Вторник, 28 Октября 2003 г. 00:01
+ в цитатник
Падказаў бусел на дрэве, у нейкай вёсцы ля дарогі. 18.40, аўтобус Каўнас - Друскінінкай. 30 ліпеня 80г.
Бусліны і чалавечы закон (якая розніца). Буслы асудзілі.
- Калі хочаш - ідзі. Пайшоў. Тыя паляцелі. Застаўся апошні клін. Не шкадавалі слабога.
- Пайду да іх. Лепей няхай задзяўбуць мяне свае птушкі, чым памёрці ад голаду, дажджу, снягоў.
Дзеці падабралі. Зіма. Вясной паляцеў да іх.
- Глядзіце, які прыгожы. Няўжо гэта наш?
Прынялі. Палёт. Ён не сказаў ім: "А вы ж хацелі мяне забіць". Ён хацеў да іх. Усё ж не месца буслу ў людзях, як і чалавеку ў буслоў. Кожны хай побач, але сам сабе. Цяпер буслы гэтага не робяць. Выправіліся.
Вось якая была розніца паміж законам буслоў і законам людзей. Сапраўдных - людзей.
Ёсць, праўда, і іншыя людзі. Але мы іх не будзем запрашаць у казку.
Не будзем… паганіць іхнім імем язык?
LI 3.9.25
-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-