-Рубрики

 -неизвестно

 -Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Alia333

 -Сообщества

Читатель сообществ (Всего в списке: 1) ButchFemme

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 13.08.2003
Записей: 570
Комментариев: 1726
Написано: 3307


працуючы над апошняй беларускамоўнай п'есай...

Суббота, 18 Октября 2003 г. 21:51 + в цитатник
складзена з апошніх радкоў кожнай дзеі...
------------------
"Вось табе і ўсё. Усе шляхі закрыты.... Брыдка неяк, халодна... Бо каб хто расказаў усім – ганьба была б. А расказаць трэба. Самому... Халодна як!.. I не раскажу я ніколі, таму што не толькі ненавіджу, а і люблю яшчэ яго... Што ж рабіць?
<P ALIGN="CENTER">Пайшоў густы пульхны снег.
Халодна як. I дадому ісці не хочацца. Што там дома добрага?
<P ALIGN="CENTER">Снег ідзе і ідзе. Сяргей сядзіць, скурчыўшыся. З рэпрадуктара над галавой плыве нейкая сумная лёгкая мелодыя. А снег падае, падае, падае без канца.
-----------------------
Наташа. А я пагарджаю імі. Такія здаровыя фізічна і такія жабракі духам, з такой здохлай душой. Яны нічога не ўмеюць – ні працаваць, ні любіць, ні выхоўваць дзяцей, ні, нават, быць шчаслівымі, калі ў іх ёсць усё для шчасця. Яны толькі жанчыны... Не бачыць добрых людзей, усе ў іх дрэнныя, – брыдка чуць. А мэта – пральная і транты. Ды яшчэ любяць пагаварыць пра тое, як лепш зберагчыся, і скардзяцца на мужчын, якія разбэсціліся... Незразумела, няўжо за іх у турмах паміралі, на шыбеніцах? I такія людзі!
Вярыга. Не за іх, дачушка, а за цябе.
Наташа. Калі мне асабліва цяжка, я іду паглядзець на іхнія няшчасці, такія смешныя. I іду ад іх шчаслівая, радуюся, што я не такая. А магла ж быць такой, як крот. Бр-р-р!!!
Вярыга. Не будзь як крот, маленькая. Глядзі. I ніколі не праглядзі чалавека.
-----------------------
Павольна згасае святло. За акном, пушысты, сіні-сіні, падае снег.
-----------------------
Ганна. Нічога, усё міне. Зараз усё будзе добра. Яны пройдуць, гэтыя дні. Яны пройдуць. Яны вельмі-вельмі кароткія, гэтыя зімнія дні.
За акном падае снег.
<I><P ALIGN="CENTER">Заслона</I>
--------------------------
Караткевіч...
П.П. неяк сказаў, што Караткевіча можна цытаваць бясконца... сёння я з ім згодна...

LI 3.9.25

 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку