Вторник, 28 Октября 2003 г. 00:00
+ в цитатник
9-га ў 22 гадзіны
Над туманным, здалёк, высокім лесам расхрыстаныя шапкі 500-гадовых дубоў...
На закінутай буслянцы, што вянчала старую пуню, вырасла шапкай і парудзела высачэзная трава.
Успомнілася вайна з пустымі гнёздамі буслоў.
Смяльчак. Гусь зашыпеў на машыну.
Кашавічы. Драўляная, сціплая цэркаўка. Спераду бярозы, з астатніх 3 бакоў - ліпы. Асуджаная. Не сёння-заўтра знясуць.
Маналог пра разбой.
Горшыя, чым на правінцыі, дарогі на ўскраіне Пінска.
20.VІІ.70.
Лапоча на страсе дробны дожджык. Памыцца ля студні.
LI 3.9.25
-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-