Пятница, 19 Марта 2010 г. 23:40
+ в цитатник
Дружа, сення ў мяне лiрычны настрой: давай уявiм сабе, што мы разам, давай сядзем побач- пагрэемся ля нядымнага агню нашай дружбы. Будзь блаславеная, нечаканая сустрэча, маўчыце, трубны, бубны i фанфары,- цiшыня наўкол, i мы адны. Так. Чаго нестае нам яшчэ? Мо трошкi, трошачкi смутку- мы будзем успамiнаць…
Мы вучылiся з табой у адной школе. Давай закiнем за плечы яшчэ нецяжкую ношку гадоў i пойдзем туды, на парог сваей першай навукi. Мы будзем iсцi i лясной дарогай, i палявой, i сцежкай па беразе ракi, i ехаць на падводзе, але болей iсцi пешкi. Няма чыгункi, няма шашы, i поезда няма, i аўтобуса- iх мы не ведалi тады.
Пойдзем пешкi.
-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-