Воскресенье, 31 Августа 2003 г. 22:10
+ в цитатник
На сустрэчу йішла пад дажджом.... "дождж - гэта проста дождж... ён не можа быць ні добрым, ні дрэнным... А добрым ці дрэнным яго робяць нашы адносіны да яго"... станаўлюся вар'яткай... бачу высакавольтны шчыт і кідаюся да яго - раптам наш... знак высокага напружаньня - ён у дваццаці сантыметрах ад замка... таму што я яго так намалявала... бярдота....
Увесь дзень прашвэндалася па вуліцах з Анёлай. Сярод усяго астатняга, вучыла яе на флейце граць. Праз хвілін 20 навучаньня яна ўжо здолела забацаць "Курган" :) Малайчынка :) Нягледзячы на заўтрашняе сьвята, настрой сёньня быў адпадны....
Вяртаючыся дамоў пабачыла вясёлку... Яшчэ ў тралейбусе ехала.... дзевятым... Сьпяшалася, хацелася хутчэй прыбегчы дамоў, схапіць здымач і сфоткаць яе, але.... як дабралася да свайго прыпынку й шпарка пашыбавала ў бок дома, зразумела, што няма нічога прыгажэй яе сучаснай, цяперашняй, якая яна ў гэты момант... што ніякі здымач не захавае яе такой ды й мне сё роўна не пасьпець... Я спынілася, а потым павольна пайшла.... вясёлка усьміхалася над дахам майго дома (здавалася, яе пачатак (або канец) павінен абавязкова трапіць у маё вакно).... развярнулася на 90 градусаў - блакітнае-блакітнае неба й лёгкія аблокі на йім, як маленечкія кавалкі паперы... яшчэ 90 градусаў - захад сонца.... вялікае, магутнае, з мільёнам празрыстых прамянёў... 90 - цёмнамармуровае, каменнае, халоднае й нечым жудаснае неба з яшчэ больш цёмнымі, цяжкімі хмарамі... здаецца, паварушыць іх немагчыма.... ізноў 90 - вясёлка.... тая, што мая....
LI 3.8.01
-
Запись понравилась
-
0
Процитировали
-
0
Сохранили
-