-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в andrej-voronin

 -Подписка по e-mail

 

 -Постоянные читатели

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 29.02.2008
Записей:
Комментариев:
Написано: 156





кот

Пятница, 22 Августа 2008 г. 21:41 + в цитатник
кот
***
У майго ката ёсць манера -- заскочыць да мяне на калені, лізнуць у шчаку, прыціснуцца прыгарнуцца да пляча, а потым шырока разявіўшы пашчу, салодка пазяхнуць перада мною так, каб ягоны гарачы подых паляцеў мне ў твар. Кот пазяхае як леў, выстаўляючы іклы і высунуўшы язык. А я кожны раз з цікавасцю зазіраю ў кашачую пашчу, як быццам там прыхавана ягоная кашачая душа.

DSC_0673

Метки:  

Понравилось: 9 пользователям

нацюрморт

Пятница, 22 Августа 2008 г. 21:11 + в цитатник
Мінскі фатограф Шчукін аднойчы атрымаў добрую замову на календары з нацюрмортамі. У Шчукіна заўсёды ўсё выдатна і прафесійна арганізавана, апроч аднаго, ён кепскавата выстаўляе нацюрморты. Фота тэхніка на самым высокім узроўні, выдатнае майстэрскае святло, а з кампазіцыяй – не фантан, ня прэ, ёсць сумненні. І каб выйсці з сітуацыі Шчукін запрасіў мастака Барташэвіча памагчы выставіць складаныя нацюрморты. Яны спрацаваліся. Мастак выстаўляў кампазіцыйна ўраўнаважаныя нацюрморты, фатограф запальваў правільнае святло з хітрыкамі, і такім тандэмам яны зрабілі серыю цікавых прац. У гэтай гісторыі мяне здзіўляла, як яны адзін аднога апантана нахвальвалі.
-- Як Шчукін выстаўляе святло – у Мінску ня зможа выставіць ніхто. Як асветлена, ніколі не здагадаешся. Быццам з заду, быццам контрсвятло, а з пераду ўсё светла і ясна. Хітрае суперычнае святло! – расхвальваў Барташэвіч фатографа. У адказ Шчукін замілавана расхвальваў праца мастака. Словы гучалі шчыра і чулліва, вельмі кранальна.
Але па мне тыя нацюрморты былі засмечаныя і перагружаныя неабавязковаю драбязою.
Нядаўна заўважыў, што сапраўдныя мастакі нават сыходзячы з дому пакідаюць рэчы, як арганізаваныя нацюрморты. У Віленскай фотастудыі Алены Адамчык убачыў, як Алена пакінула туфлі з белымі шматкамі паперы, падобнымі да птушак. Гатовы нацюрморт. Адно мне не хапала – добрага сонечнага святла. Вечарэла, але нават у прыцемках я сфатаграфаваў нацюрморт Алены, як занатоўку вобраза на памяць. Каб яшчэ раз вярнуцца і прыгледзецца да святла.

natjurmort

Туфлі Алены Адамчык. 20.08.2008 году.

aўто

Пятница, 22 Августа 2008 г. 16:41 + в цитатник
***
Аўтамабілі ў горадзе мне нагадваюць вялікіх насякомых, бываюць аўто прыгожыя, як матылькі і пачварныя, як шалахвосты, сустракаюцца і інсекты крывасмокі на колах. Экскаватары шустра зарываюцца ў зямлю рыхтык скарпіёны, а бульдозеры звычайна нагадваюць жукоў насарогаў.
Як кожны аўтамабіліст, я люблю разглядаць незвычайныя машынкі. Аднойчы ў Барселоне мяне здзівіла гарбаценькая малалітражка з эмблемаю падобнай да лексуса, марка VEXEI QVOVIS. Машынка – глава коніка. Раней нідзе такога аўто не бачыў. Машынка аказалася – інвалідкаю, лісток на заднім шкле прасіў не паркавацца бліжэй за 1,5 метры, бо ў тое аўто чалавек заязджае з заду ў інвалідным крэсле. Нягледзячы на тое, што знайсці месца для паркоўкі ў вялікім горадзе вельмі цяжка, маленькую інвалідку ніхто ніколі не падпіраў.

avto

Метки:  

Лошіца

Вторник, 19 Августа 2008 г. 21:22 + в цитатник
****
Прайшоўся па мінскаму парку ў Лошыцы з фотаапаратам -- здымкаў удалых не атрымалася, але засталіся прыемныя ўражанні і жаданне яшчэ раз там пагуляць.
Чыста падмеценыя сцежкі прыводзілі да дэкарацый, у стылі фільмаў Таркоўскага, дагледжаныя падстрыжаныя газоны высцілаліся да муроў зруйнаванай капліцы з саматужным крыжам "Пакутнікам за Беларусь". Векавыя святыя дубы прымружвалі спякотнае сонца і разгортвалі шырокія цені. І ў цёплы сонечны дзень – пустэча, ніводнага чалавека на ўвесь парк. Цішыня і спакой, чысціня і закінутасць.чысціня.

DSC_0570

Метки:  

Без заголовка

Вторник, 19 Августа 2008 г. 21:18 + в цитатник
Брат на дзень нараджэнне падарыў мне фотаўспышку, так званы “гарачы башмак”.
Увесь вечар дома пыхаў святлом , так што суседзі падумалі, што ў нас здымаюць кіно. Кот здымацца не даваўся, адразу адчуў небяспеку і залёг спаць, заплюшчыўшы вочы. А я прымушаў сваю Таццяну працаваць мадэллю, покуль не селі акумулятары ўспышкі.

DSC_0414

Таццяна 18.08.2008 году.

Метки:  

Чэслаў

Понедельник, 18 Августа 2008 г. 21:05 + в цитатник
Учора Чэславу споўнілася 20 гадоў, а я ўсё не прызвычаюся ўспрымаць яго дарослым чалавекам, і вучу і выхоўваю, як дзіця малое ...Трэба нешта з гэтым рабіць. Я ўсё заракаюся сабе: “ Трэба перастаць выхоўваць і вучыць, і навучыцца самому ўспрымаць сына дарослым і сфарміраваным чалавекам”.
Але гэта цяжэй, чым кінуць курыць... Ёсць такая кепская звычка.

DSC_0125

Чэслаў, 17.08.2008 году.

Метки:  

Linda

Воскресенье, 17 Августа 2008 г. 20:00 + в цитатник
***
Пляменніца Лінда паступіла ў мастацкую рыжскую гімназію, марыць пра артыстычную кар’еру, зараз на вакацыях, як большаць пачынальнікаў кінаіндустрыі, ўладкавалася падрабіць афіцыянткаю ў летняю кавярню ў Юрмале. У ліпні я зрабіў серыю здымкаў з Ліндаю, нарэшце разабраў і сабраў для яе невялікае партфоліа, першае і аматарскае, але паказаў партфоліа знаёмым дзяўчатам, і адразу атрымаў дзве замовы на здымкі.
Нарэшце з’явілася мажлівасць развівацца, як фотамастаку...


IMG_2481

Linda...+9

Без заголовка

Суббота, 16 Августа 2008 г. 21:36 + в цитатник
Дзеці вераць, што з фотаапарата вылятае птушка.
Маленькая Саша ад фотаапарата хавалася за маму, але ж калі сказаў:
--Глядзі, зараз паляціць птушка! -- Саша вызірнула на імгненне з-за мамінай нагі.
Урэшце ўся наша вера ў цуд зводзіцца да дзіцячай веры у той незвычайны “палёт пушкі”. Вось-вось паляціць душа птушкаю пад аблокі...
Мяне ў першыя ўгодкі паставілі на крэсла ў фотаатэлье і сказалі – “паляціць птушка”. Я чакаў, шчыра паверыў фатографу, а пушка не паляцела. Я заплакаў з крыўды, так мяне першы раз жорстка падманулі. ...


33.45 КБ

Я ў год, за імгнення да страты веры ў праўдзівасць чалавецтва. 1966 год.

Метки:  

Зараз паляцiць птушка...

Суббота, 16 Августа 2008 г. 18:54 + в цитатник
IMG_2620

Метки:  

конь

Пятница, 15 Августа 2008 г. 19:01 + в цитатник
***
Конь для мяне жывёла мала зразумелая. Некалі ў калгасе на бульбе ў студэнцкія гады мне далі каня з падводаю вазіць харчы і ваду на поле, і давялося вучыцца запрагаць, навязваць, карміць, паіць і даглядаць коніка. Ён быў старэнькі і ціхенькі, не кусаўся і не брыкаўся, але ж я ўсё адно пабойваўся яго, трымаў дыстанцыю, сцярогся і сяброўства ў нас не завязалася. Я добра карміў свайго коніка, частаваў хлебам і цукрам, але ж мы не сышліся, і я заставаўся сам па сабе, а конік сам па сабе... Можа мала часу было пасябраваць, але я так і не навучыўся дакладна вызначаць настрой каня. Якія думкі блукалі ў ягонай вялікай галаве, для мяне загадка. У адрозненні ад каровы, нават кабана, у тых усё на пысах напісана, я пра сабак і катоў не кажу, гэтых можна прачытваць, як разгорнутую кнігу. Але ж конь так і застаўся для мяне жывёлаю таямнічаю і задуменнай.

Я не раз згадваў радкі свайго любімага Мікалая Забалоцкага:

Животные не спят. Они во тьме ночной
Стоят над миром каменной стеной.

Рогами гладкими шумит в соломе
Покатая коровы голова.
Раздвинув скулы вековые,
Ее притиснул каменистый лоб,
И вот косноязычные глаза
С трудом вращаются по кругу.

Лицо коня прекрасней и умней.
Он слышит говор листьев и камней.
Внимательный! Он знает крик звериный
И в ветхой роще рокот соловьиный.

И зная всё, кому расскажет он
Свои чудесные виденья?...

***

І цяпер заўсёды, калі сутыкаюся з конямі “твар у твар”, я ўважліва ўглядаюся ў цёмныя конскія вочы і спрабую разгадаць гэтую жывёлу, але ж усё дарэмна, конь застаецца для мяне таямніцаю, непрачытаным неразгаданым вобразам.

barca

Конь пікадора.

У чаканнi Гадо

Пятница, 15 Августа 2008 г. 16:36 + в цитатник
IMG_0998

Метки:  

кані на карыдзе

Пятница, 15 Августа 2008 г. 12:30 + в цитатник
IMG_0744

Метки:  

Поиск сообщений в andrej-voronin
Страницы: [8] 7 6 5 4 3 2 1 Календарь