўя. Паказчыкам гэтага працэсу было ўзвышэнне нацыянальных моў” [ Калеснік 1988, 217] .
Можна гаварыць, што ў гэты час на нашых землях зараджаецца новая беларуская літаратура, ідзе зварот да жывой мовы народа, на якую Францыск Скарына і перакладаў Біблію.
Эпоха Рэнесансу вызначалася шматграннасцю, абсягам усяго створанага, светлай ідэяй асветы, высокім патрыятызмам і чалавекалюбствам. Прадвеснікамі новага часу, часу змен і адкрыццяў, сталі вучоныя, рэфарматары. Вялікае значэнне атрымлівае адукацыя, веды. Пачынае больш цаніцца, у параўнанні з Сярэднявеччам, чалавечае жыццё. У гэты час практычна завяршыўся працэс фарміравання беларускай народнасці. “На Беларусь усё больш шырока пранікалі ідэі заходняга Адраджэння, яго гуманізм, вальдумства, патрыятызм. Узнікла вялікая патрэба замацавання маладых парасткаў рэнесансавага гуманізму на беларускай глебе. Менавіта гэта і здзейсніў вялікі сын беларускага народа Францыск Скарына”, - адзначае У. А. Калеснік [ Калеснік 1988, 217] .
У гэты час узнікае цікавасць да мірскога жыцця. Менавіта для чалавека свецкага пісаў свае прадмовы Францыск Скарына. І напісаны яны на тагачаснай старабеларускай мове, якая выконвала функцыі агульнадзяржаўнай мовы Вялікага княства Літоўскага. Увогуле, эпоха Адраджэння, яе ідэі і матывы адлюстраваны ва ўсіх галінах навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва. У гэты час жылі і тварылі Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Уільям Шэкспір, Лопэ дэ Вега, Джардана Бруна і інш. Культура ў гэты перыяд выйшла з-пад поўнай апекі царквы. А галоўнае для беларускай культуры – гэта тое, што эпоха Адраджэння дала нам Францыска Скарыну – чалавека незвычайнага таленту, гуманіста, асветніка, медыка, вучонага.
Асобе і творчасці Францыска Скарыны прысвяцілі свае працы шаноўныя навукоўцы. Адну з першых спроб аналізаваць дзейнасць Ф. Скарыны здзейсніў П. В. Уладзіміраў у 1888 годзе. У сваёй доктарскай дысертацыі ён аналізаваў і апісваў пераклады кніг Бібліі асветніка і іх афармленне [Уладзіміраў 1888] .
Неаднаразова ў сваіх навуковых працах звяртаўся да асвятлення перакладчыцкай працы нашага першадрукара А. І. Жураўскі, які кваліфікаваў моўную аснову твораў і перакладаў Францыска Скарыны.
У. А. Калеснік пісаў: “Францыск Скарына быў не толькі сынам новага часу, а перш за ўсё, сынам роднага краю” [ Калеснік 1988, 226] . Усё, што ён рабіў – ён рабіў дзеля карысці свайго народа. Ён сцвярджаў роўнасць усіх людзей, заклікаў любіць і шанаваць роднае слова. Яго працы адыгралі тытанічную ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці. У сваіх прадмовах ён прапаведаваў патрыятызм, згоду, мір, узаемапаразуменне і роўнасць паміж дзяржавамі і веравызнаннямі. “Гістарычная заслуга Скарыны найперш у тым, што ён не толькі глыбока зразумеў вялікую гістарычную ролю кнігадрукавання як сродка культурнага прагрэсу народа, якое адкрывала нябачныя датуль магчымасці ў распаўсюджанні асветы, навукі, культуры, але і заснаваў яго ва Усходняй Еўропе” [Чамярыцкі 1990, 18].
Сапраўдным здабыткам для нас з’яўляюцца прадмовы Францыска Скарыны да перакладаў біблейскіх кніг.
Прадмова – гэта ўводны тэкст, слова да чытачы ці нататка аўтара, перакладчыка, рэдактара або выдаўца, змешчаная ў пачатку кнігі, асобнага літаратурнага твора або навуковага артыкула. Упершыню на ўсходнеславянскіх землях узнікла ў X – XII стагоддзях, але шырокае распаўсюджанне атрымала менавіта ў эпоху Адраджэння ў сувязі з развіццём кнігадрукавання і ростам аўтарскага самаўсведамлення. Францыск Скарына ўвёў прадмову ў шырокі ўжытак, надаў ёй маральна-эстэтычны і філасофска-асветніцкі змест. Варта ўспомніць, што раней, у часы Сярэднявечча, аўтары не падпісвалі свае працы. Лічылася, што яны не павінны пакідаць свае імёны для нашчадкаў, што кожная думка створана Богам. Францыск Скарына ж адмовіўся ад ананімнасці, і ў сваіх прадмова выявіў сваю творчую асобу як
пісьменніка, перакладчыка, выдаўца. Ён ўсведамляў сябе як асобу, якая мае права на вядомасць.
Аснову літаратурна-публіцыстычнай спадчыны Францыска Скарыны складаюць 50 прадмоў. 21 з іх мае назву “предословие” (радзей
“предсловие”, “предъсловие”), 25 – “сказание” (пераважна да
новазапаветных
кніг), 2 названы па-беларуску прадмовамі (“предумолва” да кнігі Ісуса Навіна і “предмова” да “Апостала”), і 2 не маюць жанравай адзнакі (да “Пасхаліі” і “Малой падарожнай кніжкі”).
Прадмовы Францыска Скарыны сведчаць пра новы падыход нашага асветніка. Да яго ніхто нічога падобнага не рабіў. Вядома, жанр прадмовы ўжо існаваў, і Францыск Скарына, несумненна, быў знаёмы з ім, чытаў прадмовы сваіх папярэднікаў, вучыўся ў іх. Але менавіта Ф. Скарына ўдасканаліў кампазіцыю і змест прадмовы, ператварыў яе ў крыніцу ведаў, павучальных асноў. Яго прадмовы нясуць у сабе шырокі спектр вобразаў, глыбокі асветніцкі, грамадзянскі, патрыятычны сэнс. Яны не толькі раскрываюць змест біблейскіх кніг, яны яшчэ і вучаць. Слушна адзначае ў сувязі з гэты У. Калеснік: “Усе прадмовы да яго (Скарынавых) выданняў можна чытаць як алегорыі, у якіх поруч з прамым асветніцкім зместам разгортваецца змест іншасказальны, падтэкставы – ланцуг намёкаў на тое, як трэба ўспрымаць родную гісторыю і сучаснае грамадскае жыццё на канве элінска-біблейскага канона, для таго часу – вышэйшай нормы” [ Калеснік 1988, 226] . Да таго ж прадмовы – адзіная крыніца, якая дазваляе нам скласці ўяўленне пра светасузіранне нашага асветніка. У сваіх прадмовах Францыск Скарына выказвае ўласныя думкі, свае адносіны да напісанага. Ён імкнецца зацікавіць чытача, простага чалавека, давесці значнасць чытання біблейскіх кніг. “Гэта – звернутыя да шырокага чытача шчырыя, пранікнёныя словы мудрага настаўніка, у якіх ён цярпліва і зацікаўлена тлумачыць і раскрывае агульнадаступнаю моваю змест, вобразы і духоўную карысць таго ці іншага біблейскага твора, імкнучыся наблізіць яго да маладасведчанага чытача.
Лаканічныя, афарыстычныя, надзвычай змястоўныя, гэтыя прадмовы насычаны багатай інфармацыяй, разнастайнымі звесткамі па гісторыі, геаграфіі, культуры, літаратуры, філасофіі і праву народаў антычнага свету”, - адзначае М. Прашковіч [Прашковіч 1970, 21].
Прадмовы Францыска Скарыны спалучаюць гарманічнае адзінства зместу і формы. Асветнік імкнуўся зрабіць біблейскія тэксты максімальна зразумелымі для кожнага. І сапраўды, яны вельмі спрошчваюць чытанне і разуменне Бібліі. Для чалавек, які толькі пачынае адкрываць для сябе Свяшчэннае Пісанне, прадмовы Францыска Скарыны – лепшы дапаможнік. Ва ўсіх біблейскіх тэкстах вялікі асветнік вызначаў галоўную ідэю, тэму, мэту, а пасля раскрываў іх глыбокі змест. У сваіх прадмовах ён захапляецца Бібліяй, бачыць у ёй пачатак усяго існага. Да простага свецкага чалавека Скарына імкнецца давесці, што толькі ў Бібліі можна знайсці адказы на ўсе пытанні. Біблія здольна выхаваць годнага чалавека, грамадзяніна-патрыёта. І Скарына як ніхто гэта ўсведамляў, таму і ўзяўся за пераклад галоўнай кнігі хрысціян.
Хрысціянская царква кніг выдатнага беларускага асветніка і гуманіста не прыняла. І гэта пры тым, што папулярнымі яны сталі ва ўсёй Усходняй Еўропе. У цяжкія часы гісторыі беларускага народа яны былі прыкладам існавання роднай мовы і барацьбы за яе, за нацыянальную культуру.
Этыка беларускага гуманіста грунтавалася на шматвяковым вопыце чалавецтва, на хрысціянскай і народнай маралі. Гэта для нас сягонняшніх павінна мець вялікае значэнне, бо ўвесь гэты вопыт даступны і адкрыты для кожнага праз тэксты Свяшчэннага Пісання і прадмовы да яго. На нашых землях Францыск Скарына зрабіў такую ж вялікую працу, як, напрыклад, Марцін Лютэр у Германіі.
“З перакладамі Бібліі на нацыянальныя мовы, - піша У. Калеснік, - Францыск Скарына мог сутыкнуцца яшчэ ў студэнцкія гады ў Кракаве, дзе
якраз узвышалася тэалогія, спрабуючы асэнсавана вытлумачыць догмы хрысціянскай веры” [ Калеснік 1988, 221] . Важным момантам з’яўляецца і тое, што Францыск Скарына перакладаў Біблію з арыгінальных старажытна-яўрэйскіх тэкстаў, што немалаважна для асэнсавання біблейскай мудрасці. Толькі арыгінал, а не пазнейшыя яго пераклады, поўнасцю захоўвае ў сабе галоўную мудрасць Кнігі Кніг. А вось прадмовы, як было ўжо зазначана, з’яўляюцца плёнам працы самога Ф. Скарыны. Таму яны і выклікаюць асаблівую цікавасць.
Такім чынам, на падставе даследаванняў вучоных і асабістых назіранняў, асноўнай мэтай курсавой працы з’яўляецца даследаванне праблемы Свяшчэннага Пісання ў прадмовах да біблейскіх кніг Францыска Скарыны.

Выключнае месца ў творчай сістэме Францыска Скарыны займаюць прадмовы да кніг Бібліі. У курсавой рабоце падрабязна звернем увагу на прадмову да ўсёй Бібліі, прадмову да Псалтыра, прадмову да кнігі ўдавы Юдзіф, і на прадмову да прытчаў наймудрэйшага Саламона, цара Ізрайлева.
Пачаўшы перакладаць кнігі Бібліі на “рускую” (г.зн. на старабеларускую) мову, Скарына здзейсніў сапраўдны “тытанічны” подзвіг. Кожны ведае, што Біблія – галоўная кніга хрысціян, Свяшчэннае Пісанне хрысціянскай традыцыі. Кожнае слова ў ёй вучыць цярпенню, павазе; кожная старонка яе – прыклад для чалавецтва. І не цяжка здагадацца, якія думкі былі ў Францыска Скарыны, калі ён браўся за цяжкую працу перакладу. Тым больш, што ў той час лічылася грахом перакладаць тэксты Бібліі. Веруючыя павінны былі толькі ў царкве далучацца да гэтай святыні. Але Ф. Скарына добра ўсведамляў, што кожнаму чалавеку неабходна самому ўразумець сэнс і глыбіню хрысціянскай веры, яе значнасць для чалавецтва ў цэлым і для кожнага паасобку. Біблія вызначаецца сваёй непаўторнасцю, адметнасцю. У сувязі з гэтым Г.В. Сініла піша: “У Бібліі ўпершыню ў чалавечай гісторыі і культуры паўстала карціна свету, вельмі не падобная да той, што малявалі тым ці іншым чынам астатнія культуры Старажытнасці” [Сініла 2003, 12] . Нездарма ў прадмове да ўсёй Бібліі Ф. Скарына гаворыць, што яна “яко река дивная мелка – по ней же агнець брести можеть, а глубока – слон убо пливати мусить. В сей книзе всее прироженое мудрости зачало и конець; бог вседержитель познован бываеть. В сей книзе вси законы и права, ими же люде на земли справоватися имеють, пописаны суть. В сей книзе вси лекарства душевные и телесные зуполне знайдете” [Скарына 1990, 46]. З гэтай прадмовы мы бачым значнасць Бібліі, яе незамяняльнасць. У ёй, як сцвярджае Скарына, дастаткова ўсяго, каб вывучаць сем вызваленых навук (граматыка, логіка, рыторыка, музыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія).
Напрыклад, “хощеши ли умети граматику или, по-рускы говорячи, грамоту, еже добре чести и мовити учить, знайдеши в зуполной Бивлии, Псалтыру, чти ее. Пак ли тис я любить разумети ло[г]ику, она же учить з доводом розознати правду от кривды, чти книгу светого Іова или Послания светого апостола Павла. Аще ли же помыслиши умети риторику, еже ест красномовность, чти книги Соломоновы…” [Скарына 1990, 46].
Скарына бачыў у Бібліі крыніцу мудрасці, і хацеў данесці гэта да простага свецкага чалавека. І сапраўды, Біблія ахоплівае ўсё, ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Нездарма яе называюць “Кнігай, роўнай Сусвету” [Сініла 2003, 4].
Актуальнасць Бібліі не зменшылася ў наш час. Таму і цяпер так многа даследчыкаў і людзей, не звязаных з навуковай дзейнасцю, звяртаюцца да яе і да творчасці першага чалавека, які пераклаў Біблію для нас. Таму варта ў сувязі з гэтым прывесці словы Г.В. Сінілы: “Сучасны чалавек павінен памятаць, што менавіта з Бібліі еўрапейская цывілізацыя атрымала вялікую духоўную, маральную спадчыну, без якой не можа існаваць чалавек” [Сініла 2003, 20].
Прадмова да Бібліі адзін з найважнейшых тэкстаў у літаратурнай спадчыне Францыска Скарыны. Задача агульнай прадмовы – даць чытачу ўяўленне пра Біблію, выявіць яе значэнне ў грамадскім жыцці і, наканец, распавесці пра склад Свяшчэннага Пісання.
Перш за ўсё Ф. Скарына тлумачыць назву Святой кнігі. Ён піша, што Біблія – слова грэчаскае, а калі казаць па-руску, то будзе “кнігі”. Так пачынаецца дабравешчанне святога Матфея: “Бивлос генезеос Исусу Христу”, што значыць – “Кніга радаводу Ісуса Хрыста”.
Потым у сваёй прадмове асветнік даводзіць, што Біблейскія кнігі напісаны “внутрь” і “зовнутрь”. “Внутрь” – гэта значыць, што яны ўтрымліваюць вялікія тайны, якія недаступныя для чалавечага розуму. Адпаведна “зовнутрь”, г.зн. што зразумелымі яны могуць быць для ўсіх паспалітых людзей.
“Потреба теж ест ведати, иже Бивлия делиться на двое: у Ветхий закон и у Новый”, - піша першадрукар [Скарына 1990, 47].
“У Бібліі – Старым Запавеце – упершыню паўстае прынцыпова іншы погляд на час, звязаны з адкрыццём гістарычнага часу самога па сабе: час уяўляе сабою не замкнёнае кола, ён мае напрамак, ён накіраваны ад кропкі стварэння свету да нейкай пэўнай мэты”, – зазначае Г.В. Сініла [Сініла 2003, 14]. У Старым запавеце апавядаецца пра стварэнне свету, пра паходжанне зямлі, неба, чалавека, пра гісторыю ізраільскага народа. Поўны тэкст Старога Запавету уключае 50 кніг. Гэта пяць кніг Майсея (Быццё, Выхад, Левіт, Лічбы, Другазаконне), кнігі Прарокаў (Ісуса Навіна, Суддзяў, Царстваў і інш) і Пісанні (Псалтыр, Прытчы, Хронікі, Песні).
Новы Запавет складаецца з 27 кніг. Ён уключае чатыры Евангеллі: ад Мацвея, ад Марка, ад Лукі, ад Іаана. У іх распавядаецца пра нараджэнне, жыццёвы шлях, пакуты, смерць і ўваскрэсенне Ісуса Хрыста – сына Божага. Змяшчаюцца там і пасланні апосталаў. Апошняй кнігай Новага Запавету з’яўляецца “Адкрыццё Іаана Багаслова”. У ім апісваюцца карціны канца свету і Страшнага Суда.
У канцы прадмовы да ўсёй Бібліі Францыск Скарына зноў звяртаецца да чытача: “О сих книгах всея Бивлии, подле малости Розуму моего, розделы вократце положих. А в чем бых ся омылих, разумнейшие поправте, прошу вас для бога и для посполитого доброго” [Скарына 1990, 50].
У прадмове да ўсёй Бібліі Ф. Скарына вельмі дакладна, глыбока і з вялікім захапленнем апавядае простаму свецкаму чалавеку, якія цудоўныя таямніцы можа перад ім адкрыць гэтая Вялікая Кніга. Гэта можна ахарактарызаваць словамі Г. В. Сінілы: “Прыгожае ў свеце біблейным неаддзельнае ад высокамаральнага і ўзвышанага” [Сініла 2003, 20].
І гэтая думка велічы Бібліі праходзіць праз усе прадмовы нашага славутага асветніка.
Ужо ў прадмове да Псалтыра Францыск Скарына працягвае пералічваць
усе плюсы ад чытання Свяшчэннага Пісання. “И видечи таковые пожиткы в так малой книзе, я, Францишек, Скоринин сын с Полоцька, в лекарскых науках доктор, повелел есми Псалтырю тиснути рускыми словами, а словенскым языком напред ко чти и к похвале богу в троици единому и пречистой его матери Марии, и всем небесным чином и святым божьим, а потом к пожитку посполитого доброго, наболей с тое причины, иже мя милостивый бог с того языка на свет пустил” [Скарына 1990, 18]. Ф. Скарына імкнецца давесці, што Біблія для кожнага можа стаць нечым накшталт “прытулку”, апоры ў зямным супярэчлівым жыцці. Ён дэманструе з дапамогай свайго пісьменніцкага таленту, што ёсць свет вышэйшы, свет, у якім пануе прыгажосць і гармонія, а гэта – першы аргумент таго, што Біблія не можа не закрануць душы веруючага чалавека. “Каб выканаць сваё прызначэнне, адгукнуцца ў чалавечых душах, Слова Божае павінна быць высокай і прыгожай паэзіяй, - слушна піша Г.В.Сініла. – Адно непазбежна звязана з другім. Вось чаму Біблія сталася той вялікай кнігай, якая не толькі дае нам маральную апору, духоўную падтрымку ў жыцці, але і дорыць асалоду, як заўсёды бывае пры сустрэчы з сапраўды прыгожым і высокім мастацтвам” [Сініла 2003, 22].
Па Псалтыру, як вядома, у сярэднявеччы вучыліся чытаць. Складаецца Псалтыр са 150 псалмоў. У сваёй прадмове Францыск Скарына адрасаваў яго ўсім дзецям і дарослым. Свае парады наш гуманіст абгрунтоўваў так: “…псалмы, яко бы сокровище всих драгых скарбов, всяки немощи, духовныи и телесныи, уздравляють, душу и смыслы освещають, гнев и ярость усмиряють, мир и покой чинять, смуток и печаль отгоняют, чювствіе в молитвах дають, людей в приязнь зводять, ласку и милость укрепляють, бесы изгоняють, ангелы на помощь призывають” [Скарына 1990, 17]. У псалме Ф. Скарына бачыць “шчыт”, абаронцу маладых і радасць для старых, суцяшэнне і песню.
Галоўная мэта гэтай прадмовы – паказаць, што ўсе адказы побач, трэба
толькі жаданне, каб далучыцца да іх.
У пачатку сваёй прадмовы Ф. Скарына прыводзіць словы святога апостала Паўла пра тое, што кожнае божае пісанне карыснае для чытання і вывучэння. Асветнік задае рытарычнае пытанне: Ці ёсць што-небудзь, чаго не знойдзеш у псалмах? Гэта не патрабуе адказу. Чытачу ўсё становіцца зразумела.
Само слова “псалтыр” значыць струнны музычны інструмент, падобны на гуслі. Ф. Скарына піша: “Яко сам царь и пророк поет, глаголя: “Хвалите господа во псалтыри и в гуслех” [Скарына 1990, 18]. Далей асветнік удакладняе: “Ест же той роздел Псалтыри от гуслей. Гусле имеють много струн, псалтырь же толико имать десеть струн, яко пишеть о том: “Хвалите господа во псалтыри десятострунней” [Скарына 1990, 18].
Вядома, таксама, што менавіта Францыск Скарына ўпершыню пачаў ужываць ізаглосы – невялікія ўдакладненні і паясненні да напісанага ў асноўным тэксце – на палях. Гэта вельмі спрашчала чытанне і дапамагала правільнаму разуменню сэнса напісанага. Ф. Скарына сам указвае ў прадмове на гэтую акалічнасць: “Так же положил есми на боцех некоторыи слова для людей простых, не рушаючи самое Псалътыри ни в чем же, яко суть онагри, и геродеево жилище, и хлябие и иные слова, которыи суть в Псалтыри неразумныи простым людем, найдуть е на русским языком, что которое слово знаменуеть” [Скарына 1990, 18].
Уладзіміраў Г.В. адзначае, што для напісання прадмовы да Псалтыра Францыск Скарына карыстаўся першакрыніцамі, а менавіта бяседамі Васілія Вялікага на першую частку першага псалма. “У гэтай прадмове можна адрозніць крыніцу, - піша Уладзіміраў, - якая паслужыла для складання прадмовы, і самастойныя заўвагі Скарыны” [Уладзіміраў 1888, 82].
Псалтыр з’яўляецца, разам з тым, найбольш яркай характарыстыкай этычных уяўленняў асветніка. С.А. Падокшын зазначае: “У прадмове да Псалтыра Скарына прыходзіць да вывада, што пазнанне не можа абмяжоўвацца логіка-разважлівымі сродкамі, што ў гэтым працэсе вялікую ролю адыгрываюць таксама і пачуццёва-эмацыянальныя фактары”
[Падокшын 1981, 127]. Псалтыр уздзейнічае на чалавека шматгранна, нібы закранаючы кожны аспект жыцця. “…и вси иншии добрые нравы, яко бы со источника, оттоле походять” [Скарына 1990, 18].
Прыгажосць у Францыска Скарыны заўсёды суадносіцца з дабром, чалавекалюбствам, справядлівасцю. Увогуле, гэтымі ідэямі прасякнуты ўсе прадмовы першадрукара. Ідэальнай асобай для Францыска Скарыны з’яўляецца Ісус Сірахаў, які клапаціўся пра тое, каб праявіць сябе ў творчасці і пакінуць пасля сябе памяць.
Ідэалам патрыятызму ў Ф. Скарыны была біблейская гераіня Юдзіф. Яе подзвіг у імя любові да свайго народа, да сваёй радзімы наш гуманіст усхваляе. Ён захапляецца гэтай жанчынай, ставіць яе ў прыклад усім людзям. Менавіта ў гэтай прадмове змяшчаюцца словы, якія сёння вядомы кожнаму беларусу: “Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобныя боронять ульев своих, - тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають” [Скарына 1990, 45].
Пачынаецца прадмова пералічэннем рэальных гістарычных асоб блізкаўсходніх краін (Валтизарь, царь вавилонский; Дарий-царь; Навходоносор-царь).
Скарына сам адзначае, што спачатку кніга Юдзіф не была кананічнай, і толькі “потом на вселенском соборе в Никии святыми отци дозволена нам сия книга Іудиф чести к нашему научению, абыхом, яко зеръцало, жену сию преславную пред очима имеющее, в добрых делех и в любви отчины не толико жены, но и мужи наследовали и всякого тружания и скарбов для посполитого доброго и для отчины своея не лютовали” [Скарына 1990, 45].
Як бачна з гэтых радкоў, прычынай дазволу гэтай кнігі стаў менавіта патрыятычны матыў, які павінен стаць прыкладам. С. А. Падокшын,
характарызуючы час Скарыны, піша: “Узвядзенне грамадзянскасці і патрыятызма ў ступень гераічнага, цудоўнага, узвышанага надзвычай характэрна для эстэтычнага ўсведамлення антычнасці і Адраджэння. У той жа час, яно непрыхільнае да сярэднявякова-хрысціянскага светасузірання, якое аддае перавагу рэлігійна-касмапалітычным дабрачыннасцям чалавека” [Падокшын 1981, 133]. Такім чынам, відаць, што патрыятызм быў у тыя часы з’явай выключнай.
Юдзіф – сапраўдны сімвал любові да радзімы ў Скарыны. Гэтая жанчына змагла выратаваць свой горад Вефулію, а таксама ўмацаваць веру і дух свайго народа. “И с того града вышедши жена-вдовица, именем Іюдиф, от нея же называется книга сия, отсече главу Олофернову, избави людей Ізраилевых от руку его” – піша Скарына [Скарына 1990, 43].
Юдзіф вельмі рызыкавала, але “господь бог для доброго умыслу ея помог ей, яко непобедимиого от людей победила” [Скарына 1990, 45]. Інтэрпрэтаваць гэта можна тым, што кожнаму чалавеку, які шчыра любіць сваю радзіму, заўсёды ў добрым яго намеры дапаможа Бог.
У канцы прадмовы да кнігі Юдзіф Францыск Скарына зазначае, што “сия книга… холъдейским языком наипервей от летописцев написана ест” [Скарына 1990, 45].
Зусім іншую скіраванасць мае прадмова Ф. Скарыны да кнігі Іоў. Тут узнімаюцца вечныя філасофскія праблемы, якія хвалявалі чалавека і ў часы нашага асветніка, і за сто год да яго, і якія хвалююць нас у сучаснасці. І нельга дакладна сказаць, ці ёсць адказы на гэтыя таямніцы ў кнізе Іова. Хутчэй, не. Але Ф. Скарына ў сваёй прадмове робіць спробу навесці чытача на правільны шлях, навучыць яго цярпенню.
Пачынаецца прадмова словамі святога апостала Іакава, які гаворыць у сваім саборным пасланні: “Образ примите, братия, злострастия, и долготерпения и трудов!” [Скарына 1990, 19].
Чаму ўсё адбываецца так, а не інакш? Чаму ёсць людзі з рознымі лёсамі?
Пытанні, на якія, мабыць, ніколі ніхто не знойдзе дакладнага адказу. Прадмова да кнігі Іоў – сапраўдная філасофія жыцця, як піша С.А. Падокшын: “Філасоўская паэма, прытча пра зменлівасці чалавечага лёсу па божай волі” [Падокшын 1981, 134].
Вядома, што Іоў быў справядлівым, добрым, набожным чалавекам. У яго было ўсё, што неабходна для поўнага людскога шчасця: сям’я, дзеці, дом, маёмасць, слугі. Але вырашыў Бог па навучанню сатаны выпрабаваць Іова на стойкасць яго веры і баязні божай. Іоў страціў усё. Ён нават гатовы быў забіць роднага сына. Сатана паразіў яго праказаю, але, нягледзячы на ўсё гэта, Іоў застаўся верным да канца слову божаму.
Францыск Скарына падкрэслівае незвычайную сілу духа Іова. Упэўнены першадрукар быў і ў тым, што ў гэтай кнізе “открил ест нам бог великие тайны”. Першая з такіх таямніц: “Напервей, чего ради господь бог на добрих и на праведных допущаеть беды и немощи, а злым и несправедливым даеть щастье и здравие” [Скарына 1990, 19]. Няхай кніга і не дае дакладных адказаў, але відавочна адно: у канцы канцоў пераможа справядлівасць і праўда. Не дарэмна Ф. Скарына піша: “Сам наш спаситель глаголеть : “Блажени плачющиеся, яко тии утешатся” [Скрына 1990, 19]. Дарэчы ўпомніць, што Бог узнагароджвае і Іова за яго пакуты і цярпенне.
Другая тайна гаворыць: “о бедном и горком животе людском на сем свете, и о конци добрых и злых; те же, которые зобижають убогых, что на таковых бог перепущаеть” [Скарына 1990, 19-20].
Усе словы ў кнізе Іоў поўныя розуму. Таму Ф. Скарына і заклікае: “И всякому человеку потребна чести, понеже ест зерцало жития нашего, лекарство душевное, потеха всем смутным, наболей тым, они же суть в бедах и в немощах положены, надежа истинная восстания из мертвых и вечного живота” [Скарына 1990, 20].
У канцы прадмовы ёсць прыдатак, у якім змяшчаюцца звесткі пра час і месца ўзнікнення прадмовы: “у старом месте Празском лета по нарожению
господа нашего Ісуса Христа, сына божия, из пречистыя девици, матери божии Марии, тысещного пятьсотого и седмагонадесять, месеца септеврия, дня десятого” [Скарына 1990, 20].
У наступнай прадмове, бадай самай красамоўнай, да прытчаў наймудрэйшага Саламона, цара Ізрайлева раскрываецца надзвычай павучыцельны змест, заклік да навукі, да набыцця ведаў. Тут Францыск Скарына разгортвае шырокую тэматычную карціну і неабходнасці чытання прытчаў Саламона. Пачынаецца прадмова словамі святога евангеліста Іаана: “Сия в притчах глаголах вам, приде же час, яко к тому не в притчах возглаголю к вам, но яве о отци моем возвещу вам” [Скарына 1990, 20]. Варта звярнуць увагу, што словы Іаана спатрэбіліся для таго, каб падкрэсліць значнасць жанра прытчы, да якога звяртаўся і сам Бог.
Францыск Скарына піша, што Госпад Бог, яшчэ перад тым як прыняў чалавечае аблічча, звяртаўся да людзей праз прарокаў і святых айцоў, але часцей за ўсё праз цара Саламона, які прасіў у Бога розуму і мудрасці. Бог адказаў Саламону: “Понеже жадал еси у мене словеси сего, а не просил еси собе дней многых, ни богатства, ниже душ врагов твоих, но жадал еси собе мудрости к научению судов, - се учиних тобе по словеси твоему и дах тобе сердце мудро и смыслено таково, иже несть был пред тобою и по тобе не встанеть ин подобен тобе” [Скарына 1990, 20-21]. Такім чынам, Бог узнагароджвае Саламона за яго высакародную просьбу. Цар Саламон становіцца наймудрэйшым сярод іншых. Таксама гуманіст зазначае, што імя Саламон значыць мірны, спакойны, бо у час яго царавання быў мір і спакой на землях ізраільскіх.
Далей Францыск Скарына распавядае пра тое, што цар Саламон напісаў для нашага навучання тры кнігі: “первые, рекомые Параболе, то суть Притчи; а то ест Соборник; третие же называются Песни песням” [Скарына 1990, 21].
Далей удакладняецца, пра што канкрэтна гаворыцца ў кожнай з кніг.
Напрыклад, у першай кнізе Саламон пісаў пра мудрасць, навуку, пра добрыя звычаі і запаветы, пра тое, як трэба правільна і годна жыць на гэтым свеце. У другой кнізе размова ідзе “о суете, о праздности и о краткости”. Гэтая кніга імкнецца адвесці чалавека ад радасцяў зямнога жыцця і прывесці “ко вечному небесному житию”. Трэцяя кніга Песня Песняў распавядае пра прыгажосць царства нябеснага, дзе душы знаходзяцца побач з Богам.
Тлумачыць у прадмове наш асветнік і жанр прытчы: “Притчи же нарецаются еврейским языком масшлоф, а греческым – параболе, по-латыне же – провербия, а по-рускыи – притчи или присловия, понеже иными словы всегда иную мудрость и науку знаменують а иначей ся разумеють, нежели молвены бывають, и болии в собе сокрытых таин замыкають, нежели ся словами пишуть” [Скарына 1990, 21]. У сваіх прытчах цар Саламон тлумачыць паходжанне розных відаў дрэў і зёлак, якія растуць на Ліванскай гары, а таксама пра паходжанне звяроў, птушак, рыб. Ф. Скарына заклікае ўсіх чытаць прытчы Саламонавы: “мудрому и безумному, богатому и вбогому, младому и старому, наболей тым, они же хотят имети добрые обычае и познати мудрость и науку, долгота бо дней и лета живота, и мир приложатся им; естъли же пилне послушають и соблюдуть притчи, положенные в книгах сих, яко же сам царь Соломон нижей о том глаголеть” [Скарына 1990, 22].
Ф. Скарына ўсведамляе, што ў прытчах Саламона знаходзіцца найвялікшая мудрасць, бо сам Бог блаславіў дабрачыннага цара сваім дарам. “Ест бо в сих притчах сокрита мудрость, якобы моць в драгом камени, и яко злато в земли, и ядро у в ореху” [Скарына 1990, 22]. Гэта гаворыць пра тое, што прачытаўшы і ўсвядоміўшы прытчы можна далучыцца да вялікіх таямніц, бо, як золата знаходзіцца глубока пад зямлёю, так і патаемнае не ляжыць на паверхні. Прытчы гэтыя вучаць добрым норавам, дапамагаюць авалодаць рыторыкай (красамоўствам), змяшчаюць шматлікія песні, вершы. Сам Саламон у сваіх прытчах піша “о мудрости, о страху господнем,
службе божией, о науце, о карании злых нъравов, и о научении цнот и добрых обычаев, о хитростях женъских, о царех добрых и о злых, о справедливости, о судех, о речах противных, о речах трудных к познанию и о иных многих разноличных речах” [Скарына 1990, 23].
Як бачым, прытчы гэтыя ахопліваюць мноства аспектаў чалавечага жыцця. Шмат чаго новага і карыснага можа кожны пачэрпнуць з гэтай крыніцы.
Увогуле, усе прадмовы Францыска Скарыны прасякнуты невыказнай, глыбокай, шчырай любоўю да навукі, да людзей, да радзімы. Кожная з яго прадмоў нясе ў сабе нейкі адметны, толькі ёй уласцівы сэнс, але ў той жа час ўсе разам яны складаюць агульную вялікую карціну невычэрпнага багацця Бібліі. Г.В. Сініла піша: “Адчуваючы надыход апошніх дзён свайго зямнога жыцця, вялікі Гётэ разважаў аб тым, што значыць у яго жыцці і ў жыцці ўсяго чалавецтва Біблія: “ Наогул жа недарэчна задаваць пытанне, сапраўднае ці несапраўднае тое ці іншае ў біблейных кнігах. Што можа быць больш сапраўднае, чым тое дасканала-прыгожае, што знаходзіцца ў гармоніі з чысцюткай прыродай і розумам, да гэтага часу дапамагаючы нашаму найвышэйшаму развіццю!..” ” [Сініла 2003, 22]. Гэтая Вялікая Кніга, магчыма, ніколі не будзе спасцігнута да канца, да самых глыбіняў яе. Але ёсць шляхі, якія дамагаюць паспрабаваць зразумець усе таямніцы чалавечага існавання ў гэтым свеце. І адзін з такіх шляхоў адкрыў для нас Францыск Скарына ў сваіх прадмовах, якія, несумненна, з’яўляюцца сапраўдным помнікам для беларускага народа, і яскравым прыкладам прыгажосці і непаўторнасці старабеларускай мовы.

Творчасць Францыска Скарыны ўяўляе сабой неацэнны скарб для нашай літаратуры. Гэты незвычайны чалавек зрабіў велізарную працу ў напрамку духоўнага развіцця нашага народа. Францыск Скарына вельмі добра разумеў кнігі Бібліі, іх ідэйны змест. Ён здолеў данесці значнасць асветы і чалавекалюбства да тысяч сваіх суайчыннікаў. Прадмовы Францыска Скарыны – каштоўны падручнік не толькі правільнага разумення Бібліі, але і крыніца парад, жыццёвага вопыту дзесяткаў пакаленняў, мудрасці самога аўтара. Дзякуючы ініцыятыве і плёну выдатнага асветніка, мы маем права ганарыцца тым, што менавіта нашы пераклады Бібліі з’явілася раней, чым у іншых славянскіх народаў. З упэўненасцю мы можам гаварыць пра прыгажосць і дакладнасць тагачаснай старабеларускай мовы. За сваё жыццё наш гуманіст здолеў стварыць аснову для ўсяго далейшага развіцця пісьменнасці на беларускіх землях. Дзякуючы Францыску Скарыне мы можам з упэўненасцю сцвярджаць існаванне сваёй адметнай культуры. Яго пераклады, прадмовы, пасляслоўі заўсёды былі адказам усім тым, хто сумняваўся ў існаванні і вартасці беларускай мовы. Асоба Францыска Скарыны была і застаецца не толькі гордасцю, але і сімвалам усяго беларускага народа.


1217870667_best.h51 (401x300, 25Kb)
Рубрики:  Наука/Исследования

Метки:  

Што для мяне мастацкая літаратура...

Четверг, 24 Января 2013 г. 20:50 + в цитатник
1311769591_1277707138_knigi (425x282, 33Kb)
Ёсць у жыцці чалавека пустэча, якую трэба нечым запаўняць. І не проста трэба, а неабходна. І крыніцу гэтай неабходнасці кожны сам для сябе выяўляе: кіно, мастацтва, тэатр… літаратура. Пра сябе магу з упэўненасцю сказаць, што менавіта апошняе ў гэтым спіску мае для мяне асаблівае значэнне. Калі я скажу, што проста люблю чытаць, - гэта адно, але калі стаіць пытанне, што значыць для мяне мастацкая літаратура ўвогуле, - гэта ўжо трохі іншае.Асабліва калі паспрабаваць успомніць, у які час, калі з’явілася любоў да кнігі.
Дзеці часам не могуць уседзіць на адным месцы, гартаючы старонкі жывой скарбніцы ведаў і пачуццяў. Куды прасцей бавіць час каля тэлевізара альбо на вуліцы з сябрамі. І толькі калі пасталееш сам, пасталеюць і твае імкненні, патрабаванні. Захочацца нечага вышэйшага, прыгожага. Захочацца знайсці адказы на свае пытанні, зразумець што-небудзь у гэтым складаным, супярэчлівым жыцці. І абавязкова зрабіць гэта самому. А што можа дапамагчы тут, як не кніга? Дзе сустрэнеш яшчэ столькі лёсаў, вопыту, пачуццяў, думак, імкненняў, мар, няхай часам і нязбытных… Вобразы, перададзеныя аднымі толькі словамі… Таму мастацкая літаратура для мяне перш за ўсё жыццё. Чамусьці, чытаючы тую ці іншую кнігу, я веру ў тое, што гісторыя, апісаная на яе старонках, была на самой справе. Што жылі і яе героі, што яны перажывалі, кахалі, рабілі памылкі, выпраўлялі іх, зноў памыляліся, і гэтак да бясконцасці. І чым не сапраўднае жыццё?
Слёзы, боль, радасць, смутак – усё можа выклікаць кніга. Няма такіх пачуццяў і такой праўды, якой бы не адлюстраваў глыбокі і бязмежна шырокі свет літаратуры. І ў гэтым свеце ўсё складана. У шырокім спектры літаратурных персанажаў ты можаш сустрэць сябе, сустрэць свае перажыванні, пытанні без адказаў і адчуць, што ты не адзінокі, што ёсць і іншыя, з такімі самымі думкамі, лёсамі, з такімі самымі праблемамі. І становіцца лягчэй, як ад глытка чыстай сцюдзёнай вады ў час спёкі.
Але літаратура можа значыць і іншае. Можа таго, што часам вычытаеш у кнізе, не сустрэнеш у жыцці, можа літаратура часам – мара пра тое, чаго не можа быць, але да чаго не магчыма не імкнуцца. Ідэальны, утапічны свет, у якім усё прадумана да дробязяў, да апошняй дэталі, але, у той жа час, свет жывы, дынамічны, паралельны нашаму рэальнаму паўсядзённаму жыццю. Свет, пра які нельга не марыць. Таму што кожны шукае сябе, сваё месца, сэнс свайго жыцця.
Спадзяюся, кожнаму чалавеку знаёмае пачуццё, калі прагна і з захапленнем, гартаючы старонку за старонкай, адчуваеш, нібы думкі і пачуцці саміх герояў – твае уласныя, нібы ты там прысутнічаеш.
Для сябе я зрабіла наступны вынік: літаратуру не заменіш нічым. І, я думаю, многія са мной пагодзяцца. Яна вучыць нас суперажываць. Праз яе мы адкрываем нязведаныя таямніцы. Кіно кнігу не заменіць, таму што ў кіно, нават праз міміку і жэсты, не выкажаш усіх пачуццяў, а тым больш думак. Слова нашмат мацнейшае. Літаратура дае нам магчымасць сутыкнуцца з адваротным бокам нашай існасці, адкрывае перад намі дзверы ў цудоўны край. І мне вельмі хацелася б, каб кожны жадаў знайсці ў яго дарогу.
Рубрики:  Размышления

Метки:  

10 книг зарубежных авторов, которые стоит прочесть

Среда, 23 Января 2013 г. 21:48 + в цитатник
1. Оскар Уайльд "Портрет Дориана Грея"
История молодого красавца, погрязшего в разного рода грехах, глубока с философской точки зрения и поучительна. Этот роман несомненно заслуживает того, что бы уделить его прочтению время.
212836 (200x293, 57Kb)
2. Александр Дюма "Три мушкетера"
Авантюрно-приключенческий роман о четверке неразлучных друзей.

Mushket_1 (300x420, 121Kb)
3. Эмили Бронте "Грозовой перевал"
Эта увлекательная и грустная история о большой и всепоглащающей любви Хитклифа и Кэтрин никого не оставит равнодушным. Классика английской литературы.

Grozovoy-pereval-Emili-Bronte_1023516_0b9669ef (200x312, 25Kb)
4. Шарлотта Бронте "Джейн Эйр"
Еще одна история любви, на этот раз, любви счастливой. Уже один тот факт, что этим романом зачитываются до сих пор, говорит сам за себя.

Dzhejn_Ejr (320x480, 52Kb)
5. Мэри Рено "Небесное пламя","Персидский мальчик", "Погребальные игры"
Трилогия английской писательницы про Александра Македонского. Невероятно увлекательные романы.В первой части ("Небесное пламя") рассказывается про детство и юность будущего полководца; вторая книга ("Персидский мальчик") написана от имени любовника Александра - евнуха Багоя и рассказывает о завоеваниях Александра, его самых великих битвах и смерти; заключительная часть ("Погребальные игры") представляет перед читателем картину борьбы за власть после смерти Александра в сатрапиях его огромной империи. Всем советую.


Превью Nebesnoe-plamy-Meri-Reno_1029155_d8fc331f (200x299, 25Kb)Превью Meri_Reno__Persidskij_malchik (200x281, 49Kb)Превью 293139 (200x318, 15Kb)
6. Генрих Сенкевич "Камо грядеши"
Невероятно захватывающая история любви на фоне зарождения христианства и эпохи правления Нерона.

6c44c4ff13dd8e471d3a652f98165f14 (200x325, 16Kb)
7. Патрик Зюскинд "Парфюмер"
Книга не для всех. Загадочный роман загадочного автора. Интерпретировать можно по-разному. История Жана-Батиста Гренуя, лишенного какого-либо человеческого понимания и создавшего самые великолепные духи из когда-либо существовавших. Но цена этого аромата очень велика.

image_25 (200x310, 18Kb)

8. Роберт Джеймс Уоллер "Мосты округа Мэдисон"
Невероятная история любви, в которую невозможно поверить, но которая была на самом деле.

Robert_Dzhejms_Uoller__Mosty_okruga_Medison (200x298, 51Kb)
9. Анна Гавальда "Я ее любил. Я его любила"
Легкий и трогательный роман французской писательницы о непростых судьбах и отношениях между людьми.

Y-ee-lubil-Y-ego-lubila-mygkay-oblojka-Anna-Gaval-da_1070295_f379b5e3 (200x311, 20Kb)
10. Паоло Коэльо "Подобно реке"
Воспоминания, размышление, осмысление, жизненный опыт. Сборник заметок, небольших историй и артикулов от одного из самых знаменитых писателей современности.


401538 (200x263, 24Kb)
Рубрики:  10 самых

Метки:  

Без заголовка

Понедельник, 21 Января 2013 г. 23:04 + в цитатник
Привет всем-всем-всем. Это дневник OlgaMaya. Здесь я буду рада всем.

Дневник OlgaMaya

Понедельник, 21 Января 2013 г. 22:58 + в цитатник
Дневник обо всем, что мне интересно.


Поиск сообщений в OlgaMaya
Страницы: [1] Календарь