Статья "ЯК БЕЛАРУСЫ СЭКСАМ ЗАЙМАЮЦЦА"...
|
|
+ в цитатник
Stolik обратиться по имени
Воскресенье, 20 Февраля 2005 г. 20:36 (ссылка)
Уступ
Вельмi паветраныя пацалункi
Шаноўныя чытачкi й iншыя маральна
няўстойлiвыя асобы!
Праявiце ўстойлiвасьць i не чытайце ў гэтай кнiзе
старонкi 178-189!
Дарагiя бацькi непаўналетнiх!
Хавайце гэтую кнiгу ў недаступным для дзяцей
месцы да дасягненьня паўналецьця!
Бедныя iнтэрнэт-залежныя!
Не распаўсюджвайце ва ўсясьветным сецiве адно
згаданыя дванаццаць старонак!
Паважаныя астатнiя грамадзяне!
Не чытайце гэтыя старонкi ўголас у грамадзкiм
транспарце, са сцэны, падчас дажынак i iншых
масавых гуляньняў!
Непадкупныя пракуроры й судзьдзi!
Не вырывайце вышэйзгаданыя старонкi з
кантэксту й не судзiце сувора тых, хто ўсё ж будзе
чытаць iх уголас!
Вельмiшаноўныя чытачы старонак 5-254!
Вiншуем вас з новай сустрэчай са свабодным
паэтам i паэтам свабоды!
Ранней Рыгор Барадулiн даваў «Свабодзе» сур’ёзныя
iнтэрвiю, пасьля чытаў ля мiкрафона мiлагучныя
вершы й пераклады, затым пачаў пiсаць эсэ на
грамадзка значныя (с. 160-177) i
агульначалавечыя тэмы (с. 178-189). Але за
вясной прыйшло лета 2004 году, i дзядзька Рыгор
штодня стаў круцiць дулiны ў эфiры старым i
новым сябрам i знаёмцам, а пасьля агледзеўся й на
адным дыханьнi паслаў яшчэ паўсотнi паветраных
пацалункаў журналiстам i слухачам «Свабоды».
Мы былi аслупянелi й вось выдалi кнiгу – а што
рабiць? Паэты, як вядома, не даюць пацалункаў
без узаемнай любовi, у якой мы распiсваемся –
бяз дулi ў кiшэнi.
Ответить С цитатой В цитатник