-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Leif

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 25.08.2003
Записей: 38
Комментариев: 92
Написано: 162


Мройнасьць на нямецкай

Пятница, 31 Октября 2003 г. 01:55 + в цитатник

Ляжучы на парце...палажыўшы галаву на рукі, абалонутыя прыемным сьвітарам..я спрабую услушвацца ў курс нямецкай мовы... атрымліваецца дрэнна.. бо вочы самі-сабой зачыньяюцца... і рэсьніцы ў салодкай стоме лажацца на векі.. вочы заплюшчаны ня моцна, сьвет прабіваецца праз браму вока... і ты "бачыш" сьвет...такое прыглушанае сьвятло электрычных лямпаў... гукі нямецкай мовы ціха сьцяхаюць, і здаецца вжо што яны гучыць адкульсці не адсюль...з іньшага пакою...з іньшага сьвету... сапраўды сьвет іньшы.... бо стаю я на мяжы..паміж безпрытомным мірам мрой... і чалавечай прытомнасьцю... здаецца што сьвет першы, сьвет сноў... перамагае..і я вось-вось засну...; вось зусім далёка гоман аўдыторыі...і я ляжу амаль ў цішыні...не..якой там цішыні..мроі ўмеюць гаварыць. робяць гэта прыгожа і мілагучна.. мроі ў залаціста-брудным колеры замурнай электрычнасьці.... я трапляю ў вір... ад сьвета матэр'яльнага - толькі пачуцьцё варсінак сьвітара пад падбародкам... я адчуваю рэяльнасьць, але ня бачу яе..і не хачу гэтага.... нехта штурхае мяне, спрабуе зваць..спрабуе вызваліць з палону.... я адгукаюся..... ўсё больша сьвятла.. ўсё больш нямецкай мовы... я выскакваю на паветра.... ў вачах плыве...
старына ірвін.. ты сляпая зброя ўласнай подласьці..і калі-небудзь я паатрываю табе ручкі ды ножкі... бо я бываю там.. і ня трэба мяне пазбаўляць салодкіх хвілін шчасьця..

LI 3.8.01

 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку