Ну, не думаю, што гэта маска пагражала вучням музыкаў, ці тым жыхарам, што гралі для ўласнага задавальнення. Вось калі ты выйшаў перад натоўпам і хочаш атрымаць грошай і славы...
Ды і не пальцы тут галоўныя. І нават не натхненне. Усё ідзе ад жадання нешта ствараць. Гэтае жаданне вымушае шукаць натхненне. У кнігах, фільмах, акаляючым свеце, уласнай галаве...
Натхненне ёсць - пішаш музыку. І альбо ідзеш з ёй у натоўп, альбо чакаеш, пакуль натоўп прыйдзе да цябе, адчыніць тваю старонку ў сеціве, паслухае. Спадабалася - клікне "палец уверх", не спадабалася - "выбачай, лістай далей".
Маё сціплае меркаванне: маскай флейтыста каралася невуцтва. З натхненнем і жаданнем такой прыладзе не справіцца.