-Рубрики

 -неизвестно

 -Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Alia333

 -Сообщества

Читатель сообществ (Всего в списке: 1) ButchFemme

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 13.08.2003
Записей: 570
Комментариев: 1726
Написано: 3307


Плюсы й мінусы сёньняшняга дня

Четверг, 14 Августа 2003 г. 00:05 + в цитатник
Пачну з дрэннага. Мінусы:
- Перадапошні працоўны дзень. Як бы мне не было тут цяжка й самотна, як бы мяне тут не крыўдзілі й я не крыйдзілася, як бы я не злавалася й не сумавала тут - сё роўна шкада развітвацца з гэным месцам. Ня ведаю... Не магу растлумачыць, чаму... Магчыма, я проста такі чалавек: заўсёды хутка прывыкаю й потым цяжка развітваюся, і ўвогуле стаўлюся да мінула неяк... ня так... люблю ў яго сыходзіць і блукаць там... Але заўсёды смутак агортвае.. светлы-цёмны - ўжо не істотна. Проста смутак.
- Згубіла мару. Ну, мару-не мару, але вялікае жаданьне, вялікую надзею. Хацела сабе фатаапарат набыць. Прафесійны. Хадзіла ў перапынак на Дынама - знаёмілася з коштам. 700 (семсот) баксаў... Прафесійны. Мыльніцы ад 20, мыльніцы з зумам ад 70, але мне яны ні з зумам, ні без не патрэбны... Толькі прафесійны. А грошай столькі няма... Вось і думаю - сё ж мыльніцу, ці Зеніт ледзь не савецкіх часоў... Не магу жыць без фатаграфаваньня, а мая Вілія на днях накрылася... медным тазікам :(
- Ехала на працу й з працы расплюшчаная па дзьвярному шклу. Паўгадзіны туды, паўгадзіны назад. Шыкоўна...
- Здорава лажанулася з адной з камплектацый на працы (аж самой сорамна было), з-за чаго нарвалася на справядлівы смех калег па КБ і незадаволенны позірк начальніка.
- Увечары схадзіла на кіношку, якую ўсе расхвальвалі. Насамрэч, фільм аказаўся не тое, не сёе. Ды й кампанія дурная.
- Дзень увогуле нейкі дурны ды разбіты, раструшчаны на кавалкі. Нават галава баліць.

Цяпер плюсы:
- Перадапошні дзень працы. Хутка ў мяне з'явіцца процьма вольнага часу. Можна будзе з раніцы адаспацца, днём папрацаваць над асабістым праектам, увечары файна пагуляць. Ноччу кінуць запіс у дзёньнік :)
- Фатаапарат. Сё ж я знайду сабе які-небудзь. Не мыльніцу, дык Зеніт, не Зеніт, дык мыльніцу з зумам... Што-небудзь да будзе, а то як я буду жыць?
- Ехала расплюшчаная, што немагчыма было паварушыцца, затое на дзьвюх нагах :)
- Лажанулася з камплектацыяй, затое выканала складаны чарцёж. Без памылак. Сама, без чыёсьці дапамогі. Потым сабрала камплект, склала некалькі схем, аформіла дакументацыю... Ганаруся сабой.
- Схадзіла на кіношку. Сё ж схадзіла. Сё ж паглядзела. Сё ж былі там цікавыя моманты.
- Дзень дурны, але ён ужо заканчваецца. Прыйшла ноч. А потым... ноч... зоры... неба... А яшчэ потым... раніца наступнага дня...

Сё ж такі, сё, што ні робіцца - сё да лепшага :)

LI 3.8.01

 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку