-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Wild-Mowgli

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 18.02.2023
Записей: 411
Комментариев: 209
Написано: 759


Рада Еўропы ўпершыню ў гісторыі пачынае супрацоўніцтва з урадам у выгнанні

Среда, 29 Марта 2023 г. 09:25 + в цитатник

7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Рада Еўропы прыняла беспрэцэдэнтнае рашэнне: замарозіла ўсе кантакты з афіцыйным Мінскам і ўстанавіла супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі, прызнаўшы іх прадстаўнікамі краіны і народа.

Святлана Ціханоўская/7399830_tsikhanouskaya21lykg1 (700x466, 135Kb)
Святлана Ціханоўская

Пад эгідай кантактнай групы Рады Еўропы па супрацоўніцтве з Беларуссю нядаўна адбылася першая сустрэча, на якой абмяркоўвалася сітуацыя ў беларускіх незалежных медыя ў выгнанні і патрэбы незалежнай журналістыкі.

Чаму Рада Еўропы змяніла беларускага партнёра? Што набудуць дэмакратычныя сілы і што ад гэтага страціць рэжым Лукашэнкі? - «Наша Ніва» пагутарыла з Аляксандрам Шлыкам, спецыяльным дарадцам Святланы Ціханоўскай па выбарах і яе прадстаўніком у кантактнай групе Рады Еўропы.

Што адбылося: храналогія

У сакавіку 2022 года Камітэт міністраў Рады Еўропы замарозіў усе кантакты з афіцыйным Мінскам. Рада Еўропы мела ў Мінску невялікі прадстаўнічы офіс, рэалізоўваліся некаторыя праграмы па супрацоўніцтве, аднак пасля паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ўсе стасункі з рэжымам Лукашэнкі былі згорнутыя. 

Тым часам дэмакратычныя сілы разам з грамадзянскай супольнасцю пачалі працу над фармалізацыяй адносін з Радай Еўропы. У выніку 7 верасня 2022 года была створаная кантактная група Рады Еўропы па Беларусі. Ад імя Беларусі ў ёй выступаюць 10 чалавек — прадстаўнік Ціханоўскай, прадстаўнік Аб’яднага пераходнага кабінета, дэлегат Каардынацыйнай рады і сем прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

«Кантактная група правяла першую сустрэчу ў лістападзе мінулага года, другую — у студзені гэтага года. Спачатку мы перазнаёміліся адно з адным, вызначылі прыярытэты супрацоўніцтва Беларусі з Радай Еўропы, а ў студзені ўжо прынялі канкрэтны план дзеянняў, які складаецца з 15 пунктаў», — распавёў Аляксандр Шлык.

Што ўяўляе сабой праграма супрацоўніцтва Беларусі з Радай Еўропы?

Супрацоўніцтва ўключае такія пытанні, як адмена смяротнага пакарання, дапамога незалежным журналістам, дапамога палітзняволеным і іх блізкім, уключэнне моладзі ў дэмакратычны працэс, садзейнічанне роўнасці жанчын і мужчын і недыскрымінацыі.

 

7399830_img_9312agzcr1 (700x466, 216Kb)

Адным з прыярытэтаў на найбліжэйшы час з’яўляецца праца з беларускімі юрыстамі, у прыватнасці — з адвакатамі, пазбаўленымі ліцэнзій: важна, каб яны заставаліся ў прафесіі, каб не гублялі свае прафесійныя навыкі. 

«Стратэгічнай мэтай з’яўляецца ўступленне дэмакратычнай Беларусі ў Раду Еўропы ў якасці паўнавартаснага ўдзельніка.

На гэтым шляху ёсць дзве перашкоды: у Беларусі сёння няма дэмакратыі, а гэта значыць, што недэмакратычная Беларусь не можа ўступіць у арганізацыю, і наяўнасць смяротнага пакарання. Як толькі абедзве перашкоды знікнуць, наша краіна вельмі хутка ўступіць у Раду Еўропы, стаўшы яе паўнавартасным удзельнікам, — мяркуе Аляксандр Шлык. 

Што змяняецца ў дыялогу?

«Трэба памятаць, што Рада Еўропы — арганізацыя не толькі міжнародная, але і міждзяржаўная. Той факт, што Рада Еўропы ўстанавіла афіцыйныя адносіны з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі, сведчыць пра тое, што менавіта гэтыя актары прадстаўляюць Беларусь і беларускае грамадства», — звяртае ўвагу Шлык. 

Што гэта мяняе ў двухбаковым дыялогу?

«Мы не можам назваць шчырым супрацоўніцтва Рады Еўропы з афіцыйным Мінскам. Беларускі рэжым заўсёды прытрымліваўся пазіцыі, што ёсць зоны адносна бяспечныя, па якіх ідзе супрацоўніцтва, ёсць тэмы, па якіх нібыта і хочацца супрацоўнічаць, але такое супрацоўніцтва не зусім сур’ёзнае. Калі некалькі гадоў і нават дзесяцігоддзяў абмяркоўваецца ці то смяротнае пакаранне, ці то яго адмена, ці то магчымасці яго адмены — гэта несур’ёзна.

Сур’ёзнасць намераў і ёсць тое, што, спадзяваюся, будзе адрозніваць супрацоўніцтва паміж Радай Еўропы і Беларуссю, прадстаўленай дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю. Мы гатовыя супрацоўнічаць па ўсіх кірунках. Хоць бы таму, што мы прытрымліваемся тых жа каштоўнасцяў, тых жа прынцыпаў, якія ляжаць у аснове Рады Еўропы», — падкрэсліў Шлык.
nashaniva.com/313098

Рубрики:  Жыве Беларусь!
Метки:  

 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку