-Рубрики

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в baqira-7513

 -Подписка по e-mail

 

 -Постоянные читатели

 -Сообщества

Читатель сообществ (Всего в списке: 1) pravoslavie

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 01.07.2014
Записей:
Комментариев:
Написано: 97





Што трэба ведаць беларусу №2

Пятница, 25 Марта 2016 г. 09:56 + в цитатник
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ БЕЛАРУСУ" (№2) 25 гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць і волю Беларусі завяршылася перамогай Беларускага "Адраджэньня". 25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці. У выніку векавой расейскай акупацыі ворагі зьнішчылі (забілі, расстралялі, павешалі, згнаілі ў турмах і лагерах) мільёны беларусаў, вынішчылі маёмныя класы, рэлігію і набілітэт, спалілі беларускія кнігі, сфальсіфікавалі Беларускую гісторыю і галоўнае -- увесь час нішчылі Беларускую мову, імкнуліся зрусіфікаваць нашу краіну і сьцерці Беларускую нацыю з твару зямлі. Нягледзячы на вялікія маскоўскія злачынствы, забойствы і вынішчэньні, нягледзячы на вялікія страты з боку беларусаў, ворагам не ўдалося зьнішчыць Беларускі народ. Але ў нашай краіне акупанты пакінулі шмат дрэннага ў выніку доўгай акупацыйнай антыбеларускай палітыкі, якая працягваецца цяпер антынацыянальным рэжымам Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы. Гэтае дрэннае ня толькі ў кепскіх, накінутых акупантамі звычках (п'янстве, брыдкай лаянцы, хамстве, непавазе да жанчыны і старых людзей ды безгаспадарнасьці), але і ў збочаных, перакручаных уяўленьнях пра нашу гісторыю, Айчыну, культуру, міжнародныя дачыненьні і палітыку, і ўрэшце -- у няведаньні таго, што ворагі ўвесь час хавалі ад беларусаў, нішчылі і фальсіфікавалі, зьневажалі і хлусілі. Ёсьць каштоўнасьці, падзеі, рэчы і зьявы, якія абавязкова павінен ведаць беларус, каб добра сябе адчуваць у роднай сваёй краіне. * * * (суседзі) 1. Сябрамі і ворагамі Беларусі можа быць шмат хто, у залежнасьці ад сытуацыі, ад становішча ў суседніх краінах і ад палітычнага становішча ў Беларусі. Але ніколі сябрам не была, ня ёсьць і ня будзе ні пры якіх абставінах Маскоўшчына, Расейская імпэрыя. Гэта ёсьць натуральны гістарычны і геапалітычны вораг Беларусі, які вымагае асаблівай ад яго засьцярогі. 2. Расея -- гэта (па вызначэньні яе цара Мікалая І) ёсьць ваенная дзяржава. Яна не займаецца ўнутраным дабрабытам грамадзтва і чалавека. Яе палітыка накіраваная на вонкі, на агрэсію і захоп. Яе ўнутраная палітыка накіравана на ўзбагачэньне ўлады і на ашуканцтва людзей. Расея -- гэта вайна. 3. Расейскае войска было і ёсьць самым жорсткім злачынным і антыгуманным на ўсім сьвеце. Яно зьнішчае мірнае насельніцтва, катуе, рабуе людзей, гвалціць жанчын. 4. Пуцінская Расея рыхтуецца да вайны і захопу Беларусі. Яны пра гэта пішуць і кажуць, зьневажаюць Беларускую дзяржаву, Мову і Народ, настройваюць расейскае грамадзтва супраць беларусаў. 5. Беларусы павінны быць гатовыя абараніць сваю краіну і даць адпор маскоўскім агрэсарам. 6. Беларусам трэба ведаць, што беларуская гістарычная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае несла культуру і асьвету ў адсталую Маскоўскую арду (кнігадрук, граматыку мовы, рамёствы, тэатр), але вымушана была адбіваць пастаянныя ваенныя набегі Масквы. 7. Беларусы павінны ведаць, што ўся афіцыйная маскоўская гісторыя пабудавана на міфах, выдумках і фальсіфікацыях. Міфы і фальсіфікацыя як метадалогія расейскай гісторыі ўведзены ў канцы ХVIII стагоддзя па патрабаваньні маскоўскіх цароў і ўпершыню сістэматызаваныяімпэрскім гісторыкам Карамзіным. Напісаная гісторыя павінна была абслугоўваць імпэрыю і імпэрскую агрэсію Расеі. 8. Беларусы павінны ведаць, што расейскае грамадзтва не зьяўляецца нацыянальным грамадзтвам. Гэтае грамадзтва ня ёсьць "нацыя". Яно ёсьць "імпэрыя" -- кангламератыўная агульнасьць людзей, якая ўтвараецца ў імпэрыі і валодае не нацыянальнай, а імпэрскай сьвядомасьцю. Галоўная характэрнасьць імпэрыі як супольнасьці -- прыярытэт дзяржаўнай улады перад чалавекам, нацэленасьць не на ўнутранае разьвіцьцё грамадзтва, а на зьнешняе пашырэньне; непавага да традыцый, да іншых народаў, геацэнтрычнае ўспрыняцьце сьвету як варожага асяроддзя ("мы -- і ўсе астатнія"). Тым часам нацыянальнае грамадзтва накіравана на ўнутранае разьвіцьцё, не на агрэсію, а на суіснаваньне, на прыярытэт асобы перад дзяржаўнай уладай. 9. Беларус павінен ведаць, што экспансіўнае існаваньне імпэрыі прыводзіць да палітызацыі ўсіх сфэраў жыцьця. Мова, мастацтва, быт, эканоміка, старына, звычаі, адзеньне, нават кулінарыя -- усё палітызуецца агрэсіўнай палітыкай імпэрыі, усё вынішчаецца, што не падобна на імпэрскае, усё ператвараецца ў ідэалогію экспансіі. 10. Беларус павінен ведаць гісторыю і разумець, што з усіх супольнасьцяў на зямлі самымі жорсткімі, агрэсіўнымі і крымінальнымі зьяўляюцца імпэрскія расейцы. Іхняя псіхалогія -- хлусьня. Іхняя ідэалёгія -- нянавісьць да ўсяго сьвету, да ўсіх народаў. 11. Беларус мусіць ведаць гісторыю і разумець, што за апошнія дзьвесьце гадоў мілітарысцкая Маскоўшчына ў абліччы Расейскай імпэрыі стала ворагам і праблемай усяго чалавецтва. Яна падрыхтавала і распачала дзьве страшныя сусьветныя войны, рыхтуе і правакуе трэцьцюю вайну, праводзіла людабойства, генацыд і вынішчэньне цэлых народаў, увесь час імкнецца захапіць чужыя тэрыторыі, вынішчыць захоплены народ і ягоную культуру. 12. Беларусы і ўсе народы, асабліва сумежныя з Расеяй, мусяць ведаць, што існаваньне Расейскай імпэрыі ў любой форме ёсьць пастаяннай пагрозай для іхнай дзяржавы, нацыі і культуры. Ліквідацыя рэліктавай Расейскай імпэрыі (цяпер яна існуе ў форме гэбізму -- крымінальнай улады спэцслужбаў КГБ-ФСБ), дэзінтэграцыя Расеі на вольныя краіны ёсьць жыцьцёвай неабходнасьцю для беларусаў і для ўсяго чалавецтва. ----------------------- 13-03-2016. Зянон ПАЗЬНЯК Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ і БНФ "Адраджэньне"

Метки:  

Понравилось: 2 пользователям

КХП-БНФ

Пятница, 25 Марта 2016 г. 09:53 + в цитатник
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ (скарочаная назва – Партыя БНФ) зьяўляецца беларускай народнай партыяй дэмакратычнага ладу і нацыянальнага Адраджэньня. Азначэньне "кансэрватыўна-хрысьціянская" абазначае падтрымку народных традыцый гісторыі, культуры, звычаяў, маральнасьці дачыненьняў паміж людзьмі, народных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў чалавека і сям'і. Партыя ўлічвае хрысьціянскую падставу і гісторыю беларускай культуры, зыходзіць з пазыцыі, што Хрысьціянства ёсьць важным чыньнікам духоўнага і маральнага разьвіцьця беларускага народу.

КХП — БНФ не прапагандуе ні канфэсійную, ні хрысьціянскую рэлігійную ідэалогію, зьяўляецца палітычнай але не рэлігійнай арганізацыяй. Партыя грунтцецца на хрысьціянскіх прынцыпах дачыненьняў і быцьця і асвойвае іх у палітыцы. Сябрамі Партыі могуць быць і вернікі, і ня вернікі — усе, хто падтрымлівае праграмныя прынцыпы Партыі. Палітыка КХП — БНФ арыентавана на ўсіх грамадзянаў Беларусі.

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ (Партыя БНФ) ёсьць удакладненая назва Партыі Беларускага Народнага Фронту. Новая назва прынята на чарговым ІV-ым Зьездзе Партыі 26.09.1999 года. Партыя мае 190 першасных суполак у 100 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 2000 г. (у першым годзе абнаўленьня Партыі) у шэрагах Партыі БНФ налічвалася 3500 сябраў.

Партыя БНФ была ўтворана на ІІІ Зьезьдзе Беларускага Народнага Фронту ў траўні 1993 г. у сувязі са зьменай заканадаўства аб выбарах, у якім былая намэнклятура ўлады забараніла ўдзел у выбарах грамадзка-палітычым рухам, спадзеючыся не дапусьціць да выбараў Народны Фронт. На ІІІ-м Зьезьдзе былі зацьверджаны і прынятыя эталоны сымволікі Партыі і Фронту — Пагоня і трохпалосны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг з шасьціканцовым крыжам, а таксама знакавая эмблема арганізацыі.

Вытокі палітычнай дзейнасці Партыі БНФ пачынаюцца ад 19 кастрычніка 1988 году — часу ўтварэння Арганізацыйнага Камітэту Беларускага Народнага Фронту“ Адраджэньне”.

У новых і складаных умовах ХХІ ст. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя -- БНФ працягвала тактыку палітычных вулічных акцыяў. Ў 2000 годзе на 25-га Сакавіка Партыя сабрала шматтысячны мітынг на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Антыбеларускі рэжым накіраваў супраць мітынга АМАП, "спэцназ" і ўнутранныя войскі -- тысячы жаўнераў. Пачалі хапаць людзей. Схапілі і адвезьлі ў спэц-лагеры для арыштаваных 500 асобаў, зь іх 300 сяброў КХП — БНФ. Ў гэты ж дзень, на плошчы ў натоўпе, была зроблена спроба групы замаскаваных амапаўцаў забіць Юры Беленькага, Дэпутата Незалежнасьці, выконваючага абавязкі Старшыні КХП — БНФ у Беларусі. Ад сьмерці яго ўратавалі аднапартыйцы.

Вулічныя акцыі са стратамі з боку Партыі і супроцьдзеяньнем з боку рэжыму працягваліся да 2006 года. Далей стала немагчыма вынікова праводзіць такую працу з прычыны ўзмацненьня рэпрэсій. У 2006 годзе антыбеларуская ўлада сілай задушыла канцэптуальную спробу КХП—БНФ правесьці несупярэчнае закону альтэрнатыўнае «народнае галасаваньне» на выбарах прэзыдэнта. Рэжым забірае ў Партыі ўсе памяшканьні, спрабуе ліквідаваць Партыю цераз суд. Партыя пераходзіць на разгалінаваную палітычную дзейнасьць, якая вынікае з канцэпцыі грамадзкага байкоту фальшывых выбараў і ўсіх рэжымных мерапрыемстваў, выдае ўлёткі, брашуры ў Беларусі і часопіс "Беларускія Ведамасьці" і кнігі за мяжой. Гэтая дзейнасьць падпарадкавана стварэньню альтэрнатыўных (накіраваных супраць антыбеларускага рэжыму) каштоўнасьцяў і спрыяньню альтэрнатыўнаму беларускаму грамадзтву. За мяжой знаходзіцца таксама старшыня КХП — БНФ Зянон Пазьняк. Адкрыта ў Беларусі Партыя праводзіць навукова-палітычныя канфэрэнцыі, культурна-асьветніцкія і мэмарыяльныя мерапрыемствы, ажыцьцяўляе назіраньне за галасаваньнем (з мэтай фіксаваньня фальсіфікацыяў) на рэжымных фальшывых выбарах, якое заўсёды, фактычна, блакуецца рэжымнымі ўладамі.

У накірунку мэмарыяльна-асьветніцкай дзейнасьці найбольшым дасягненьнем КХП — БНФ ёсьць стварэньне Народнага Мэмарыяла Курапаты ("Лес крыжоў"). Гэта найвялікшы магільнік маскоўска-савецкага генацыду ў свеце. Тут савецкія акупанты расстралялі і закапалі каля чвэрці мільёна чалавек. Згодна канцэпцыі вечнай памяці Мэмарыяла кожны чалавек зь Беларусі і з усяго сьвету можа зрабіць ахвяру памяці і паставіць тут свой крыж ў памяць рвсстраляных. Парадак працы, догляд, рабленьне крыжоў, збор сродкаў на крыжы, на памятныя знакі, мэмарыяльныя камяні ажыцьцяўляе адмысловая партыйная Камісія па Курапатах (старшыня А. Чахольскі). Тэрыторыя Народнага Мемарыяла Курапаты (згодна з канцэпцыяй Народнага Мэмарыяла) вечна разьвіваецца ў часе і прасторы (бо кожнае пакаленьне людзей можа ставіць тут свае знакі памяці). Плошча Народнага Мэмарыяла азнакавана вуглавамі валунамі з надпісамі і высокімі (7 мэтраў) мэталёвымі крыжамі. На 2016 год на месцы расстрэлаў і пахаваньняў расстраляных пастаўлена больш тысячы вялікіх драўляных крыжоў. Ёсьць таксама памятныя камень ад габрэяў, знакі ад мусульманаў, крыж ад палякаў, памятны знак (лавачка) ад прэзыдэнта ЗША, памятны камень ад Савета Міністраў БССР.

З палітычных ініцыятываў КХП -- БНФ (з тых, якія маюць ўплыў на ўсю нацыю) трэба адзначыць канцэпцыю байкоту фальшывых выбараў з пэрспэктывай і стварэньнем паралельнага беларускага грамадзтва, адрознага ад патрабаваньняў і палітыкі антыбеларускага акупацыйнага рэжыму. Рэальна народ Беларусі даўно адлучаны ад выбараў, якія ператвораныя рэжымам у прафанацыю, дзе нават ня лічаць галасы, а пішуць заранёў прыдуманыя вынікі. У гэтых умовах байкот робіцца формай пратэсту і сьведчаньнем непрызнаньня рэжымнай рэальнасьці.

Пэўны ўплыў на перадавое асяроддзе і заўсёдную пазытыўную пэрспэктыву мае ініцыятыва "Беларуская Салідарнасьць" (прынятая ў 2001 г.). Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць Платформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Зьместам беларускага яднаньня (згодна Платформы) ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава.

У пункце 4 Беларускай Салідарнасьці адзначана, што "Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі."

Больш разгорнута пра тое сказана ў п. 8 Платформы, дзе падкрэсьлена: "... заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае: шанаваць беларускую дзяржаўнасьць, шанаваць беларускую мову і беларускі народ, шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру, шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна ў Беларусі і ва ўсім сьвеце."

КХП-- БНФ імкнецца уплываць ня толькі на працоўных людзей, моладзь і інтэлігенцыю, але і на адміністрацыйны і ўладны апарат. Дзеля гэтага, напрыклад, у 2000-х гадах (са спасылкай на дакуманты ААН) быў падрыхтаваны матэрыял “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”, які наўпрост у "аанаўскіх" фармулёўках тлумачыў сутнасьць злачынства акупацыйнай рэжымнай русіфіккацыі ў Беларусі. На працягу паўгода матэрыял (каля тысячы лістоў) рассылаўся прыватна і асабіста ўсім чыноўнікам і адміністратарам, па якіх была складзена база дадзеных (а сьпісы іх друкаваліся ў "Беларускіх Ведамасьцях"). На нейкім этапе гэтай працы ўлады сфабрыкавалі справу ў суд на Партыю з мэтай яе ліквідацыі. Партыя здолела адстаяць сваё існаваньне ў фальшывым рэжымным судзе, але абвінаваўчы вердыкт з папярэджаньнем (цалкам неадпаведны закону) усяроўна быў вынесены. Такія ёсьць ўмовы асьветніцкай працы пры антыбеларускім рэжыме.

Сутнасьць антыбеларускай палітыкі рэжыму ў тых умовах (яны цяпер яшчэ больш пагоршалі), у якіх прыходзіцца на розных узроўнях працаваць адзінай Партыі Беларускага Адраджэньня, вымоўна ілюструе такі тыповы факт, адзначаны ў партыйным друку: “У адной са школ у вялікай вёсцы паблізу Салігорска маладая настаўніца атрымала загад адміністрацыі ўпарадкаваць фонд школьнай бібліятэкі.

Настаўніца выканала заданьне: аформіла стэнды з новымі паступленьнямі кніг, часопісаў і газэтаў, напісала плакаты з цытатамі пра карысьць чытаньня і г.д. Замест падзякі беларуская настаўніца атрымала строгую вымову ад начальства. Яе прымусілі перарабіць працу. Адзіным “пунктам абвінавачваньня” быў той факт, што настаўніца аформіла бібліатэку на беларускай мове.” (Сеціва, Стар. "Беларуская Салідарнасьць")

Асобным разьдзелам стаіць выдавецкая дзейнасьць КХП -- БНФ, дзе акрамя выданьня пару дзясяткаў кніг (амаль усе за мяжой) трэба адзначыць часопіс "Беларускія Ведамасьці" (Варшава, рэд. З. Пазьняк; выйшла семдзесят нумароў; у 2014 г. выданьне часова прыпынена па тэхнічных прычынах). Тут друкавалася беларуская інфармацыя і адраджэнскія матэрыялы, якія не адлюстраваныя больш нідзе. Асабліва трэба адзначыць матэрыял "Хроніка парушэньняў правоў беларусаў", які зьбіралі сябры партыі, дакумэнтальна фіксуючы злачынствы рэжыму, і, прысылаючы зьвесткі ў рэдакцыю "БВ". Матэрыял друкаваўся з нумару ў нумар, зьяўляецца каштоўнай базай для гісторыі і для суду над злачынцымі рэжыму.

Праграма КХП -- БНФ складаецца з двух частак: агульнай праграмы Партыі, дзе вызначана бачаньне будучай дэмакратычнай Беларусі, і з першачарговай праграмы (праграмы-мінімум), у якой адлюстраваныя палажэньні, якія неабходна будзе ўвесьці ў жыцьцё адразу пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму.

Агульная праграма падрабязна вызначае галоўныя каштоўнасьці, дзеяньні і мэтады будаўніцтва краіны. Беларусь мусіць стаць парляманцкай дэмакратычнай краінай, з рынкавай эканомікай, прыватнай ўласнасьцю на зямлю, з прыватным і дзяржаўным сэктарам ў эканоміцы і антыманапольным заканадаўствам, з гарантыямі правоў асобы і сям'і, забесьпячэньнем свабоды слова, роўнасьці рэлігійных канфэсіяў перад законам і дзяржавай, з праярытэтам для адукацыі, медыцыны і абароны, з палітыкай дабрасуседзтва ў міжнародных дачыненьнях, з пэрспэктывай ўступленьня ў НАТО і стварэньня Асасыяцыі дзяржаваў Усхадняй Эўропы (фронтаўская ідэя БЧС -- Балта-Чарнаморскай Садружнасьці).

Пазыцыя нэўтралітэту Беларусі, выстаўленая Дэпутатамі БНФ ў 1990 годзе, мела тады перш заўсё тактычнае значэньне, каб пазбавіцца савецкага войска на нашай тэрыторыі і запабегчы ўцягваньню Беларусі ў ваенны саюз з Расеяй (нэўтралітэт ўсе падтрымлівалі, нават камуністы). Тым часам было зразумела, што ніякі нэўтралітэт Беларусі ў нашай частцы Эўропы побач з Расеяй у прынцыпе немагчымы. Ніхто ня дасьць яму гарантыяў, а калі і дасьць, то яны будуць нічога ня вартыя. Краіна бяз войска ў гэтай сытуацыі -- нішто. У праграме КХП -- БНФ пэрспэктыве уступленьня ў НАТО дадзена наступнае тлумачэньне:

"Расея засведчыла, што не збіраецца лічыцца з нашым нейтралітэтам і нашым незалежным існаваннем. Найважнейшай задачай беларускай дзяржаўнай бяспекі і нашай палітыкі павінна стаць уступленьне Беларусі ў НАТО. Гэта пэрспектыва, да якой мы мусім імкнуцца ўжо сёння, ствараючы бяспечную будучыню вольнай Беларусі".

Праграма-мінімум скрупулёзна па пунктах вызначае, што трэба будзе хутка, рашуча і тэрмінова рабіць пасьля ўпадку рэжыму. Вось вытрымкі з гэтай праграмы, прынятай 26 верасьня 1999 г. IV-ым Зьездам Партыі БНФ.

"Дзеля нармалізацыістановішча ў краінеперш за ўсё, трэба будзе разарваць путы залежнасьці ад існуючага прамаскоўскага рэжыму, ад імпэрскай палітыкі Расеі і будаваць незалежную, вольную Беларусь у геапалітычнай сістэме Эўропы. ... Першы пункт -- Ліквідацыя дыктатуры і спыненьне палітыкі “інтэграцыі” з Расеяй (...)

Першачарговыя дзеяньні пасьля ліквідацыі дыктатуры:

Адразу пасьля сканчэньня дыктатуры, адмены ўлады рэжыму і ўступленьня ў дзеяньне беларускай улады, аўтаматычна зноў вяртаецца дзеяньне Канстытуцыі 1994 года і ўсё адмененае і забароненае рэжымам заканадаўства і інстытуты ўлады. Неадкладна вяртаюцца дзяржаўныя сымвалы Беларусі: Бел-Чырвона-Белы сьцяг і гэрб Пагоня. Адмяняюцца вынікі незаконных рэфэрэндумаў 1995 і 1996 гг., узбуджаецца крымінальная справа супраць іх ініцыятараў, распускаецца нелегальны, незаконны “нацыянальны сход” (палатка). Беларуская мова зноў вяртаецца на дзяржаўны пасад, а пазачыняныя рэжымам беларускія школы тут жа і неадкладна адновяць свой беларускі статус. Будуць зачыненыя ўсе фашыстоўскія і антыбеларускія антыдзяржаўныя арганізацыі. Пра гэта павінны быць прынятыя адпаведныя заканадаўчыя акты.

Мусіць быць забясьпечаны грамадзкі і праўны парадак; адноўленыя законнасьць і законныя інстытуты ўлады, нармальная дзейнасьць беларускіх вышэйшых навучальных установаў. Будзе спынена разбурэньне беларускай культуры і забясьпечаныя праўныя гарантыі павагі да грамадзяніна Беларусі.

Асноўным пытаньнем, якое адразу трэба будзе пачаць вырашаць, — гэта неадкладныя захады па ўратаваньню беларускай эканомікі і падтрыманьні жыцьцядзейнасьці насельніцтва. (....)

1. Стварыць умовы для хуткага аднаўленьня правамоцнасьці Канстытуцыі. Усталяваць незалежную дзейнасьць суддзяў усіх узроўняў, пракуратуры і адвакатуры, забясьпечыць матэрыяльныя ўмовы гэтай незалежнасьці.

2. Падрыхтаваць становішча і ўмовы для правядзеньня дэмакратычных выбараў у парлямант Беларусі і мясцовыя прадстаўнічыя ворганы ўлады. Увесьці мажарытарна-прапарцыйную сістэму выбараў у парлямант.

3. Забясьпечыць доступ да радыё і тэлебачаньня грамадзянам, грамадзкім арганізацыям, партыям. Ліквідаваць палітычную цэнзуру. Гарантаваць свабоду для беларускай інфармацыі ў беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. Удакладніць заканадаўчую базу адносна СМІ з улікам інтарэсаў беларускага культурна-нацыянальнага аднаўленьня і бясьпекі беларускай дзяржавы. Увесьці ільготнае падаткаабкладаньне на інвэстыцыйныя праекты ў СМІ.

4. Спыніць дзейнасьць дэкрэтаў, указаў, законаў, паправак да законаў, якія не адпавядаюць інтарэсам беларускай дзяржавы, парушаюць правы чалавека і яго маёмасныя правы. Увесьці права недатыкальнасьці прыватнай уласнасьці і маёмасьці, права ўласьніка на іх абарону. Правесьці амністыю і скасаваць крымінальныя справы па палітычных і эканамічных пытаньнях, якія былі незаконна ўзбуджаныя дзяржаўнымі ворганамі. Правесьці перагляд у судах крымінальных справаў эканамічнага і маёмаснага характару з мэтай вызваленьня несправядліва асуджаных і пры ўмове выплаты ім грашовай кампэнсацыі і вяртаньня канфіскаванай маёмасьці.

5. ... Нармалізаваць дзейнасьць беларуска-расейскай мяжы. (Увесьці памежны і мытны кантроль.)

6. ... Нармалізаваць сувязь з краінамі эўраатлянтычнага альянсу. Аднавіць супрацоўніцтва з Эўразьвязам, Эўрапарлямантам, МВФ і іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

7. Актывізаваць дзейнасьць усіх суб'ектаў гаспадараньня: грамадзянаў, прадпрымальнікаў, прадпрыемстваў. Дзеля гэтага:

- тэрмінова правесьці перамовы з Расейскай Фэдэрацыяй па мытных пытаньнях, урэгуляваць мытныя пошліны на імпарт і экспарт тавараў і прадукцыі ў інтарэсах Беларусі; (...)

- зьнізіць падаткавую нагрузку на суб'екты гаспадараньня, спрасьціць справаздачнасьць для малога і сярэднега бізнэсу. Усталяваць ільготныя падаткі для перапрацоўшчыкаў сельгаспрадукцыі, для вытворцаў лекаў, медыцынскай прадукцыі і медыцынскага абсталяваньня, для суб'ектаў, што працуюць на тых накірунках эканамічнай дзейнасьці, якія даюць хуткія вынікі ў павелічэньні рабочых месцаў і насычэньні таварнага рынку. Вызваліць ад падаткаў прыбыткі, якія накіроўваюцца на інвэстыцыі. Вызваліць ад уплаты асноўных падаткаў (дабаўленая вартасьць, прыбытак) фірмы і прадпрыемствы, якія выконваюць інвэстэцыйныя праекты дзеля разьвіцьця транспартных камунікацыяў, сувязі, турызму; (...)

- перадаць увесь арэндны нежылы фонд, у тым ліку той, што прыўлашчаны Упраўленьнем справамі былога прэзыдэнта, у муніцыпальную ўласнасьць. Значна зьнізіць арэндную плату;

- увесьці заяўляльны прынцып пастаноўкі на ўлік суб'ектаў эканамічнай дзейнасьці. Скасаваць дзяржаўную манаполію на большасьць відаў прадукцыі. Адмяніць ліцэнзаваньне відаў эканамічнай дзейнасьці;

- нармалізаваць функцыянаваньне дзяржаўнага бюджэту. Ліквідаваць фонд былога прэзыдэнта, яго сродкі перавесьці ў дзяржаўны бюджэт. Ліквідаваць пазабюджэтныя фонды;

- правесьці аўкцыённую прадажу фірмаў, утвораных пры Упраўленьні справамі былога прэзыдэнта. Сродкі накіраваць на папаўненьне пэнсійнага фонду; (...)

- стварыць умовы для свабоднай дзейнасьці рынкавых мэханізмаў, у тым ліку: валютных, таварных, фондавых, нерухомай маёмасьці, біржаў, страхавых і фінансавых кампаніяў і інш.;

- правесьці мерапрыемствы дзеля стабілізацыі беларускіх грошай. Забясьпечыць устанаўленьне адзінага курсу беларускага рубля. Стварыць стабілізацыйны валютны запас. Увесьці беларускую валюту (беларускі талер);

- прыступіць да зямельнага ўладкаваньня;

- актывізаваць аўкцыённую прыватызацыю гандлёвых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў харчовай, лёгкай, будаўнічай прамысловасьцяў. Сродкі ад продажу дзяржаўнай маёмасьці накіраваць на папаўненьне пэнсійнага фонду і дзяржаўнага страхавага кампэнсацыйнага фонду.

Выбары новага беларускага парляманту ў дэмакратычных умовах, дасягненьне збалянсаванасьці галінаў улады, дасягненьне стабільнасьці на таварным рынку, увядзеньне стабільнай беларускай валюты (талера), вольнае разьвіцьцё беларускай адукацыі і культуры стануць прыкметай завяршэньня пераходнага пэрыяду."

Мы бачым, што палажэньні праграмы-мінімум, напісаныя 17 гадоў таму, анітрохі не састарэлі і адлюстроўваюць нібы сёньняшні дзень. Гэта таму, што пры антынацыянальным акупацыйным рэжыме нічога не разьвіваецца. Мафіёзы, ворагі і зладзеі рабуюць народ, дзяржаву, нішчаць краіну, спараджаючы стагнацыю ("стабільнасьць") -- час спыняецца. Але палітычнае змаганьне ў спыненым часе ёсьць самае найцяжэйшае, бо яно таксама стагназуе ў мёртвых кропках антынароднай улады.

Тым ня менш Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ -- гэта ёсьць адзіная ў Беларусі партыя Нацыянальнай ідэі, нацыянальнага Адраджэньня і класічнай дэмакратыі. І ўвогуле яна адзіная партыя, якая рэальна і зьмястоўна супроцьставіцца антыбеларускаму рэжыму і варожай палітыцы Масквы, будучы вольнай і незалежнай у сваіх дзеяньнях.

Партыя складаецца з розных сацыяльных групаў грамадзтва, найбольш прадстаўленыя інтэлігенцыя, прадпрымальнікі, найменш сяляне і рабочыя. У партыі чатыры Дэпутаты Незалежнасьці -- Юры Беленькі, Сяргей Папкоў, Мікола Крыжаноўскі, Зянон Пазьняк (часова ў сувязі з працай на радыё адышоў Сяргей Навумчык) Партыя валодае двума партыйнымі старонкамі ў Сеціве -- "Народная партыя" і "Беларуская Салідарнасьць" -- і некалькімі дапаможнымі. Але галоўным лічыцца папяровы распаўсюд інфармацыі.

16 сакавіка 2016 г.
Зянон Пазьняк / 24-03-2016

Метки:  

Папы Гапоны

Вторник, 16 Февраля 2016 г. 08:18 + в цитатник
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ДА ПЫТАНЬНЯ ПРА РЭЖЫМНУЮ "АПАЗЫЦЫЮ"

У так званым "дэмакратычным" друку (а гэта ўсяго некалькі асяродкаў у Інтэрнэце плюс пару газэт) пастаянна пішуць і на поўным сур'ёзе абмяркоўваюць усялякія словы і выказваньні, якія даносяцца з грантавых груповак так званай "апазыцыі". Мушу сказаць пра гэта некалькі слоў.

У жніўні мінулага года выпусьцілі з турмы Мікалая Статкевіча -- аднаго з галоўных правакатараў пабіцьця людзей і разгрому грамадзянскай супольнасьці Беларусі 19-га сьнежня 2010 года. Пасьля выхаду з турмы ён адразу заняўся дэманстратыўным выцягваньнем людзей на вуліцы на пратэстныя дэманстрацыі (у пэрыяд, калі трэба накапліваць сілы і не "сьвяціцца"). ДэмСМІ дружна апісваюць ягоную дзейнасьць. Добра відаць, як пэўныя варожыя Беларусі сілы імкнуцца рабіць зь Міколы новага правадыра "апазыцыі" і што яму тое падабаецца.

Некаторыя маладыя беларусы ў Варшаве яшчэ ў мінулым годзе, успрыняўшы ўсур'ёз мітынговую дэмагогію Статкевіча, прасілі мяне распавесьці публічна для ўсіх людзей, што гэта ёсьць за асоба, і што ад яе можна чакаць.

Асоба Статкевіча вядомая даўно, зразумела, на што ён здольны, але некаторыя заўвагі зрабіць варта, бо ўсё, што ён голасна пачынае дэкляраваць, абавязкова скончыцца правакацыяй і паразай. Іншага не было. І гэтаксама ня будзе і далей.

У Фронце стаўленьне да яго было скептычнае з прычыны ягоных асабістых неабдуманых дзеяньняў, якія выклікалі выдаленьне шэрагу беларускіх афіцэраў з Савецкай арміі і пазьней -- развал БЗВ. Загнаўшы ў тупік БЗВ (Беларускае Згуртаваньне Вайскоўцаў, да якога Статкевіч меў найбольшае арганізацыйнае дачыненьне), ён кідае арганізацыю і пераходзіць у "палітыку" -- у партыю Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада. Першае, што ён там зрабіў, гэта ціхі закалот, у выніку якога Статкевіч стаў старшынём БСДГ. Другім яго крокам стала аб'яднаньне БСДГ з Партыяй Народнай Згоды, што супрацоўнічала ўжо тады Лукашэнкам. Аб'яднаная партыя Статкевіча назвалася Сацыял-Дэмакратычная Народная Грамада. Прэзэнтаваць яе ўтварэньне і рэгістрацыю новы палітык павёў сваіх паплечнікаў у дом-музэй Першага зьезду РСДРП. Пра гэта напісалі ў друку. Скажу без перабольшаньня, што такая навіна выклікала ва ўсіх беларускіх палітыкаў (у мяне таксама) сапраўдны шок. Гэтакага не чакаў ніхто. БСДГ грунтуецца на пераемнасьці ад БСГ -- партыі Луцкевічаў, Бурбіса, Каганца, Алаізы Пашкевіч (Цёткі). А тут пайшлі прымаць прысягу да ворагаў чалавецтва, у зародак расейскай партыі, якая спарадзіла бальшавікоў, Леніна і забіла мільёны беларусаў.

Такія дзеяньні наўрад ці вынікаюць з палітычнай бязглуздасьці. Гэта была прадуманая акцыя.

Вясной-летам 1994 года па сцэнары савецкай намэнклятуры адбываліся выбары прэзыдэнта ў Беларусі. У інтарэсах Беларусі выбары прэзыдэнта былі непатрэбныя. Краіне лепш было б, каб яна разьвівалася ў незалежнасьці як парляманцкая рэспубліка. Гэта прадухіліла б дыктатуру і зьменшыла б уплыў Расеі. Але пазыцыя каланіяльнай намэнклятуры (якая дамінавала ў Вярхоўным Савеце), падтрыманая Масквой, стала вырашальнай. Намэнклятурныя дэпутаты правялі прынцып прэзыдэнцкай улады ў Канстытуцыю.

У 1994 годзе, фактычна, вырашаўся лёс будучыні Беларусі. Змагаліся дзьве сілы: дэмакратычны Беларускі Народны Фронт з аднаго боку і стаўленьнікі ўлады каланіяльных сіл, падтрыманыя Масквой, -- з другога. Рэальна яно выяўлялася ў супроцьстаяньні паміж прадстаўніком БНФ, з аднаго боку, і Кебічам-Лукашэнкам -- з другога. Гэта тады было зразумела ўсім, хто меў хоць якое дачыненьне да палітыкі. (Вячаслаў Кебіч напіша пазьней, што галоўная задача яго і Лукашэнкі была ў тым, каб не дапусьціць да ўлады прадстаўніка БНФ.)

У гэты час Мікалай Статкевіч выступае з ідэяй і прапановай выставіць Станіслава Шушкевіча ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта ад партыі БСДГ (пра гэта потым напіша Алег Трусаў). Статкевічу удалося пераканаць у тым бальшыню кіраўніцтва БСДГ, і неўзабаве Шушкевіча ўключылі ў выбарчае спаборніцтва. Ён забраў у кандыдата ад БНФ 9 адсоткаў галасоў. (Заўважу, што кандыдат БНФ рэальна ўсяроўна выйшаў у другі тур, але вынік быў сфальсіфікаваны ў карысьць Кебіча.) Пытаньне, аднак, у іншым: навошта Статкевіч усё тое праварочваў з Шушкевічам? Ён наіўны? Не разумеў, што робіць? Тым часам гэтае ягонае дзеяньне адпаведна карэлюецца з паходам у прытон РСДРП.

У канцы 1990-х -- пачатку 2000-х гадоў, калі БНФ перажываў крызіс і быў расколаты, а Ганс Вік ужо сфармаваў сваю "дэмакратычную" псэўдаапазыцыю, у гэты час Мікола Статкевіч зноў выйшаў на паверхню і актыўна імкнуўся ўзначальваць вулічныя акцыі таго часу, дэманстрацыі, маршы, шэсьці і паходы. Істотна, што якраз ў гэты час усе вулічныя акцыі вікаўскай "апазыцыі" сталі заканчвацца паразамі. А гэтага катэгарычна нельга дапускаць у вулічнай барацьбе.

У 1999 годзе, напрыклад, бяздумна і абы як падрыхтаваны "Марш свабоды", Статкевіч раптам павёў на вуліцу Першамайскую (за парк Горкага). Там, у нязручнай сітуацыі для масаў людзей, была ўжо падрыхтавана пастка. Сілы "АМОНУ" і "спэцназу" лёгка расчлянілі натоўп (якому арганізатары не забясьпечылі нават аховы), разагналі людзей, пабілі і арыштавалі дзясяткі дэманстрантаў. Гэта была зноў параза. З таго часу шмат хто з маладых сталі называць Статкевіча "папом Гапонам", хоць і сам ён пацярпеў у тым разгроме.

Наступныя шэсьці псэўдаапазыцыі заканчваліся толькі паразай, пакуль народ ні перастаў на іх хадзіць. Вось вынік "гапонаўшчыны".

Беларускі Народны Фронт ніколі ня меў паразы на вуліцах і плошчах. Перамога і станоўчы вынік дэманстрацыі падбадзёрвалі і ўздымалі дух людзей.

У 1990-м годзе 26 лютага (пры камуністах і ўладзе КПСС) фронтаўскі статысячны мітынг акружыў будынак тэлебачаньня і прымусіў даць адкрыты эфір кіраўніцтву Фронта. Перапалоханым тэлевізійшчыкам загадалі вынесьці маніторы на пляц, і народ бачыў, што рабілася ў студыі. Нідзе ў СССР нічога падобнага не было. Менск тады быў у авангардзе барацьбы з камунізмам.

У 1995 годзе, ужо пад акупацыйным рэжымам Лукашэнкі, рэжымныя ўлады далі магчымасьць рускім фашыстам Лімонава правесьці ў Менску свой зьезд. У той дзень быў мітынг БНФ каля Опернага тэатра. У час выступу я атрымаў запіску, што зьезд расейскіх фашыстаў адбываецца ў залі тонкасуконнага камбіната. Я толькі акуратна паведаміў тое на мітынгу. Гэтага хапіла, каб дзейнічаць без каманды. Людзі на тралейбусах пад'ехалі да палацу і разагналі шабаш разам з аховай. Фашызьня выскоквала праз вокны, а Лімонава схапілі, калі той вываліўся з вакна ў туалеце, надавалі па карку і здалі ў міліцыю. Міліцыя пад аховай дэпартавала яго зь Беларусі.

Найбольш разбуральная правакацыя, у якой удзельнічаў Статкевіч, -- гэта так званыя прэзыдэнцкія "выбары" 2010 года. Нагадаю, што тады зь дзевяці кандыдатаў, апрача Лукашэнкі, толькі Някляеў сабраў неабходную для рэгістрацыі колькасьць подпісаў грамадзян Беларусі. Усіх астатніх, што не сабралі квоту, Лукашэнка загадаў усяроўна зарэгістраваць, каб была "дэмакратыя". Гэта ён заявіў публічна. І ніхто з прэтэндэнтаў не адмовіўся. Усе далі сябе купіць. Гэта -- што да маральнасьці дабраахвотных клакераў дзеля падтрымкі бачнасьці лукашысцкай "дэмакратыі".

Злачынства заключаецца ў тым, што клакеры сагітавалі мноства людзей авантурнымі заявамі (кшталту, што заўтра Беларусь стане вольнай краінай) і неарганізавана (без рацыянальнага абгрунтаваньня) завялі іх ноччу ў падрыхтаваную рэжымам пастку да Дома Ураду, дзе сілы рэжыму пабілі і арыштавалі сотні людзей. Гэтая правакацыя дала магчымасьць Лукашэнку разграміць тады ўсю беларускую грамадзянскую супольнасьць, сотні людзей кінулі ў засьценкі, разам з правакатарамі, што купіліся на лукашысцкую рэгістрацыю. Гэтакі лёс усіх правакатараў і агентуры. Аб іх заказчыкі выціраюць ногі.

І цяпер пытаньне, якое пры цяперашняй акупацыйнай палітыцы задае шмат хто. Ці чалавек, якога празьвішчуюць нядобрай клічкай, мае дачыненьні да дзеяньняў рэжыму? Пытаньне папулярнае ў зачыненым грамадзтве і паліцэйскай краіне, але цалкам рытарычнае. Магу толькі адзначыць, што аналіз паводзінаў і выказваньняў Статкевіча ўкладваецца ў пэўную схему. Я схільны лічыць, што Статкевіч – гэта хутчэй чалавек уплыву, чым залежнасьці, асабліва ўлічваючы яго няўемнае хаценьне правадырства ў характары і неадпаведную самаацэнку магчымасьцяў сваёй асобы. Мы, фронтаўцы, яго добра памятаем.

Выйшаўшы з турмы здаровым і бадзёрым (чым прыемна ўразіў тых, хто яго ўбачыў), Мікола цяпер выявіў новыя рысы (чаго раней не было ) -- пачаў крытыкаваць Беларускі Народны Фронт, выдумваць для сябе неіснуючыя заслугі ды зьневажаць маё імя, абзываць мяне "эмігрантам", які здрадзіў Радзіме, Сьцягу, Гэрбу і Мове. Тут стыль тыповых гэбоўскіх троляў, распаўсюджаных у Сеціве, і чытаць такое не пад нікам, але ад арыгінальнага чалавека, даволі рэдкая нагода. Тым ня менш Мікола не пагнушаўся такімі выказваньнямі. Пытаньне: навошта ён гэта робіць?

Усё тое ён нагаварыў у інтэрв'ю маскоўскаму "Бел. Партызану". Там вельмі характэрны тэкст дзеля разуменьня Статкевіча і яго функцыі. Для тых, хто ня любіць чытаць вялікіх інтэрв'ю, падаю некалькі цытат.

"Да мяне зьвярталіся асобныя прадпрымальнікі, маўляў, палітыкі нас кінулі, дапамагайце. Я выказаў сваю прапанову і агучыў план, якім чынам яны могуць вырашыць сваю праблему.

Першы крок яны робяць: ідуць з заявамі да раённых і абласных адміністрацый. Наступны крок: яны павінны сабрацца з усёй Беларусі і прыйсьці да агульнанацыянальнай адміністрацыі са сваімі заявамі."

Журналіст: "- 2016 год – год парламентскіх выбараў. Якія у вас планы?

Статкевіч: "-Калі браць мае пэрсанальныя прапановы на выбары, я думаю, што важна, каб быў адзін дэмакратычны сьпіс выдзвіжэнцаў на выбары. Гэта дазволіла б кансалідаваць электарат і прымусіць улады да брутальных фальсіфікацыяў як мінімум. Калі яны будуць саступаць фінансаваму ціску Захаду, то гэта можа прывесьці да зьяўленьня дэмакратычнага дэпутата у парляманце."

Пра Беларусь сказана наступнае: ..."Краіна цалкам рабская..., рабы не будуць бараніць гэты дом."

Пра "план" пісаць лісты начальству, якое зачыняе гандаль індывідуальных прадпрыймальнікаў, мы ўжо лепш прамаўчым (настолькі нікчэмны такі «план»).

Што да ўдзелу ў выбарах у "палатку." "Палатка" ня мае ні функцыяў, ні магчымасьцяў парляманту. Гэта службовы імітацыйны ворган пры Лукашэнку, непрызнаны міжнароднай супольнасьцю. Бяспраўнасьць "палаткі" прапісана ў цяпершняй канстытуцыі. Пра выбары ў гэтую "палатку" (там дзе выбараў няма), пра агітацыю за іх і пра тое, што гэта азначае і што гэта за "палітыка", можна ўжо і не казаць.

Адносна беларускіх "рабоў". Такое могуць казаць ня толькі ворагі Беларусі, але і патрыёты, якія ставяць сябе вышэй за ўсіх, вышэй за народ і вышэй за ўсё. Такі эгацэнтрычны выверт вядомы ў псіхалогіі некаторых людзей.

Беларусы ніколі не былі рабамі. Вялікае Княства Літоўскае -- гэта была самая вольная краіна ў сярэднявечнай Эўропе. Генатып нашага народа сфармаваўся тады. Беларускі народ разумны і ня хоча ўлазіць у авантуры з заведама прайграным канцом. Людзі знаходзяцца пад уплывам расейскай варожай тэлепрапаганды, рабства тут ні пры чым.

Патрыятызм Статкевіча беларускі. Але яго амбіцыянізм большы за патрыятызм, таму народ, які ня слухае яго правадырства, дык, згодна яго вызначэньня, і зусім "раб". Усё гэта, памножанае на завышаную самаацэнку і на абмежаваныя магчымасьці асобы, іграе ўвесь час са Статкевічам злыя жарты.

Адказваючы на пытаньне маладых пра "гапонства" і таму падобнае, мушу засьцерагчы: ня майце з гэтым чалавекам ніякіх справаў. Ня слухайце, што ён кажа, бо з таго нічога ня будзе, акрамя шкоды. Хай вас не спакушае патрыятычная траскатня, якая ў Статкевіча, можа нават, шчырая (у момант калі гаворыць). У палітыцы ў дадатак да патрыятызму трэба мець яшчэ іншыя якасьці.

Не гуляйце ў гульні мілінкевічаў-статкевічаў аб "аб'яднаньні ўсіх дэмакратычных сіл". Гэта тут цяпер немагчыма і нікому не патрэбна, супярэчыць асноўнаму прынцыпу дэмакратыі аб свабодзе асацыяцыяў, зьяўляецца таталітарнай, тыпова гэбоўскай прыдумкай, выгаднай акупацыйнаму рэжыму. Дэмакратычная сіла -- у рознасьці арганізацыяў і адзінстве нацыянальных ідэй. У гэтай жа рэжымнай квазі-апазыцыі няма ўвогуле ніякіх ідэй, акрамя чаканьня вялікай халявы і прыстасавальніцтва пад заходніх спонсараў. І таму, ці яны аб'ядналіся, ці не аб'ядналіся, -- ня мае ніякага значэньня ні для іх, ні для краіны, ні для яе жыхароў.

Нашым аб'яднаўчым ідэалам і нашай справай мусіць быць Беларуская Нацыянальная Ідэя, нацыянальнае Адраджэньне і ўмацаваньне Беларускай нацыі, Беларускай Мовы, Беларускай дзяржавы і культуры, дасягненьне шчасьця беларускіх людзей. І тады хай будуць тысячы розных суполак, партыяў, арганізацыяў, хай будзе вялікая беларуская грамадзянская супольнасьць -- усе мы будзем аб'яднаны адным.

Палітычная задача ня ў тым, каб аб'ядналася рэжымная псэўдаапазыцыя, пра што ўвесь час пяклісяхаляўшчыкі і агентура, а ў тым, каб зьмесьці гэтую квазі-апазыцыю з твару зямлі, разам з рэжымам.

У сувязі з гэтым зазначу яшчэ некалькі словаў пра рэчы, якія мне вядомыя, але пра якія я не хачу шмат гаварыць, настолькі яны мярзотныя. Уся валтузьня з «кангрэсам» і «аб'яднаньнем» гэтых палітбізнэсмэнаў ад «дэмакратыі» зьвязана, як заўсёды, з магчымасьцю атрымаць заходнія грошы «пад выбары» ў Палату. Захад паабяцаў даць, калі аб'яднаюцца (бо лягчэй фінансаваць). Для палітбізнэсмэнаў, практычна, ня важна, пад якія выбары даюць, хоць бы й на выбары ў Пекла, абы грошы. З гэтым найперш зьвязана штучная актыўнасьць Статкевіча і ўсёй псэўдаапазыцыйнай камарыльлі, дзе кожны ёсьць «лідар» і «дзеяч» і кожны хоча ачоліць аб'яднаную пачку, кожны вядзе тут сваю глыбока «палітычную» гульню вакол мамоны.

Для беларускай моладзі яшчэ раз паўтаруся – не ўваліцеся ў іхнюю гразь. Абыходзьце бокам і затыкайце нос. Гэтыя палітхаляўшчыкі, як гнілая калода, загамавалі шлях і вось ўжо пятнаццаць гадоў не даюць магчымасьці стварыцца сапраўднай беларускай апазыцыі ў краіне. Яны, як гангрэна, – ўсё, што трапляе ў іхняе поле, пачынае гнісьць.

Цяпер агентурная частка "апазыцыі" адкрыта едзе ў Маскву, у ведамства Караганава-Суздальцава. Яны засядалі там разам з рускімі чарнасоценцамі і гаварылізь імі пра праблемы "Белоруссии". Яны ўжо не хаваюцца. Рэшта такіх апазыцыяністаў яшчэ прыкідваюцца цнатлівымі, гавораць пра аб'яднаньне і (калі заплоцяць) зьбіраюцца на выбары ў "палатку" ісьці.

Сапраўдная будучыня Беларусі будзе будавацца бяз гэтых людзей.

14. 02. 2016 г.

Метки:  

Без заголовка

Среда, 13 Января 2016 г. 09:16 + в цитатник
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ПЕРАМАГЧЫ МОЖНА ТОЛЬКІ З ІДЭЯЙ"

У канцы мінулага году і напачатку новага 2016 года ў міжнародных падзеях і ва ўнутраных справах Беларусі працягваліся ўсе тыя працэсы, што вызначыліся раней. У міжнародным плане адбываецца татальная акупацыя Эўропы арабскім сьветам. Гэтая акупацыя выклікана палітыкайлева-лібэральных колаў Эўропы.

Ідэя, якая ўжо стагоддзі рухае лібэралістамі і ўвогуле людзьмі левага кшталту -- гэта зьнішчэньне Хрысьціянства. Дзеля ажыцьцяўленьня гэтай іхняй галоўнай ідэі нянавісьці яны гатовыя ахвяраваць і культурай, і народам, і дзяржавай, і нацыяй, і ўсёй Эўропай. Заснавалі гэтую бязбожную ідэалёгію французскія рацыяналісты, але ў цяперашняй актыўнай сацыяльнай фазе яна разьвіваецца ўжо цалкам ірацыянальна на мяжы абсурду. Арабскі сьвет, дакладней, яго адкіды, выкарыстоўваюцца лева-лібэраламі як прылада ліквідацыі Хрысьціянства ў Эўропе. Гэта галоўны імпэратыў той суіцыднай палітыкі, якую мы назіраем цяпер на Захадзе Эўропы.

Акупацыя Эўропы адбываецца шляхам перасяленьня народаў і мэтадам эфэктыўнай партызанскай вайны (Захад называе тое "тэрарызмам"), супрацьстаяць якой ня ў стане ніякая армія, ні тым больш бесхрыбетнае і дэмаралізаванае заходняе грамадзтва. Арабскія гуны адчуваюць гэта і, нягледзячы на сваю яшчэ абсалютную меншасьць, паводзяць сябе як гаспадары на акупаванай тэрыторыі. На Новы год яны ўчынілі акцыю згвалтаваньня эўрапейскіх жанчын у некалькіх гарадах Эўропы. Найбольш масаваздарылася ў Кёльне (каля 200 пацярпелых за адну навагоднюю ноч і 535 нападаў).

Эўраграмадзтва паказала сваю поўную бездапаможнасьць перад гвалтаўнікамі. Адзін зь іх, якога арыштавалі, нават груба абарваў функцыянера эўраўлады, маўляў, вы кіньце тут парушаць мае правы, мяне ў Нямеччыну запрасіла сама спадарыня Мэркель. І, дарэчы, што да ролі Мэркель у гэтай справе, то тут, фактычна, так яно і ёсьць.

На Новы год і Нараджэньне Хрыстова зноў выступіў з бруднымі правакацыямі супраць рэлігіі маргінальны французскі лісток "Шарлі Эбдо", які здаўна фінансуецца расейскім "Газпромам". Нагадаю, што ў мінулым годзе ісламісты расстралялі ўсю рэдакцыю гэтагагазпромаўскагаопуса. Магчыма тут не абышлося без Лубянкі. Цяпер ужо набрана новая рэдакцыя.

Сымптаматычная рэакцыя заходнеэўрапейцаў на тэрор ісламістаў. Пасьля нападу на "Шарлі Эбдо" яны выйшлі ў Парыжы і іншых гарадах на дэманстрацыі супраць тэрору і тэрарыстаў. У першых радах пратэсту крочалі прэзыдэнт Францыі і іншыя кіраўнікі ўлады. У гэта цяжка было паверыць. Яны, кіраўнікі Францыі, пратэстуюць супраць тэрарыстаў. Дык хто гаспадар у краіне? Тут нейкі фрэйдзізм, падсьведамае прызнаньне з боку ўлады гаспадарамі Францыі арабскіх эмігрантаў. І якбы не выглядала тое абсурдам псіхалагічна так яно і ёсьць. Гэты фэнамэн некалі будуць вывучаць псіхолагі (калі ад такой Эўропы што-небудзь застанецца). Цяпер мы назіраем тое самае. Пратэстуюць супраць гвалту над жанчынамі, хочуць каб ісламісты іх пачулі і зразумелі. А адна эўрадама распранулася дагала ў знак пратэсту і стала з плякацікам ў цэнтры Кёлна, дзе быў напісаны зварот да арабскіх гвалтаўнікоў: «Паважайце нас! Мы не аб'екты для нападу, нават калі голыя». Вось што робіцца з мазгамі ў людзей, апрацаванымі лібэральнай прапагандай. Гэтае грамадзтва такое ж ненармальнае і неадэкватнае, далёкае ад рэальнасьці як і руская «вата», апрацаваная пуцінскім гёбельс-тэлебачаньнем. Два збочаныя бакі аднаго фальшывага бязбожнага мэдаля.

Сеціва напічкана відэазапісамі з краінаў Захаду. Вось сядзяць недзе ў скверы група заходніх людзей сталага веку (10-12 асобаў). Да іх падыходзяць два паўночна-афрыканцы і пачынаюць зьдзеквацца. Патым адзін зь іх б'е па галаве жанчыну жанчына падае без прытомнасьці. Паўночна-афрыканец весела рагоча проста ў камэру. Усе астатнія белыя маўчаць як ні ў чым не бывала.

Вось на вуліцы днём 5-6 эмігрантаў з Усходу хапаюць дзяўчыну, пачынаюць біць, хапаць за інтымныя месцы, цягаць па тратуары. Вакол па вуліцы ідуць заходнія людзі кожны па сваіх справах, ніхто не зьвяртае ўвагі на гвалт.

Усё гэта нагадвае мне жывёльны сьвет, савану, пасецца табун зебраў, вакол ляніва ляжаць львы. Калі адзін зь іх захоча есьці, то бяжыць да стада зебраў, адганяе адну і задзірае. Астатняя чарада пасецца сабе.

З сацыяльнай гісторыі вядома, напрыклад, як ў неспрыяльных варунках дэградуе этнас. Спачатку перастаюць паважаць і клапаціцца пра старых, потым перастаюць выхоўваць і клапаціцца пра дзяцей. І трэці этап – мужчына перастае змагацца за жанчыну. Глядзіш на тое, што адбываецца цяпер на Захадзе і ўзьнікаюць вельмі сумныя паралелі. Цывілізаваныя людзі ўжо ні на што ня здольныя.

Гэтыя некалькі фактаў я прыводжу, каб нагадаць пра той цывілізацыйны крызіс, які адбываецца на Захадзе на фоне агрэсіўнага варварства пуцінскай Расеі і фашызацыі "русского міра". Для нас гэта істотна ведаць, бо шмат беларусаў, якія слаба усьведамляюць жыватворнасьць беларускай нацыянальнай ідэі і якія напалоханы агрэсіяй Расеі супраць Украіны, спадзяюцца, што "Захад ім дапаможа".

Не дапаможа. Ня майма ілюзіяў. Беларусам могуць дапамагчы толькі самы беларусы. Спадзяемся на сябе. І калі хто падставіць плячо, дык гэта хіба ўкраінцы і палякі.

Ва ўнутраных справах краіны мы бачым працяг гніеньня акупацыйнай уладна-эканамічнай сістэмы, падаграваны пагрозьлівымі і неадэкватнымі заявамі нелегітымнага начальніка рэжыму.

У апошнія месяцы з боку розных СМІ, для якіх, відаць, часам праблематычна, пра што пісаць, вялікая ўвага надаецца рэжымнаму указу №222аб фактычным зьнішчэньні дробнага беларускага гандлёвага бізнэсу. Гучаць пагрозьлівыя заявы аб забастоўках, пратэстах і т. п., прадказваюць сацыяльны выбух, дрыжэньне рэжыму і г. д.

Уражаньне, што ўсе гэтыя фантазіі пішуцца цалкам шчыра і таму незразумела, навошта.

Ня будзе ніякага сацыяльнага выбуху і ніякага масавага ўсьвядомленага пратэсту прадпрыймальнікаў. Дробны беларускі бізнэс перастане існаваць і настане цішыня. Найперш рэжым разьлічыў, што такіх гандляроў адносна няшмат (некалькі дзясяткаў тысячаў на ўсю краіну) і сур'ёзных пратэстаў не атрымаецца. Іхняе існаваньне не зьвязана з дзяржаўнай вытворчасьцю, і таму для акупацыйнага рэжыму пратэсты прадпрыймальнікаў пагрозы не ўяўляюць. Зрэшты, ёсьць АМАП і аўтазакі. Але галоўнае ня ў гэтым. Гандлёвыя людзі маглі б быць і моцнай сілай, і пагрозай для акупацыйнага рэжыму, калі б яны былі палітычна аб'яднаныя беларускай нацыянальнай ідэяй і ведалі б, што змагаюцца за вольную Беларусь, за вольную будучыню і вольную Беларускую дзяржаву. Тады б гэта была грозная сіла, і рэжым пачаў бы хістацца. Гэта была б не праслойка грантасмокаў і штатных правакатараў пад выглядам апазыцыі, а рэальная нацыянальная сіла сур'ёзных людзей. Такога яшчэ няма нават зблізку, а таму з пратэстаў гандляроў ня будзе нават пшыку.

Але пішу я тут гэта не дзеля крытыкі рэальнасьці, а каб паказаць пэрспэктыву і неабходнасьць абавязковай нацыянальна-асьветніцкай працы сярод людзей, чым займаецца і павінна займацца далей наша адзіная ў краіне адраджэнцкая народная партыя.

Мяркую, што ў бліжэйшы час трэба падрыхтаваць сэрыю матэрыялаў пад назовам "Што трэба ведаць беларусу", дзе па пунктах, простай мовай пералічваць тое, што сапраўды беларусу трэба ведаць, каб на нацыянальным узроўні існаваць у гэтым сьвеце і адстойваць беларускія ідэалы перад прапагандысцкай навалай з Усходу і Захаду.

Слава Айчыне!

Жыве Беларусь!

10 студзеня 2016 года

Метки:  

Што трэба ведаць

Среда, 13 Января 2016 г. 08:58 + в цитатник
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ БЕЛАРУСУ"

№ 1

25 гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць і волю Беларусі завяршылася перамогай Беларускага "Адраджэньня". 25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці.

У выніку векавой расейскай акупацыі ворагі зьнішчылі (забілі, расстралялі, павешалі, згнаілі ў турмах і лагерах) мільёны беларусаў, вынішчылі маёмныя класы, рэлігію і набілітэт, спалілі беларускія кнігі, сфальсіфікавалі Беларускую гісторыю і галоўнае -- увесь час нішчылі Беларускую мову, імкнуліся зрусіфікаваць нашу краіну і сьцерці Белароускую нацыю з твару зямлі.

Нягледзячы на вялікія маскоўскія злачынствы, забойствы і вынішчэньні, нягледзячы на вялікія страты з боку беларусаў, ворагам не ўдалося зьнішчыць Беларускі народ. Але ў нашай краіне акупанты пакінулі шмат дрэннага ў выніку доўгай акупацыйнай антыбеларускай палітыкі, якая працягваецца цяпер антынацыянальным рэжымам Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы.

Гэтае дрэннае ня толькі ў кепскіх, накінутых акупантамі звычках (п'янстве, брыдкай лаянцы, хамстве, непавазе да жанчыны і старых людзей ды безгаспадарнасьці), але і ў збочаных, перакручаных уяўленьнях пра нашу гісторыю, Айчыну, культуру, міжнародныя дачыненьні і палітыку, і ўрэшце -- у няведаньні таго, што ворагі ўвесь час хавалі ад беларусаў, нішчылі і фальсіфікавалі, зьневажалі і хлусілі.

Ёсьць каштоўнасьці, падзеі, рэчы і зьявы, якія абавязкова павінен ведаць беларус, каб добра сябе адчуваць у роднай сваёй краіне.

* * *

1. Беларусь -- гэта наша зямля, наша Радзіма, наша Айчына,дзе мы, беларусы, зьяўляемся яе гаспадарамі спрадвеку. Гэта наша агульная Бацькаўшчына, за якую кожны беларус мусіць мець клопат, адказнасьць і гонар.

2. Найвялікшымі каштоўнасьцямі Беларусі ёсьць яе народ, дзяржаўная незалежнасьць, беларуская культура і Беларуская мова. Гэтыя каштоўнасьці трэба заўсёды падтрымліваць і абараняць.

3. Старажытным правобразам нашай дзяржавы была Полацкая дзяржава. Грунтам беларускай дзяржаўнасьці стала Вялікае Княства Літоўскае, якое рэалізавалася як беларуская культурная, рэлігійная і геапалітычная сіла са сталіцай у Вільні.

4. Беларуская нацыя існуе ў гісторыі і ў геапалітычных абставінах. Пастаянным гістарычным і геапалітычным ворагам беларусаў, Беларусі і старажытнага Вялікага Княства Літоўскага зьяўляецца Расея, Расейская імпэрыя. Расейская імпэрыя стварылася пасьля распаду Вялікай Мангольскай імпэрыі на тэрыторыі яе паўночнага улусу Залатая Арда, пераняла палітыку, мэнтальнасьць і геапалітычны сьветапогляд Арды.

5. Пастаянная вайна паміж беларускім Вялікім Княствам Літоўскім і ардынскай Масквой была з боку Масквы фармальна захопніцкай, але па сутнасьці -- гэта была вайна, накіраваная на поўнае вынішчэньне Беларусі і сьціраньне беларусаў з твару зямлі. Гэтая вайна мае экзыстэнцыяльны характар і працягваецца па сёньняшні дзень, і ня спыніцца, пакуль будзе існаваць Расейская імпэрыя.

6. Наша старажытная Беларуская дзяржава -- Вялікае Княства Літоўскае -- была краінай вольных людзей. Шляхта складала 20 адсоткаў насельніцтва. Сяляне не былі рабамі.

7. Масковія, Расея, Расейская імпэрыя, пачынаючы ад мангольскай Арды, была жортскай дэспотыяй з узаконеным рабствам, якое праіснавала да 1861 года.

"Прыгоннае права" для найменьня расейскага рабства было фальшывым тэрмінам. "Прыгонны" раб у Расеі ня меў ніякіх правоў, нават права на жыцьцё. Рабаўладальнік мог яго прадаць, купіць, прайграць у карты, вымяняць на сабаку і нават забіць.

Дваране ў Маскоўшчыне -- гэта не беларуская вольная шляхта, а прыслужнікі цара, якія самы сябе называлі "холопы государевы". Такіх дваран у Расеі было каля аднаго адсотка.

Асоба, стагоддзямі выхаваная ў рабскім грамадзтве, існуе ў Расеі па сёньняшні дзень і па-рабску разумее свабоду як агрэсію, беспакаранасьць і зьдзек над людзьмі.

8. Хрысьціянства было перанята продкамі беларусаў ад грэкаў і заходніх місіянэраў больш як тысячу гадоў таму. Цэнтрам старажытнага хрысьціянства ў Беларусі быў Полацак. Галоўны храм -- Полацкая Сафія (1040 - 1060 гг.).

9. Вольны характар Вялікага Княства Літоўскага спрыяў шматканфэсійнасьці беларускай рэлігійнай культуры. Яшчэ ў старажытнасьці беларускае грамадзтва сфармавалася як шматканфэсійная супольнасьць. Асноўным здабыткам гэтай супольнасьці былі рэлігійная свабода і канфэсійны грамадзкі мір.

10. У вольным Вялікім Княстве Літоўскім былі вольныя магдэбурскія гарады і гарадзкое самакіраваньне.

11. Дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага, на якой пісаліся дакуманты і мэтрыкі, была Беларуская мова.

Дзяржаўным гэрбам Вялікага Княства Літоўскага быў гэрб Пагоня.

12. Бел-Чырвона-Белы Сьцяг бярэ пачатак у глыбокай старажытнасьці як мадэфікацыя розных сьцягоў у Вялікім Княстве Літоўскім, ён быў сінтэзаваны ў пачатку ХХ-га стагоддзя як дзяржаўны сьцяг Беларусі пасьля аб'яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 год).

13. Беларусь мае дзясяткі сакральных сымвалаў, назоваў і аб'ектаў. Адным з найбольш вядомых сакральных сымвалаў Беларусі зьяўляецца Крыж Эўфрасіньні Полацкай (1161 год). Адным зь вялікіх сакральных сымвалаў Беларусі зьяўляецца таксама Абраз Маці Божай Вострабрамскай (XVI ст.) у Вострай Браме ў Вільні.

14. Другім гістарычна-геапалітычным непрыяцелем Беларусі, які выступаў у тандэме з расейскай імпэрскай палітыкай і застаецца такім па сёньняшні дзень ёсьць Нямеччына. Кожны беларус мусіць ведаць, што немцы былі і будуць заўсёды супрацоўнічаць з Расеяй супраць Беларусі. Беларусь ім перашкаджае каб сумесна з Расеяй прыціснуць Польшчу, і яны гатовыя аддаць Беларусь Расеі, каб узяць Польшчу ў абцугі. Такая іх геапалітыка. У 90-х гадах місію гэтай нямецкай геапалітыкі выконваў у Беларусі Ганс Георг Вік.

(Дзеля даведкі: Г. Г. Вік – прэзыдэнт Федэральнай разведвальнай службы Нямеччыны ў 1985-1990 гадах. У 1998-2001 гадах -- кіраўнік Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Менску.)

15. Беларусы мусяць дбаць пра адзінства беларускай нацыі, пра ўмацаваньне яе дзяржаўнасьці, пра адраджэньне Беларускай мовы і культуры, пра разьвіцьцё адукацыі, тэхналягічнай эканомікі і ўласнай энэргетыкі. Беларусы мусяць разумець, што іхны асабісты лёс зьвязаны зь лёсам іхняй дзяржавы і што сваю будучыню і будучыню сваёй краіны яны мусяць будаваць самы, дбаючы пра беларускае пра сваё.

-----------------------

10-01-2016.

Зянон ПАЗЬНЯК

Метки:  

Бацькаўшчына

Вторник, 17 Ноября 2015 г. 08:51 + в цитатник
Зноў пачаўся пэрыяд, калі ў нашым прыдушаным апатычным грамадзтве стала адчувацца неўсьвядомленае чаканьне пераменаў. Гэта зусім не азначае, што такія палітычныя перамены пачнуцца, бо ў краіне няма моцнай арганізаванай сілы, здольнай на салідарнае рушэньне. Але аб’ектыўна мусіла б зьявіцца запатрабаваньне. Гэтая магчымасьць павінна таксама ўлічвацца. Як на мой погляд, яна ўлічваецца найперш тымі, хто працягвае нашае нацыянальнае зьнішчэньне.

Ганебна, але ў палітычным балоце, якое стварыў акупацыйны рэжым разам з сваёй агентурнай апазыцыяй, зноў відаць імкненьне Масквы сфармаваць тут у нас сваю новую кіруемую квазіапазыцыю і выпрабоўваць свае падстаўныя альтэрнатывы.

Пакуль ідуць экспэрымэнты з правакатарамі і падсаднымі качкамі, мы павінны ведаць найперш тое – чыя гэта праца і для чаго яна робіцца. Дэкарацыі пацешныя, але Масква ніколі не гнушалася выкарыстоўваць такое ў сваіх авантурах. Іншая справа наколькі цяпер тое можа быць сур’ёзна? Мяркую, што гэта варыянт на непрадбачаныя абставіны, якія могуць узьнікнуць у выніку пагаршэньня эканамічнага стану грамадзтва.

Такое заўважыў не адзін я, але і іншыя людзі, і яны нават выказаліся публічна. Цікава тут тое, што калі б “непрадбачаныя абставіны” ўзьніклі, то Масква (згодна яе прыроды) захоча ўплываць на працэсы ў сваіх інтарэсах і магла б падтрымаць ужо не свайго “сукінага сына”, а свайго новага часовага стаўленьніка, каб рукамі беларусаў на хвалі пратэсту самым расправіцца з “сукіным сынам” і ўзьнесьці наверх новага прамаскоўскага дзеяча пад выглядам нібыта беларускай альтэрнатывы рэжыму (якога да таго ж падтрымае Захад). Такіх асобаў мы ўжо ад нядаўна бачым. Яны ўпарта сьвецяцца.

Таму я ўвесь час паўтараю, што гэтую агентурную псэўдаапазыцыю трэба будзе зносіць разам з рэжымам.

І цяпер чаго чакаць ад Захаду. Уся наша гісторыя і сучаснасьць паказваюць: акрамя падлянкі – нічога чакаць ня трэба. Дзейнічае жорсткае правіла – як толькі Захад ідзе на супрацоўніцтва з антыбеларускім рэжымам і сьведчыць сваю гатовасьць заплюшчыць вочы, рэжым адразу выкарыстоўвае момант і ўзмацняе ціск і разбурэньне беларускай культуры і каштоўнасьцяў нацыі. (Нядаўна нават зьнішчылі ўвесь наклад пасьмяротнай кнігі беларускага аўтара). Заходнія палітчыноўнікі тое ведаюць нават з заплюшчанымі вачыма. Але ўсё што робіцца творчым геніем беларускай нацыі, усё што зьяўляецца базавай каштоўнасьцю нашай нацыі – усё гэта ня ёсьць каштоўным для эўралібэралаў. Мы гэта ведаем. Таму яны будуць казаць пра дэмакратыю і пра некаторыя правы некаторых чалавекаў і адначасна гладзіць па шэрсьці Лукашэнку, азіраючыся на Маскву.

Тэракты ў Парыжы, якія адбыліся ў гэтую пятніцу (13 лістапада), нічога ня зьменяць, бо каб нешта зьмянілася, ім трэба прызнаць памылкай сваю палітыку адносна мігрантаў з Азіі і Афрыкі, а таксама двухаблічнасьць у дачыненьні да Украіны, што церпіць ад расейскай агрэсіі. Гэтага яны ня зробяць. Таму пуцінізм у націску на Эўропу пакуль што будзе выйграваць. Глядзіш, Масква яшчэ прылучыцца да «барацьбы з тэрарызмам» разам з Захадам, як некалі, зьнішчаючы вольную Чаченію. А Захад можа тады з Расеі і санкцыі зьняць і пра Ўкраіну забыцца.

У сувязі з паваротам Эўразьвязу да Лукашэнкі ўзмацнілася ня толькі пазыцыя разбурэньня беларускіх каштоўнасьцяў нацыі і культуры, але і тэндэнцыя фальсіфікацыяў зьяваў, гісторыі і фактаў, устаноўка на татальнае замоўчваньне праўды.

Улічваючы абставіны, я хачу парушыць вельмі важную тэму выжываньня беларусаў. Акупацыйны рэжым абстаўляе вынішчэньне нашай нацыі так, каб беларус не выжываў, каб ня змог бы выжыць у сваёй краіне і ўцякаў бы зь яе ратавацца ў іншыя краіны. Сродкі выжываньня зводзяцца да мінімуму. Пару гадоў таму (я пра гэта пісаў) была праведзена рэжымная апэрацыя з “афрыканскай сьвіной чумой”. Мэта апэрацыі – падрыў прыватнай сьвінагадоўлі і прыватнай гаспадаркі ў Беларусі. Беларус пры гэтым рэжыме не мае права на прыватнае валоданьне зямлёй. Зямля ва ўласнасьці рэжыма. І тым ня менш селянін выжываў, у значнай ступені дзякуючы сьвінагадоўлі. Пры савецкай акупацыі беларус яшчэ мог трымаць і адну карову. Цяпер пагалоўе кароў у вёсцы зьведзена да мінімуму. Моладзь зьязджае ўвесь час у гарады, пакідаючы на самоту хату бацькоў, альбо прадаючы яе за бясцэн каму-небудзь (найперш расейцам з РФ).

У апошні час у асяроддзі новапрыбылай гарадзкой эміграцыі зь вёсак, што аселі ў гарадах, зьявіліся сантымэнтальныя ноткі і настальгія па роднай пакінутай, запрададзенай альбо зглумленай бацькоўскай хаце. Гэта вельмі шчымлівае і моцнае пачуцьцё, здольнае апанаваць усю істоту. Але справа не ў сантымэнтах. Ня ўсе перад перасяленьнем у горад прадалі бацькаўшчыну іншым людзям, маскалям ды прыблудам. Шмат хто проста кінулі бацькавыя дамы стаяць без дагляду, не аформіўшы дакуманты аб уласнасьці. Рэжымныя ўлады (асабліва, па маіх зьвестках, на Палесьсі) разглядаюць іх як “пакінутыя”, падганяюць экскаватар, капаюць яму, зсоўваюць булдоэерам дом у яму і засыпаюць. Дзялянку выкарыстоўваюць дзеля сваёй забудовы альбо прадаюць на цёмным рынку за цёмныя грошы (ізноў жа прыбышам альбо маскоўцам). Людзі, якія зьехалі і былі неразважнымі, цяпер разумеюць, што іх пазбавілі бацькаўшчыны. Ні зямлі, ні хаты яны больш ня маюць. Іхнія карэньні вырваныя. Тут запраграмаваная палітыка акупацыйнага рэжыму.

І цяпер аб несантымэнтальных рэчах. Канец рэжыму (а ён настане) можа быць не безбалесным. Верагодны і эканамічны абвал, і дэфолт, і іншае сацыяльнае ўстрасеньне. Тысячы людзей могуць апынуцца на вуліцах. Ня стане ня толькі працы, але ня будзе чаго есьці. Зьнікне ўсялякая пэрспэктыва выжыць у горадзе. І тады надзейным прыстанішчам можа стаць толькі бацькаўскі дом і той лапік зямлі вакол яго, куды можна вярнуцца, пачаць апрацоўваць гэты лапік зямлі, завесьці гаспадарку і выжыць у ліхалецьце разам з сям’ёй. Наша пакутная гісторыя тое ілюструе.

Ворагі чалавецтва прааналізавалі прычыны выжываньня беларуса і робяць усё, каб выбіць зямлю з-пад яго ног. Дастаткова нават павярхоўна глянуць на сацыяльна-эканамічную палітыку рэжыму ў дачыненьні да працы, да прыватнага гандлю, прадпраймальніцтва, забудовы, жывёлагадоўлі, выездаў за мяжу і т.п., каб убачыць абсурдную тэндэнцыю, накіраваную на шкоду людзям, якія вечна зьдзіўляюцца і вечна не разумеюць, што іх вынішчаюць на іхняй зямлі.

Высновай гэтых разваг будзе мой зварот да беларусаў, што пераехалі і пераяжджаюць у гарады. Не прадавайце сваю вясковую бацькаўшчыну! Беражыце бацькаўскі дом! Ён яшчэ можа стаць для вас прытулкам і паратункам у вашым жыцьці. Памятайма, тыя, хто прадалі матчыну мову, стварылі няшчасьце для ўсёй Беларусі. Тыя, хто прадаюць бацькаўскі дом, могуць кінуць сябе ў няволю.

Справа захопу нашай маёмасьці, нашай зямлі прыблудамі і маскоўцамі пашыраецца. Антыбеларускі рэжым, які ініцыяваў такі працэс, гэтаму пастаянна спрыяе, пасяляючы ўсё новых ворагаў і прыбышоў на зямлі Беларусі. Гэта адбываецца таксама ў рэчышчы маскоўскай палітыкі падрыхтоўкі тут новай гібрыднай вайны.

Мяркую, што беларусам-адраджэнцам трэба ўзяць гэта пытаньне ў палітычна-асьветніцкую распрацоўку, сабраць факты і прыклады акупацыйнай замены насельніцтва і захопу ўласнасьці. Трэбы спыніць антынародны працэс. Патрабуецца праца рукамі. А ідэя ў нас адна – нацыянальна-культурнае і матэрыяльнае адраджэньне нацыі і абарона Беларусі.

Жыве Беларусь!

Слава Айчыне!

Метки:  

Сойм

Понедельник, 16 Ноября 2015 г. 09:16 + в цитатник
Лістападаўскі Сойм 2015 г. КХП–БНФ і БНФ “Адраджэньне”

15 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Актывізацыя рэакцыі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту. Ён спыніўся на пытаньні сістэмнага крызісу эканомікі Беларусі. Нават у вядомай нам з савецкага часу “эканоміцы сацыялізма” такое называлася “крызісам вытворчых адносінаў”. Масква паставіла мэту канчаткова дабіць рукамі васальнага рэжыму нашу народную гаспадарку, абваліць банкаўскую сістэму і абрабаваць беларусаў. У выніку нашым людзям будзе запрапанавана новая рэдакцыя “сталыпіншчыны” (праз сто гадоў пасьля яе правалу). Абрабаваным беларусам скажуць, каб ехалі ў Расею, дзе паабяцаюць участкі зямлі і працу. У нашай краіне атабарыцца чужое насельніцтва. Такім чынам усходняя імпэрыя плануе завершыць ліквідацыю нашай дзяржавы, культуры і самога народа. Масква сьпяшаецца, у яе сапраўды мала часу. Яна сама калоціцца ў сістэмным крызісе і хоча ўцягнуць з сабой на дно як мага больш людзей і народаў. Супраціўляцца гэтаму зьнішчальнаму праекту можна толькі ўсім народам, пад нашай сьвятой сымволікай, з беларускай праўдай у сэрцы. Беларусы павінны абараніцца ад імпэрска-расейскага кашмара.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра рост цэн і адчай людзей, якія губляюць працу або ня могуць пражыць з сваімі сем’ямі на мізэрныя заробкі. Людзі стаміліся ад лукашэнкаўскай балбатні, рэжымнай хлусьні і пустых абяцанак. Усе сьмяюцца з апублікаваных рэжымных малюнкаў з выявамі “новых грошай”. Нават сельскія настаўнікі разумеюць, што такую грашовую рэформу (з выпускам мэталічных манэт) можна праводзіць толькі тады, калі эканоміка ідзе на ўздым, калі ў краіне здаровая фінансава-банкаўская сістэма. У нашай акупаванай краіне, аднак, назіраецца зусім адваротная сытуацыя. Усе заўважылі, на што накіраваны апошнія рэжымныя дэкрэты датычныя банкаўскай сістэмы.

Сябры Сойму абмеркавалі таксама тэму апошніх трагічных падзей у Францыі. Гэтыя падзеі паказалі, што нават у краіне, дзе ёсьць высокі жыцьцёвы ўзровень і дэмакратыя, існуе небясьпека рэзкай дэстабілізацыі і пагроза жыцьцю многіх людзей. Замазаспакаеньне ў матар’яльным камфорце, абыякавасьць да нацыянальных і культурных каштоўнасьцяў, бездухоўнасьць, канфармізм аслабляюць грамадзтва, не даюць людзям убачыць небясьпекі і сімптомы набліжэньня бяды. Нацыя ў сваёй дзяржаве павінна злучацца вакол сваёй мовы, культуры, рэлігійнай традыцыі і ўставаць на змаганьне за сваю цывілізацыю супраць тых, хто хоча разбурыць краіну і хрысьціянскую Эўропу. Бачна, што цяперашняя палітычная каста брусэльскай лібэральнай бюракратыі проста няздольная на такія дзеяньні. Яны завялі Заходнюю Эўропу ў тупік, ратаваць народы павінны патрыятычныя сілы і новыя сапраўды народныя лідэры.

Без заголовка

Суббота, 14 Ноября 2015 г. 12:44 + в цитатник
Это цитата сообщения baqira-7513 [Прочитать целиком + В свой цитатник или сообщество!]

Без заголовка

Але ня бойцеся шалёных сабак, ганіце іх прэч, не давайце кусаць. Перамога будзе за намі, бо, ведайма, шалёны зьвер, нават калі яго ня зьнішчыць, здыхае сам ад свайго шаленства.

Абараняйма, шануйма сваё, памнажайма ўсё беларускае, добрае, чыстае, сьветлае, не кідайма сьвятое пад ногі сьвіньням, а хавайма ў душы.

Будзьма салідарныя ўсе беларусы, каб ніколі маскаль не пляваў нам у твар.

Ніколі ня боймася, што нас мала, што мала ваярскіх людзей. Наш беларускі лёс – гэта бітва пад Воршай. Наша планіда – малой колькасьцю перамагаць арду.

Ніхто не запалохае нашу моладзь, ніхто шалёны ня зьнішчыць нашу Беларусь!

Без заголовка

Суббота, 14 Ноября 2015 г. 12:42 + в цитатник
Это цитата сообщения baqira-7513 [Прочитать целиком + В свой цитатник или сообщество!]

Без заголовка

Велічная мэта адраджае магутны дух. Сёньня за Беларусь ахвярна змагаюцца тыя, што валодаюць гэтым народным духам. Такіх людзей робіцца ўсё больш, і прыйдзе час, калі ў сваю абарону і за сваю нацыянальную будучыню стане ўвесь Беларускі народ. Гэта будзе.

Нішто ня спыніць Беларусі. Толькі памятайма – наша сіла, магутнасьць і веліч у нашым мінулым. Каб асягнуць веліч будучыні, мы мусім узьняць нашу мінуласьць. Ніколі не павінна забывацца наша слава. Ніколі не павінны магілы продкаў зарастаць травой беспамяцтва. Народ – гэта мэтафізічны арганізм, што жыве ў вечнасьці. Мы – жывое пакаленьне – толькі яго авангард.

Без заголовка

Суббота, 14 Ноября 2015 г. 12:41 + в цитатник
Это цитата сообщения baqira-7513 [Прочитать целиком + В свой цитатник или сообщество!]

Без заголовка

Заходне-эўрапейская цывілізацыя на парозе глыбокага сістэмнага і ідэйна-сацыяльнага крызісу, які вядзе да распаду, і выхаду зь якога на сёньняшні дзень ніхто ня бачыць. Не ўлічваць гэтую цывілізацыйную дынаміку і перамены – нельга. Ідэя лучнасьці Цэнтральнай і Усходняй Эўропы вакол Беларусі, Украіны і Польшчы будзе рабіцца што раз больш актуальнай як спосаб пазьбегнуць эўрапейскага крызісу і катастрофы. Але засьцерагаючыся з Захаду, мы мусім цяпер уратаваць Беларусь з Усходу. І ніхто, акрамя нас, беларусаў, ня здольны гэта зрабіць.

Без заголовка

Пятница, 13 Ноября 2015 г. 23:25 + в цитатник
Але ня бойцеся шалёных сабак, ганіце іх прэч, не давайце кусаць. Перамога будзе за намі, бо, ведайма, шалёны зьвер, нават калі яго ня зьнішчыць, здыхае сам ад свайго шаленства.

Абараняйма, шануйма сваё, памнажайма ўсё беларускае, добрае, чыстае, сьветлае, не кідайма сьвятое пад ногі сьвіньням, а хавайма ў душы.

Будзьма салідарныя ўсе беларусы, каб ніколі маскаль не пляваў нам у твар.

Ніколі ня боймася, што нас мала, што мала ваярскіх людзей. Наш беларускі лёс – гэта бітва пад Воршай. Наша планіда – малой колькасьцю перамагаць арду.

Ніхто не запалохае нашу моладзь, ніхто шалёны ня зьнішчыць нашу Беларусь!

Метки:  


Процитировано 1 раз

Без заголовка

Пятница, 13 Ноября 2015 г. 23:14 + в цитатник
Заходне-эўрапейская цывілізацыя на парозе глыбокага сістэмнага і ідэйна-сацыяльнага крызісу, які вядзе да распаду, і выхаду зь якога на сёньняшні дзень ніхто ня бачыць. Не ўлічваць гэтую цывілізацыйную дынаміку і перамены – нельга. Ідэя лучнасьці Цэнтральнай і Усходняй Эўропы вакол Беларусі, Украіны і Польшчы будзе рабіцца што раз больш актуальнай як спосаб пазьбегнуць эўрапейскага крызісу і катастрофы. Але засьцерагаючыся з Захаду, мы мусім цяпер уратаваць Беларусь з Усходу. І ніхто, акрамя нас, беларусаў, ня здольны гэта зрабіць.

Метки:  


Процитировано 1 раз

Без заголовка

Пятница, 13 Ноября 2015 г. 23:01 + в цитатник
Велічная мэта адраджае магутны дух. Сёньня за Беларусь ахвярна змагаюцца тыя, што валодаюць гэтым народным духам. Такіх людзей робіцца ўсё больш, і прыйдзе час, калі ў сваю абарону і за сваю нацыянальную будучыню стане ўвесь Беларускі народ. Гэта будзе.

Нішто ня спыніць Беларусі. Толькі памятайма – наша сіла, магутнасьць і веліч у нашым мінулым. Каб асягнуць веліч будучыні, мы мусім узьняць нашу мінуласьць. Ніколі не павінна забывацца наша слава. Ніколі не павінны магілы продкаў зарастаць травой беспамяцтва. Народ – гэта мэтафізічны арганізм, што жыве ў вечнасьці. Мы – жывое пакаленьне – толькі яго авангард.

Метки:  


Процитировано 1 раз

Нішто ня спыніць.

Пятница, 13 Ноября 2015 г. 22:56 + в цитатник
Велічная мэта адраджае магутны дух. Сёньня за Беларусь ахвярна змагаюцца тыя, што валодаюць гэтым народным духам. Такіх людзей робіцца ўсё больш, і прыйдзе час, калі ў сваю абарону і за сваю нацыянальную будучыню стане ўвесь Беларускі народ. Гэта будзе.

Нішто ня спыніць Беларусі. Толькі памятайма – наша сіла, магутнасьць і веліч у нашым мінулым. Каб асягнуць веліч будучыні, мы мусім узьняць нашу мінуласьць. Ніколі не павінна забывацца наша слава. Ніколі не павінны магілы продкаў зарастаць травой беспамяцтва. Народ – гэта мэтафізічны арганізм, што жыве ў вечнасьці. Мы – жывое пакаленьне – толькі яго авангард.

Метки:  

Куропаты

Суббота, 07 Ноября 2015 г. 23:07 + в цитатник
Беларуськие Куропаты - одно из величайших преступлений кацапской Орды. 2 ноября - большой и светлый белорусский праздник Дзяды. Но вот уже много лет он наполнен тоской и скорбью. Особенно здесь, в Куропатах. Это оттого, что наша история попала в зону смерти - в зону русского коммуно-фашизма. И мы прежде всего помним про миллионы жертв, которых выродки человечества убили только за то, что они были белорусами. Здесь, в Куропатах, расстреляны и засыпаны в ямах четверть миллиона жертв. Это величайшее кладбище массового уничтожения людей в мире. Московские варвары не понесли до сих пор никакой кары и продолжают убивать людей в Сирии, Украине, продолжают врать. Теперь они оплёвывают и истребляют народ Украины, агрессию против которого готовили десять лет.То же самое они готовят против нас, белорусов, уже двадцать лет, разрушая нашу культуру, школу и язык, подавляя наш народ, грабя наш труд, народное богатство и способ жизни. Мы должны это видеть и знать, чтобы дать отпор. Мы должны готовиться к битве за свободу и независимость. Хотя может кому кажется, что нас московский фашизм минует. Дай Бог, чтобы миновал. Но не было такого. Поэтому - будьте готовы! Они убивали всегда лучших людей. Они уничтожали генофонд нации, нашу интеллигенцию, специалистов, священников, трудолюбивых и образованных людей, поэтов и художников, музыкантов и писателей, мудрецов и умных. Во все времена и всегда так делала московская чернь. В ночь на 29-е октября 1937 года они расстреляли и закопали здесь более ста белорусских писателей, литераторов, великих людей нации. Археологов, искусствоведов, ученых языковедов, историков - убили до последнего человека. Расстреляли две трети всех белорусских писателей. Московские коммуно-фашисты и путиноиды тридцатых годов расстреливали здесь нас каждый день и каждую ночь. Одна банда бандитов с наганом сменяла другую. И так по конвейеру с 1937 по 23 июня 1941-го. Немцы уже сбросили бомбы на Минск, а московиты в Куропатах еще расстреливали белорусов.А потом НКВД-шные выродки получили задание поджечь наш город. Не немцы сожгли Минск, а московские НКВД-шники в июне 1941-го. Не немцы разбомбили Минск, а московская авиация бросала бомбы на жилые кварталы в 1942-1943 годах и разрушила нашу столицу вдребезги в июле 1944-го, когда уже немцев в городе не было.Московские выродки Сталина использовали войну, чтобы уничтожить Беларусь и побольше белорусов. Многие из тех, кто убивал в Куропатах, оказались в советских партизанах и убивали белорусов там. А, например, весь состав Смоленского НКВД перешел на сторону немцев и сформировался в немецкую фашистскую СД (Sicherheitsdienst), которая была переведена в Минск и свирепствовала здесь над белорусами страшнее немцев. Немецкие фашисты убивали тех, кто против фашистов. Русские коммуно-фашисты убивали тех, кто белорусы. И в первую очередь лучших людей. Вот здесь, в этом страшном лесу, и лежит убитый цвет нашей нации.Можем ли мы это забыть?Закон войны требует мести. Закон жизни требует памяти и возрождения. Наша память... Вот она в этих крестах. Наше возрождение... В нас самих. В наших душах. Только надо его нести в мир. Ведь надо хотя бы сравняться с Дзядами. Нас здесь тысячи живых людей. А их расстрелянных перед нами - 250 тысяч убитых.
Если бы эти люди встали из могил и двинулись в город - на следующий день мы бы жили уже в другой стране. Вот что такое Дзяды, братья. Имеющий уши пусть слышит. Кто имеет ум, пусть понимает. Они не встанут. Встать могут только живые.Празднуйте наш светлый праздник ДЗЯДЫ! В нем затаилась, есть, существует большая сила. Пусть же она проявится, возникнет, реализуется и поможет нашим людям обрести свое общее народное счастье.
Слава Отечеству!
Живе Беларусь!
Зенон Позняк
Куропа́ты (белор. Курапаты) - лесное урочище на северо-восточной границе Минска, где были обнаружены массовые захоронения расстрелянных в конце 1930 - начале 1940-х годов. По данным белорусской прокуратуры, урочище являлось местом расстрелов и захоронений репрессированных органами НКВД в 1937- 1940 годах.

Метки:  

Прэч зь Беларусі!

Вторник, 15 Сентября 2015 г. 10:03 + в цитатник
ПРЭЧ ЧУЖЫЯ ВАЕННЫЯ БАЗЫ ЗЬ БЕЛАРУСІ!

У 2009 годзе Лукашэнка таемна ад Беларускага народа і ў абход Канстытуцыі дамовіўся ў Маскве з Пуціным аб стварэньні і разьмяшчэньні ў Беларусі пад Баранавічамі рускай ваеннай авіябазы са стратэгічнай авіяцыяй, якая можа выкарыстоўваць атамную зброю.

Для Беларускага народу тады прыдумалі хлусьлівую вэрсію быццам бы аб запрашэньні размясьціць некалькі рускіх ваенных самалётаў на беларускім аэрадроме пад Баранавічамі дзеля ўмацаваньня бясьпекі краіны і мяжы.

Цяпер гэтая хлусьня выявілася ў Маскве, дзе ўжо падрыхтавалі дакуманты аб стварэньні рускай ваеннай авіябазы ў Беларусі і перадалі на подпіс Пуціну. Пры гэтым Масква цынічна прыадкрыла закулісьсе антыбеларускай зьдзелкі і заявіла аб узмацненьні рускай ваеннай прысутнасьці ў Беларусі і аб упэўненасьці, што дакуманты падпіша Лукашэнка ў "камфортнай абстаноўцы" (а ён ўсё падпіша).

Выявілася, што ўвесь гэты час схавана ад беларускай грамадзкасьці (і незаконна) пад Баранавічамі будавалі жылыя дамы для расейскага ваеннага пэрсаналу базы, іхных сем'яў, жонак і дзяцей. Гэтыя аб'екты ўжо амаль гатовыя. І ў гэты момант Масква зноў выйшла з пытаньнем аб авіябазе пад Баранавічамі, якое яны быццам бы яшчэ будуць вырашаць з Лукашэнкам.

Такім чынам адкрыта на вачах усяго Беларускага народа і за яго плячыма зроблена злачынная незаконная зьдзелка, паведамляецца аб уводзе чужой ваеннай сілы ў нашу суверэнную краіну. Масква пагражае Захаду і нашай Незалежнасьці, а таксама жыцьцю нашых людзей, бо калі Расея справакуе вайну з цывілізаваным сьветам, то ваенныя дзеяньні будуць разгорнуты на нашай тэрыторыі. Па рускіх ваенных абектах у Беларусі будзе нанесены ўдар у адказ (магчыма ядзерны). У выніку пацерпіць наш народ. Такое ня раз было ў жыцьці мінулых пакаленьняў.

У палітычным сэнсе план стварэньня рускай ваеннай авіябазы ў Беларусі абазначае падрыхтоўку расейскай ваеннай акупацыі нашай краіны па ўзору акупацыі Прыбалтыкі ў 1940 годзе.

Мы зьвяртаемся да ўсіх беларусаў, да ўсяго беларускага грамадзтва ўзьняць свой голас супраць здрадніцкай зьдзелкі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі з Масквой аб рускай ваеннай авіябазе ў Беларусі. На тэрыторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь ня можа быць ніякіх чужых ваенных базаў.

Прэч з планамі рускай ваеннай авіябазы пад Баранавічамі! Беларусы, падымайцеся ў абарону сваёй Айчыны і Незалежнасьці!

13 верасьня 2015 г.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ і Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" (кіраўнік Зянон Пазьняк)

Ініцыятыва "Беларуская Салідарнасьць"
/ 15-09-2015

Метки:  

Параза расейшчыны

Вторник, 15 Сентября 2015 г. 09:23 + в цитатник
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ГЭТА СЛОВА САКРАЛЬНАЕ. АБ НЕКАТОРЫХ АСПЭКТАХ БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭНЬНЯ І ПАРАЗЫ РУСКАЙ ПАЛІТЫКІ"

Даўно заўважана, што нашы адвечныя ворагі на ўсходзе вельмі нэрвова ўспрымаюць усялякае ўспамінаньне пра нашу гістарычную дзяржаўную спадчыну – Вялікае Княства Літоўскае. Некаторыя маскоўцы ведаюць, што рэальна яны нічога ня могуць супрацьпаставіць усяму таму, што зьвязана з ВКЛ і Беларусяй.

Гісторыя Расеі пабудавана на міфалогіі, сьведама прыдуманай яшчэ рускім гісторыкам татарынам Карамзіным па заказу цара. Істотны аспэкт гэтай міфалогіі – адсяканьне Масквы ад гісторыі мангольскай Арды. Створаны міф, які гістарычна мусіў бы набліжаць Маскоўшчыну да Эўропы і падмацоўваць экспансію на Вільню, Кіеў, Полацак ды Смаленск. Міфалогія служыла расейцам дзеля апраўданьня агрэсіі. Але цяпер (калі адрадзіліся незалежныя Беларусь і Украіна) пачаўся крызіс рускай гістарычнай міфалогіі. У пэрспэктыве яе чакае поўны крах. Рэальная гісторыя Масквы-Арды будзе напісана беларусамі і ўкраінцамі, будучымі ўплывовымі краінамі Эўропы, новым цэнтрам усходне-эўрапейскай геапалітычнай сілы. Імпэрыі на ўсходзе ня будзе.

У пачатку 90-х гадоў, працуючы ў Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета над новай беларускай Канстытуцыяй парляманцкай рэспублікі, мы, дэпутаты Народнага Фронту, прапанавалі адлюстраваць ў прэамбуле дзяржаўна-гістарычную пераемнасьць Беларусі ад Вялікага Княства Літоўскага. Гэтае сцьверджаньне мусіла б быць у Канстытуцыі Беларусі як падстава для гістарычных дасьледваньняў, асьветы і адукацыі пакаленьняў, а ў пэрспэктыве – дзеля дапаўненьня поўнага назову краіны і сувязі з гісторыяй ВКЛ. Гэта ўсё было рэальна і магчыма, як і геапалітычнае адраджэньне Ўсходняй Эўропы ад Балтыкі да Чорнага мора (БЧС – Балта-Чарнаморская Супольнасьць).

Ворагі Беларусі першыя зразумелі, наколькі гэта моцная і небясьпечная для іх ідэя. У пачатку 90-х камуністы і каланіяльная намэнклатура ў Вярхоўным Савеце дружна завалілі нашу прэамбулу Канстытуцыі, а Заходняя Эўропа потым, як і ў XVIII стагоддзі, здрадзіла Беларусі і Украіне і падтрымала Расею. Цяпер Эўропа пажынае плады сваёй эгаістычнай палітыкі і, дарэчы, нават у гэтых абставінах, перад абліччам адкрытай агрэсіі Расеі супраць Украіны і пагрозы вялікай вайны, ня ў стане зрабіць адэкватныя высновы. Палітыка эгаістычнага прагматызму не мяняецца

Дэзінфармацыйная руская гёбельсаўшчына, што ваюе супраць Украіны і Беларусі, ніколі не прапускае геапалітычна-гістарычны аспэкт нашай краіны. Прапаганда, аднак, тут у расейцаў не на вышыні, адбываецца на нізкім узроўні. Спрабуюць выкарыстаць некаторых беларускіх маргіналаў, што па-юнацку мараць пра адраджэньне Вялікай Літвы. Тролінг заўсёды пазнаецца элемэнтарна: ён замешаны на нянавісьці да Беларусі. Маўляў, назву “Беларусь” накінула руская царыца, трэба ад яе адмовіцца, бо Беларусь – гэта Літва, а беларусаў не існуе, гэта выдумка і фантом, беларусы – гэта ліцьвіны. Усё трэба мяняць, адкінуць, каб адчапіцца ад рускіх, ад граматычнага кораня “рус” і г. д. Пра беларусаў выказваюцца непаважліва. Такія разважаньні, вядома, невялікая знаходка для рускай прапагады, але Лубянка не гнушаецца нічым. (Пры нацыянальным перапісе насельніцтва двох асобаў запісалася «ліцьвінамі». Яны, відаць, і троляць)

Некалі ў 90-х, ужо ў незалежнай Беларусі, Масква пачала раскручваць такога Шэляговіча, які заяўляў, што палешукі – гэта асобны народ “яцьвягі”, якія некалі непадалёк жылі, што Палесьсе гэта “Етвызь” (і слова прыдумалі), якое павінна мець дзяржаўную аўтаномію. Пачалі нават шукаць яцьвяжскую мову, нават нейкі масковец-вучоны тады аб’явіўся (праўда, потым недзе зьнік), спэц па “яцьвягах” і палешуках. У Шэляговіча зьявіліся маскоўскія грошы, часопіс заснаваў. Потым грошы скончыліся, і Етвызь зьнікла. Шэляговіч перасяліўся ў Расею. Але галоўная прычына ў тым, што Масква знайшла тады Лукашэнку, і патрэба ў яцьвягах адпала.

Гэты, па нацыянальнасьці быў «калгасьнікам» і сказаў Маскве так, як ёй было трэба: “Мы русские со знаком качества”. Да слова сказаць, ён пабываў ужо і напалову ўкраінцам, і беларусам, і крыху габрэем, і “братам” азэрбайджанцаў (і невядома яшчэ, што ён казаў кітайцам). А тут на падходзе “крывічы”, “радзімічы”, “драўляне”, “дрыгвічы”, “паляне”, “дулебы” і ўсялякая «дзяволтва».

Разумнаму чалавеку над гэтакай іроніяй можна пасьмяяцца, але ня надта. Руская лубянская гёбельсаўшчына здольная на ўсё, ня толькі на “ліцьвінаў” ды “яцьвягаў”, але і на “гудасаў”, і на “пэркунасаў”, і на “Магілёўскую рэспубліку”. (Тут дадам, гэта не анэкдот, што некалькі гадоў таму Шэляговіч аб'явіўся ў Калінінградзе і там таксама знайшоў «Етвызь». Цяпер ён называе зьніклых яцьвягаў непасрэднымі прадстаўнікамі «русского мира» і заснавальнікамі старажытнай Русі. Разгортваецца «дзейнасьць». Скора Крэмль пакажа гэтым немцам дзе быў «русскій мир» ў Прусіі. Мала не здасца. Такія кадры працуюць. Маргінальнае, цёмнае царства гэбоўскага прафанства і абсурду.)

Адзін з прыёмаў цяперашняй рускай фашыстоўскай прапаганды і дэзінфармацыйнай вайны – унесьці “замутненьне” ў сьвядомасьць самаідэнтыфікацыі на ніжэйшых, менш адукаванах пластах грамадзтва ў Беларусі і ва Украіне і стварыць тут часовыя сацыяльныя апоры для акупацыі і гібрыднай вайны. Любая нагода, любая ідэя, нават самая абсурдная (а па правілах гёбельсаўшчыны, тым лепш, калі абсурдная) становіцца прыдатнай для рускай дэзінфармацыі, калі яна накіравана на падважваньне і раскол беларускай і ўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасьці.

Нядаўна пра маргінальнае “ліцьвінства” задалі пытаньне доктару гістарычных навук Краўцэвічу. Адказ быў дакладны і лаканічны: “Гэта выдумка нашых ворагаў, якую падтрымліваюць дурні”.

Ва ўсіх народаў дурні былі зьявай адмоўнай і нават шкоднай (акрамя як у маскоўцаў, дзе героі дурань Іван і гультай Ямеля). Адмоўнасьць нашых «разумных дурняў» у тым, што яны як сапраўдныя маргіналы без разважаньняў хацелі б скасаваць назвы «Беларусь» і «беларусы» і назвацца «Літва» і «ліцьвіны», і клянуць беларусаў і ўсё беларускае, бо (на іхнюю думку) несапраўднае. Як кажуць, самы час падключыцца сюды рускаму Івану зь Ямелем, але, відаць, надта ж яно мізэрнае. У гэтых авантурных сцьвярджэньнях – думка не пра кансалідацыю, не пра разьвіцьцё Беларусі, а пра развал. Для Масквы такія думкі прыдатныя ў любым выглядзе.

Беларускае нацыянальнае Адраджэньне сінтэзавала і абагуліла ў сабе усю нашу дзяржаўную гісторыю, пачынаючы ад Полацка, абапіралася на існаваньне Вялікага Княства Літоўскага, зь якога выводзіла гістарычнае абгрунтаваньне беларускай Незалежнасьці. Тэрмін «Беларусь» («беларускі») як тэрмін нацыянальна-этнічны і новы стаў унівэрсальным для будучай дзяржавы, якая базавалася на адзінстве мовы, культуры і гісторыі. Тэрмін «Літва» («ліцьвінскі») ў якасьці этнічнага, відаць, існаваў, але не распаўсюдзіўся ў нацыянальным сэнсе і, адпаведна, ня выліўся ў нацыянальную ідэю. Дарэчы, ён мог бы спарадзіць ня менш непаразуменьняў з ідэнтэфікацыяй, чым тэрмін «Беларусь» («беларускі») асабліва ў трактоўцы раньняй гістарычнай культуры (значыцца, пісанай культуры). Цяпер, аднак, гэтае пытаньне ўжо цалкам абстрактнае.

Гістарычным фактам ёсьць тое, што існуе беларуская нацыя і незалежная дзяржава «Беларусь» (Рэспубліка Беларусь), якая ўзьнікла ў выніку зьяўленьня Беларускай нацыянальнай ідэі. Змагары і адраджэнцы мінулага не памыліліся. Існаваньне і разьвіцьцё Беларусі павінна было базавацца на прынцыпах культурна-гістарычнага адзінства і кансалідацыі гісторыі. Пасьля глыбокага ўсьведамленьня людзьмі гзтых прынцыпаў стане магчымым адлюстраваньне гістарызму краіны ў назве дзяржавы (гэта, на мой погляд, важнае палажэньне).

Па вялікаму кошту, у вольнай Беларусі, пры разумнай палітыцы будзе ўсё магчыма: і сэнсоўнае пашырэньне назвы краіны (адлюстраваньне гістарызму), і гістарычная пераемнасьць культуры, і нават вяртаньне Вялікага Князя і Караля ў дзяржаўна-палітычную структуру краіны, калі б ў гэтым, напрыклад, была патрэба дзеля нашых нацыянальных інтарэсаў (прыклады такія ў цяперашняй Эўропе ёсьць).

Наша краіна зь вялікім мінулым. Гістарычна наша дзяржава ёсьць Вялікае Княства Літоўскае -- Беларусь. І такое ў пэрспэктыве мусіла б быць адлюстравана ў назве дзяржавы. Пра гэта мне прыходзілася часта пісаць яшчэ дзесяць гадоў таму. Але каб скампрамэтаваць любую добрую думку, любую няпростую справу, дастаткова выпусьціць наперад пару маргіналаў і загадаць Богу маліцца. Яны і лоб разаб’юць.

Для тых, хто любіць агульна паразважаць пра этнагенэз і авантуры, заўважу, што Расея гэта ж не Аўстрыйская імпэрыя Габсбургаў, якая ня тое што не прыгнятала захопленыя народы, але падтрымлівала іхную культуру, рэлігію, храмы і народнае існаваньне. Тым часам Расея – гэта была турма народаў, што вырасла з мангольскай Арды, скопішча зла, жорсткая, бесчалавечная азіятчына, дзе не паважалі ні чалавека, ні народ, дзе зьневажалі, глумілі і нішчылі ўсіх і ўсё, нават самых сябе.

Для нашага гістарычнага народа вельмі важна і ганарова, што ва ўмовах асаблівай расейскай акупацыі, татальнай забароны ўсяго, непрызнаньня і вынішчэньня народных вярхоў, ён стварыў нацыю, аб’яднаўся пад новым імем, якое імпэрыя не магла не прызнаць. Наша народная дзея ў тых умовах – гэта ня проста моцна. Гэта магутна. Беларусь – гэта добра гучыць. Уся наша нацыянальная гнасеалогія, увесь Полацкі пэрыяд (лагічна і этымалагічна зразумелыя цяпер кожнаму) ёсьць нашыя. Скарына – наш. І ўсё, што напісана ў старажытнасьці па-старабалгарску і старабеларуску “рускімі літарамі”, – наша. І Каложа – наша, і летапісы нашыя, бо яны нашыя, і Полацкая крывіцкая Русь – наша, а не іншая, і Мэтрыка Вялікага Княства Літоўскага ў мове беларускай – вялікая наша, і Вялікае наша Княства Літоўскае ёсьць наша, бо “наша” (гэтак жа і пісалася), бо там мова, пісьмо, культура, князі, зямля, народ і палітыка – наша. Мы – Вільня – былі кансалідуючым цэнтрам усходняга славянства, які ўсю гісторыю хацела зьнішчыць Масква. Усё тоешто было гістарычна злучыла сабой Беларусь.

Падкрэсьлю яшчэ раз – істотна, што гэта быў новы нацыянальна-этнічны безальтэрнатыўны тэрмін. Менавіта таму ў ім была закладзена агульная кансалідацыйная база для новай нацыянальнай гісторыі народа. Пэўная абстрактнасьць гэтага тэрміну спрыяла лаяльнаму успрыняцьцю новай назвы. За ёй нікога нельга было ўбачыць акрамя сябе (пры адпаведных высілках, вядома). У 1840 годзе маскаўцы зразумелі, які можа быць паварот, спахапіліся і забаранілі назву Беларусь. Але ўжо было позна, ідэя (нацыянальная ідэя) выбілася на паверхню і стала жыць.

Моцна памылілася царыца Кацярына. У атручаным чэраве сьмяртэльнай імпэрыі, дзе ўсё мусіла згінуць і памерці, наш народ стварыў новую беларускую нацыю, якая ўвабрала ў сябе (ізноў паўтараю) ўсё, што было. Беларуская нацыя стварыла новую вялікую беларускую літаратуру ў беларускай мове і нацыянальны тэатр, нарадзіла сотні пісьменьнікаў і паэтаў. Іх забівалі, нішчылі літаратуру, расстрэльвалі ў Курапатах (тады з 700 пісьменьнікаў расстралялі 500). Мільёны беларусаў забілі, выселілі, згнаілі ў ГУЛАГу, палілі беларускія кнігі, узрывалі храмы, абкрадалі культуру, абзывалі беларусаў хамамі, быдлам, “врагами” ды мужыкамі, абувалі ў лапці нашу веліч, забаранялі мову, плявалі ў душу... І нічога не дапамагло варварам пад скіпетрам імпэрыі. Беларусь жыве і будзе жыць. Вось што такое Беларусь! Яна гістарычна адбылася. Гэтае слова сакральнае для кожнага беларуса, як і Літва, як Вялікае Княства Літоўскае. Трэба берагчы тое, што здабылі, тое, што ёсьць і шанаваць тое, што было.

Ці магло быць інакш? Магло. Але насуперак Маскве сталася так як ёсьць. І гэта наша. І за гэта ахвяравана пакаленьні нявіннай крыві.

Моцна памыліліліся ворагі беларускага народа, перахітрылі самы сябе. Мы памятаем і Грунвальд, і Воршу. Мы маем цяпер незалежную беларускую дзяржаву -- насьледніцу Вялікага Княства Літоўскага. Засталася толькі справа за народнай уладай вольнага народа, які вырастае. І тады менавіта гэты народ загоніць апошні цьвік у труну праклятай усходняй імпэрыі. Так будзе, бо так мусіць быць. Уся нашая гісторыя існаваньня складвалася без альтэрнатывы і, фактычна, бяз выбару: альбо мы, альбо яны, альбо здрада – альбо барацьба. Цяпер надыходзіць наш час. Ён ужо пад дзьвярыма.

Але, як заўсёды, шмат што, і галоўнае, і амаль усё -- залежыць ад нас самых.

31 сакавіка; 13 верасьня 2015 г.
Зянон Пазьняк / 15-09-2015

Метки:  

Так будзе.

Суббота, 30 Мая 2015 г. 22:52 + в цитатник
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ШТО АДБЫВАЕЦЦА І ШТО МОЖА БЫЦЬ"

Лічу, што разуменьне таго, што стаіць за гэтымі пытаньнямі, вельмі важным. Яно дае магчымасьць ставіць задачы дзеля будучыні.



СЬВЕТ

Сьвет уступае ў новы сістэмны крызіс фінансавы, эканамічны, энэргетычны. Называюць розныя лакальныя прычыны крызісу (які пачаўся ў 2008 годзе) ад правалу амэрыканскай іпатэкі да выемкі даляравай масы з банкаў ЗША і канцэнтрацыя яе ў іншым месцы (пра што кіраўнік фэдэральнай фінансавай сістэмы ЗША некалі сказаў, што "яны памыліліся").

Але агульная прычына крызісу (на мой погляд) -- перанасычэньне сусьветнага рынку таварамі, стагнацыя таварных дачыненьняў і адсутнасьць новых віду тавараў (як гэта адбылося, напрыклад, у 1930-40-х гг.). І толькі сусьветная вайна, а потым (галоўнае) зьяўленьне і разьвіцьцё новай хімічнай вытворчасьці (і адпаведна -- новых відаў тавараў) вывела чалавецтва зь вялікай дэпрэсіі і эканамічнага крызісу.

На сёньняшні дзень такога новага віду тавараў яшчэ няма, але, відаць, людзі ўжо на падыходзе, бо вельмі вялікую ролю ў эканоміцы сталі адыгрываць інавацыі і тэхналёгіі. Гэта відавочны шлях да прадухіленьня будучага глабальнага энэргетычнага крызісу і новы мэтад вырашэньня энэргетычных праблем, якія цесна павязаныя з палітыкай і падзеламі ў сьвеце.

Асноўнымі крыніцамі сусьветнай энэргіі зьяўляюцца нафта і газ. Знаходжаньне новых крыніц энэргіі і новых тэхналёгіяў здабычы нафты і газу прывядзе, напэўна, да рэзкага зьніжэньня цаны на прыродную нафту, і можа мець катастрафічныя вынікі для краінаў, якія пабудавалі сваю эканоміку на здабычы нафты і газу. Гэта найперш -- краіны Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і арабскага сьвету, а таксама Расея, Іран, Туркменістан і інш.

Вынікам рэзкай перамены можа стаць зьбядненьне краінаў экспарцёраў нафты і магчыма нават разбурэньне гэтых дзяржаў, што можа выклікаць лакальныя войны (нават з ужываньнем ядзернай зброі).

Цалкам магчымым стане, напрыклад, ваенны канфлікт паміж шыіцкім Іранам і суніцкай Саудаўскаў Арабіяй, альбо вайна Ірана з Ізраілем (пры інсьпірацыі Расеі), а таксама новыя ваенныя агрэсіі Расеі.

Ніводная з краін, што маюць рэсурсна прывязаныя эканомікі і існуюць з прадажы нафты і газу ня здолее хутка перабудавацца на прадуктыўнае стварэньне інавацыяў і тэхналёгіяў, бо гэта вымагае часу, высокага разьвіцьця фундамэнтальнай навукі, наяўнасьці інтэлектуальнай і тэхнічнай эліты і карэннай перабудовы вытворчасьці.

Для гэтых краін час працуе супраць іх, бо няўхільна разьвіваецца здабыча нафты і газу са сланцавых радовішчаў. Новыя тэхналёгіі ўжо дазваляюць прамысловую здабычу нафты са сланцаў, і яна ўжо пачалася ў Амэрыцы, нягледзячы на экалагічную шкоднасьць для людзей і прыроды. Запасы сланцаў нямераныя ў ЗША, у Польшчы і іншых краінах. Ізраіль увесь разьмешчаны на залежах сланцаў.

Вядома, справа тут ня простая. Пакуль што на гэтым полі мэтанакіравана (хоць і з пабочнымі выдаткамі) працуюць толькі Злучаныя Штаты. На сёньня сэнс сланцавай здабычы нафты ў ЗША ёсьць толькі тады калі сусьветная цана яе будзе вышэй за 60-65 даляраў. З другога боку нізкая цана на імпартуемую нафту выгадная амэрыканскай эканоміцы -- яна тады ажывае (што мы зараз і бачым).

У гэтай сытуацыі краіны-экспарцёры нафты ўжо нясуць страты, але баяцца зьмяншаць здабычу і павялічваць цану нафты, каб ня страціць рынкі. Тым больш, што пасьля адмены санкцыяў на рынак зноў выходзіць Іран (другая краіна пасьля Саудаўскай Арабіі па здабычы нафты ў сьвеце). Скептыкі (і канкурэнты) нэгатыўна адносяцца да сланцавай пэрспэктывы на рынку нафты (занадта дорага і экалагічна шкодна). Але навука і тэхналёгіі не стаяць на месцы і праца тут робіцца. Спакуса вялікая

Новая энэргетычнаярэвалюцыя, калі яна завершыцца посьпехам, будзе выгадная, найперш, Ізраілю і ЗША, бо навука, эканоміка і вытворчасьць гэтых краін разьвіваюццана ўзроўні 21-га стагоддзя, і пастаўлены на галоўны рэсурс -- на інтэлект чалавека (адпаведна, на інавацыі і тэхналёгіі). Гэтага няма ў арабскіх краінах, разбагацелых на нафтадалярах. Зьбядненьне арабскіх краін паспрыяе дамінацыі Ізраілю ў рэгіёне.

Энэргетычная рэвалюцыя будзе адбывацца балесна для людзей і народаў таксама з прычыны агульнага ідэйна-палітычнага крызісулібэральнай дэмакратыі. «Эміграцыйнае нашэсьце» на Эўропу павялічыцца. Тым часам у Эўропена грунце некантралюемага індывідуалізму, гіпертрафіраваных паняцьцяў прасвабодуі ўсеагульнай выбарнай сістэмыадбываецца падмена высокіх каштоўнасьцяў існаваньня фальшывымі і прымітыўнымі патрэбнасьцямі (выхад на паверхню жыцьця нізкіх сацыяльных і амаральных асоб), назіраецца карпаратыўнае зрошчваньне бізнэсу з палітыкай і пераасэнсаваньне палітычнай дзейначсьці, якая разглядаецца як прыватная ўласнасьць. Заўважаныпаўсюдны рост карупцыі, цывілізацыйных супярэчнасьцяўі перакосаў у сацыяльных ацэнках людзей.

У выніку лібэральнай заідэалагізацыіі арыентацыі на прымітыўныя і нізкіяінтарэсы дэмакратычнае грамадзтва траціць адчуваньне здаровага сэнсу, губляе маральны, гуманітарны, а ўрэшце і прававы кантроль над самым сабой (над інстытутамі сям'і, выхаваньня дзяцей, свабоды слова, сацыяльных дачыненьняў і г.д.).

Усё гэта, плюс прагматычная спэцыялізацыя і ськіраванасьць навукі на разьвіцьцё тэхнічнага прагрэсу звузіла яе гуманітарную сфэру і абнізіла ўзровень эліты грамадзтва, адчыніла магчымасьці для маргіналізацыі думаньня аднабока адукаваных людзей, да распаўсюджваньня псэўданавукі, якая зрошчваецца з афёрным бізнэсам, робіцца часткай масавай культуры і крайне адмоўна ўплывае на сьведамасьць, уяўленьні пра сьвет і жыцьцё сярэднестатыстычных пластоў насельніцтва.

Прыкладаў адсталых уяўленьняў жыхароў "інфармацыйнай цывілізацыі" (на самай справе "дэзінфармацыйнай") -- безьліч. За апошні час найбольш уражвае афёра 2012 года, пушчаная ў сьвет журналістамі, пра канец сьвета ў 2012 годзе па календары гістарычнага народа майя. Маса сярэднестатычных людзей паверыла гэтаму глупству. На Захадзе сярод часткі насельніцтва быў псіхоз. Распрадавалі маёмасьць, уцякалі ў горы і т. п. Словам, -- жывое сярэднявечча.

Навука, звычайна, ня ўмешваецца і не камэнтуе ўсялякую масавую міфалагічную лухту, таму што безнадзейна. Маса не валодае здаровым сэнсам і навуковым поглядам на сьвет (гэта не закладваецца ў сучаснай заходняй прагматычнай школе). Маса жыве міфалагічнай сьвядомасьцю і ўяўленьнямі пра схаваныя (сакрэтныя) таямніцы ды гатовыя веды, пра якія раптам можна даведацца (пачуць), не трацячы высілкаў на працу і адукацыю.

Тым часам маргіналізм, псэўданавука і гуманітарная абмежаванасьць асобы далёка не бяскрыўдная зьява, але шкодная для грамадзтва, асабліва для такога грамадзтва, якое йдзе па шляху навукова-тэхнічнага прагрэсу. Урэшце можа стацца, што гэты прагрэс ня будзе каму рэалізоўваць і ажыцьцяўляць.

Іронія яшчэ ў тым (а можа і не іронія, а трагедыя), што гуманітарная навука (якую ня любяць бізнэс і ўлада) аргумэнтавана даказвае, што "прагрэс" -- гэта ёсьць тупіковая галіна разьвіцьця. Але выхаду і іншага шляху пакуль што ніхто ня бачыць. Ёсьць шмат матэрыялістаў і талковых людзей, што сьвята вераць у прагрэс і абстрактнае разьвіцьцё чалавецтва па дарозе прагрэсу. І толькі рэальныя крызісы грамадзтва вяртаюць накірунак думак у канкрэтную рэчаіснасьць, да чалавека як меры ўсяго, да нацыі як асновы дзяржавы, да культуры як сфэры сучаснасьці і меры будучыні. Вяртаюць, але ня кожнага.



ДАЛЁКІ ПОГЛЯД

Гэтая тэма ня мае непасрэднага дачыненьня да таго, пра што я пішу, але яна даволі распаўсюджана ў грамадзтве, у якім людзі ўсё больш і больш адчуваюць тупіковасьць яго разьвіцьця і шукаюць выйсьця. Разважаньні адцягненыя і агульныя. Таму без канкрэтызацыі назаву толькі некаторыя аспэкты ў гэтай тэме.

Візію далёкай будучыні чалавецтва, асэнсаванай у ідэалёгіі, гістарычна ажыцьцяўлялі тры сістэмныя падыходы думаньня і тры арганізаваныя сілы грамадзтва (чалавецтва) -- гэта Хрысьціянства, нямецкі нацыянал-сацыялізм і рускі камунізм-бальшавізм. І нацызм, і камунізм у ідэёва-эсхаталагічным плане ўяўлялі сабой сурагат цёмнай сацыяльнай рэлігіі, замешанай на антыхрысьціянстве. Фактычна, у 20-м стагоддзі адбыўся зьнішчальны паход супраць хрысьціянскай эсхаталагічнай візіі чалавецтва. Гэтая гісторыя дае прастор для духоўных разважаньняў, якія могуць удасканаліць веды, але яны ўжо не ўплываюць на рэальнае грамадзкае жыцьцё.

Сучасная дэмакратычная (рынкава-спажывецкая) цывілізацыя будуе сваё бачаньне пэрспэктывы чалавецтва на двух падыходах, якія вынікаюць з прагрэсу: на цывілізацыйнай і экалагічнай катастрофе і на выхадзе чалавецтва ў космас, на перасяленьні яго на другія планеты.

Першы падыход цалкам рэалістычны, бо ў гісторыі Зямлі і чалавецтва ўжо былі і цывілізацыйныя, і экалагічныя катастрофы, якія прыводзілі да кардынальных зьменаў у прыродзе і ў грамадзтве. Але гэта ніякі ня вынік разьвіцьця, а толькі прадбачаньне краху цывілізацыі ў выніку бесталковага існаваньня. Улічыць трэба палітычныя падзелы ў сьвеце, агрэсіўнасьць асобных краінаў і наяўнасьць зброі планетарнага зьнішчэньня.

Другі падыход і намеры касьмічнага перасяленьня людзей на іншыя планеты, практычна, роўны нулю і ў рэальнасьці немагчымы. І зьвязана гэта не з неабходнасьцю авалоданьня новай магутнай і лёгка здабываемай энэргіяй, не з вырашэньнем праблемы кіраваньня гравітацыяй, магнітным полем, атмасфэрным ціскам, здабыцьцём кіслароду, вады, глебы і г. д., а з магчымасьцю кіраваньня прасторай і часам, бо час зямны (час зямной цывілізацыі) і час касьмічны -- несумяшчальныя па маштабу і па існаваньні ў прасторы.

Гэтая розьніца вырастае з павелічэньнем хуткасьці (якая для фізічнага цела ня можа быць большай за хуткасьць сьвятла). Нават калі б дзе-небудзь і былі б у космасе адначасна дзьве падобныя планеты Зямля, насельнікі іх рэальна ніколі не маглі б сустрэцца ў фізічным плане, бо працягласьць арганічнага жыцьця планеты (не кажу ўжо пра разумную цывілізацыю і пра працягласьць жыцьця чалавека) у параўнаньні з прасторай і часам космасу -- гэта адно імгненьне. Верагоднасьць зьяўленьня яшчэ адной разумнай цывілізацыі, тым больш двух і ў адным часе (які фізічна непераадольны) настолькі малая, што цікава толькі для матэматычных аблічэньняў. Будаваць жа меркаваньні на верагоднасьці ў мінус 725-й ступені няма сэнсу, бо яе ня будзе.

Чалавек у фізічным плане і ў фізічным сьвеце у прынцыпе ня можа даляцець да іншых галактык і нават асвоіць тую, дзе ён знаходзіцца. У навуцы гэта вядома (пра тое пісаў, напрыклад, яшчэ 70-х гг. мінулага стагоддзя савецкі астраном акадэмік Т. А. Агекян).

Чалавек валодае фізічным целам і жыве ў канечным фізічным сьвеце (свеце Ньютана, Айнштайна-Бора-Гайзэнбэрга) дзе ёсьць межы формаў, колькасьцяў, хуткасьцяў і пераменнага часу. Гэта дало магчымасьць навуцы зразумець і даказаць пра немагчымасьць стварэньня фізічнага Пэрпетуум Мобіле ў фізічным сьвеце і пра немагчымасьць фізічнага перасяленьня фізічнага чалавецтва ў фізічным космасе.(Хаця, паўтаруся тэарэтычная верагоднасьць ў мінусовай ступені з трымя нулямі тут застаецца.)

Сэнс вечнага існаваньня чалавецтва, пераадоленьне фізічнай прасторы і часу, магчыма (верагодна) ня ў зьнешнім, а ва ўнутранным вектары разьвіцьця. Калі дапусьціць існаваньне побач з фізічным іншага вымярэньня і іншага сьвету, то перайсьці з фізічнага сьвету ў іншае вымярэньне і іншы сьвет тэарэтычна магчыма толькі пазбавіўшыся ад фізічнага цела (гэта значыць, праз сьмерць), калі лічыць пры гэтым, што паралельна з фізічным целам чалавек мае іншую духоўную сутнасьць (гэта значыць душу), якая можа існаваць у іншым вымярэньні, прасторы і часе.

Калі гэта дапусьціць, тады трэба адчыніць хрысьціянскае Эвангельле і чытаць далей. Там усё напісана. Тады стане зразумела, што дзеля жыцьця ў вечным космасе мала валодаць ведамі і быць адукаваным, трэба быць маральна абавязаным, жыць па сумленьню, па справядлівасьці і любові. Калі параўнаць лапідарна, то гэта -- як працаваць на атамнай электрастанцыі: мала ведаць, трэба выконваць і быць адказным. Калі п'янь і безадказнасьць -- тады Чарнобыльская катастрофа.

З высокім разьвіцьцём навукова-тэхнічнага прагрэсу (на чым стаіць цяперашняя цывілізацыя) і з выхадам на касьмічныя тэхналёгіі шматкроць ўзрастаюць патрабаваньні ня толькі да інтэлектуальных, але найперш да маральных якасьцяў чалавека. У Хрысьціянстве гэты тэзіс ёсьць галоўным. Аналагічны падыход (хоць і не галоўны, галоўным была ўлада) назіраўся і ў «сатанінскіх» нэацывілізацыйных ідэалагічных рэжымах. Ў гітлерцаў рабілася ніцшэанская стаўка на новую асобу «звышчалавека» (нямецкі «Лебэнсборн» пачынаў ужо нават генетычную сэлекцыю людзей дзеля вырошчваньня «звышчалавека»). Яшчэ большую увагу надавалі стварэньню новай камуністычнай асобы камуністы ў СССР. Без стварэньня новага камуністычнага чалавека камунізм немагчымы, лічылі яго ідэолагі (Хрушчоў нават «маральны кодэкс будаўніка камунізму» прыдумаў).

Калі зірнуць з гледзішча фармаваньня маральнай асобы на цяперашняе грамадзтва дэмакратыі і прагрэсу (якое апынулася ў палоне лібералізму), то мусім канстатаваць тут поўную адсутнасьць агульных маральных ідэалаў (і ідэалаў увогуле як сутнасьці). Ўсё заменена «каштоўнасьцямі», зь якіх галоўнымі ёсьць свабода і індывідуалізм («правы чалавека»). Стварылася база для разгортваньня маральнай энтрапіі і спрыяльныя магчымасьці для самасцьвярджэньня нізкіх людзей.

І вось тут перад чаканьнем новых віткоў тэхнічнага прагрэсу і разважаньнямі пра касьмічны шлях паўстае галоўнае (на маю думку) пытаньне любой эсхаталогіі і разуменьне таго, што азначаюць для чалавека і чалавецтва высокая маральнасьць асобы, добрасьць, адказнасьць, любоў і справядлівасьць. Толькі валодаючы гэтымі якасьцямі чалавек (грамадзтва добрых людзей) можа станоўча ўладаць стыхіямі (і, дарэчы, кіраваць прагрэсам, які не прыводзіць да катастрофы).

Трэба канстатаваць, што цывілізацыя прагрэсу, якая адыйшла ад веры ў Бога, ня мае пэрспэктыўнай візіі будучыні. Чалавецтва жыве сучаснасьцю. І пра сучаснасьць ёсьць гэтае наша паведамленьне, памятаючы, аднак, што будучыня будзе.



БЕЛАРУСЬ

Улічваючы сусьветныя тэндэнцыі, паглядзім, па якой схеме дзейнічае антыбеларускі рэжым, кіруемы акупацыйнай палітыкай Масквы, і што адбылося з грамадзтвам за 20 гадоў прамаскоўскай унутранай акупацыі, першасная мэта якой -- зрусіфікаваць Беларусь, зьнішчыць этнічныя, духоўныя, культурныя і інтэлектуальныя асновы нацыі.

Тым часам, нягледзячы ні на што, беларуская нацыя жыве. Яна існуе, бо ня можа цемра зьнішчыць сьвятло. Але спынена разьвіцьцё грамадзтва. Моцна разбураныя этнічныя асновы, інтэлектуальны ўзровень пакаленьня апушчаны на цэлы парадак ніжэй і застаўся ў 20-м стагоддзі.

Гэта было дасягнута рэжымам найперш шляхам ліквідацыі нацыянальнай адукацыі на беларускай мове і наступнае -- мэтанакіраваным абніжэньнем узроўню адукацыі, праграмаў навучаньня і выкладаньня з арыентацыяй на ўчарашні дзень індустрыяльнага грамадзтва і адсталыя дачыненьні. Зацьверджана сістэма адукацыі, якая прынцыпова не адпавядае вымогам грамадзтва 21-га стагоддзя. Быў узяты курс на інтэлектуальную адсталасьць, адбылося зьмяншэньне гуманітарных навук і якасьці гуманітарнага навучаньня, што ізноў жа вынікала з дзеяньняў накіраваных на дэградацыю эліты, бо менавіта гуманітарныя ідэі і веды ствараюць інтэлігенцыю і эліту нацыі. Да гэтага ж працэсу спрычыняецца і паступовая ліквідацыя фундамэнтальнай навукі.

Некаторыя беларусы ў выніку прыстасаваньня да несвабоды, магчыма ўжо нават забыліся, як яшчэ ў пачатку антыбеларускага рэжыму і акупацыйнай палітыкі было забаронена ўжываньне ў назвах словаў «нацыянальны», «народны», словаў «Беларусь», «беларускі», звароты «спадарыня» і «спадар», як спальваліся беларускія падручнікі для школаў, зачыняліся беларускія дзіцячыя часопісы і выдавецтвы, беларускае радыё і тэлебачаньне, як нішчылі беларускую мову, як зачынялі беларускія школы, як «амоны» кідаліся на гук беларускай мовы і хапалі людзей, цягнулі ў суд і судзілі за тое, што «нецэнзурна выражался», як кідаліся і рвалі Беларускі сьцяг і білі кулаком ў твар беларускай жанчыне (такога не было ад пачатку нашага народнага існаваньня – у Беларусі быў культ жанчыны, культ маці; нават за саветамі ніколі ні адзін «мент» не ўдарыў жанчыну). Але ў рускіх дзікуноў і ў зрусіфікаваных вырадкаў такой мяжы не было, яны парушылі спрадвечныя табу ў беларускай культуры.

Прыкметы агульнага ўпадку:

а) пануе катастрафічная палітычная бязграматнасьць і непісьменнасьць насельніцтва (якім лёгка маніпуляваць);

б) адчуваньне несправядлівасьці не нараджае волі да супраціўленьня;

в) не зьяўляюцца больш у грамадзтве нацыянальныя мудрацы і аўтарытэты, вялікія паэты і пісьменьнікі -- сумленьне і розум нацыі, якія былі нават за савецкай акупацыяй. Вялікія людзі 60-х адышлі, і засталася пустка. Няма больш такіх асобаў. Не запатрабаваныя. Не вырастаюць;

г) зьнешняя ацэнка нацыі з боку іншых народаў такая: беларусы ня любяць сваю краіну; не гавораць на сваёй мове.

Усё гэта -- парадыгма выміраньня і сьмерці. Яна ня ёсьць, аднак, абсалютнай, не зьяўляецца цалкам іманэнтным працэсам. Гэта зьява тыповая, калі інспіраваная зьнешнімі чыньнікамі чужой палітыкі абмежаваньня і прымусу з зададзенымі мэтамі.

Такая акалічнасьць ёсьць найважнейшы чыньнік, які трэба ўлічваць пры любым аналізе. Інакш высновы будуць памылковымі альбо антынацыянальна-прапагандысцкімі (гэта калі чыньнік чужой палітыкі не заўважаецца намерана).

д) У краіне разбурана, існаваўшая стагоддзямі пры ВКЛ, пагрунтаваная на законах, прыватная ўласнасьць на зямлю. На сёньняшні дзень Беларускі чалавек рэальна адлучаны ад зямлі і ад сродкаў вытворчасьці.

е) Беларускае грамадзтва рэальна адлучана ад выбару ўлады і ад кантролю над дзяржаўнай уладай (бо ўся выбарчая сістэма прыватызаваная рэжымам і знаходзіцца пад аднаасобным кантролем дыктатуры). У выніку нацыя адмежавана ад палітыкі і ад уплыву на сваю будучыню, якая праектуецца ў такім выпадку чужымі сіламі і якія, насупеперак рэальным нацыянальным задачам, прапануюць фантомы і каланіяльныя хімеры змаганьня -- тыпу "правоў чалавека" і пытаньня, да каго далучыцца: да Захаду ці Ўсходу.

(Зацемка да слова: Якія могуць быць «правы чалавека» пад унутранай акупацыяй, калі чужая палітыка антынацыянальнай ўлады нішчыць нацыю!? Няхай Гітлеру, прад'явяць свае правы чалавека! І якіх такіх «правоў» дамагліся імітатары палітыкі ад гэтай гразі за 20 гадоў рэжыму? Не правоў трэба ў ворагаў прасіць, а ліквідаваць антыбеларускі рэжым. Усе сродкі прыдатныя. Былі б змагары.)

ж) У Беларусі мэтанакіравана пакінута неканкурэнтная ў цяпершчыне эканоміка ўчарашняга дня індустрыяльнага грамадзтва, плануемая з дзяржаўнага бюджэту і кантралюемая акупацыйным рэжымам. Энэргетычнае забесьпячэньне эканомікі штучна прывязана толькі да рэсурсаў чужой дзяржавы (Расеі).

з) Спынена разьвіцьцё энэргетыкі на ўнутраных магчымасьцях краіны (якія здольныя даваць поўнае забесьпячэньне энэргетычных патрэбаў Беларусі і прадаваць энэргію на экспарт). Будуецца атамная электрастанцыя па праекту і на прынцыпах учарашняга дня, на чужым паліве, на чужой абслузе і на чужых крэдытах, палова энэргіі якой будзе забірацца чужой краінай (Расеяй). Пры гэтым АЭС, практычна, для Беларусі непатрэбная, стратная і экалягічна небясьпечная. Гэта тыповы прыклад мафійнага акупацыйнага праекта, нерэнтабельнага і шкоднага будаўніцтва.

(Тут зраблю асаблівую дэгрэсію. Пытаньне. Чаму з усіх пляцовак пад разьмяшчэньне АЭС ў Беларусі была выбраная самая горшая і станцыю пачалі будаваць пад Астраўцом у жыцьцёва важным цэнтры і ў сэйсмічнай зоне на стыку геалагічных платформаў (якраз там, дзе сто гадоў таму адбыўся землятрус у 7 балаў)? Чым растлумачыць такі будаўнічы абсурд?

Ведаючы расейцаў, іхняе агрэсіўнае крымінальнае думаньне і крамлёўскую палітыку, можна зрабіць дапушчэньне, што такое рашэньне магло быць накінута маскоўцамі, зыходзячы з пэрспэктывы тэктанічнай вайны.

Пра тэктанічную вайну шмат пішуць і кажуць. Мяркуюць, што павелічэньне колькасьці землятрусаў у апошні час зьвязана з тэктанічнымі экспэрымэнтамі па прымусовым выкліканьні геалагічных катастрофаў, кваліфікуюць такі падыход як тэктанічную зброю, якая зрушвае геалагічныя пласты. Прывядзеньне ў рух і зьмяшчэньне тэктанічных пліт ў месцы стыкоўкі выклікаецца альбо ядзерным падрывам (выбухам) альбо магутным генерыраваньнем электрамагнітных хваль у частаце ніжэй 6 герцаў (альбо тыпу 2,5 герца, як паводле некаторых вэрсій, гэта здарылася пры разбурэньні Фукусімы).

Вэрсій шмат але доказаў мала. Тым ня менш, зыходзячы з мэнтальнасьці расейцаў, я схільны дапусьціць, што такі «экспэрымэнт» мог быць закладзены і пад Астраўцом. У адпаведны час абсалютна нечакана, мэханізм дынамічнага наезду тэктанічных пліт будзе рэзка стымуляваны (прыведзены ў дзеяньне з каманднага пункту Расеі) і пачнецца жахлівы землятрус, які разбурыць ўшчэнт Вільню, Менск, Ліду, Маладэчна і іншыя гарады, плюс радыёактыўнае забруджваньне мясцовасьці ў выніку разбурэньня АЭС. І ўсё «чыста», маўляў, прыродны катаклізм. Вінаватых няма.)

і) Структура газапровадаў і прадуктапровадаў захоплена пры дапамозе мафійнага рэжыму чужой дзяржавай (Расеяй). Тое ж адносіцца і да ваенных аэрадромаў (куды перакінутыя расейскія ваенныя самалёты) і да расейскіх вайсковых баз. Ні за базы, ні за зямлю пад газапровадамі, ні за карыстаньне сістэмай прадуктапровадаў, ні за транспартны транзыт Расея ня плоціць Беларусі. Краіна нясе велізарныя страты. Пры гэтым прапаганда рэжыму бясконца трубіць, што Расея падтрымлівае Беларусь праз сістэму крэдытаў і зьніжэньня цаны на нафту. Хаця на самой справе ідзе расейскае рабаваньне Беларусі. Дзейнічаюць мафійныя схемы і распродаж нацыянальных багацьцяў краіны.

к) Ліквідавана мяжа Беларусі з Расеяй.

л) Беларусь (насуперак Канстытуцыі, законам і волі народа) уцягнута ў ваенныя дамовы і блокі з Расеяй і ў эканамічныя структуры, нявыгадныя беларускім нацыянальным інтарэсам.

м) Адсутнасьць мяжы з агрэсіўнай краінай, прысутнасьць чужога войска на тэрыторыі Беларусі плюс штучна створаная рэсурсная залежнасьць ад нафты і газу з Расеі сьведчыць, што Беларусь у выніку палітыкі антыбеларускай улады страціла вялікую частку свайго суверэнітэту.

Так у цэлым выглядаюць агульная карціна і вынікі нацыянальнага вынішчэньня за 20 гадоў антыбеларускага акупацыйнага рэжыму.



МАГЧЫМАЕ І ПАТРЭБНАЕ

Погляд на 20-гадовае разбурэньне нацыі, асабліва з улікам таго, што ўсё працягваецца, можа выклікаць у людзей, якія разьбіраюцца ў працэсах, стан глыбокай трывогі. Яна апраўданая. Але яшчэ ня ўсё так кепска, бо ў любых абставінах існуе пляцоўка для змаганьня і магчымасьць перамогі. Такая ёсьць прырода чалавечага грамадзтва.

Тут вельмі важна вызначыць прыярытэты і парадак задач (чарговасьць) барацьбы.

Самыя цяжкія страты, якія панесла нацыя за 20 гадоў рэжыму, гэта абніжэньне адукацыйнага і інтэлектуальнага ўзроўню людзей, заўважнае неаднаўленьне нацыянальнай эліты, культурных і духоўных аўтарытэтаў грамадзтва, палітычная бязграматнасьць, зьніжэньне волі да барацьбы, зьніжэньне патрэбнасьці свабоды, нізкі ўзровень патрыятызму, нацыянальнай сьведамасьці і гонару. Гэта ўсё складнікі, якіх у грамадзтве ўжо адчувальна нехапае і якія неабходныя для ліквідацыі антынароднага рэжыму і ўсталяваньня нацыянальнай улады.

Без ліквідацыі антыбеларускага рэжыму ніякія іншыя праблемы вырашыць немагчыма.

Прыярытэтам ёсьць пазбаўленьне ад антынацыянальнай улады. Дзеля гэтага павінны быць нацыянальная ідэя і людзі ідэі, здольныя арганізавацца для барацьбы.

Наступнае – павінна існаваць актыўнае асяроддзе падтрымкі. Калі яго няма, то трэба яго ствараць. Без асяроддзя падтрымкі эфэктыўнае змаганьне немагчымае. Таму нацыянальная асьвета грамадзтва ёсьць абавязковая ўмова змаганьня. Асьвета мусіць адбывацца ўвесь час, пакуль ня дасьць грамадзкага выніку і ня зьявіцца гатоўнасьць людзей змагацца і падтрымліваць змаганьне за свабоду.

Усе іншыя схемы ва ўмовах антыбеларускага рэжыму будуць альбо абстрактным папулізмам і на справе падпяваньнем рэжыму (напрыклад, хаджэньне на фальшывыя выбары), альбо варожай прапагандай. Наяўнасьць у грамадзтве групаў падтрымкі беларускага Адраджэньня дасьць магчымасьць распачаць рэальнае нацыянальнае змаганьне за вольную Беларусь і свабоду.

Нацыянальная ідэя мусіць мець каардынуючую арганізацыйную структуру. Групы падтрымкі і грамадзтва павінны быць праінфармаваныя пра планы і праекты ўладкаваньня ўлады, працы, культуры і эканомікі ў будучай вольнай Беларусі. Такія планы і праекты мусяць быць падрыхтаваныя.

Парадак пераменаў:

Пасьля ліквідацыі рэжыму Беларусь адразу павінна вярнуць дзеяньне Канстытуцыі 1994 года. Рашэньнем суду адмяняюцца вынікі незаконнага рэфэрэндуму 1995 года, вяртаецца дзяржаўны Беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб “Пагоня”. Узбуджаецца крымінальная справа супраць спраўцаў незаконнага рэфэрэндуму 1995 года (які меў значэньне дзяржаўнага перавароту).

Праводзяцца выбары парляманта па Канстытуцыі і выбарчым законе 1994 г. Рыхтуецца канстытуцыйная рэформа і заканадаўства аб выбарах. Беларусь становіцца парляманцкай рэспублікай. Павялічаны аднапалатны парлямант з новым акруговым партыйна-мажарытарным прадстаўніцтвам і вялікай колькасьцю дэпутатаў (330-340 парлямантароў) фармуе выканаўчую ўладу начале з прэм’ер-міністрам і выбірае прэзыдэнта – галаву дзяржавы з прадстаўнічымі правамі і некаторымі кантрольнымі функцыямі. (Пазьней, пры аднаўленьні грамадзянскай супольнасьці і стабілізацыі грамадзтва, магчымы таксама варыянт усеагульных выбараў прэзыдэнта з пашырэньнем некаторых прэзыдэнцкіх правоў і наданьнем яму права абмежаванага вета).

Тлумачэньне. Вяртаньне да шматасабовага парляманту (у БССР у Вярхоўным Савеце па Канстытуцыі было 360 дэпутатаў) выклікана цяперашняй мізэрнасьцю і малалікасьцю палітычнага класу ў Беларусі з прычыны абмежавальнай і рэпрэсіўнай палітыкі антыбеларускага рэжыму. Шматасабовы парлямант – гэта магчымасьць у такім становішчы мець у яго складзе большую колькасьць інтэлектуальных дзеяздольных дэпутатаў плюс больш надзейнае запабяганьне ад уплыву чужой дзяржавы на фармаваньне прадстаўнічай ўлады краіны. Аднапалатны парлямант будзе мець вялікую вагу ў парляманцкай Беларусі, таму перш за ўсё ён павінен мець шырокае прадстаўніцтва, што павінна па вызначэньні зьмяншаць таксама рызыку памылак у прыняцьці парляманцкіх рашэньняў.

Рыхтуецца тэрытарыяльна-адміністрацыйная рэформа ўлады па беларускім узоры. Ствараецца ўрадавы Камітэт па выхаду краіны з развалу пасьля ўладараньня антынароднага рэжыму.

Адмяняюцца ўсе дэкрэты і законы антыбеларускай улады, якія прыніжалі чалавечую годнасьць (аб так званых “дармаедах”, аб гандлёвых сэртыфікатах індывідуальных прадпрыймальнікаў і т. п.), ліквідуецца інстытут “ідэёлагаў” на прадпрыемствах, пераглядаецца кантрактная сістэма працауладкаваньня, аб’яўляецца амністыя, пераглядаюцца ўсе справы палітвязьняў, рыхтуецца рэформа судовай сістэмы. Вяртаюцца законы 90-х гадоў аб міліцыі і аб рэлігіі, вяртаецца вольны статус Акадэміі Навук. Аднаўляюцца навукова-дасьледчыя гуманітарныя інстытуты, ліквідаваныя рэжымам.

Аднаўляецца свабода друку і слова, спыняецца перасьлед друку па палітычных матывах. Аднаўляецца свабода мітынгаў і дэманстрацыяў.

Зачыняюцца антыбеларускія, антыдзяржаўныя арганізацыі, інспіраваныя агентурай, разьведкай і палітычнай дзейнасьцю чужой дзяржавы.

Распараджэньнем Ураду адмяняецца і спыняецца будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі. Ўзбуджаецца крымінальная справа і сьледзтва па афёры Астравецкай АЭС. Прымаецца новая праграма разьвіцьця энэргетыкі. Разьвіваецца энэргетыка на ўнутранных рэсурсах (асабліва ветравая, хімічная і гідраэнергетыка малых рэк, зьвязаная з рэанімацыяй прыроды).

Пераглядаюцца ўсе міжнародныя антызаконныя дамовы антыбеларускага рэжыму. Вяртаецца дзяржаўная мяжа, памежны і мытны кантроль з Расеяй (вядома, у выпадку існаваньня расейскай дзяржавы).

Ствараецца нацыянальнае заканадаўства аб уласнасьці на зямлю, якое будзе складацца з двух этапаў.

Першы этап -- прыняцьце заканадаўства аб прыватызацыі зямлі; вызначэньне кандыдатаў на прыватызацыю і падрыхтоўка сялянскіх кадраў (у тым ліку за мяжой) па авалоданьню тэхналёгіямі і гаспадараньнем на зямлі. Права на прыватызацыю зямлі набываюць грамадзяне Беларусі – тыя, хто абрабляе і абрабляў зямлю, хто працуе і працаваў (чые дзяды і бацькі працавалі) на зямлі. Ствараюцца ўмовы для дзейнасьці сямейных фермаў. На пачатковых этапах часова (на пэўны тэрмін) ўводзяцца мінімальныя падаткі (альбо зусім адмяняюцца) на сельгаспрадукцыю.

Другі этап -- стварэньне заканадаўства па арганізацыі рынка зямлі ( купля і прадажа толькі для грамадзянаў Беларусі і арэнда, магчымая для замежных аграспэцыялістаў). Будуць дазволены розныя формы ўласнасьці на зямлю.

Усістэме вышэйшай школы ствараецца механізм, які будзе забясьпечваць фармаваньне інтэлектуальнай і гуманітарнай эліты нацыі. Ствараецца нацыянальны гуманітарны ўнівэрсітэт, а таксама шэраг ліцэяў і калегіюмаў на высокім беларускім узроўні адукацыі.

Рыхтуецца адукацыйная праграма і сістэма нацыянальнай адукацыі на ўзроўні патрабаваньняў 21-га стагоддзя.

Аднаўляюцца зачыненыя беларускія школы ў сельскай мясцовасьці. Вяртаецца беларуская школа і адукацыя ва ўсёй краіне.

Рэарганізуецца і пашыраецца сістэма дашкольнага дагляду і здаровага дашкольнага выхаваньня дзяцей па правілах гуманізму і нацыянальнай выхаваўчай культуры.

На базе Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі ствараецца Патранажная служба маладой сям'і ў выглядзе Інстытута Маладой сям'і, які рыхтуе патранажных сясьцёр і дабрадзеяў маладой сям'і. Патранажная служба (пры згодзе сям'і) мэтадалагічна дапамагае маладым сем'ям у праблемах здароўя і сямейнага выхаваньня дзяцей дашкольнага ўзросту.

Заўвага:

Маладая сям'я – гэта тая сям'я (незалежна ад узросту бацькоў), дзе ёсьць дзеці да сямігадовага ўзросту.

Растлумачэньне:

Патранажныя сёстры і дабрадзеі маладой сям'і, згодна правілаў вызначаных інструкцыяй, дапамагаюць парадамі і падтрымкай у вырашэньні праблемаў здароўя, догляду і выхаваньня дзяцей.

Пэрыяд разьвіцьця чалавека да 7-гадовага ўзросту ёсьць важным у разьвіцьці фізіялагічных, пачуцьцёвых (мэнтальных), інтэлектуальных і моўных здольнасьцяў асобы. Мова ў гэты раньні пэрыяд фармаваньня розуму чалавека ёсьць генетычна абумоўленым інтэлектуальным рэсурсам. Парадыгма інтэлекту і мовы фармуецца ў гэты пэрыяд. Для аптымальнага фармаваньня інтэлекту вельмі важна, каб дзіця пачынала разьвівацца ў той мове на якой спрадвеку размаўлялі яго продкі (гэта значыць на яго нацыянальнай мове). Авалоданьне іншымі мовамі – гэта ўжо другаснае пытаньне. Такі падыход належыцца да ўсіх грамадзянаў Беларусі з улікам асаблівасьцяў культуры сям'і.

Тым часам беларуская нацыя ў выніку акупацыяў і разбуральных дзеяньняў акупантаў над чалавечай асобай атрымала ў спадчыну дэструктыўны чужы груз грамадзкіх наступстваў, пераадолець якія неабходна ўсяму грамадзтву, пачынаючы ад нараджэньня чалавека на сьвет. Тут патрэбная грамадзкая ўзаемадапамога, частку якой павінна забясьпечыць патранажная служба маладой сям'і.

Падрыхтоўка кадраў і навучаньне:

Кваліфікацыя і падрыхтоўка кадраў адбываецца па двух профільных накірунках. Першы накірунак – у аснове курс медсястры з профільным вывучэньнем асноваў медыцыны, беларускай мовы, пэдагогікі і псіхалогіі. Другі накірунак – курс настаўніка малодшых класаў з профільным вывучэньнем асноваў пэдагогікі, беларускай мовы, медыцыны і псіхалогіі.

Падрыхтаваныя кадры могуць працаваць у патранажнай, медыцынскай і школьна-адукацыйнай сістэме, а таксама сумяшчаць гэтыя працы.

Прымаецца закон аб крымінальнай адказнасьці за збочанае разбэшчваньне дзяцей і моладзі пад выглядам палавой асьветы і адукацыі.

Вяртаецца беларускае радыё і тэлебачаньне. Вяртаюцца офісы, сядзібы і маёмасьць творчым саюзам.

Робяцца захады па манэтарным умацаваньні існуючых беларускіх грошай. Падрыхтоўваецца рэформа грашовай сістэмы і ўвядзеньне нацыянальнай валюты – беларускага талера.

Дзеяньне для разгляду: Дадаткова да манэтарнай палітыкі і ўмацаваньня ўнутранага рынку ўводзіццацьвёрды “Чырвоны талер“ (з цьвёрдым наміналам у 10 талераў, забясьпечаных золатам). Адносна Чырвонага талера (гэтак жа як і да замежных вылют) устанаўліваецца курс талера. Чырвоны талер прадае і скупляе Дзяржаўны Нацыянальны банк.

Праводзяцца сістэмныя і мэтадычныя захады па павелічэньні залатога запасу Беларусі. Арганізоўваецца канцэсійная здабыча золата за мяжой і дасьледваньні ў Беларусі.

Праводзіцца рэформа войска і ўзброеных сіл, якія разглядаюцца як важная гарантыя суверэнітэту краіны. Кантрактная сістэма ў войску для афіцэраў і прапаршчыкаў. Войска фармуецца па ўсеагульным прызыўным прынцыпе. Ствараецца войска рэзэрвы. Фармуюцца ваенізаваныя аддзелы грамадзянскай абароны і альтэрнатыўная служба дзеля асобных грамадзян. Закладваецца нацыянальная ваенна-прамысловая вытворчасьць. Ствараецца навукова-дасьледчы інстытут абароннай вытворчасьці.

Ствараецца дзяржаўная сістэма медыцыны. Ствараецца дзяржаўны фонд медыцыны. Уводзіцца сістэма прагрэсіўнай аплаты работнікаў аховы здароўя. Ўводзіцца класнасьць медсёстраў (і медбратоў) у залежнасьці ад стажу і кваліфікацыі.

Дзеяньне для разгляду: Уводзіцца асобны ўсеагульны падаходны падатак на патрэбы аховы здароўя і медыцыны.

Медыцына, адукацыя, абарона краіны ёсьць дзяржаўная справа. Будуць дазволены тым часам прыватныя навучальныя ўстановы з асобным статусам і пад асобным дзяржаўным законам, а таксама абмежаваная прыватная медыцынская практыка.

Прымаецца закон аб прыярытэце і ахове сям’і, шлюбу (саюзу мужчыны і жанчыны), мацярынства, аб абароне сям’і ад пасягальніцтва і ўмешваньня ў сямейныя справы з боку ідэалёгіі і арганізацыяў. Пацьвярджаецца выключнае права бацькоў на выхаваньне дзяцей. Ніхто ня мае права супраць волі сям'і ўмешвацца ў сямейныя справы людзей, калі яны ня носяць антызаконнага зьместу. Кантакты школы і сям'і ў навучаньні дзяцей маюць пэдагагічны характар. За крымінальныя і антыграмадзкія паводзіны дзяцей нясуць адказнасьць бацькі. Пазбаўленьне бацькоўства адбываецца толькі калі бацькі адмаўляюцца ад догляду за дзецьмі і тое пагражае жыцьцю і здароўю дзіцяці. Наўмыснае калецтва і пашкоджаньне здароўя дзіцяці бацькамі цягне за сабой крымінальную адказнасьць. Бацькі павінны клапаціцца пра сваіх дзяцей. Дзеці павінны клапаціцца пра сваіх бацькоў, супрацоўнічаць у гэтым з ворганамі сацыяльнага забесьпячэньня і медыцыны. Дзяржава спрыяе ўмацаваньню сям'і праз сістэму льгот, выплат, узнагарод, маральнай падтрымкі ўзорных сем'яў

Прымаецца закон аб абароне прыроды чалавека. Прапаганда збочаных адносін супраць натуральнай прыроды чалавека караецца па закону.

Прымаецца закон аб адказнасьці за прапаганду сацыяльнай, нацыянальнай, расавай і палавой нянавісьці. Прапаганда нянавісьці супраць іншых нацыяў, расаў, групаў насельніцтва, супраць мужчыны ці жанчыны караецца па закону.

Адбываецца паэтапны працэс раздзяржаўленьня эканомікі. Першы этап на вызначаны тэрмін – 50 на 50 (палова прыватная, палова дзяржаўная). Прымаецца сістэма процідзеяньня стварэньню алігархічнага капіталу і сацыяльнай касты алігархаў.

Ствараецца нацыянальная праграма па адраджэньні і разьвіцьці беларускай вёскі. Спыняецца зьнішчэньне паселішчаў пад відам стварэньня так званых “агра-гарадкоў”.

Лясы, насельнікі лясоў, лясная флора і фаўна, прыродныя вадаёмы, рэкі і насельнікі рэк і вадаёмаў, нетры зямлі, паветранная прастора – зьяўляюцца дзяржаўнай уласнасьцю і не падлягаюць прыватызацыі. Грамадзяне Беларусі могуць вольна карыстацца лясамі, вадаёмамі, прыродным асяроддзям у межах прынятага заканадаўства.

У адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе прадугледжана рэанімацыя сацыяльна-урбаністычных функцыяў мястэчак, аднаўленьне сістэмы мясцовых дарог, стварэньне сродкаў камунікацыяў і сувязі. Ніхто ня будзе мець права зганяць чалавека з абжытага месца.

Ствараецца праграма, навукова-дасьледчы інстытут і міжведамасная вытворчая арганізацыя па аднаўленьні і рэанімацыі беларускіх рэк, вадаёмаў і прыроднага асяроддзя.

Вяртаецца чарнобыльскае заканадаўства 90-х гадоў, льготы ліквідатарам, забясьпячэньне і падтрымка людзей ў зонах малой радыяцыі. Спыняецца сельгасвытворчасьць на радыяцыйна забруджаных землях, ўведзеная антыбеларускім рэжымам. Праводзіцца комплекснае дасьледваньне радыяцыйна забруджаных тэрыторыяў, інфармацыя даводзіцца да насельніцтва.

Па Канстытуцыі дзяржаўная мова – беларуская. Руская мова ёсьць мова міжнацыянальных зносінаў. Кожны дзяржаўны служачы павінен будзе ведаць дзьве мовы (беларускую і рускую). Ад гэтага будзе залежыць класнасьць чыноўніка (адпаведна – прафэсійная прыгоднасьць і зарплата). Кожны беларус, што гаворыць па-руску, будзе адчуваць сябе камфортна ў дачыненьнях з дзяржаўнымі ўстановамі, паколькі ня будзе узьнікаць моўных праблемаў. Установы працуюць на дзяржаўнай мове, але інфармацыя і камунікацыя (пісьмовая і вусная) будзе на той мове, на якой патрабуе чалавек. Такі падыход будзе ўвесь час. Ніякія тэрміны не ўстанаўліваюцца, пакуль рэальна ня зьменіцца моўнае становішча ў карысьць беларушчыны.

Тым часам дзяржаўная палітыка, школа, ВНУ, радыё, тэлебачаньне, кіно, мастацкая літаратура, увесь дзяржаўны апарат улады будуць накіраваны на адраджэньне беларускай мовы. Зь цягам новых пакаленьняў беларуская мова стане сацыяльна прэстыжнай і сацыяльна неабходнай. І ўсё само сабой вернецца ў беларускае нацыянальнае рэчышча, нікому пры гэтым у рэальных дачыненьнях ня робячы перашкоды.

Ствараецца Інстытут Нацыянальнай памяці, які падрыхтоўвае і праводзіць люстрацыю. Люструюцца асобы, што супрацоўнічалі з КГБ антыбеларускага рэжыму і палітычнымі арганізацыямі чужой дзяржавы, на шкоду Беларусі. Пры дабраахвотным публічным прызнаньні санкцыі супраць асобы не ўжываюцца. Пры адсутнасьці дабраахвотнага публічнага прызнаньня спіс люстрацыі публікуе ІНП, а на асобу накладваецца карантын альбо поўная забарона на працу ў адпаведных установах.

Заўвага: Выяўленьне злачынства да люстрацыі не адносіцца. Злачыннымі парушэньнямі займаецца пракуратура і ворганы рассьледваньня.

Ствараецца Служба Бясьпекі Беларусі на правах Міністэрства, падпарадкаваная парляманту.

Ствараецца Беларускае Бюро Рассьледваньняў, падпарадкаванае парляманту, якое зоймецца рассьледваньнем злачынстваў камуністычнага і антыбеларускага рэжымаў.

Дзяржаўныя прыярытэты цягам пакаленьня (пэрыяд – дваццаць гадоў) мусяць быць такія:

1. адукацыя, асьвета;

2. абарона, войска, абарончая прамысловасьць;

3. медыцына;

4. культура;

5. сельская гаспадарка, вёска.

Эканоміка, фінансы, прамысловасьць, транспарт, праца, будаўніцтва, гандаль, сацыяльнае забесьпячэньне, экспарт і т. п. – гэта тое асноўнае, чым займаецца кожная дзяржаўная ўлада. Гэта пастаянная матэрыя яе дзейнасьці.

Тым часам пяць прыярытэтаў, выдзеленых мной і разьмеркаваных па важнасьці, -- гэта тое абавязковае і неабходнае, якое будзе патрэбнае беларусам дзеля няўхільнага адраджэньня нацыі, улучэньня яе ў патрэбы сучаснасьці і стварэньне гарантыяў трываласьці існаваньня.

Асабліва важныя першыя два пункты – адукацыя-асьвета і абарона-войска. На гэтыя галіны мусіць вядзяляцца максімальнае фінансаваньне з бюджэту. Час будзе вымагаць ад нас зьвяртаць вялікую ўвагу на абарону і яшчэ большую на адукацыю. Потым гэтыя прыярытэты могуць зьменшыцца, але не зьмяніцца. І гэта на даўжэйшы пэрыяд.

Наша геапалітычная пазыцыя мусіць палягаць на стварэньні Балта-Чарнаморскай супольнасьці (у аснове Беларусь, Украіна) і адраджэньні Ўсходняй Эўропы на базе былога Вялікага Княства Літоўскага і новых прыхільных краін.

Каланіяльная распрацоўка ворагаў Беларусі (маўляў, да каго далучацца: да Эўразіі ці да Заходняй Эўропы) ня будзе ні ўжывацца, ні разглядацца, ні паўтарацца, але ўспрымацца як антыбеларуская прапаганда.

Беларусь выходзіць з ваенных блокаў і дамоваў з Расеяй і супрацоўнічае з НАТО, але не ўступае ў альянс (сучасныя падзеі паказваюць, што на пачатку для Беларусі гэта пакуль што лепшы варыянт). Але ў пэрспэктыве магчымыя іншыя рашэньні.

Беларусам трэба цьвёрда разумець і ў геапалітыцы заходзіць з таго, што пакуль існуе Расея-імпэрыя і ў сытуацыі, якая склалася тут даўно, ніякіх буферных, і тым больш нэўтральных, краінаў паміж Расеяй і Заходняй Эўропай існаваць ня будзе. Наша (фронтаўская) заява ў 90-х гадах пра нэўтралітэт краіны мела чыста тактычны характар, каб запабегчы ўцягваньню Беларусі ў ваенныя дамовы з Расеяй. Пра гэта мы потым напісалі і тое адразу разумелі ўсе, хто ў гэтым разьбіраўся.

Цяпер, калі па здрадзе рэжыму, Беларусь уцягваюць ў расейскія ваенныя інтарэсы, пытаньне нэўтралітэту стала неактуальным, але можа яшчэ выкарыстоўвацца як сродак дыпламатыі. Польшча і Прыбалтыка, тое зразумеўшы, адразу далучыліся да НАТО, Такі шлях у пэрспэктыве чакае і Беларусь. Але ён ізноў жа нічога сур'ёзна не гарантуе пакуль існуе Расейская імпэрыя.

І вось тут вельмі важнае. Беларусь (у першую чаргу), потым Украіна, Прыбалтыка, Малдова, Грузія аб'ектыўна (з разьліку самазахаваньня) павінны быць зацікаўлены ў ліквідацыі расейскай імпэрыі і дэзынтэграцыі Расеі. Гэта для іх пытаньне жыцьця альбо сьмерці, свабоды альбо несвабоды. І гэта павінна стаць часткай працы іхняй дыпламатыі, разьведкі і міжнароднай палітыкі. Альянс ад Балтыкі да Чорнага мора наканаваны ня толькі дыверсіфікацыяй рынку энэргарэсурсаў, але натуральнай геапалітыкай выжываньня.

Беларусь мусіць супрацоўнічаць з Эўразьвязам (краінамі Эўразьвязу), але не павінна імкнуцца стаць краінай Эўразьвязу з прычыны ідэалагічнай нецярпімасьці, левізны і агрэсіўнай бязбожнасьці гэтага ўтварэньня (абсурднай адмовы ад Хрысьціянства), адсутнасьці ідэалаў, фальшывасьці палітычных пастулатаў і збочанасьці ідэалёгіі, якую яны хочуць накінуць іншым краінам і прыняцьце якой зьяўляецца ўмовай прысутнасьці ў іхнай супольнасьці.

Увогуле Эўразьвяз – гэта праект цывілізацыйна дэструктыўны, які, зыходзячы з памылковых уяўленьняў, прывёў у Эўропу палітычна нематываваную масавую эміграцыю з сваіх былых калоній – дэзынтэграваную Азію і Афрыку, адчыніў дзьверы ўсходняму тэрарызму, абнізіў духоўны і культурны ўзровень Эўропы; гэта саюз бюракратыі, які перажывае сістэмны крызіс, і распад яго непазьбежны.

Неакрэсьленымі застаюцца дачыненьні з Расеяй, бо невядома, ці будзе ў бліжэйшы час існаваць такая дзяржава. Магчыма, будзе, і дачыненьні зь ёй стануць найбольш праблемнымі і небясьпечнымі з прычыны найперш той палітыкі і таго становішча, якое пакіне пасьля сябе антыбеларускі рэжым. Але ў выпадку агрэсіўнай пазыцыі Масквы ўсе пэрспэктывы для Расеі ў Беларусі зачыняцца.

Няўхільная рэформа энэргетыкі з апорай на мясцовыя крыніцы энэргіі і шырокая дыверсіфікацыя рэсурсаў стане для Беларусі першаснай жыцьцёвай неабходнасьцю. Мы маем таксама шмат іншых рычагоў, каб спыніць расейскі нафта-газавы шантаж. Але тут нам будзе патрэбна міжнародная падтрымка і моцнае беларускае войска, каб калі Маскве захочацца “крымнашу” ў Беларусі, то яна б таго асьцерагаліся.

Рэчаіснасьць сёньняшняга дня вымагае ад беларусаў рэальнай (схаванай ад рэжыму) псіхалагічнай, арганізацыйнай і збройнай падрыхтоўкі да абароны Беларусі і рэальнай дапамогі ваярам Украіны. Успрымайма змаганьне ўкраінцаў з маскоўскім агрэсарам як наша змаганьне, бо так яно і ёсьць. Чым хутчэй будуць выкінуты маскоўцы з Украіны, тым бліжэй будзе тут наша воля і беларуская наша перамога.

* * *

PostScryptum. Тэзісы апошняга разьдзелу артыкула – гэта ёсьць папярэдні накід на падставе даўніх напрацовак Ценявога Кабінэту дэпутацкай Апазыцыі БНФ (дзеля цяперашняга яго працягу). Тэкст друкуецца пакуль што на ўзроўні намераў і ідэй, бо вымагае азнаямленьня зацікаўленых людзей, абмеркаваньня і прапаноў.

На жаль, наяўнасьць антыбеларускага рэжыму і рэпрэсіяў не дазваляе адкрыта абмяркоўваць шмат якія праблемы (асабліва пэрсанальныя). Усё чакае свайго часу, які будзе.

20 траўня 2015 г.
Зянон Пазьняк / 29-05-2015
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-szto-adbyvajecca-i-szto-mozha-byc

Метки:  

Наканаванасць

Вторник, 12 Мая 2015 г. 20:19 + в цитатник
Зянон ПАЗЬНЯК: "Імпэрыя зла павінна быць разбурана"

Выступ на травеньскім 2015 г. Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне»

Падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі цягам апошняга году, паказваюць у каторы раз, як важна ствараць і рыхтаваць асяроддзе аднадумцаў у грамадзтве, на якіх можна было б абаперціся разумным і актыўным людзям і змагарам у час перамен.

Наша зьнешне нябачная асьветніцкая праца трывае і дае пэўныя вынікі перш за ўсё таму, што пагрунтавная на нацыянальнай праўдзе і на здаровым сэнсе людзей. Трэба яе разумна працягваць, зьвяртаючы вялікую ўвагу на больш эфэктыўную цяпер інфармацыю на папяровых носьбітах.

Зараз варожая антыбеларуская прапаганда імкнецца заблытаць галовы людзям у разуменьні асноўных пытаньняў беларускага жыцьця, культуры і палітыкі. Зноў выцягваюць у сеціва і эфір розную антыбеларускую гразь (тыпу Алексіевіч) і яны гадзяць на мову, на беларусаў, нацыю і культуру, сьведама скажаюць элемэнтарныя паняцьці, каб пасеяць сумненьні ў галовах слаба адукаваных людзей.

Ў апошні час я мэтанакіравана напісаў каля дзясятка матэр'ялаў па простых і важных пытаньнях палітыкі і агульнавядомых каштоўнасьцях. У цяперашнім сьвеце трэба тое рабіць і распаўсюджваць, каб у беларусаў захаваўся розум, які імкнецца ім адбіць цэлая зграя дурняў, агентуры і так званых СМІ (асабліва расейскіх і прарасейскіх).

Прыярытэтная тэма цяпер – крытыка рускага фашызму, разьвенчваньне міфалогіі і палітыкі імпэрскай Расеі. Час зараз такі, які абавязвае кляпаць жалеза пакуль яно гарачае. Самы расейцы, дзякуючы агрэсіўнай дзейнасьці Пуціна, дапамаглі у гэтай справе. Яна стала міжнароднай. Зьявіўся шанс, нарэшце, цывілізацыйна закапаць імпэрыю зла, перш чым яна рэальна здохне сама і разваліцца. Але трэба каб найперш яна здохла ў галовах беларускіх людзей (як гэта сталася ва Ўкраіне сярод украінцаў) і тады за будучыню Беларусі можна быць больш пэўнымі. Пра Расею-імпэрыю і імпэрскую супольнасьць мне прыходзілася пісаць даўно, яшчэ ў 70-х гадах у «Самвыдаце». Сёньня я вяртаюся да гэтай актуальнай тэмы, паўтараю аргумэнты і разважаньні.

10 траўня 2015 г.



Імпэрыя зла павінна быць разбурана

Чалавечая супольнасьць «імпэрыя» ў адрозьненьне ад нацыянальнай супольнасьці арыентавана не на ўнутраннае разьвіцьцё а на зьнешняе, на экстэнсіўнае зьнешняе пашырэньне, не на абарону і стабільнасьць, а на агрэсію і захоп. Адсюль дэградацыя культурных традыцый і выраджэньне ўласнага імпэрскага этнаса, разбурэньне іншых этнасаў. Існаваньне імпэрыі заўсёды паразітнае за кошт чужых культур, здабыткаў, прыродных і каляніяльных рэсурсаў, працы рабоў, акупаванага насельніцтва і г. д.

Супольнасьць імпэрыя – гэта ня вынік разьвіцьця формаў чалавечага грамадзтва (напррыклад, племя-народ-нацыя), гэта апэндыкс, збочанае адгалінаваньне, якое тармозіць ўнутраннае (іманентнае) стваральнае разьвіцьцё супольнасьці і жыве пакуль існуе дзяржаўная (імпэрская) улада.

Імпэрыя як дзяржава можа існаваць доўга, але гэта не стабільная сістэма і распад яе структурна наканаваны. З распадам імпэрыі-дзяржавы зьнікае і імпэрыя-супольнасьць. Яна ня можа функцыянаваць без імпэрскай дзяржавы, але мэнтальныя якасьці імпэрскай супольнасьці не зьнікаюць імгненна (прыклад, імпэрскі «савок», які застаўся пасьля паўраспаду СССР). Гісторыя пацьвярджае, што разбурэньне этнаса імпэрыяй звычайна прыводзіць да таго, што пасьля зьнікненьня такой дзяржавы-імпэрыі імпэрская мова, у выніку разьвіцьця іншых вызваленых зтнасаў у суверэнныя нацыянальныя супольнасьці, паступова робіцца мёртвай мовай (бо здэградаваў імпэрскі этнас – носьбіт імпэрскай мовы). Тыповыя прыклады – Атаманская імпэрыя, Рымская імпэрыя (лаціна).

Але ў гэтую тыпалогію рэліктавай імпэрыі не ўкладваюцца новыя імпэрыі, скажам, Аўстрыйская, ці каланіяльная Брытанская, бо там з прычыны іншых цывілізацыйных абставін не была створана імпэрская супольнасьць і захаваліся карэнныя этнасы, якія ствырылі нацыі.

Расейская імпэрыя – гэта зьява выразна рэліктавая, нягледзячы на ўсе спробы адысьці ад мангольскай асновы -- Арды. Спробы (у асноўным варварскія) абкультурыць, эўрапэізаваць Расею-Масковію-Арду прывялі да таго, што мы назіраем цяпер мэнтальнага варвара (мангола), апранутага па-эўрапейску, з інтэрнэтам і атамнай бомбай.

Распад імпэрыі наканаваны па вызначэньні. Мы ня ведаем якім кшталтам адбудзецца распад Расеі, але найбольш верагодны – не з-за ўнутраных прычынаў (бо ў Расеі няма пакуль што ніякіх унутраных ідэяў свабоды, ды і не было). Пры такім (зьнешнім) разьвіцьці падзей (зьнешнім – калі дамінуюць зьнешнія сілы) самы прагназуемы вынік – зьнікненьне імпэрцаў-рускіх з карты сьвету і мёртвая руская мова (кшталту часовай лакальнай латыні).

Гэты працэс (як ўзьнікненьне грамадзкіх перадумоў для амярцьвеньня рускай мовы) пачаўся неўзабаве пасьля распаду Савецкага Саюзу і разьвіваецца хуткімі тэмпамі. Зьмены выяўляюцца ў адчувальнай лексічнай дэградацыі і сьціраньні стылістычных характкрыстык рускай мовы на ўсіх узроўнях.

Руская так званая «эліта» ў навуцы, мастацтве, палітыцы на радыё ды тэлебачаньні (не кажу ўжо пра ананімны інтэрнэт) стала размаўляць (часткова ато і поўнасьцю) лексікай нізкіх малакультурных пластоў грамадзтва, крымінальнай лексікай турмы і рускай турэмнай зоны, ўжываючы публічна ненарматыўныя азначэньні і самую брудную лаянку са зьнявагамі сьвятых паняцьцяў, годнасьці жанчыны-маці, з вульгарным называньнем інтымных зьяў, працэсаў распаду ў арганізме, з паўсюдным прыніжэньнем чалавека і ўсяго чыстага, добрага, сьветлага. Цынічна адкінутыя маральныя табу культуры (культура, як вядома, базуецца на табу).

Гніеньне рускага грамадзтва вельмі наглядна фармалізавана ў вульгарызацыі рускай мовы, замены паняцьцевай лексікі жаргонам, неадэкватнымі блатнымі эўфемізмамі, нізкімі ненарматыўнымі азначэньнямі. Некаторыя фразы цяперашніх рускіх культурным людзям, што вывучалі расейскую мову за саветамі, ужо проста незразумелыя, а прагляд рускага тэлебачаньня і відэазапісаў у прысутнасьці жанчын, дзяцей (і проста культурных людзей) робіцца псіхалагічна дыскамфортным і немагчымым.

Сацыяльна-палітычныя прычыны дэградацыі рускай мовы зразумелыя. Да ўлады і да вялікіх грошай у Расеі прышлі людзі са спэцслужбаў, з нізкіх, дрэнна адукаваных і крымінальных пластоў грамадзтва (часьцяком нават бандыты). Яны сталі кіраваць Расеяй і прынесьлі з сабой свой шчарбаты культурны ўзровень, сваю адсталую лексіку і (sic!) сьведамую нянавісьць да маральнасьці і культуры. Расейская нікчэмная эліта лёгка ўспрыняла нізкі узровень і вульгарную мову нуворышаў з «Зоны» і КГБ.

Да зьместу нашай гаворкі важна адзначыць, што ні адна мова, якая вымушана была існаваць пад русіфікацыйным ціскам СССР, не пераняла і не адлюстравала ў сваёй лексіцы і стылю разбуральныя працэсы, што прагрэсуюць у рускай імпэрскай мове. Брыдота маўленьня і паводзінаў заглынаецца толькі разам з бруднай рускай мовай, але родная мова (беларуская, украінская, татарская, румынская і г. д. ) застаюцца (пакуль што) нашмат больш філалагічна чыстымі. Гэта вельмі важна і сімптаматычна для тыпалагічнага разуменьня як і чаму будзе мярцьвець імпэрская руская мова пасьля распаду імпэрыі і як будуць дамінаваць мовы вольных вызваленых народаў Расеі, якія ўтвораць свае дзяржавы.

Тут дадам, што ад пачатку свайго імпэрскага ўзьнікненьня руская дзяржаўная мова ўжо была напалову мёртвай, бо базавалася на ўжо нежывой старабаўгарскай пісьмовай мове («царкоўна-славянскай», «стараславянскай» і нават «древнерусской» – як называлі яе потым імпэрцы, каб схаваць баўгарскую аснову). Гэтая мова была настолькі непавароткай і кандовай, што ў канцы 18-га стагодзя (калі імпэрыя акрэпла) стала вялікай перашкодай для стварэньня рускай імпэрскай літаратуры, якая нараджалася. На ёй немагчыма было выявіць сучасных таму часу тонкіх пачуцьцяў чалавека, не існавала тэрміналогіі. І, дарэчы, ня дзіўна, што пазьнейшыя расейцы так сталі цаніць паэта расейска-афрыканскага паходжаньня Аляксандра Пушкіна (якога ў той час яны ж пасьпяхова і ўгробілі ва ўзросьце 37 гадоў).

Пушкін стварыў новую рускую літаратурную мову, скарыстаўшы, між іншым, набыткі французкага сінтаксісу і зрабіўшы рускую мову больш гнуткай і лексічна багацейшай. Уплыў французкай мовы на паўмёртвую мову рускай літаратуры быў каласальны і станоўчы. «Низкопоклонство перед Западом» і гувернёры «из Бордо», ўзьненавіджаныя ксэнафобамі імпэрцамі, дарам не мінулі. Аднак пра гэта рускія навукоўцы маўчалі і нідзе не пісалі ( а можа ім і «невдомёк»). Тым больш што расейцы зрабілі гэтую імпэрскую мову зброяй агрэсіі і этнічнага разбурэньня народаў. Alejuż mija, mijaczas, – як пісаў Міцкевіч.

Уваогуле самай выратавальнай ідэяй для рускіх ва ўмовах распаду імпэрыі была б цяпер ідэя фэдэралізацыі і сэпаратызму. Гэтая ідэя ў канцовым шляху магла б прывесьці да ўзьнікненьня рускай нацыянальнай сьвядомасьці замест імпэрскай і да стварэньня рускай нацыі і, адпаведна, да стварэньня рускай нацыянальнай дзяржавы там, дзе гэтая сьвядомасьць узьнікне, і да ўтварэньня шэрагу іншых дзяржаваў.

Аднак, такі сцэнар малаверагодны. Больш верагодны гніючы і крывавы распад цёмнай імпэрыі з аддаваньнем захопленых ёй чужых тэрыторыяў мэтрапольным краінам. Украіна ужо цяпер мусіла б думаць аб вяртаньні і інтэграцыі ўкраінскай Кубані, Белгародчыны, часткова Стаўрапальшчыны і іншых тэрыторыяў ў складзе украінскай дзяржавы. Тое ж самае ў Беларусь будуць вернутыя беларуская Смаленшчына, Браншчына, поўдзень Пскоўшчыны; Фінляндыі вернецца Карэлія, Японіі -- Сахалін і Курыльскія астравы. Чакаецца каласальная дзяржаўная і нацыянальная праца па рэабілітацыі і вяртаньні да цывілізаванага жыцьця гэтых разбураных абрабаваных і загаджаных Расеяй захопленых тэрыторыяў.

Той дзікі агрэсіўны фашызм, які мы назіраем зараз у Расеі – гэта ёсьць выкід, праява існаваньня расейскай імпэрскай супольнасьці. Справа якраз ня ў Пуціне, а ў расейскім грамадзтве. Ня толькі Пуцін уздыбіў у нянавісьці на ўвесь сьвет рускае імпэрскае грамадзтва, але рускае грамадзтва зрабіла і патрабавала такога Пуціна. Адно з другім карэлюецца. Аднак імпэрская супольнасьць ёсьць першасная. Яна злая зь верху да нізу, шалёная, подлая, ненавісная да сьвету, яна заўсёды знаходзіла сваю пачвару для пакланеньня і сумавала па ёй, калі яе не было. Ёй хочацца Сталіна, цара і крыві. І каб усе яе баяліся. Ў гэтым сэнс яе мэнтальнай экзістэнцыі.

Гэта супольнасьць, фактычна, існуе без інтэлігенцыі без духоўнай эліты. (Руская Праваслаўная Царква там яшчэ пры саветах рэальна ператворана ў аддзел КГБ.) Усе цяперашнія расейскія інтэллектуалы, сацыяльныя вярхі і вяршкі (за рэдкім выключэньнем) падтрымалі пуцінскі фашызм, агрэсію супраць Украіны і (што самае паказальнае і жахлівае) падтрымалі неверагодную, подлую, усеагульную хлусьню, па якой з рабскім энтузіязмам і задавальненьнем жыве рускае імпэрскае грамадзтва. Хлусьня ёсьць рэлігіяй рускіх, а хлус на троне – сымвалам рускай веры.

Вельмі невялікая частка расейцаў (недзе значна менш 10-ці адсоткаў) валодае нацыянальным думаньнем і не паддаецца на фашысцкую ідэалогію і хлусьню (нават падтрымлівае справядлівасьць і Украіну). З гэтымі людзьмі ва ўсе часы распраўлялася найперш само імпэрскае грамадзтва. Прыкладаў безьліч ад Пятра Чаадаева ды Радзішчава да маці сямёх дзяцей, што патэлефанавала ва ўкраінскую амбасаду і была арыштавана, аддадзена пад суд.

Імпэрская Расея дакладна была і ёсьць скопішчам зла, прычынай гвалту, нянавісьці і вайны, праблемай для чалавецтва. Маё глыбокае перакананьне – гэтая імпэрыя не павінна існаваць. Тое даўно разумеем мы, беларусы, украінцы, грузіны, прыбалтыйскія народы, але цяпер, калі настаў планетарны час узаемаадносін людзей, гэта ёсьць праблема ўсяго чалавецтва. Як яна будзе вырашана – ня буду ні гадаць, ні прарочыць. Ведаю толькі, што яна будзе вырашана, бо мусіць, павінна быць вырашана. З гэтага трэба й зыходзіць.

Тым часам некаторыя эўрапалітыкі замест таго, каб рэальна і збройна дапамагаць Ўкраіне, заняліся прароцтвамі пра хуткі канец Расеі ў выніку эканамічнага краху. Гэта ўсё вынік разуменьня Расеі заходнім розумам. Расейцы лёгка выжываюць ў такой гразі, антысанітарыі, у такіх жудасных сацыяльных умовых п'янства, хамства, бяспраўя, крымінальнасьці, развалу, распусты, паўгалоднага існаваньня і безвыходнасьці, у якіх ня можа выжываць ні адзін народ. І такое існуе стагоддзямі.

Заходні актор і «алкаш» Дзепардзьё, які прыняў расейскае грамадзянства і, атрымаўшы ад Пуціна ўсё па вышэйшаму рускаму стандарту, праз паўгода рускай «жизни» ледзь ногі вынес з той Расеі. Якія там яшчэ «сацыяльныя пратэсты», калі сказана, што «ва ўсім вінавата Амэрыка»! Вось калі «крымнаш» і «мачыць», хто на Расею прэ, вось тады пакажам, «на пузе проползём» і шапкамі закідаем, і Пуцін герой.

Антынароднае і сусьветнае зло, злачынствы супраць чалавецтва, што натварыла Расея цягам сваёй гісторыі, ніколі не былі ўсьвядомлены ёй і яе грамадзтвам, і яе людзьмі. Не зразуметыя, не адчутыя, фактычна, ніводным расейцам! Ніколі не было ні скрухі ні пакаяньня. Сьпіхвалі масавыя забойствы, генацыд і тэрор то на шалёнага маньяка цара (які быў «грозны» але герой), то на маральнага вырадка сіфіліціка Леніна (які «геній чалавецтва»), то на «бальшавізм», «камунізм», «культ асобы», але ніхто ніколі не пакаяўся, за злачынствы, не прышло нават ў галаву. Наадварот, злачынствы падаваліся як «доблесьць» і гераізм», як гістарычная неабходнасьць і выключнасьць «расейскага прызначэньня». У такіх паводзінах і ацэнках няма чалавечага. Гэта сьвет цара Хамурапі, цёмная сфэра зла, дзе каштоўнасьці перакручаныя ў ілжы і перавернутыя з ног на галаву.

Адсутнасьць пакаяньня за злачынствы фашызму (камунізму) галоўная прыкмета, якая адрозьнівае эўраазіятаў расейцаў ад эўрапейцаў немцаў. Гэта сьведчаньне, што рускі фашызм існуе і будзе існаваць ў розных мадыфікацыях, і тварыць злачынствы, пакуль існуе яго базавая форма –- расейская імпэрыя. І таму, перш за ўсё, імпэрыя зла павінна быць разбурана.

Расея даўно навучылася разьвязваць вялікую вайну чужымі рукамі. Імпэрыя тут таксама вельмі жывучая і з часоў Андропава б'е ў адну кропку – у Блізкі ўсход. Пасьля нядаўняга прадуманага рашэньня Крамля аб перадачы Ірану ракет С-300, скора ўсім будзе (можа быць) не да Украіны. (Іран на парозе стварэньня атамнай зброі, якой хоча зьнішчыць Ізраіль, і С-300 гэтаму паспрыяюць.) Рукі Расеі ў вайне супраць Украіны будуць разьвязаны. Вось вынік прамаруджаньня «чэмбэрленаў» і «дыялогаў» з Пуціным. Пуцін абыгрывае гэтых гаваруноў як падлеткаў. Імпэрыя працягвае тварыць сусьветнае зло.

Але ізноў жа падкрэсьлю думку, якую сцьвярджаю ўвесь час. Рэальна Расейскую імпэрыю пахаваюць Украіна і Беларусь. Мы з часоў ВКЛ восемсот гадоў змагаемся з Масквой-Ардой і за ўвесь гэты час Эўропа нам толькі шкодзіла, то праз Польшчу, то наўпрост. Катастрафічна шкодзіла. У пачатку 1990-х яна выступала супраць незалежнасьці Беларусі і Украіны за захаваньне Савецкага Саюза, а ў канцы 90-х раскалола беларускі нацыянальны рух і гэтым умацавала антыбеларускі рэжым Лукашэнкі. І прадаўжае ўмацоўваць яго цяпер.

І прычыны вядомыя, цягнуцца з глыбокай гісторыі, вынікаюць з цавілізацыйнай розьніцы паміж Заходняй і Ўсходняй Эўропай. У самым галоўным – у чалавечым вымярэньні, ў стварэньні гуманітарных каштоўнасьцяў Ўсходняя Эўропа (што ад Балтыйскага да Чорнага мора) была вышэй за Эўропу Заходнюю. Тым часам па стварэньні, накапленьні і разьмеркаваньні матэрыяльнага багацьця наперадзе Эўропа Заходняя (найперш немцы, французы, ангельцы). Суперніцтва прывяло нямецкі Захад да супрацоўніцтва з Масквой-Ардой і Усходняя цывілізацыя Эўропы (а гэта мы – Вялікае Княства Літоўскае, найперш Беларусь і Украіна) апынуліся паміж двух агнёў. Ўсходняя Эўропа была разбурана ўжо ў канцы 18-га стагоддзя. І увесь наступны час пасьлядоўна нам не давалі падняцца якраз тыя, хто нас зьнішчаў. І ўсё тое зноў працягваецца. Але ўсяму таму прыдзе канец. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

7 красавіка 2015 г.
Зянон Пазьняк / 12-05-2015
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-imperyja-zla-pavinna-byc-razburana

Метки:  

Віншаваньне

Пятница, 08 Мая 2015 г. 08:35 + в цитатник
Беларускім дабраахвотнікам

ваярам за вольную Украіну

супраць расейскай агрэсіі

Дарагія сябры, вітаю Вас на фронце барацьбы за волю і незалежнасьць Украіны! Ваша справа ганаровая, справядлівая і шляхетная. Шляхетная, бо трэба дапамагаць братам у бядзе, і калі вайна, то не шкадуючы жыцьця свайго.

Украінцы ёсьць нашы першыя сябры. Нас лучыць барацьба за незалежнасьць і свабоду супраць агульнага ворага -- імпэрскай Масквы, насьледніцы Арды, якая пагражае нашаму нацыянальнаму існаваньню.

Нас лучыць гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і агульныя інтарэсы ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Нас лучыць наша моўнае і культурнае ўзаемаразуменьне і ўзаемная павага. Мы разумеем адзін аднаго, размаўляючы кожны на сваёй мове. Гэта ёсьць наша вялікая брацкая каштоўнасьць.

Наша краіна Беларусь ужо дваццаць гадоў выжывае пад унутраннай акупацыяй прамаскоўскіх стаўленьнікаў. Захоп Беларусі маскоўскай агентурай адбыўся яшчэ ў 90-я гады. І ўвесь гэты час рэжым антынацыянальнай улады начале са здраднікам нацыі нішчыў нашу культуру, мову, гісторыю, уклад жыцьця і зьневажаў народ, не даючы яму нармальна жыць, працаваць і карыстацца вынікамі сваёй працы.

Пакуль будзе існаваць гэты антыбеларускі рэжым, пакуль на вяршыні ўлады будзе сядзець прадажны хам і пакуль масковец будзе беспакарана арудаваць у нашых межах, датуль ня будзе шчасьця Беларусі. Пасьля агрэсіі Расеі супраць Украіны мірных спадзяваньняў на выжываньне не засталося.

Толькі зброя і супраціў спыняць агрэсара.

Беларусы, што ваююць ва Украіне, памятайма, што перамога Украіны -- гэта будзе і наша перамога. Гартуйма нашу збройную сілу! Ваш ваярскі досьвед спатрэбіцца Беларусі, калі настане час яе абараняць. Вы на правільным шляху, па якім ішлі нашы героі Андрэй Касьцюшка, Кастусь Каліноўскі Станіслаў Булак-Балаховіч, Міхась Жызьнеўскі.

Шануйма наш ваярскі гонар і абавязкі. Шануйма наш Бел-Чырвона-Белы сьцяг і гэрб Пагоню. Шануйма наш ваярскі гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". Сьпявайма яго разам з украінскім гімнам.

Хай ніхто і нішто, і ніколі ня спыніць наш Беларускі вольны дух!

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

8 траўня 2015 года.
Зянон Пазьняк / 07-05-2015
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-nasz-bielaruski-volny-duch

Метки:  

Дзесяць прыказанняў

Четверг, 07 Мая 2015 г. 11:03 + в цитатник
Дзесяць прыказаньняў для беларускага жаўнера”, 1920 г.

Напісаныя ў далёкім 1920 годзе "прыказаньні для беларускага жаўнера" надзвычай актуальныя і сёньня...



“Дзесяць прыказаньняў для беларускага жаўнера”

1. Калі ты праваслаўны, - ня думай, што ты расіец. Калі ты каталік, - ня думай, што ты паляк. Ведай, што ты беларус, і гавары ўсюды толькі па-беларуску, бо гэта - твая родная мова, мова тваіх бацькоў і дзядоў. Хто саромеецца сваёй роднай мовы, той не сын свайго краю, той нявольнік у чужых і здрайца свайму народу. Твой край, народ і мова ня горшыя за іншыя краі, народы і мовы.

2. Шануй гонар і волю Беларусі. Будзь шчырым абаронцам сваёй зямлі. Сьмела ваюй з тымі, хто хоча забраць тваю гасподу. Калі хочаш сам быць гаспадаром сваёй працы, дык ты павінен, як усе іншыя народы, не баючыся сьмерці, са зброяй у руках пайсьці на ворага, каторы забірае тваю зямлю. А калі пабаішся сьмерці і пусціш ворага да сябе, дык ён заваюе твой край, і ты ў яго, як парабак, пойдзеш на сьмерць, бараніць чужыя інтарэсы, як ты і дагэтуль праліваў кроў за чужых.

3. Ты павінен зразумець, што воля - гэта ня ёсьць грабаваць, адбіраць чужую ўласнасьць і ня слухаць разумнейшых людзей. Хто гэтак робіць, - даводзіць свой край да голаду і няшчасьця, паганіць сваё імя і дапамагае няволі. Праўдзівая і разумная воля робіць у краі парадак, папраўляе дабрабыт усіх людзей, каб яны былі ўсе роўные, сытые і добра адукаваные і каб карысталі самі з сваей працы. Гэта можа быць толькі тады, калі адважна будзеш ваяваць.

4. Ты павінен быць горды і шчасьлівы тым, што стаіш пад Беларускім Нацыянальным Сьцягам, што ты ўзброены дзеле таго, каб стаяць за роўнасьць Беларусі з другімі народамі зямлі. Сваю беларускую славу ты павінен бараніць да апошняй кроплі крыві.

5. Ты павінен памятаць, што тваё ўласнае шчасьце і шчасьце ўсяго Беларускага Народу - у тваіх руках. Ты павінен быць шчырым і верыць у сваю правату, у сваю сілу, зразумець, што ты ня горшы за ўсіх і маеш право жыць сваім асобным жыцьцём. Але гэтага кожны народ дабіваецца сілай, каторая і ёсьць у цябе.

6. Памятай, што праз доўгія вякі толькі цяпер наступіў момэнт, калі ты можаш называцца Беларускім жаўнерам, калі можаш класьці фундамент для новага жыцьця Беларусі і быць самім сабою. Калі цяпер прапусьціш гэты момэнт, дык потым сам праклянеш сваё гаротнае жыцьцё пад чужацкай няволяй.

7. Калі хто з ворагаў беларускай справы зьвернецца да цябе з салодкімі словамі і скажа табе: “Будзь, як і быў дагэтуль, пад цёплай апекай Расіі, ці якога іншага народу, дык ня вер яму - гэта твой найгоршы вораг. Гэта - адзін з тых, каторыя дагэтуль цябе трымалі ў няволі нацыянальнай, смакталі тваю крывавую, потную працу, і ты быў гноем для яго народу. Ня вер яму, бо ён хоча мець цябе за парабка і надалей. Шануй тых з чужых народаў, якія шануюць і цябе як Беларуса.

8. Калі хто з тваіх таварышоў пачне цябе падбухторваць, каб перайсьці да варожага стану, дык твой сьвяты абавязак справядлівага чалавека, шчырага жаўнера і вернага сына Беларускай зямлі, адвярнуцца ад яго з агідай, бо ён здрайца. Здрайства - гэта самая найвялікшая подласьць і гідасьць, каторая нішчыць краі і народы. За здрайства павінна быць самая цяжкая кара.

9. Твой начальнік - гэта твой брат і таварыш па службе. Ён такі-жа салдат, як і ты. Толькі па сваёй адукацыі вайсковай ён, як спецыяліст, паказвае табе, што рабіць. Калі ёсьць дысцыпліна, ёсьць парадак. Дысцыпліна і асьвядомленнасьць кожнага салдата - галоўная аснова пабеды. Нашая прыказка кажа: без правадыра войско гіне.

10. Кожны беларускі ваяка, ад звычайнага радавога да генэрала, павінен памятаць, што ён - абаронца незалежнай Беларусі, адзін з найлепшых грамадзян роднай зямлі і займае пачэснае месцо ў грамадзянстве.

Зьмітрок Бядуля, 1920 г.



Беларускае войска
Зьмітрок Бядуля / 06-05-2015
» Больш артыкулаў аўтара
Ацаніце матэрыял
Рэйтынг:5 / 5
Усяго галасоў:29
Беларусь Гісторыя Змаганьне Гонар Годнасьць Войска Армія Жаўнеры 1920 г. Зьмітрок Бядуля
Бяз тэмы Аўтар: Лютцэн 2015-05-06

Прыйдзецца нанова ствараць афіцэрскі і падафіцэрскі корпус з беларусаў, гнаць прэч акупанцкіх стаўленікаў і г.д.
Бяз тэмы Аўтар: Sigizmund 2015-05-06

Напісана на такім высокім узроўні, што назва яму адна - духоўны.

Гэтыя словы сьцвярджаюць асноўнае - НАШУ ПРАЎДУ.

Як сказаў неяк Лідар нацыі: "Калі не казаць праўду, то яе не будзе зусім".

Але, патрэбна разумець, што маецца на ўвазе ў словах сп. Пазьняка. А маецца наступнае.

Наша Праўда - гэта наша мова, гэта наша вялікая гісторыя, гэта нашыя сімбалы, гэта нашая зямля; наша Праўда - гэта значыць, што мы тут гаспадары, мы, як нацыя - беларусы.

І пачатак Праўды - гэта наша МОВА! І вот калі не казаць, не сьцвярджаць нашую Праўду, то яе і не стане, а значыць, не стане нас.

Без мовы Праўды быць не можа, бо як сказана ў Пісанні, "спачатку было Слова".

Будзе Праўда - будзе свабода - будзе хлеб - будзе чалавечае годнае жыццё.

Не будзе Праўды - не будзе жыцця ніякага, бо мэта нашых спрадвечных варагоў - не ўзяць нас у палон і рабства, не. Іхняя мэта - зьнішчыць нас фізічна.

"Здрайства - гэта самая найвялікшая подласьць і гідасьць, каторая нішчыць краі і народы. За здрайства павінна быць самая цяжкая кара."

Нават, калі чалавек забівае чалавека, то такому злачынцу дзяржава, па сутнасьці, даруе. Адбыў гадоў 10 у турме, і можа выйсьці на волю. Гэта - дараванне.

За здраду, тым больш пад час вайны, даравання не будзе, не можа быць. І не будзе. Я прашу ўсіх, хто чытае сайт, зразумець гэта.

Пагроза агрэсіі

Вторник, 21 Апреля 2015 г. 19:04 + в цитатник
Зянон ПАЗЬНЯК: "ПАГРОЗА АГРЭСІІ"

Калі прасачыць па гадах рэакцыю нездаволеных людзей на антыбеларускія законы і вывіхі рэжыму, то ўжо дваццаць гадоў чуем абурэньне ў бок антыбеларускай улады з адстоенымі выразамі і ўжываньнем словаў «ідыятызм», «дэбілізм», «абсурд», «дурнота», «тупізм», «цемрашальства» і г. д. Сэнс у гэтым, безумоўна, ёсьць, але ён ня толькі ў гэтым. Маса такіх абураных людзей нязьменна (вось ужо дваццаць гадоў), відаць, перакананая, што ўсё тут ад чалавечай дрэннасьці, хцівасьці, неадукаванасьці і калгаснай «бязмозгласьці». Словам, чуюцца абсалютна апалітычныя бытавыя вызначэньні, якія ў палітычным зьмесьце не адпавядаюць сапраўднасьці і выклікаюць ня меншае зьдзіўленьне, чым той названы «ідыятызм» антыбеларускай улады.

На самой справе дзеяньні гэтай улады палітычна лагічныя, рацыянальныя, спланаваныя, прадуманыя і пасьлядоўныя – накіраваныя на агульную ліквідацыю беларускай нацыі, культуры і ў пэрспэктыве -- дзяржавы.

У сваіх дзеяньнях рэжым знаходзіцца на больш высокім палітычным узроўні, чым раззлаваныя бытавыя крытыканы ягонага быццам бы «ідыятызму» па той простай прычыне, што рэжым лёгка дасягае сваіх палітычных мэтаў, а абураныя ягоныя апанэнты таго нават не разумеюць.

Некаторым людзям увесь час здаецца, што рэжым прымітыўны і неразумны (тым больш, што «Скарына жыў у Піцеры»). Так, прымітыўны, але, як кажуць у народзе, «скваркі любіць» і траву ня есьць, ілбом грушу не трасе. Прычына такой зьявы простая. Гэтыя крытыкі далёкія ад успрыняцьця нацыянальнай ідэі і ад разуменьня нацыянальнай палітыкі.

У нашым беларускім адраджэнскім друку дастаткова падрабязна і па этапах расьпісана злачынная дзейнасьць антыбеларускага рэжыму па разбурэньні беларускай нацыі і культуры. Адзначу асноўныя разбуральныя пункты гэтай дзейнасьці.

1. Ліквідацыя беларускіх дзяржаўных нацыянальных сымвалаў – Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і гэрба «Пагоня».

2. Ліквідацыя (фактычная) дзяржаўнасьці беларускай мовы.

3. Ліквідацыя дэмакратычнай Канстытуцыі.

4. Ліквідацыя выбранага і незалежнага парляманту.

5. Ліквідацыя мяжы з Расеяй.

6. Ліквідацыя нафтавай энергетычнай асновы беларускай гаспадаркі і перавод на расейскі газ.

7. Лііквідацыя беларускамоўнай адукацыі.

8. Ліквідацыя масавай беларускамоўнай электроннай інфармацыі (тэлебачаньне, радыё).

9. Ліквідацыя беларускамоўнага дашкольнага выхаваньня (дзіцячых садкоў).

10. Сістэмная мэтадычная ліквідацыя беларускай школы ў гарадах і мястэчках.

11. Ліквідацыя (закрыцьцё) беларускіх пачатковых васьмігадовых і сярэдніх школ у вёсках.

12. Ліквідацыя бібліятэк у сельскай мясцовасьці і правінцыйных гарадах.

13. Ліквідацыя кнігарняў у сельскай мясцовасьці і ў правінцыі.

14. Ліквідацыя катэдраў беларускай мовы ва ўнівэрсітэтах.

15. Ліквідацыя літфонду Саюза пісьменьнікаў Беларусі.

16. Ліквідацыя беларускіх выдавецтваў для моладзі і юнацтва і беларускіх часопісаў для дзяцей.

17. Ліквідацыя беларускага скаўцкага руху.

18. Сістэмная (паступовая) ліквідацыя беларускай гуманітарнай фундамэнтальнай навукі.

19. Сістэмная (паступовая) ліквідацыя беларускіх музэяў беларускай культуры і літаратуры.

20. Ліквідацыя беларускага анімацыйнага кіно.

21. Ліквідацыя выбарнасьці і вольнага разьвіцьця белароускай акадэмічнай навукі.

22. Ліквідацыя адзінага Саюза пісьменьнікаў Беларусі і маёмасных правоў Саюза пісьменьнікаў

(адабраньне нерухомай маёмасьці).

23. Ліквідацыя беларускіх студэнцкіх арганізацыяў.

24. Сістэмная (мэтадычная) ліквідацыя вольнага беларускага бізнэсу і індывідуальнага

прадпрыймальніцтва.

25. Ліквідацыя дэмакратычнага выбарчага заканадаўства.

26. Ліквідацыя роўнасьці хрысьціянскіх канфэсій перад Законам і наданьне прыярытэту РПЦ у Беларусі.

27. Ліквідацыя права выбару людзей на ўдзел і няўдзел у выбарах.

28. Ліквідацыя права беларусаў на вольны выбар працы ў дзяржаўных галінах вытворчасьці.

29. Ліквідацыя заканадаўства пра Чарнобыльскую катастрофу і пацярпелых ад Чарнобыля.

30. Ліквідацыя права беларусаў на вольнае карыстаньне з вынікаў сваёй працы (прымусовая

праца).

31. Палітычны кантроль над беларусамі шляхам увядзеньня палітычнай сістэмы нагляду ў

вытворчасьці і па месцы працы (інстытут рэжымных ідэолагаў і выкарыстаньне кантрактнай

схемы абавязкаў).

32. Ліквідацыя маёмасных правоў народа шляхам маніпуляцыйнай адмены прыватызацыйных

чэкаў «маёмасьць» (абрабаваньне народа).

33. Палітычны кантроль над беларусамі шляхам наданьня неабмежаванай улады КГБ над

людзьмі.

34. Палітычны кантроль над судамі шляхам палітычнага падпарадкаваньня судоў вышэйшай

выканаўчай уладзе.

35. Палітычны кантроль вышэйшай улады над усёй выканаўчай уладай у краіне шляхам

стварэньня сістэмы ўладнай вертыкалі.

36. Здача Маскве кантролю над уладай, мяжой, войскам, сілавымі структурамі шляхам

заключэньня нелігітымных дамоваў, стварэньня псэўдасаюзаў і наддзяржаўных

ворганаў; удзел у рускіх ваенных структурах.

37. Здача кіраўніцтва войскам, сілавых і абаронных галін функцыянерам Расеі.

38. Здача газатранспартнай, нафтавай і прадуктовай транзытнай сістэмы камунікацый ва ўласнасьць і ў дармовае карыстаньне Расеі зь вялікімі стратамі для Беларусі.

39. Здача ваенных аб'ектаў, аэрадромаў і базаў у бясплатнае карыстаньне Расеі зь вялікімі стратамі для Беларусі.

40. Сьвядомае стварэньне рабаўніцкай нэакаланіяльнай залежнасьці эканомікі ад палітыкі

Расеі. Баланс убыткаў і стратаў Беларусі ў карысьць Расеі ў некалькі разоў перавышае крэдыты і прэфэрэнцыі з Расеі.

Стварэньне нэакаланіяльнай рабаўнічай сістэмы стала магчымым у выніку правядзеньня антыбеларускай палітыкі ўнутранай акупацыі (апісанай мной у папярэдніх пунктах) шляхам падаўленьня (у выніку нацыянальнай дэфармацыі) волі народа да супраціўленьня і шляхам здрадніцкага прыняцьця кіруючым рэжымам у Беларусі сістэмы рускага палітычнага шантажу як прынцыпу дачыненьняў паміж дзяржавамі.

Палітычны шантаж Расеі супраць Беларусі заснаваны на дзьвюх апорах: на манаполіі на нафту і газ, і на вайсковай пагрозе сілы, узброенай атамнай бомбай.

З усіх краінаў, якія вызваліліся ад імпэрыі ў 1990-х гадах пасьля паўраспаду Савецкага Саюза, Беларусь па сваім эканамічным патэнцыяле, у эканамічным, рэсурсным, ідэйным і палітычным плане мела найбольшыя магчымасьці супрацьстаяць нэакаляніяльнай палітыцы Масквы і хутка ўключыцца ў агульнасусьветную сістэму дачыненьняў як вольная, заможная і ўплывовая краіна. Не хапала тут толькі аднаго чыньніка, які, аднак, вырашыў усё і зганьбіў краіну перад усім сьветам. Гэты чыньнік – нізкая нацыянальна-ідэалагічнае разьвіцьцё насельніцтва (папулярна – нізкі ўзровень нацыянальнай сьведамасьці грамадзтва).

Масква, маючы вопыт разбурэньня культурных народаў, цудоўна разумее прыярытэт сьведамаснага чыньніка над эканомікай, ідэі – перад матэрыяльным інтэрасам, і першым чынам ударыла па нацыянальных сымвалах, па беларускай мове, школе,культуры і г. д., а ў выніку – загарнула пад сябе беларускую эканоміку, працу і палітыку.

Для ажыцьцяўленьня нэакаляніяльнай ідэі Маскве патрэбна была ў Беларусі адпаведная сістэма кіраваньня, якая гарантавала б ёй пранікненьне ў краіну і татальны ўплыў. Такой сістэмай у грамадзтве зь нізкім ідэйна-нацыянальным узроўнем сьведамасьці зьяўляецца моцная (а дакладней абсалютная) прэзыдэнцкая ўлада, цераз якую Крамлю было найпрасьцей зайсьці ў чужую краіну.

Чатыры гады дэпутацкая Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце змагалася за парляманцкую рэспубліку супраць усталяваньня прэзыдэнцкай улады ў краіне (дарэчы, пры поўным неразуменьні і адстароненасьці мясцовай дэнацыяналізаванай інтэлігенцыі, якая ніяк ня цяміла, пра што спрэчка). Перамагла Масква, гэта значыць, яе каляніяльная адміністрацыя ў Беларусі, прытым нахабна падкідваючы нагамі беларускія законы, разумеючы, што ў тым калгасе, дзе ня бачылі розьніцы паміж лічбамі 1 і 360 (адзін прэзыдэнт і 360 дэпутатаў парляманту) можна было рабіць усё, што заўгодна.

Патлумачу яшчэ: Маскве тады было лягчэй знайсьці, аплаціць і падтрымаць аднаго свайго стаўленьніка, чым цэлы парлямант і сотні дэпутатаў. Масква зацікаўлена ў абсалютнай уладзе такога свайго стаўленьніка ў Беларусі і незацікаўлена ў дэмакратыі. А цяпер ўспомнім тую праклятую нямецкую палітыку Эўразьвязу (зь якой мы змагаліся ад пачатку) ў другой палове 90-х і ў пачатку нулявых гадаоў па далучэньні Беларусі да нібыта «дэмакратычнай» Расеі ў імя «дэмакратыі». (Немцы тут «апазыцыю» нават сваю стварылі за «дэмакратыю» сумесна з КГБ.) Успомніце антынацыянальных клікуш (тыпу С. Алексіевіч), іхны лямант: «если мы не пустим демакратию впереди белорусского языка, мы погибнем». І сапраўды, калі ня пусьцім, – то цемрашалам ад «дэмакратыі» будзе гамон разам з фашызмам і «русским миром.

Палітычнага «драня» на ролю сатрапа Масква знайшла заранёў і купіла цалкам, потым, прыгаворваючы, што ён «сукін сын», але, маўляў, «наш сукін сын».

Тыя некалькі дзясяткаў пунктаў, якія я запісаў вышэй, – гэта самыя агульныя палажэньні, па якіх Крэмль выкарыстоўвае рэжым Лукашэнкі ў разбурэньні беларускай нацыі. Калі будзе суд над злачынцамі, то такіх палажэньняў назавецца некалькі сотняў (плюс прыналежнасьць да забойства людзей), якія пацягнуць да крымінальнай і гістарычнай адказнасьці перад народам.

Якая ж канцовая мэта такой рускай палітыкі, рэалізаванай у Беларусі за апошнія дваццаць гадоў? Тут можна перафразаваць яшчэ царскае выказваньне 200-гадовай даўніны: зьнішчыць так, «каб нішто і ніколі, і нікому ўжо не нагадвала пра існаваньне Вялікага Княства Літоўскага». Вялікае Княства цяпер – гэта Беларусь. Маскоўскае пажаданьне застаецца ў сіле, і фразеалогія іхняя тая ж самая, толькі з папраўкай на Беларусь.

Калі канкрэтна (а рускі фашызм цяпер цынічна шчыры), то ў будучыні Беларусі і беларусаў, па планах Крамля, не павінна быць. Шляхам стварэньня адпаведнай сытуацыі карэннае насельніцтва Беларусі (найперш рабочая і інтэлектуальная сіла) павінна быць высмактанае ў Расею. Нязгоднае, бунтарскае, празаходняе, прабеларускае і іншае дзейснае насельніцтва мусіць быць выштурхнута за межы краіны, рассыпана па ўсім сьвеце.

Замена насельніцтва не павінна быць эквівалентнай (інакш можа ўзьнікнуць сэпаратызм). Тэрыторыя Беларусі мусіць стацца ваенным плацдармам Расеі, мілітарным балконам (базай зь ядзернай зброяй), які навісае над Эўропай. Тут жа будуць зьвезеныя і складзеныя ядзерныя і хімічныя адыходы. Сюды ж, у Беларусь, будзе ськідвацца састарэлае і крымінальнае насельніцтва з усёй Расеі, каб запабегчы любому эканамічнаму самаразьвіцьцю тэрыторыі і папярэдзіць спакусы для распарушаных па ўсім сьвеце беларусаў вярнуцца на родную зямлю продкаў.

Лукашысцкі рэжым адпрацоўвае на гэты план ужо дваццаць гадоў, а руская агентура пад відам апазыцыі да яго пасьпяхова стварае яму непалітычнае ўспрыняцьце дурня, прымітыва, калгасьніка і т. п., цераз слова паўтараючы, што трэба, маўляў, «свальвать из этой дэбильной страны» і г. д. Дастаткова пачытаць некаторыя іхныя рэсурсы ў Інтэрнэце – і там усё відаць (усё па праграме выштурхоўваньня).

Вось, напрыклад, зусім нядаўна адзін такі важны эканаміст гэтак піша: «Дармаеды сыдуць у партызаны. Людзі раззлаваліся і затаілі камень за пазухай (гэта пра дэкрэт № 3, – з.п.). Краіна немаленькая, лясоў шмат. Прыйдзе падатковая - а муж у партызанах. Колькі яны будуць хадзіць па кватэрах-хатах? Ёсць добрая магчымасць прымаць расейскае грамадзянства. Расея мае патрэбу ў працоўнай сіле, могуць і спрасціць працэдуру прыняцця грамадзянства для беларусаў", - прапаноўвае Леанід Заіка свае варыянты барацьбы з незаконным дэкрэтам». http://www.charter97.org/be/news/2015/4/15/147726/»

Тут проста «класіка» жанру. Словам, вядомы прыём: можна гаварыць пра што хочаш, і нават вельмі рэвалюцыйна, але між іншым -- пра «добрыя магчымасьці». Як кажуць палякі, «д'ябэл ткві в шчэгулах» (чэрці відаць у дробязях).

Расейскую палітыку, якая б яна ні была, ніколі нельга недаацэньваць. Расея – гэта скопішча зла, але ня скопішча дурняў (як па майму вопыту, дык дурняў больш на Захадзе). Расейская імпэрская палітыка грунтуецца на агрэсіі і нянавісьці. Гэта імпэратывы, якія мабілізуюць прыродную волю і базавыя жывёльныя інстынкты, зь якіх вынікае незвычайная жорсткасьць, поўная непавага да чалавечага жыцьця і цалкавітая адсутнасьць маральных абавязкаў. Абвостраная воля стымулюе і абвостраны розум вайны.

Псіхалагічны тып імпэрскага расейца ў стане канфлікту завостраны на тым, каб забіць, зьнішчыць, сцьвердзіць сябе над забітым ворагам (тыпалогія яшчэ варварскага пэрыяду).

Псіхалагічны тып цывілізаванага заходніка ў стане канфлікту завостраны на тым, каб пазьбегнуць канфлікту (беларус цалкам укладваецца ў гэты тыпаж), адмовіцца ад барацьбы шляхам паразуменьня, кампрамісу, часам любым спосабам, і нават за кошт іншых. І толькі калі вычарпаныя магчымасьці (альбо, што часьцей, калі вораг ужо напаў) – тады дзеяньне.

Гэтыя разважаньні я тут напісаў толькі дзеля таго, каб нагадаць (у тым ліку і самаму сабе), што ў 2008 годзе, калі пачаўся сусьветны крызіс, тады агрэсіўная абвостранасьць розуму крамлёўскіх расейцаў (хоць Пуцін сам па сабе чалавек недалёкі) дазволіла ім дакладна зразумець, што справа, якой яны займаюцца ва ўладзе, коціцца ў бездань, і часу засталося няшмат. Рашэньне бало прынята чыста рускае. Напалі на Грузію (патрэбна была малая пераможная вайна, каб умацавацца ва ўладзе). Пачалі рыхтавацца да агрэсіі на Укараіну, планаваць уваходжаньне ў Беларусь, у Прыбалтыку, рабіць правакацыі ў Эўразьвязе і рыхтаваць яго падзел, інспіраваць тэракты і г. д.

Эўропа (дакладна згодна свайму псіхатыпу) нібыта не заўважыла расейска-грузінскай вайны. Рэакцыя была вялай, хоць сьвет якраз тады зьмяніўся, былі растаптаны і перакулены існуючыя ппрынцыпы міжнародных дачыненьняў, і гэтая зьмена, фактычна, адбылося ў 2008 годзе. Ялцінскі пасьляваенны парадак зьнік. Але толькі калі Расея захапіла Крым і пайшла вайной на Украіну, толькі тут ужо зьявіліся больш сур'ёзныя ацэнкі. Аднак палітыка тая ж самая – пазьбегнуць барацьбы шляхам размоваў, кампрамісаў і здачай чужых інтарэсаў. І так будзе, відаць, аж пакуль Масква ня стане пад Бэрлінам і Парыжам.

У дачыненьні да Беларусі, наколькі мне вядома з аналізу пабочных крыніц, існуе некалькі варыянтаў новага маскоўскага захопу. Няма сэнсу іх агучваць, бо ўсё можа зьмяніцца. Важна толькі ведаць, чаго больш за ўсё Крэмль баіцца (і тое можа паблытаць усе расейскія планы) -- гэта збройнага супраціўленьня беларусаў у любой форме. Калі будзе збройны беларускі супраціў агрэсіі, Масква можа страціць усё сваё пачынаньне, нават калі гэты супраціў яна задушыць і ліквідуе. Чаму страціць – зразумела. Я пра гэта ўжо ня раз пісаў і казаў.

Менавіта пасьля агрэсіі супраць Грузіі (з 2008 года) Расея пачала канкрэтна рыхтаваць умовы для гібрыднай акупацыі Беларусі. (Мы, фронтаўцы, тады гэта ня раз адзначалі.)

Ужо ў 2009 годзе адбываюцца ў Беларусі вельмі своесаблівыя руска-лукашысцкія вайсковыя вучэньні, дзе рэальна адпрацоўвалася тактыка вайны з «партызанамі», «дыверсантамі» і мірным насельніцтвам. Дакладней, вучыліся, як ваяваць зь беларусамі. І з чаго б гэта тады? Украіна цяпер дала адказ.

У той час на беларускіх аэрадромах разьмясьцілі рускія самалёты, быў прыняты таксама шэраг «абсурдных» («абсурдных» па характарыстыцы апазыцыйнай агентуры, а ў сапраўднасьці антынародных) пастановаў, дэкрэтаў і распараджэньняў. Некаторым дэкрэтам спрабавалі супраціўляцца прафсаюзы, прадпрыймальнікі, гандляры. Ніхто рэальна нічога не разумеў па сутнасьці, хоць год за годам увесь час было адно і тое ж. І нават супраціў такім дэкрэтам арганізоўвала агентура. Сапраўды, усё выглядае, як абсурд. Але ўсё яно выглядае так толькі для прастакоў і для так званых «аналітыкаў». На самой справе тут – тэхналогія. Яна простая, як жэрдка, і даведзеная ў Беларусі амаль да аўтаматызму.

З 2014 года, пасьля рэвалюцыі ва Украіне, антыбеларускі рэжым (фактычна, руская агентура ў Беларусі) інтэнсіўна і пасьлядоўна стаў ствараць умовы, якія забясьпечылі б тут посьпех маскоўскай гібрыднай акупацыі (калі б узьнікла такая патрэба).

24 красавіка 2014 года быў прыняты дэкрэт аб здачы ўсялякай зброі насельніцтвам Беларусі. Прытым дэкляравалася, што пасьля тэхнічнай экспэртызы і ўзяцьця на ўлік, зброю вернуць уласьнікам. І што вы думаеце? Панесьлі. Паверылі. Адзін шчыры беларус нават ручны кулямёт Дзехцярова прынёс здаваць.

Другім законам з гэтай сэрыі стала забарона фатаграфаваць будынкі, установы, музэі, райвыканкамы, кінатэатры, банкі і г. д. Міліцыя пачала хапаць людзей. А агентура гуляе ў апазыцыю, крычыць «ідыёты», «дурні», «бюракраты» і г. д., хаця зразумела, што тут ня дурні і не ідыёты. Тут дакладная акупацыйная палітыка, якая імкнецца заранёў перашкодзіць магчымым мэтанакіраваным канструктыўным дзеяньнем узбунтаваных супраць рэжыму людзей (калі б такое сталася).

Потым зьявілася распараджэньне пра сьмецьце, якое недобрасумленныя людзі вывозяць у лес. Прынята рашэньне, што ў лясах, ля дарог і ва ўсялякіх сьцішаных месцах разьмесьцяць камэры відэа-назіраньня. Будуць быццам бы назіраць за сьметнікам.

Такое нават камэнтаваць ня хочацца. Узровень прапаршчыкаў, што зьбіраюцца ваяваць з партызанамі, якіх яшчэ няма.

Руская разьведка, якая дзейнічае ў падрэжымнай Беларусі, фактычна, легальна, ажывіла цяпер дзейнасьць усялякіх, наштампаваных ёй, экзатычных антыбеларускіх арганізацыяў моладзі, розных «казакаў», «патрыётаў Расеі», усялякіх «дамоў» ды «родзінаў». Ганяюць нашых дзяцей па лясах ды па выганах, вучаць страляць (як акажацца потым – у сваіх бацькоў). Распаўсюджваюць па беларускіх дарогах расейскія сьцяжкі ды каларадзкія стужкі, плянуюць мотапраезды рускіх фашыстаў па Беларусі і г. д. Падрыхтоўка ідзе поўным ходам. І гэта толькі тое, што бачна з першага погляду.

У апошнія дні асобным нумарам гэтай праграмы праходзіць Дэкрэт №3 аб абкладаньні грашовымі паборамі (падаткамі) беспрацоўных і аб адміністрацыйным арышце тых, хто не працуе і ня будзе мець, чым плаціць за тое, што не працуе. Акупанты падлічылі, што не працуюць і жывуць з уласных, раней заробленых грошай, недзе два адсоткі беларусаў. Гэта разрозьненныя несабраныя ў адну сацыяльную групу людзі. Яны ў прынцыпе незалежныя ад рэжыму, таму трэба ад іх пазбавіцца, бо небясьпечна: іх жа больш чатырохсот тысячаў. Знайшлі спосаб, як іх «законна» абрабаваць. Прытым самы ж рэжымшчыкі падказваюць выйсьце: ня будзеце плаціць, дык зьязджайце зь Беларусі.

Вельмі пасьлядоўная прадуманая антынародная палітыка. «Прымітывы», «дурні» «зламалі пяць артыкулаў Канстытуцыі», – гавораць пра дэкрэт № 3, каму трэба і каму ня трэба. Ня дурні, не дэбілы і не ідыёты (паўтаруся яшчэ раз), а ворагі Беларусі, з халодным разьлікам, з разуменьнем, што робяць, і з поўнай грэблівасьцю да людзей, якія дваццаць гадоў сьведама нічога не разумеюць. Не разумеюць – і ўсё тут. Подпісы пачалі зьбіраць супраць абсурднага закону. Вядома, зьбіраньне подпісаў, гэта таксама мэтад кансалідацыі людзей. Але становішча складваецца такое, што ўжо ня подпісы, а зброю трэба зьбіраць беларусам, патроны ды стрэльбы, алей ды бензін, ды шкляную тару (танкі прыдзецца здабываць у баі).

Цяпер трэба нам, беларусам, зразумець, што ўжо ня ўдасца не змагацца і быць свабоднымі. Ня ўдасца змагацца і не загінуць.

Бог у вялікай Ласцы сваёй даў беларусам льготу – здабыць Незалежнасьць і шчасьце без крыві. У 1991 годзе, калі вызваляліся ад СССР, у Беларусі не загінуў ні адзін чалавек. Усе ж іншыя народы заплацілі (і плоцяць) жыцьцямі і крывёй.

Але не падзяквалі беларусы Богу. Абплявалі сваіх змагароў і Ласку Яго, Гасподнюю, кінулі сьвіньням пад ногі, прагнучы хлеба, але не свабоды. Прыпавесьць старая, як сьвет: ня будзе ні волі, ні хлеба.

Цяпер жа, каб вярнуць свабоду, і нават хлеб, прыдзецца заплаціць вялікай, вельмі вялікай крывёй. Альбо рабствам, калі не захочам крывёй плаціць.

Веру, аднак, што жыве і будзе жыць Беларусь.

Слава Украіне і героям, якія ахвяруюцца за свабоду!

19 красавіка 2015 г.
Зянон Пазьняк / 20-04-2015
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-pahroza-ahresii

Метки:  

Выстаім і пераможам.

Вторник, 10 Марта 2015 г. 08:10 + в цитатник
Зянон Пазьняк: “Да пытаньня пра фашызм”
(Выступ на сакавіцкім Сойме 2015 г. КХП–БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Мы перажываем час, калі будучыня Беларусі становіцца ўсё больш залежнай ад разьвіцьця зьнешніх падзей. Але сутнасьць яе вызначаецца ўсё ж нашым унутраным беларускім існаваньнем. Тое, што было вядома і 10, і 20, і 25 гадоў таму пра Расею як падпальшчыцу вайны, цяпер, у сувязі з агрэсіяй Масквы супраць Украіны, стала вядома і праявілася для шырокага насельніцтва ў Беларусі і ва ўсім сьвеце. І гэта нягледзячы на абсалютна сатанінскую прапаганду, якую вядзе Расея супраць Украіны, Беларусі і супраць усяго Захаду.

Пакуль што не існуе міжнароднага заканадаўства, якое прызнавала б дэзінфармацыйную вайну злачынствам супраць чалавецтва. Але неабходнасьць у такім заканадаўстве відавочная. І спарадзіў такую неабходнасьць не Гёбэльс і ня Трэці Райх, а Пуцін і расейскі імпэрыялізм.

Найперш, расейская дэзінфармацыя – гэта ёсьць маштабнае пашырэньне міжнароднай нянавісьці, пазбаўленьне адэкватнага ўспрыняцьця рэчаіснасьці і дэзарганізацыя інтэлекту вялікіх масаў людзей. Расейскае грамадзтва, зацыкленае прапагандай на нянавісьці, жыве ў нерэальным сьвеце, створаным рэжымнымі СМІ, і ўспрымае рэчаіснасьць як другасную і нерэальную зьяву. Такі стан ёсьць адным са складнікаў паталогіі зомбі. Давядзеньне да псіхапатычнага стану ёсьць злачынства супраць людзей. Такое можа рабіць толькі злачынная ўлада. Тым больш, што накіраванасьць ілжывай крамлёўскай прапаганды з’арыентавана найперш супраць уласнага грамадзтва.

Хлусьня ў Расеі ёсьць мэханізмам, інтэгральнай часткай крамлёўскай палітыкі. На гэтым мэханізме будуюцца ўсе асноўныя падзеі і планы Крамля, усе вэрсіі забойстваў, вайны і дыпляматыі.

Апошняе палітычнае забойства апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова ў Маскве наскрозь пранізана гэтай тэхналогіяй асаблівай кагэбоўскай рускай хлусьні (перад якой топчацца ў разгубленасьці рацыянальны Захад).

Адразу кідаецца ў вочы, што тут ня проста забойства, а палітычная спэцапэрацыя. Каб Нямцова хацелі проста забіць, то зрабілі б тое інакш, прасьцей, не пад мурамі Крамля і бяз сьведкаў. Спэктакль забойства задуманы з працягам, які стане хутчэй за ўсё накіраваны супраць Украіны. Менавіта таму (што зьдзівіла ўсіх) пакінулі жывога сьведку – украінскую дзяўчыну, якая была побач зь Нямцовым. Менавіта на яе могуць вешаць усіх хлусьлівых сабак, будаваць вэрсіі зь яе ўдзелам, фабрыкаваць факты, накіроўваць атаку і антыукраінскую прапаганду. Калі б яе таксама забілі, то ілгунам немагчыма было б сфабрыкаваць “украінскі сьлед”. Тут (можна не сумнявацца) цяперашнія ўлады Расеі забойцаў ня знойдуць (і тым больш заказчыкаў), але апэратыўна іх прыдумаюць і падставяць. Тыя нават прызнаюцца ў забойстве. «Працэс пайшоў».

Гэта вядомая тэхналогія расейскай гэбоўскай дрэні была напоўніцу скарыстаная ў Беларусі пры так званым рассьледваньні крывавага тэракту ў Менскім мэтро 11 красавіка 2011 года, калі абвінавацілі і расстралялі сумніўных выканаўцаў, вінаватасьць якіх засталася пад пытаньнем.

Акрамя таго гэтае дэманстратыўнае забойства і прапаганда вэрсіяў павінна адцягнуць увагу сьвету ад павольнага забіваньня ў расейскай турме ўкраінскай дзяўчыны Надзеі Саўчанкі, якую расейцы выкралі з тэрыторыі Украіны, кінулі за краты і сфабрыкавалі абвінавачваньне.

Гісторыя рускіх забойстваў паказвае, што калі зьдзяйсьняюць такую палітычную апэрацыю, то праз агентуру (рознымі спосабамі) адразу агучваецца фальшывая вэрсія і матывацыя забойства, якую КГБ прыдумаў і хацеў бы раскручваць.

Вэрсія, якую адразу пусьціла агентура ў Маскве, -- гэта тое, што Нямцова забілі ўкраінцы (украінскія спэцслужбы), каб скампрамэтаваць Пуціна, маўляў, зваліць віну на яго.

Гэтакія паводзіны традыцыйна характэрныя для рускіх гэбоўскіх палітзабойцаў і, дарэчы, дакладна супадаюць з вэрсіяй, калі планавалі маё забойства ў 1996 годзе. Але тады здарылася непрадбачанае. На сэсіі рускай Думы нечакана выступіў старшыня Камітэту Дзярждумы па бясьпецы камуніст Віктар Ілюхін і паведаміў, што ў Польшчу перакінута 18 афіцэраў ЦРУ ЗША, якія павінны забіць аднаго ці двух лідараў БНФ, што там знаходзяцца (мелася на ўвазе мяне і Сяргея Навумчыка), а забойства зьвярнуць на Лукашэнку, каб скампрамэтаваць прэзыдэнта Беларусі і “друга” Масквы. Паведамленьне шырока разышлося ў СМІ. Мы праверылі факты па сваіх каналах і тэрмінова пакінулі Польшчу. Гэбэ сапраўды плянаваў супраць нас нешта нядобрае ў Польшчы, але плян разваліўся пасьля нашага выезду ў ЗША.

Тут дадам, што камуніст Ілюхін (былы пракурор) быў даволі скандальнай, склочнай і балбатлівай асобай. Ён публічна па чарзе абвінавачваў Гарбачова, Ельцына і Пуціна ў здрадзе радзіме, выступіў галоўным абвінаваўцам супраць Пуціна і 2 сакавіка 2011 года накіраваў абвінавачваньне ў сьледчы аддзел ФСБ і прэзыдэнту Мядзьведзеву. У выніку праз два тыдні (19 сакавіка 2011 года) яго знайшлі мёртвым у загарадным доме пад Масквой. Як пішуць у такіх выпадках, сьмерць наступіла пры загадкавых абставінах. Хаця зразумела, што нічога загадкавага там не было. Але ніхто сур’ёзна не разьбіраўся ў таямніцах Крамлёўскага двара.

Забойства Нямцова яшчэ раз высьветліла крымінальную сутнасьць расейскага фашызму, што б яны там цяпер ні прыдумвалі. Не атрымаецца ашукаць увесь сьвет, які яны ненавідзяць. Дарэчы, якраз актуальнымі робяцца словы Чэрчыля, які пасьля сканчэньня 2-й сусьветнай вайны заўважыў, што будучыя фашысты будуць на словах выступаць супраць фашызму, карыстацца нібыта антыфашысцкай фразеалогіяй. Дакладна такое мы цяпер бачым і чуем. Расейскі фашызм абзывае ўвесь сьвет фашыстамі: украінцы ў іх – гэта фашысты, украінская ўлада – гэта “фашысцкая хунта”, Эўразьвяз – гэта “эўрафашызм”, НАТО – гэта агрэсіўны “фашысцкі” блок. Ёсьць у іхным разуменьні амэрыканскі “фашызм”, эстонскі, прыбалтыйскі і нават “беларускі”. Гэта ўжо вышэйшы пілатаж імпэрскай жоўці і злабы, бо больш антыфашысцкага народа, чым беларусы, наўрад ці знойдзецца. Словам, вакол адны “фашысты” і “ворагі” Расеі.

Тут адметная характэрнастць якраз рускага імпэрскага фашызму. Для фашысцкай улады, каб утрымацца і кіраваць грамадзтвам, патрэбная ідэалогія абложанай крэпасьці і варожага сьвету, які намерваецца гэтую рускую крэпасьць разбурыць. Выключныя абставіны апраўдваюць выключныя дзеяньні.

Ёсьць шмат розных дэфініцый і азначэньняў фашызму. Але, на мой погляд, трэба зьвярнуць увагу перш за ўсё на сутнасныя адметнасьці гэтай зьявы, якія ўсюды аднолькавыя і ўсюды ёсьць. Гэта тое, што адрозьнівае фашызм ад іншага роду дыктатур і іншай рэпрэсіўнай улады.

Фашызм – гэта зьява ХХ-га стагоддзя. Яго карэньні (гнасеалогія) вырастаюць з агрэсіўнага маргіналізму. Таталітарная ідэалогія фашызма заснавана на паняцьцях і імпэратыве зьмяненьня (паляпшэньня) усяго чалавецтва прымусовымі мэтадамі. Мэханізмам для ажыцьцяўленьня гэтай ідэалогіі зьяўляецца абсалютная ўлада і таталітарная ваенная дзяржава.

ХХ-е стагоддзе спрадзіла некалькі відаў фашызму і адну сусьветную вайну паміж гэтымі відамі. Найперш гэта так званы нямецкі “нацыянал-сацыялізм” (скарочана “нацызм”), заснаваны на паняцьцях перавагі “арыйскай” расы і прымусовай сэлекцыі чалавецтва (зьнішчэньне “непаўнавартасных” людзей і народаў), вынікам чаго павінна было стацца паляпшэньне чалавечай прыроды, расавая ўніфікацыя насельніцтва Зямлі і вырошчваньне звышчалавека (мутацыя выбраных людзей, якія павінны кіраваць народамі і чалавецтвам).

Другі від фашызму, які ўзьнік адначасна і, практычна, сумесна зь нямецкім нацызмам – гэта так званы рускі (савецкі) “камунізм” (пазьнейшае азначэньне – “камуна-фашызм”). Камунізм заснаваны на паняцьцях пабудовы грамадзтва калектыўнай уласнасьці і калектыўнага спажываньня, якое ствараецца прымусовымі мэтадамі, шляхам забароны прыватнай уласнасьці, ліквідацыі (зьнішчэньні) яе маёмнікаў і сацыяльнай сэлекцыі людзей у дачыненьні да сацыяльнага паходжаньня, адносінаў да ўласнасьці і ідэалогіі камунізму. У выніку на аснове ніжніх сацыяльных немаёмасных (але працаздольных) пластоў грамадзтва (так званага «пралетарыяту») павінен быў быць усталяваны “камунізм” ва ўсім сьвеце з адзінай мовай, прымусовай працай, пралетарскай культурай і грамадзтвам роўных людзей.

Улады фашызму ў ХХ стагоддзі каштавалі народам дзясяткі мільёнаў страчаных жыцьцяў, адзначыліся войнамі, рэпрэсіямі, разбурэньнем культуры, матэрыяльных каштоўнасьцяў, зламаньнем лёсаў людзей.

ХХІ стагоддзе ахарактарызавалася зьяўленьнем новага віду фашызму – гэбізму ў Расеі (улады КГБ – выканаўчай рэпрэсіўнай сілы былога рускага савецкага камунізму). Гэбізм на сёньняшні дзень сфармаваў імпэрскую фашысцкую ідэалогію (“русский мир”), вызначыў мэты (пашырэньне “русского мира”), абазначыў ворагаў (Эўропа, Захад, “англа-саксонскі сьвет”) і прыступіў да ажыцьцяўленьня глабальнай мэты праз агрэсію і падрыхтоўку вайны.

Рускі фашызм (гэбізм) заснаваны на падобным сіндроме, як і нямецкі “нацызм” у 20-х гадах мінулага стагоддзя – на пачуцьцях гістарычнай паразы (паўраспад СССР), на імкненьні аднавіць імпэрскую “справядлівасьць”.

Агрэсіўным рухавіком рускай імпэрскай крыўды ёсьць міфалогія імпэрскай перавагі, пагрунтаваная не на арыйскай дактрыне, як у немцаў, а на месіянскім уяўленьні пра ратавальную ролю Расеі ў гісторыі чалавецтва. Маўляў, не за свае інтарэсы ваюе Расея ў Грузіі, ва Украіне, а з агрэсіяй Захаду (НАТО, ЗША і г.д.), каб выратаваць народы ад заходняй (“фашысцкай”) чумы і ўратаваць чалавецтва. А таму Расея мае права паслаць войскі туды, дзе гучыць руская мова, якая ёсьць самая вялікая і дасканалая ў сьвеце (яны так і думаюць). І тым больш, маўляў, Расея мае права першай ўжыць атамную зброю. Такое палажэньне (пра першы атамны ўдар) ўведзена ў новую (2014 года) ваенную дактрыну Расеі. Гэтым перакрэсьлены амаль семдзесят гадоў гісторыі змаганьня за мір і ўсталяваньне спакою ў Эўропе. Засьцерагальнік вайны (неужываньне атамнай зброі першым) спушчаны.

Пасьля 2-й Сусьветнай вайны людзі зразумелі, што для ўсталяваньня міру ў Эўропе неабходна беззваротна зьнішчыць нямецкі мілітарызм, ліквідаваць машыну і магчымасьць нямецкага ўзбраеньня. Гэтая мэта была дасягнута.

У дачыненьні да Расеі галоўнай пагрозай міру і крыніцай вайны ёсьць не мілітарызм, а сама імпэрыя, сама геапалітычная сістэма Расеі, пабудаваная па схемах ХІХ стагоддзя. Імпэрыя (яе форма, структура, мэханізм) павінна быць ліквідавана. Гэта неабходнасьць дзеля міру ў Эўропе. Складанасьць, аднак, у тым, што распад такой сістэмы магчымы цяпер толькі ў выніку вайны, якой акрамя Расеі ніхто ня хоча. Але гэтага якраз і дастаткова, каб вайна была. І яна ўжо, фактычна, пачата пасьля нападу Расеі на Ўкраіну.

Якая б цяпер з розных бакоў ні чулася дэмагогія ў сьвеце, мы – беларусы – павінны падтрымліваць Украіну і зыходзіць з горшага сцэнару -- рэальна рыхтавацца да абароны сваёй Айчыны. Тады выстаім і пераможам.

8 сакавіка 2015 г.
Зянон Пазьняк / 09-03-2015
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-da-pytannia-pra-faszyzm

Метки:  

Непераможны Наш Народ.

Среда, 25 Февраля 2015 г. 11:26 + в цитатник
Супрацьстаяньне

Стагоддзямі беларуская нацыя стаяла на шляху расейскай ардынскай экспансіі на Захад. Стаяла нават тады, калі была паняволена ў выніку змовы Расейскай імпэрыі са сваемі эўрапейскімі імпэрскімі хаўрусьнікамі, стаіць беларуская нацыя на шляху ардынскіх памкненьняў Расеі і сёньня. Стагодьдзямі Расея імкнулася зьнішчыць беларускі народ, ягоную мову, культуру, менталітэт. Нічога не зьмянілася і ў нашыя дні, хоць Расея ўтрымлівае на Беларусі прарасейскую ўладу, навязаную беларусам у выніку шэрага сьпецыяльных аперацыяў, праведзеных пэўнымі расейскімі ворганамі.

Характэрна, што нават сярод беларускіх патрыётаў лічыцца звычайным выказваньне (якое быццам бы сьведчыць пра валоданьне пытаньнем), дзяжурна казаць пра слабасьць беларускай нацыі, пра яе недасьпеласьць, пра згубу ёю сваіх нацыянальных арыэнтыраў, пра іх неакрэсьленасьць. Праўда, разам з тым, нешта не чуваць адказа на лагічнае, элементарнае пытаньне: чаму пры такой быццам бы слабасьці беларускай нацыі, беларускага народу, Масква стагоддзямі не можа дасягнуць неабходнага для сябе выніка – зьліквідаваць беларускую нацыю, (а сёньня і) беларускую дзяржаву, прагу беларусаў да незалежнасьці?

Сапраўды, Масква стагоддзьмі вяла войны на беларускіх землях, з неабвержнымі прыкметамі генацыду, стагодьдзямі масава вывозіла беларускія матарыяльныя рэсурсы, беларускія інтэлектуальныя і працоўныя сілы на сваю тэрыторыю, не раз, практычна пад чыстую, фізічна зьнішчала беларускую нацыянальную эліту ў розных галінах дзейнасьці, насаджала акупацыйную ці марыянеткавую ўладу манкуртаў-калябарантаў, зьнішчыла беларускую нацыянальную царкву (каталіцкую ўсходняга і заходняга абрадаў, пратэстанцкую, праваслаўную) і ўсталява акупацыйную РПЦ, але мэты не дасягнула. Хто ж гэтаму перашкаджаў і перашкаджае, які вораг? Імя таго, хто стагодьдзямі стаіць на шляху расейскай экспансіі – Беларускі Народ, толькі і толькі – Беларускі Народ, нікога іншага не было і няма.

У сувязі з вайной, разьвязанай Расеяй супраць братняй Украіны, скіраванай на зьнішчэньне ўкраінскай дзяржаўнасьці, імпэрскага плана паняволеньня ўкраінскага народу, не варта забываць аб тым, што планы фашыстоўскай Расеі, адносна ліквідацыі беларускай нацыі, беларускага народу, беларускай дзяржавы, нікуды не зьніклі, а набылі экстраардынарны накірунак. Сьведчаньняў гэтаму шмат.

За апошнія больш чым двадцаць гадоў небачанай раней гвалтоўнай русіфікацыі беларусаў, у выніку знаходжаньня ва ўладзе беларусафобаў-калябарантаў і расейскай набрыдзі, нанесена значная шкода беларускаму менталітэту, беларускім нацыянальным каштоўнасьцям – мове, гісторыі, культуры. Разам з тым, рэжыму не ўдалося дамагчыся татальнага, незваротнага зьнішчэньня беларушчыны.

Масква цудоўна разумее неадваротныя, разбуральныя для сябе працэсы ў Расеі, таму відавочна сьпяшаецца канчаткова вырашыць “белорусский вопрос”. Рэзка актывізавалася антыбеларуская дзейнасьць розных прарасейскіх “грамадскіх” арганізацыяў на Беларусі, якія наўпрост кіруюцца кадрамі з непамерна пашыранай амбасады РФ у Беларусі ды расейскага ФСБ, што атабарыліся пад шыльдамі: “Россотрудничество”, “Казачий Спас”, “Русский дом”,“Русский центрфонда “Русскиймир”, “Образовательный центр“Русский центр” в Брестском ГУ им. А. Пушкина”, “Российский центр науки и культуры ” в Менску і Берасьці, і г.д. Актывізацыя расейскіх антыбеларускіх утварэньняў найперш назіраецца ў мейсцах былой дыслакацыі буйных расейскіх вайсковых баз, дзе атабарыліся расейскія вайсковыя адстаўнікі і іх сямейнікі – Менск, Берасьце, Віцебск, Горадня, Бабруйск, Баранавічы, Ганцавічы, Барысаў, Мар’іна Горка, Шчучын...

Неабходна прама сказаць, што кожны адэкватны чалавек разумее, што ў любой прававой дзяржаве недапушчальна, каб адбываўся падзел грамадства, згодна этнічнага паходжаньня сваіх грамадзянаў. Разам з тым, ва ўмовах акупацыі, у любой краіне, заўсёды прысутнічае абгрунтавана адмоўнае стаўленьне да знаходжаньня прадстаўнікоў краіны-акупанта ва ўладзе акупаванай краіны. Добра вядома, што пэўная частка прыехаўшых чыноўнікаў, расейскіх вайсковых адстаўнікоў і іх сямейнікаў у Беларусі, ёсьць ненавісьнікамі, носьбітамі агрэсіўных імпэрска-шавіністычных перакананьняў, непрыйманьня і адмаўленьня ўсяго беларускага – дзяржаўнасьці, мовы, культуры, гісторыі, менталітэта.

Улічваючы, што беларуская нацыя на Беларусі перавышае 80% (у прыватнасьці ў горадзе Берасьці, якому Масква сёньня надае асобую ўвагу, у сваіх захопніцкіх планах, беларусаў - 88%, расейцаў - 6,4% ...), набрыдзі на парадак меньш, расейская агентура праводзіць актыўную рэкрутызацыю маладых беларусаў, сярод той яе часткі, якая не мае ўстойлівага беларускага нацыянальнага стрыжня. Рэкрутызацыя ў расейскія “грамадскія” арганізацыі адбываецца пад абавязковым імпэрска-шавіністычным ачмурэньнем “нашей общей истории”: “Военно-прикладная подготовка. Изучение летописной истории. Военно-прикладная подготовка. Занятия проводят казаки, работающие в центрах внешкольной работы” і падобнае (зарыэнтаваліся “казакі”-выхавацелі”куды ім падацца..., заўвага Бенедзікта).

Расейскія “грамадскія” арганізацыі прыцягваюць беларускую моладзь з дапамогай магчымасьці вывучэньня ёю баевых адзінаборстваў, заняткаў са зброяй, бясплатнага знаходжаньня ў летніках (заўважым, што не раз фіксаваўся актыўны ўдзел ва ўсёй гэтай антыбеларускай(!) дзейнасьці Міністэрства абароны Беларусі, а удзел акупацыйнай РПЦ (экзархат БПЦ) – выглядае для яе ўвогуле дзяжурным абавязкам). Зразумела, што фінансаваньне ўсяго гэтага адбываецца зацікаўленым бокам без праблемаў...

Адметна, што ў мясцовых ворганах улады, адукацыі, культуры і г.д., там дзе былі дыслакаваныя буйныя расейскія вайсковыя базы, неадпаведна сваёй колькасьці маецца значнае прадстаўніцтва на розных пасадах чужынцаў – асобаў, якія скрайне варожа ставяцца да ўсяго беларускага, якое ёсьць для іх непрыймальным (у прыватнасьці, у горадзе Берасьці, якому Масква надае асобую ўвагу, у сваіх захопніцкіх планах, беларусаў – 88%, расейцаў - 6,4% ...). Асабліва характэрна такое неадэкватнае прадстаўніцтва ў ворганах улады, адукацыі і г.д. для Менска, Берасьця, Бабруйска... (нездарма, у рэжымным Законе аб мясцовых выбарах на Беларусі сказана аб дазволе ўдзелу ў выбарах ... грамадзянаў Расеі). Гэта ёсьць адным з фактараў, які тлумачыць свабоду дзеяньня для расейскіх “грамадскіх” арганізацыяў і розных дзеячоў “от западноруссизма” на Беларусі, пры гэтым нельга безумоўна адмаўляць і антыбеларускую дзейнасьць калябарантаў ва ўладзе.



Фота. Навучаньне беларускай моладзі ў расейскай “грамадскай” арганізацыі “Казачий Спас”



Відавочна, што Расея сьпяшаецца рэалізаваць свае захопніцкія, імпэрскія планы не толькі ва Ўкраіне, а і на Беларусі. Часу для гэтага ў яе не шмат, размова ідзе пра лічаныя гады. Існуе шмат прычынаў для таго, каб імперцам сьпяшацца.

Першае – няўхільна надыходзячы фінансавы і эканамічны крах пуцінскага рэжыму, рэжыму чэкізму. Другое – зьнешні фактар, крызіс лева ліберальнай палітыкі Захада, выкрытыя сувязі з фашыстоўскай Расеяй скрайне правых, папуліскіх партыяў і рухаў Заходняй Эўропы. Трэцяе – моцны патэнцыял супраціву, у паняволяных Расеяй народаў і тых, каго яна імкнецца ў чарговы раз канчаткова закабаліць.

Зразумела, што мы адзначылі галоўныя моманты, хоць гэта і тэзісная канстатацыя сітуацыі, і далёка не поўная, але дастатковая, каб мець пра яе ўяўленьне.

Сёньня беларусы бяруць ваенны ўдзел ў абароне братняй Украіны, ваююць яны як і належыць беларусам – зацята і непахісна, бо вайна ва Ўкраіне, гэта і наша вайна, вайна за свабоду Беларусі.

Трэба абавязкова разумець, што Масква стагоддзямі не магла дасягнуць неабходнага для сябе выніку – зьліквідаваць беларускую нацыю, (а сёньня) беларускую дзяржаву і прагу беларусаў да незалежнасьці. Наш народ не проста моцны, ён непераможны і гісторыя гэта неабвержна сьведчыць. Вера ў свае сілы, у сілы свайго беларускага народу – крыніца перамогі. Тое, што Расея жадае канчаткова захапіць Беларусь, яшчэ не значыць, што гэта ў Масквы атрымаецца...

Трэба мацаваць сваё, беларускае, у любым напрамку, трэба даваць адпор антыбеларускім сілам паўсюль, нават у любой дробязі...

Сёньня бачна, як і дзе расейскія імпэрскія сілы ствараюць крыніцы напружаньня на беларускай зямлі, зразумела, як яны будуць дзейнічаць самастойна і як ва ўзаемадзеяньні з іншымі антыбеларускімі сіламі, як унутры краіны, так і звонку. Зразумела, што расейскі вораг падступны, моцны і бязлітасны, урэшце ён быў такі заўсёды. Але важна тое, што ў гэтай вайне – супрацьстаяньня беларускага народу і ардынскай Расеі – перамога будзе за беларусамі. Зарука гэтаму наша шматстагодняя гераічная гісторыя. Не было яшчэ войнаў якія не заканчваліся, закончыцца і гэтая вайна, закончыцца яна нашай безумоўнай перамогай – зьнікненьнем імпэрыі зла.
Бенедзікт / 24-02-2015
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/supracstajannie

Словы і рэальнасьць

Вторник, 10 Февраля 2015 г. 09:57 + в цитатник
ЯНОН ПАЗЬНЯК: "СЛОВЫ І РЭАЛЬНАСЬЦЬ"
(Выступ на лютаўскім 2015 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Псіхалогія чалавека выяўляецца часта даволі парадаксальна: колькі б яму ні хлусілі нахабна ў вочы і, нават, са зьдзекам, ён заўсёды будзе ўсяму верыць, калі хлусьня адпавядае ягонаму хаценьню і ягоным інтарэсам. 20 гадоў хлусіць Лукашэнка. Хлестакоўшчына ў квадраце. Чаго толькі ён ні нагаварыў, ні нахлусіў. І ўсяроўна вераць. Рацыё, вопыт, розум – тут адключаныя. Хоць відаць, што дзеяньні хлуса супрацьлеглыя таму, што ён кажа. І тым ня менш мяркуюць не па справах, а па словах. Прытым зьяўляецца цэлая група гаваруноў, якія з розных бакоў сур’ёзна аналізуюць і паўтараюць словы махляра. Гэтак хлусьня робіцца ўсямоцнай і людзі пачынаюць жыць па хлусьні.

Праводзячы акупацыйную палітыку, антыбеларускі рэжым запланавана разбурыў беларускую школу, асьвету, адукацыю, ліквідаваў навучаньне і выкладаньне па-беларуску, зьневажаў вялікую Беларускую мову – мову слаўнай гісторыі, разумных людзей навукі, мастацтва і культуры. І вось нядаўна, у 20-х днях студзеня гэтага года, Лукашэнка выдае фразу для яго нехарактэрную і ў прынцыпе немагчымую аб патрэбе пашаны да беларускай мовы і культуры. Тут жа выступае міністар адукацыі і кажа, што трэба вярнуць выкладаньне асобных прадметаў у школе па-беларуску. Загаманіла група гаваруноў і аматараў быць ашуканымі. І паехала...

Натуральна, што паводле сказанага нічога ня робіцца і нічога ніхто ва ўладзе не зьбіраўся рабіць дзеля абароны мовы. Наадварот, узмацніліся рэпрэсіі, ліквідуюць беларускае навучаньне там, дзе яно яшчэ ліпела. Тым часам нават сур’ёзныя людзі пачынаюць разважаць, што вось, маўляў, цяпер гэтая хамская ўлада нацыянальнага вынішчэньня ім беларускую мову і школу верне.

Ня буду рабіць ніякіх ацэнак дурноце (яна вечная). Мушу толькі напісаць пару слоў пра рэальнасьць і рэальны сьвет.

Таго постсавецкага сьвету ілюзорнай дэмакратыі, бясьпекі і гарантаванага міру больш не існуе. Працягваецца руская агрэсія супраць Украіны, вайна стукае ў нашы дзьверы.

Нечаканыя выказваньні беларусажэрцы і начальніка рэжыму ды яго міністра пра каштоўнасьць беларускай мовы і школы (і пры гэтым без аніякіх рэальных спраў) – гэта, аказваецца, банальная ў інфармацыйнай вайне падача на млын рускай прапаганды і дубаломнай гёбэльсаўшчыны. І разьлічана яна не на беларусаў, але на рускі плебс у Расеі, ужо абалванены “крымнашам” і тэлехлусьнёй. Руская прапаганда адразу, тут жа пачала ствараць для расейцаў вобраз “беларускага фашызму”, які, маўляў, забараняе рускую мову, які будзе “выганяць рускіх”, які “скінуў маску” і пагражае “рускаму миру” і “святой Руси” і г.д. Усё знаёма. Усё пайшло, як па ўкраінскім сцэнары перад уварваньнем у Крым. Плянуючы інвазію, Масква мусіла ствараць вобраз украінскага ворага ў галовах расейскіх абывацеляў і толькі тады рушыць на захоп Украіны. Так зьявіліся “укры”, “украінцы-фашысты”, “бэндэраўцы”, “уціск рускіх”, “прымус” да ўкраінскай мовы, “легіёны НАТО” у Данбасе і г.д. Але была фармальная прычына для крамлёўскай прапаганды – кіеўскі Майдан.

У Беларусі такой прычыны няма. Няма ніякай прычыны. Тут – цішыня, бо, практычна, ужо задушана, зьнішчана і разбурана амаль усё, што магло б мець свой голас. Поваду для рускага ўварваньня не існуе. У такіх абставінах агрэсія выглядала б непераканаўчай, неабгрунтаванай для свайго расейскага насельніцтва. Рускім патрэбны быў повад, каб пачаць антыбеларускую прапаганду і падрыхтоўку ў мазгах расейскага люмпэна. Повад агучыў Лукашэнка зь міністрам. Атрымаўшы “пас”, руская прапаганда адразу запрацавала.

Праз тыдзень (29 студзеня) правакатар сабраў вялікае шоў з журналістамі і панёс сваё звыклае і адваротнае пра “рускіх на чамаданах”, пра “агалцелых” нацыяналістаў, пра “сьвятую Расею”, пра тое, які ён “рускі” (нагадаю, што ўкраінцам ён ужо казаў, што ён украінец, габрэям, што мае габрэйскія ўплывы, а беларусам, што ён “факцічэскі” беларус, но “русский со знаком качества”), сказаў пра дрэнную беларускую мову, няздольную да фізыкі, філасофіі, хіміі, паўтараў іншую слоўную гапату.

Такім чынам крамлёўскія і менскія гопнікі ва ўладзе думаюць, што яны пачалі артылерыйскую падрыхтоўку і татальны рускі наступ спраць Беларусі. Наступ, вядома, будзе працягвацца. І калі дасьць вынікі (перш за ўсё ў Расеі), тады настане другі этап (які будзе залежаць, аднак, ад падзеяў ва Украіне).

Ёсьць зьявы ў працэсах, якія вызначаюцца адпаведна (адпаведным чынам). Гэта трэба мець на ўвазе. І пра тое зноў варта нагадаць.

Ніякая палітыка і ніякія захады ня спыняць Пуціна і Расею, акрамя сілы.

Калі пасьля захопу Крыма Захад прымусіць Украіну саступіць Данбас (каб супакоіць агрэсара) – наступнай рускай ахвярай стане Кіеў. Пуцінскай пачцы патрэбны не Данбас і не прыдуманая “наваросія”, а Украіна. Бо без Украіны не адбудзецца “эўразійскага саюзу” – ідэі-фікс рускага гэбізму на шляху аднаўленьня былой расейскай імпэрыі.

Рускае войска (на якое выдаецца цяпер 25 адсоткаў бюджэту) ужо на сёньняшні дзень можа весьці некалькі гібрыдных войнаў адначасна (трымаць некалькі франтоў). Так званыя мірныя перамовы па Данбасу выгадныя толькі Расеі. Далейшае зацягваньне зь ліквідацыяй расейскага тэрарызму ў Данбасе (няпродаж зброі ўкраінцам) і палоханьне Расеі санкцыямі прывядзе не да перамогі Захаду, а да яго палітычнай паразы і да павелічэньня ахвяр і кровапраліцьця ва Украіне. Адкрыцьцё 2-га “беларускага фронту” цалкам верагоднае насуперак усялякім “разумным аналізам”. А калі выбухне неабходнасьць, то будзе яшчэ і 3-ці Фронт на Каўказе. Расеі на ўсё хопіць. Успомнім 1918-20 гг. – пэрыяд інтэрвэнцыі і грамадзянскай вайны. Там, у Расеі, ніхто цяпер не замахнецца і не разгоніць гэбоўскую пачку Пуціна, як не разагналі раней бальшавіцкую пачку Леніна. Расея – гэта татальная ваенная дзяржава з масавай мэсіянскай сьвядомасьцю. У час вайны там заўсёды “партия и народ едины”. І толькі параза ў вайне дэзарганізуе гэтае “адзінства” і прыводзіць да выступу супраць улады (што і здарылася ў 1905 і ў 1917 гг.). Параза ў Данбасе скончыла б з Пуціным і з гэбіскім Пуцінізмам. Але замест рэальнай дапамогі Украіне, эўрачэмбэрлены хочуць улагодзіць тэрарыста і дамовіцца з гвалтаўніком.

Лукашэнка ня выступіць супраць Масквы. Пры ўзмацненьні агрэсіі ён падтрымае Расею. Па яе жаданьні ён прапануе беларускую тэрыторыю і беларускае войска для наступу на Кіеў.

У выніку магчымага наступу Расеі на Беларусь Лукашэнка ня будзе адстойваць сувэрэнітэт і тэрыторыю краіны, калі гэта загрозіць ягонай уладзе. Ён ніколі не падтрымае (ня блытаць са словаблудзтвам) беларускую мову, Беларускі Сьцяг, Беларускі гэрб “Пагоню”, беларускую нацыянальную культуру і беларускую свабоду.

Пра Захад. Дбаючы пра свае геапалітычныя інтарэсы і палітычны камфорт, Захад (гэта значыць Эўропа і ЗША) здольны цяпер падтрымаць Лукашэнку, заплюшчыўшы вочы на зьнішчэньне нашых нацыянальных каштоўнасьцяў, нашай мовы і на свае расхваленыя “правы чалавека”. Ён схільны дазволіць рэжыму наша поўнае нацыянальна-культурнае разбурэньне ўзамен за супрацоўніцтва. Гэты “Захад” быў такім заўсёды і такім заўсёды будзе. У адрозьненьне ад Расеі, ён ня ёсьць нашым ворагам. Але ён прыяцель самому сабе.

У папярэднім допісе я ўжо пісаў пра руска-лукашысцкую лабістыку і агентуру ў Амэрыцы і Эўропе (адзначана прозьвішча такога Балажа і інш.). Апошнія дакуманты, выяўленыя праз “вікілікс”, якія трапілі ў друк, дакумэнтальна пацьвярджаюць змову адміністрацыі Абамы з лукашысцкімі інтарэсамі і асобамі. Амэрыка таемна схільная падтрымліваць рэжым Лукашэнкі, зыходзячы з геапалітычных меркаваньняў.

Прычын таемнага павароту абамаўскай Амэрыкі да лукашызма некалькі. Найперш, гэта, практычна, поўны параліч беларускай ідэйна-палітычнай эміграцыі і спыненьне рэгулярных кантактаў з амэрыканскімі палітычнымі ўстановамі (а тыя кантакты, якія выпадкова адбываюцца з боку інфантыльных асобаў, нясуць больш шкоды, чым карысьці).

Другая прычына – гэта выразная, адкрытая падтрымка геапалітысчнага словаблудзтва рэжыму з боку лукашысцкай квазіапазыцыі (Мілінкевіч, Някляеў і інш.) і, адпаведна, зьмена іхняй фразеалогіі на Захадзе.

Трэцяя прычына – гэта актывізацыя лабісцкай і дыпляматычнай дзейнасьці самога рэжыму. Актыўная роля тут належыць Уладзімеру Макею. Гэтая адкрытая і таемная дыпляматыя пасьлядоўна вядзецца з 2009 года (пасьля Расейска-Грузінскай вайны) і пранікла нават у асяроддзе цяперашняй беларускай эміграцыі, знаходзячы там спрыяльныя абставіны сярод часткі прафанскай публікі, гатовай супрацоўнічаць з антыбеларускім рэжымам нібыта ў галіне культуры перад пагрозай з усходу.

Гэта вельмі трывожныя сімптомы, бо адміністрацыя ЗША цяпер слухае, чуе і ўспрымае ў асноўным ворагаў Беларусі (і яшчэ так званых “шчырых ідыётаў”). Па вопыту ведаю, што вынікі для Беларусі ад усяго гэтага могуць стацца вельмі дрэнныя. Антыбеларускі рэжым гатовы прыняць некаторыя амэрыканскія патрабаваньні, але пры адной непарушнай умове: Амэрыка мусіць заплюшчыць вочы на зьнішчэньне беларускай мовы, культуры і на рэпрэсіі супраць носьбітаў беларускай культуры і свабоды. Формула такая: “прымайце нас такімі, якія мы ёсьць” (а ў дужках: інакш пойдзем пад Расею). Дарэчы, у Крамлі для маскоўцаў намёкі гучаць адваротныя. У выніку – усё б’е толькі па беларусах і па Беларусі. З боку Захаду тут звыклая здрада тым беларусам, хто ў Захад па-дзіцячаму верылі. У той час калі верыць трэба ў сябе і шанаваць сваё.

На сёньняшні дзень натуральным нашым саюзьнікам перад пагрозай з усходу зьяўляецца Україна. Трэба дапамагаць украінцам у іх абароне ад рускай агрэсіі. Тым часам Масква рыхтуе варыянт уцягваньня Беларусі ў вайну супраць Украіны на баку Расеі. Распрацоўваецца план выкарыстаньня беларускага войска ў якасьці “міратворчага” у Данбасе. Ідэя не стасуецца з міжнародным заканадаўствам (Расея і лукашысцкі рэжым саюзьнікі па ваенным блоку). Калі б Захад згадзіўся на такую авантуру, то гэта абазначала б поўную здраду адносна Украіны. Тады Україна як дзяржава і сябра ААН мусіла б выконваць умовы міру з рускімі тэрарыстамі, а тэрарысты, якія нічога не прадстаўляюць у міжнародным плане, маглі б расстрэльваць украінцаў з расейскай зброі, не нясучы ніякай адказнасьці. Прытым скончылася б усё расстрэлам беларускага нібыта міратворчага войска з абодвух бакоў канфлікту.

Мушу зноў паўтарыць, што калі беларускіх вайскоўцаў нейкім спосабам завязуць, загоняць, перакінуць са зброяй на тэрыторыю Украіны, то трэба памятаць: гэта незаконна, нельга страляць у братоў-украінцаў. Трэба пераходзіць са зброяй групамі, цэлымі часткамі і па-адзіночку на бок украінцаў і дапамагаць ім абараняць Украіну ад агрэсіі маскоўскага тэрарыстычнага войска. Бо гэта ёсьць барацьба за ўкраінскую і беларускую волю.

8 лютага 2015 г.
Зянон Пазьняк / 09-02-2015
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-slovy-i-realnasc

Метки:  

Поиск сообщений в baqira-7513
Страницы: [4] 3 2 1 Календарь