Понедельник, 29 Сентября 2003 г. 23:08
+ в цитатник
Настрой пад вечар ніякі...
яшчэ і яшчэ раз упэўніваюся, што большасць людзей... эх...
Падышла да англічанкі пасля заняткаў - спытаць пра папугая.. баялася, баялася... і перабаялася... ня здолела не падысці... Ён памёр...
Спускаюся па лесвіцы ўніз... "О! Валя, а мы тебя ішем!" - чатыры дзяўчынкі з маёй групы... "Я у Девенской про попугая спрашівала... Он умер... упал... і умер"... смяюцца... потым адна другой кажа: "Тіше смейся, а то Валя тебя сейчас каратнёт"... "точно каратнёт"... насамрэч хацелася заехаць ім чым-небудзь цяжкім... але я абыякава вымавіла: "Какіе же вы, девушкі... жестокіе..."...ізноў смех... "Коза, почему ты смеёшься?" - "Потому что ты так это сказала... такім загробным голосом..."... хі-хі... ха-ха... я гатова яе разарваць... "Аня, а ты чего ржёшь?" - "Да потому что ты сейчас Козу каратнёшь... і ты так на нас всех смотрішь...ой, я не могу"................
Едзем у тралейбусе.... я ды Наташка на задняй пляцоўцы, трэць маёй групы ў сярэдзіне.... Чую голас Светы... "ну і раскачівался..."... гляджу на яе... "ну і раскачівался, раскачівался, раскачівался"... вясёлыя рухі з усмешкай на твары... "раскачівался, а потом шмякнулся на спіну.. гы-гы... га-га... і лежіт, не двігается... она подошла к нему, взяла на рукі... пріжала к себе... несколько мінут по-ідіотскі стояла так с нім, с перекосівшейся міной, а потом унесла его в коморку"... група ўзрываецца хохатам... і тут я не вытрымліваю... "І ОН УМЕР"... не памятаю я свайго голасу... але цішыня ў тралейбусе панавала доўга...
LI 3.9.25
-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-