вот такой стишок получился..))
|
|
Понедельник, 02 Апреля 2007 г. 18:28
+ в цитатник
Фарбы
Засмяюся з-пад фарбаваных веяў,
Заплачу – і размажацца туш.
Упадзе і рассыпецца неба
На нікім не спісаны аркуш.
Пабягу дарогай, што на мальберце
Ў маляваную далячынь.
Не прыстала баяцца смерці –
Дзесьці там васільковая сінь,
Што без вокан, без неба, без храмаў,
Там шумяць толькі вішань сады...
Не люблю я ў жыцці меладрамы,
Не прывыкла лічыць гады.
Адпусціце... Няхай расплывецца,
Няхай пацячэ акварэль.
Маё сэрца прыглушана б’ецца
У колерах гаммы пастэль.
Засмяюся з-пад фарбаваных веяў,
І няхай пацячэ чорны туш.
Упадзе і рассыпецца неба
На размаляваны аркуш.
-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-