Воскресенье, 31 Августа 2003 г. 22:10
+ в цитатник
Сёньня вырашыла скласьці спіс прынцыпаў (ці правілаў ,ці запаветаў), па якіх буду жыць далей....
1. Усьміхацца (хаця ўсьміхацца калі сумна так жа цяжка, як і сумаваць, калі весела).
2. Казаць пра знаёмых або добра, або ніяк (прям як пра мярцьвякоў :-/).
3. Ня хлусіць (ну, прынамьсі, меней, чым хацелася б).
4. Часьцей казаць сабе: "Усё будзе добра" (і не забываць казаць гэта йіншым).
5. Не злавацца й не нервавацца (з-за дробязяў).
6. Не зайздросьціць (ой... цяжка.... лепей, не зайздросьціць зло).
7. Дапамагаць людзям, калі ё магчымасьць (ну, гэта я ўмею).
8. Яшчэ раз усьміхацца....
9. Ну й прытрымлівацца дзесяці біблейскіх запаветаў...
Пачынаю з панядзелка :)
LI 3.8.01
-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-